Беларусские власти ввели полноценную интернет-цензуру в Байнете

Press Digest



"Белтелеком" второй день блокирует Хартию


Беларусские власти ввели полноценную интернет-цензуру в Байнете.


Доступ к нашему сайту второй день заблокирован для жителей Беларуси. Фильтрация включена на шлюзе сети "Белпак", через которую доступ в Интернет получает большинство беларусов и многие вторичные интернет-провайдеры.


Проверка маршрута, по которому данные поступают к посетителям, показывает, что фильтр установлен на isp.belpak.by.


Блокировка сайта для всех интернет-пользователей противоречит даже тем законам, которые напринимали беларусские власти. Репрессивные поправки в закон о СМИ должны вступить в силу только с 1 января и "Белтелеком" нарушает Конституцию и действующее законодательство.

 


Заблокирован сайт агентства "БелаПАН"


Перестали открываться сайты информационного агентства "БелаПАН" и его проекта naviny.by.
По неофициальной версии, осуществляется блокирование домена.


Беларусские пользователи с 19 декабря имеют проблемы с доступом к ряду сайтов. Не открываются сайты "Салідарнасць" (gazetaby.com), "Хартия’97" (charter97.org), "Белорусский партизан" (belaruspartisan.org).


Onliner.by был исключен из реестра национальной доменной зоны.


"Хартыя’97", 20 сьнежня 2014 р. 


Ці ведаеце як абысці блакіроўку?


Блакуюцца незалежныя сайты, а нейтральны onliner.by зусім зачынілі.


Можа дапамагчы напрыклад вось такі дадатак да браўзеру http://hola.org/ Запампуйце яго, клікнуўшы на сімвал свайго браўзера на сайце. Гэта дасць магчымасць змяніць інфармацыю аб тым, у якой краіне вы знаходзіцеся. Так вы зможаце паглядзець заблакаваны сайт з краін, у якіх ён даступны.


"Белсат TV", 20 сьнежня 2014 р.

 


Onliner.by выключаны паводле рашэння Аператыўна-аналітычнага цэнтра


Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Беларусі прыняў рашэнне аб выключэнні Onliner.by з рэестра нацыянальнай даменнай зоны за парушэнне заканадаўства аб гандлю. Пра гэта паведамлена на сайце ААЦ.


"У сувязі з выяўленымі Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь парушэннямі уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу onliner.by заканадаўства аб гандлі, у тым ліку рэгулюе парадак рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт, і непрыняцці ў раней устаноўленыя тэрміны мер па іх ліквідацыі, 20 снежня 2014 прынята рашэнне аб выключэнні адпаведнага даменнага імя з рэестра нацыянальнай даменнай зоны".


Галоўны рэдактар Onliner.by Дзяніс Блішч пакуль не можа пракаментаваць сітуацыю:"Друзья! У меня разрывается телефон от сообщений, звонков н писем в личку. Я не могу никак комментировать ситуацию."


Onliner.by быў, поруч з Tut.by, найбольш наведваным беларускім інтэрнэт-парталам. Ён не пісаў на палітычныя тэмы.


Ён узнік на базе папулярнай платформы інтэрнэт-крамаў. У сваёй інфармацыйнай частцы ён вычарпальна асвятляў тэмы грамадства і эканомікі.


Заснавальнік Tut.by (у склад якога ўваходзіць і гандлёвая пляцоўка Kupi.Tut.by) Юрый Зісер ("Засёр" — "J.K.") так пракаментаваў сітуацыю:


— З паведамленняў не вельмі зразумела, што менавіта яны парушылі. Упэўнены, што ім усё вернуць. Момант для рэпрэсій толькі абраны дзіўны: у лепшыя гандлёвыя дні года. Не ведаючы дакладна прычыну закрыцця, не бяруся прадказаць лёс іншых гандлёвых пляцовак і навінавых сайтаў. На сайце ААЦ вісіць навіна, з якой відаць, што былі нейкія парушэнні па лініі Мінгандлю. Упэўнены, яны папраўныя.

 

***


Увечары сёння ж сайт аднавіў дзейнасць на домене Onliner.ru. На той жа адрас карыстальнік перанакіроўваецца з дамена Online.by.

"Нашая рэдакцыя будзе працаваць па адрасе Onliner.ru з заўтрашняга дня і да вырашэння праблемнай сітуацыі, — пішацца ў сацсетках "Анлайнера". — Будуць зачыненыя ўсе асабістыя профілі карыстальнікаў (то значыць форум і камэнтары выключаныя) — з-за сертыфікатаў бяспекі. Тэхнічная праблема".

На Onliner.ru дасяжныя навіны і архіў форуму, але недасяжныя каталог ды барахолка.



Пяць спосабаў трапіць на заблакаваныя сайты


Каб цалкам закрыць доступ да нечага ў Інтэрнэце, гэтае нешта трэба бадай заліць напалмам. Блакаванні на нацыянальным узроўні абыходзяцца безліччу шляхоў. "Наша Ніва" прыводзіць пяць самых простых. Захавайце сабе на камп’ютары!


З 19 снежня 2014 года ў Беларусі стаў заблакаваным шэраг фармальна не забароненых інтэрнэт-сайтаў.


І калі "Хартыя" хутка трапіла "пад амністыю", то "Беларускі партызан" застаецца заблакаваным, а ў кампанію да яго дадаліся Prokopovi.ch і газета "Салідарнасць".У адрозненне ад Tut.by I Onliner.by, доступ да якіх быў цяжкім праз праблемы ў дата-цэнтры (верагодна, уся краіна кінулася чытаць пра курс рубля), у згаданых вышэй сайтаў не было тэхнічных праблем. Сігнал да іх не даходзіў звычайнымі шляхамі (абрываўся на сетцы "Белтэлекама" Belpak), але сайты нармальна адкрываліся любым з гэтых шляхоў:


Эканомныя браўзеры


Некалі надзвычай папулярны ў Беларусі браўзер Opera мае чароўную функцыю сціскання трафіка — Opera Tubro (http://www.opera.com/ru/turbo) альбо Off-Road Mode. Яна дазваляе не толькі эканоміць мегабайты на лімітаваных тарыфах, але і праходзіць на забароненыя сайты. Падобную функцыю мае і маскалёўскі Яндекс.Браузер на базе Chromium.


Абодва браўзеры маюць як версіі для настольных камп’ютараў, так і версіі для смартфонаў. Славутая Opera Mini ставіцца практычна на любую "званілку" з доступам у Інтэрнэт.


Магія адбываецца так. Каб сайт грузіўся хутчэй ды спажываў меней трафіку, звесткі з яго дастаўляюцца не наўпрост чытачу, а праз сервер, на якім карцінкі канвертуюцца ў трошкі ніжэйшую якасць (але з заўважна ніжэйшай "вагой"). А той сервер-та не заблакаваны на ўзроўні правайдэра!


Мінус — будуць праблемы з Flash-анімацыяй, не сціснецца (і можа не адлюстравацца) відэа.
Да таго ж, падобныя функцыі можна заблакаваць на ўзроўні правайдэра адным махам. Будзе скандальчык, але не вялікі.


Іншыя браўзеры


Для тых, каму не падабаюцца Opera ды Яндэкс, таксама ёсць простыя спосабы. З дапамогай расшырэння Hola (http://hola.org/) можна навучыць абыходзіць блакіроўкі і Firefox, i Chrome, і нават Internet Explorer. Яно ёсць і для смартфонаў. Для першых двух браўзераў таксама ёсць расшырэнні ZenMate (https://zenmate.com/) і friGate (http://fri-gate.org/ru/) на выпадак, калі вам на спадабалася Hola.


Адно з расшырэнняў можа "палегчы" па незалежных ад нацыянальных блакіровак прычынах. Але калі памятаць пра ўсе тры, ніякая блакіроўка не страшная.


Ананімайзеры


Часам няма магчымасці ўсталяваць іншы браўзер альбо расшырэнне на яго. У такім выпадку ўратуюць адмысловыя сайты (вэб-проксі), праз якія можна выходзіць на заблакаваныя рэсурсы. Фармальна вы на дазволеным сайце А, насамрэч у яго вакне вам паказваецца сайт В. Бездакорна працуе https://www.proxfree.com/, сваю надзейнасць даказаў http://cameleo.ru/, лёгка запамінаецца назва https://hide.me/en/proxy.Хуткасці пры такіх шляхах не заўсёды цешаць, а з відэа могуць быць праблемы, затое нічога не трэба ўсталёўваць.


VPN

 

Віртуальныя прыватныя сеткі не маюць такіх недахопаў, але абсалютная большасць з іх платная. Магія такая: вы просіце нейкую сетку загрузіць вашыя звесткі і самі падключаецеся да той, не заблакаванай для вас сеткі.


Сярод бясплатных раім паспрабаваць https://www.frootvpn.com/, http://www.vpnbook.com/ ці http://openvpn.net/, сярод недарагіх (1 даляр на месяц) параім http://prostovpn.org/, з болей дарагіх (10 даляраў на месяц) — славуты https://www.hidemyass.com/how-vpn-works. Многія VP маюць уласныя праграмы для смартфонаў.

 

Tor


Падчас маўклівых пратэстаў у 2011 годзе на рабочым стале аўтара красаваўся значык Tor, а пад ім подпіс: "Сёння серада".


Для тых, каму патрэбны доступ на пэўныя сайты пры любых умовах, а таксама для экстрэмалаў, якім трэба не толькі трапіць на заблакаваны рэсурс, але і застацца гарантавана ананімным, існуе "цыбулевы роўтэр" Tor. Сігнал перадаецца мноства раз зашыфраваным і кожны перадатчык здымае толькі адну "скурку" цыбуліны шыфравання, каб даведацца, куды далей слаць сігнал.


Мінусы такога падыходу — нізкія хуткасці і нестабільнае падключэнне.Браўзер Tor (https://www.torproject.org/projects/torbrowser.html.en) ёсць для Windows, Linux і MacOS, для iOS ёсць Onion Browser (https://itunes.apple.com/us/app/onion-browser/id519296448?mt=8), а для Android ёсць Orbot (https://play.google.com/store/apps/details?id=org.torproject.android).


P.S. Не забывайце пра сацсеткі


У незалежнасці ад таго, заблакаваны сайт ці проста "ляжыць" пад наплывам наведнікаў ("Нашай Ніве" таксама нялёгка вытрымліваць рэзкае падвышэнне ўвагі чытача), навіны сайта можна даведацца ў сацсетках.


Калі што, мы тут: "Facebook", "Twitter".


Не забудзьце падпісацца на акаўнты любімых выданняў!


P.P.S. Перапісвайцеся бяспечна


Калі закранаецца тэма блакіровак ў Інтэрнэце, варта прыгадаць і пра тайну перапіскі. Спецслужбы і зламыснікі могуць узламаць пошту ці ваш акаўнт у сацсетцы. Таксама як у выпадку здзяйснення вамі злачынства спецслужбы запросяць доступ да вашага Skype-акаўнта.


Але ёсць мноства мэсэнджэраў, надзейна абароненых ад узломаў ды не скампраметаваўшых сябе неабгрунтаванымі "здачамі" спецслужбам сваіх кліентаў.


Напрыклад, яшчэ ніхто не атрымаў абяцаныя 300 тысяч даляраў за ўзлом мэсэнджэра грамадзяніна Сэнт-Кітс і Нэвіс Паўла Дурава Telegram. Проста не выйшла зламаць.А мэсэнджэру з беларускімі каранямі Viber давяраюць настолькі, што нават прэзідэнт краіны, што знаходзіцца ў стане антытэрарыстычнай аперацыі, супакойна вядзе ў ім перамовы з супартыйцамі.


Аляксандр Арсёнаў

"Наша Ніва", 20 сьнежня 2014 р.

 


Сайт UDF.by недасяжны з-пад "Белтэлекама" і МТС


Беларускі сайт UDF.by стаў недасяжны для абанентаў некаторых правайдараў увечары 20 снежня.


UDF.by недасяжны толькі для абанентаў пэўных аператараў: "Белтэлекам" і МТС. Сайт працуе праз ананімайзеры і застаецца дасяжным, напрыклад, для абанентаў Velcom. Па звестках downforeveryoneorjustme.com, сайт дасяжны і за мяжой.


Недасяжнасць для абанентаў "Белтэлекам" і МТС UDF пацвярджвае ў сваіх сацсетках: "Twitter", "Facebook", "VK".


Раней 20 снежня быў пазбаўлены дамена Onliner.by, заблакаваныя Белапан і Naviny.by. 19 снежня пад блакаванне трапілі "Хартыя’97", "Беларускі партызан" і "Салідарнасць".


Аляксандр Арсёнаў


"Наша Ніва", 21 сьнежня 2014 р.

 

 

Заявление "БелаПАН" в связи с блокировкой сайтов компании


Беларусская информационная компания "БелаПАН" выступила с заявлением в связи с блокировкой сайтов.


Цитируем текст обращения:


"20 декабря были заблокированы IP-адреса сайтов belapan.by, belapan.com и naviny.by, принадлежащие Беларусской информационной компании "БелаПАН".


Кто и по какой причине это сделал, до сих пор неизвестно. Понятно, однако, что решение о блокировке IP-адресов могли принять только власти, поскольку в Беларуси сохраняется монополия государства на предоставление IP-адресов.


Компания "БелаПАН" не получала никаких официальных предупреждений или уведомлений о готовящейся блокировке.


Поправки в закон о СМИ, допускающие блокировку сайтов, вступят в силу только 1 января 2015 года, но даже после этого для блокировки нужны будут законные основания. В нынешних условиях блокировку IP-адресов компании "БелаПАН" мы расцениваем как грубое посягательство на свободу слова и СМИ в Беларуси.


Мы предпринимаем все меры для того, чтобы получить от государственных органов исчерпывающую информацию о том, кто и на каком основании принимал решение о блокировке наших сайтов.


В настоящее время, несмотря на продолжающуюся блокировку, сайты belapan.by и naviny.by возобновили работу. Однако мы не исключаем новых попыток их блокировки".


"Салiдарнасць", 21 сьнежня 2014 р.

 

 

Беларусы патрабуюць ад Мінінфармацыі спыніць блакаванне сайтаў


Ініцыятарам звароту стаў Віталь Рымашэўскі — сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".

Петыцыя, адрасаваная Міністэрству інфармацыі, размешчаная на платформе change.org. Подпісы пад ёй можа паставіць любы жадаючы.

"З 19 снежня 2014 года ў Беларусі незаконна заблакаваныя charter97.org, naviny.by і іншыя папулярныя незалежныя інтэрнэт-рэсурсы, — гаворыцца ў ёй. — Пазбаўленне грамадзян Беларусі права на атрыманне інфармацыі парушае нормы Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне Беларусі маюць права на свабоднае атрыманне інфармацыі з розных крыніц.

Мы, ніжэй падпісаныя, патрабуем спыніць блакаванне charter97.org і іншых незалежных інтэрнэт-рэсурсаў. Мы патрабуем спыніць неабгрунтаваную цэнзуру Інтэрнэту".

Петыцыя размешчаная ўвечары 20 снежня.


"Хартыя’97", 21 сьнежня 2014 р.

 


Министерство информации Республики Беларусь

 

Прекратить блокировку charter97.org и других независимых интернет-ресурсов в Беларуси


Віталь Рымашэўскі

Менск, Беларусь


С 19 декабря 2014 года в Беларуси незаконно заблокированы  www.charter97.org, naviny.by и другие популярные независимые интернет-ресурсы.


Лишение граждан Беларуси права на получение информации нарушает нормы Всеобщей декларации прав человека и Конституции Республики Беларусь.


Граждане Беларуси имеют право на свободное получение информации из разных источников.  
Мы, ниже подписавшиеся, требуем прекратить блокировку charter97.org и других независимых интернет-ресурсов. Мы требуем остановить необоснованную цензуру Интернета.

 


Что может сделать каждый в поддержку независимых беларуских СМИ

 

22 дек. 2014 г. — Дорогие друзья! Блокировка независимых интернет-ресурсов продолжается четвертый день. Распостраните информацию об этой петиции и о том, как можно обойти блокировку сайтов.

 

Это то немногое, что может сделать каждый в поддержку независимых беларуских СМИ.Временно обойти блокировку можно используя турбо-режим браузера Opera.

 

Віталь Рымашэўскі

 
Менск, Беларусь, 21 сьнежня 2014 р.

 

 

Анлайнер закрылі, бо трэба "на кагосьці зваліць віну за крызіс",

а "БелаПАН" — за артыкул Класкоўскага

(Чуткі)


Шокам для грамадства стала адключэнне трох найбуйнейшых рэсурсаў зоны.бай — "Анлайнера", "Навін.бай" і сайта інфармацыйнай кампаніі "БелаПАН".

У выпадку Анлайнера з’явілася афіцыйная заява Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце аб тым, што сайт быў "выключаны з рэестра" "ў сувязі з выяўленымі Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь парушэннямі уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу onliner.by заканадаўства аб гандлі".

Пазней прадстаўніца Мінгандлю заявіла, што Анлайнер атрымаў не адно папярэджанне перад тым, як быць закрыты.

Вядома, што парталу ставілі ў віну выкарыстанне размешчанымі на ім інтэрнэт-крамамі цэнаў у далярах і іншыя падобныя парушэнні.

Што датычыць "Навінаў.бай" і "БелаПАНа" — а "Навіны.бай" выдаюцца "БелаПАНам" — то тут ніякай афіцыйнай інфармацыі не было, але сайты застаюцца ў афлайне.

Юрый Зісер ("Засёр" — J.K.) у сваім "Facebook" выказаў меркаванні, што адключэнню Анлайнера паспрыяла рэзкасць, з якой яго дырэктар размаўляў з чыноўнікамі з Міністэрства гандлю.

Варта адзначыць, што дырэктар Анлайнера Аляксандр Стэльмах тыдзень таму нечакана сышоў са сваёй пасады. Ад каментароў "Нашай Ніве" ён адмовіўся.

У "Facebook" Стэльмах катэгарычна запярэчыў Зісеру і заявіў, што заўсёды размаўляў з чыноўнікамі карэктна, а Зісер не можа ведаць, бо на тых сустрэчах не прысутнічаў.

— Впрочем, за тон не банят, просто портал под горячую руку попался: надо же на кого-то свалить вину за валютный кризис, — пагадзіўся Зісер.

Што датычыць "БелаПАНа", то адключэнне можа быць пакараннем за смелы артыкул Аляксандра Класкоўскага "Беларускі "народзец" плаціць збор за палітычны інфантылізм", які шырока разышоўся ў Інтэрнэце ў дзень, калі стала вядома пра 30-адсоткавы збор. Вядома, што ён выклікаў гнеў у Міністэрстве інфармацыі.

Ніякіх фармальных прэтэнзій да гэтага артыкула выставіць немагчыма, таму і тлумачэнняў бану няма.

Аднак якімі б ні былі падставы, гэта, як выглядае, толькі зачэпкі. Адначасова быў заблакаваны доступ да "Хартыі", "Беларускага партызана", "Салідарнасці" і іншых сайтаў, якія з Мінгандлю не бадаліся. У пятніцу на тры гадзіны адключалі нават "Тут.бай". Такім чынам, у сваёй сутнасці гэта проста паслядоўная палітыка, скіраваная на абмежаванне свабоды слова. А віна знойдзецца.

Варта адзначыць, што эфект ад закрыцця парталаў будзе толькі частковы, псіхалагічны. Чыноўнікі не здольныя перакрыць доступ да сайтаў, размешчаных за межамі Беларусі, не ў зоне.бай. Чытачы заўжды змогуць выходзіць на іх праз Оперу Турба або праз ананімайзеры. Такіх спосабаў — безліч, і яны вельмі простыя, даступныя кожнаму.


Мікола Бугай

"Наша Ніва", 22 сьнежня 2014 р.

 

 

Заблякаванымі застаюцца 7 сайтаў


У БАЖ мяркуюць, што блякіроўка беларускіх сайтаў зьвязаная з фінансавым крызысам.

Паводле зьвестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, на гэты момант заблякаваныя сайты belapan.com, naviny.by, belaruspartizan.org, udf.by, 21.by, gazetaby.com, zautra.by, onlinerby, пэрыядычна мае праблемы з адкрыцьцём сайт charter97.org.

Па стане на 13:40 22 сьнежня доступ да сайта belapan.com быў адноўлены.

Намесьнік старшыні БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец зьвязвае блякаваньне сайтаў з фінансавым крызысам:

— Мінула ўжо два дні, як працягваецца гэтае блякаваньне і цяпер няма ніякіх сумневаў у тым, што яно ня ёсьць нейкім вынікам атакі на “Белтэлекам”, а ёсьць дзеяньнем ўладаў. Мы будзем спрабаваць высьветліць, хто дакладна стаіць за гэтымі абсалютна незаконнымі дзеяньнямі і паспрабаваць сытуацыю выправіць.

У “Белтэлекам” напярэдадні казалі пра магчымыя праблемы з абсталяваньнем.


Алег Грузьдзіловіч

“Радыё Свабода”, 22 сьнежня 2014 р.

 

 

Крупнейшие мировые СМИ пишут о блокировке “Хартии’97” и других независимых сайтов


“AP”, “AFP”, “The Guardian”, “BBC” сообщают об информационной блокаде в Беларуси.

Иностранные новостные веб-сайты и информационные агентства пишут о том, что в нашей стране блокируют интернет-сайты и закрывают магазины, а также о валютном кризисе и панике среди населения (перевод и дайджест — charter97.org).

Так, “The Guardian” передает, что правительство Беларуси принимает “драконовские меры после того, как национальную валюту потащил за собой вниз падающий расеийский рубль”.

“С целью прекратить скупку валюты белорусские власти заблокировали онлайн-магазины и новостные интернет-сайты, а также запретили рост цен даже на импортные товары и попросили людей не поднимать панику. Одновременно с этим были заблокированы новостные интернет сайты, такие как “Хартия’97”, “БелаПАН”, naviny.by, “Белорусский партизан”. Блокировка началась 19 декабря, когда государство объявило о налоге в 30% на покупку иностранной валюты и приказало всем экспортерам конвертировать половину своей валютной выручки в национальную валюту.

Беларусский рубль потерял около половины своей стоимости с начала этого года и получил мощный урон от падения расейского рубля из-за сильной зависимости экономики от гигантского соседа”, — сообщает издание.

Также издание упоминает сайт беларусского черного валютного рынка prokopovi.ch, который возобновил деятельность 19 декабря.

“В то время, как на сайте Нацбанка курс доллара составлял 10.900 в воскресенье, курс на сайте достигал 17.000”.

Агентство “Associated Press” передаёт о том, что несколько независимых новостных сайтов были заблокированы в Беларуси - “постсоветской стране, где государство жестко контроллирует новостные сайты” и где с 1994 года правит последний диктатор Европы.

“Никто не сделал официального заявления и не взял на себя ответственность за блокировку информационного и правозащитного сайта “Хартия’97”, а также “БелаПАН” и “Солидарность”, однако СМИ сделали вывод, что блокировку по заданным IP-адресам могли сделать только власти”, — передает агентство.

Также о ситуации вокруг charter97.org сообщают “AFP”, “Yahoo.News”, “The Moscow Times”, “CBN News”, “Big News Network”, “The Sunday Times”, “San Francisco Gate”, “Greenfield Reporter”, “Vocativ”, “BBC” и “Deutsche Welle”.

Блакуючы сайты, Лука-ка спрабуе забараніць крызіс у Беларусі

Менск уводзіць 30-адсоткавы падатак на набыццё валюты, закрывае крамы, якія павышаюць цэны, і блакуе інтэрнэт-сайты.

Аб гэтым піша Анджэй Пачобут у польскай "Gazeta Wyborcza" (пераклад — charter97.org).

Беларусы бачылі, як тыдзень таму расейскі рубель за некалькі гадзін страціў адну пятую сваёй кошту, і як іх суседзі, не паспеўшыя памяняць валюту, штурмавалі крамы. Людзі масава пайшлі ў абменнікі, і ў краіне не хапіла валюты.
— Не хапіла, бо вырас попыт — супакойвала у суботу кіраўніца Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова. — У лістападзе на працягу дня куплялі 5 мільёнаў даляраў, а 16 снежня - ужо - 33 мільёны, 17 снежня - 66 мільёнаў, 18 снежня — 80 мільёнаў.

Аляксандр Лука-ка наважыў абараняць рубель, які абрынаецца, але не хацеў рызыкаваць і абапірацца толькі на рынкавыя метады. У пятніцу Нацыянальны банк рэзка падняў працэнтныя стаўкі — з 24% на 50% — і ўвёў 30-адсоткавы падатак на набыццё валюты. Кожны, хто хоча купіць у абменніку 100 даляраў, пасля выплаты падатку атрымае 70 даляраў.

Гэта аднак не развязала праблемы, валюты ўсё роўна не хапае.

— Валюта з’явіцца бліжэйшымі днямі — супакойвае Ермакова. Яна параіла банкам, каб тыя не адкрывалі абменнікаў і не раздражнялі людзей недахопам даляраў. Не ўсе банкі паслухаліся. У нядзелю нешматлікія адкрытыя абменнікі былі перапоўненыя людзьмі.

Чэргі з’явіліся таксама ў крамах. Беларусы, у якіх ужо ёсць досвед крызісу 2011 года, не чакаюць росту коштаў, толькі спяшаюцца абмяняць рублі на тавары.

Урад, спрабуючы супакоіць паніку, прыняў у пятніцу ўвечары пастанову №1207, якая забараняе крамам і вытворцам павышаць кошты без згоды ўладаў.

"Вінаватыя будуць пакараныя закрыццём крамы і звальненнем яго кіраўніка", — чытаем у пастанове.

Прадстаўнікі мясцовых органаў улады пачалі праводзіць праверкі, каб кожны дзень інфармаваць урад пра кошты на найважнейшыя тавары. Першыя вынікі з’явіліся ўжо ў суботу.
— Мы зачынілі 13 інтэрнэт-крам, а тром вынеслі папярэджанні. З нейкай прычыны яны падумалі, што пастанова, якая забараняе павышэнне коштаў, іх не тычыцца, — заявіла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Сярод пакараных апынуліся інфармацыйна-гандлёвы партал Onliner.by і вядомыя крамы Kufar.by, Deal.by і Migom.by. Іх віна была ў тым, што ў сувязі з падзеннем курсу рубля яны паказвалі цану тавараў у далярах.

У распальванні панікі сярод насельніцтва ўлады вінавацяць і незалежныя сайты.

З пятніцы недаступныя апазіцыйныя інтэрнэт-сайты Charter97.org і "Беларускі партызан". У суботу перасталі працаваць яшчэ чатыры, у тым ліку, і афіцыйна зарэгістраванае незалежнае агенцтва "БелаПАН", у якога раней не было праблем з уладамі. Дзяржаўны манапаліст пастаўкі інтэрнэту тлумачыць, што сам стаў ахвярай хакераў і таму частка інтэрнэт-сайтаў недаступная.

Кампанія "БелаПАН" не верыць у атакі хакераў. "IP-адрасы нашых сайтаў заблакаваныя, пастанову аб блакаванні маглі прыняць толькі ўлады. Мы расцэньваем гэта як грубы замах на свабоду слова і СМІ ў Беларусі", — напісалі ў адмысловай заяве.

Што будзе далей?

— Калі ў Масквы запаленне лёгкіх, тады ва ўсіх нас гангрэна — тлумачыць беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук з Навукова-даследчага цэнтра Мізэса. — Мы залежым ад Расеі. Атрымліваем ад яе танную сыравіну, напрыклад, за нафту мы плацім у два разы менш, чым суседзі, а больш за 40% нашага экспарту мы адпраўляем у Расею.

Былы кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч падкрэслівае:

— Улады змагаюцца з наступствамі праблемы. Дэвальвацыя, замаскіраваная пры дапамозе ўвядзення падатку і павышэння ставак, на некаторы час супакояць сітуацыю. Праблема, якой з’яўляецца эканоміка, якая залежыць ад Расеі, застанецца. На ягоную думку, беларускі рубель пастаянна слабее.

Эўра афіцыйна каштуе 13 тысяч 320 рублёў, даляр 10 тысяч 900 рублёў плюс 30-адсоткавы падатак.

 

 

АБСЕ патрабуе разблакаваць незалежныя сайты ў Беларусі

 

Папраўкі ў закон аб СМІ і блакаванне незалежных сайтаў павінны быць скасаваныя.


Пра гэта заявіла ў сваім звароце да беларускіх уладаў прадстаўніца Арганізацыі ў бяспецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЕ) у пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч. З яе слоў, папраўкі ў заканадаўства, якія робяць больш жорсткімі дзяржаўны кантроль над Інтэрнэтам у Беларусі, уяўляюць сабой сур’ёзную пагрозу для свабоды слова і свабоды СМІ. Заява Дуні Міятавіч апублікаваная на афіцыйным сайце АБСЕ (пераклад — charter97.org).


“Гэтыя папраўкі заснаваныя на няпэўна сфармуляваных прававых палажэннях і даюць дзяржаве шырокія правы для ўмяшання ў размяшчэнне любой інфармацыі ў Інтэрнэце, — гаворыцца ў звароце. — Яны таксама накладаюць на распаўсюднікаў інфармацыі функцыі квазі-цэнзуры.


Інтэрнэт павінен заставацца для грамадзян вольнай прасторай для магчымасці абмену інфармацыяй і выражэння крытычных поглядаў. Шырокае тлумачэнне гэтых новых паправак прывядзе да празмернага кантролю онлайн-кантэнту з боку ўладаў”.


Дуня Міятавіч адзначыла, што папраўкі ў заканадаўства былі прынятыя без належнага грамадскага абмеркавання і ўступяць у сілу 1 студзеня 2015 года.


Прадстаўніца АБСЕ таксама асудзіла блакаванне незалежных інфармацыйных сайтаў, у тым ліку charter97.org, naviny.by, belaruspartisan.org і “БелаПАН”, доступ да якіх для беларусаў абцяжараны або немагчымы.


“Хартия’97”, 22 сьнежня 2014 р.



Создан 22 дек 2014



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter