Get the Flash Player to see this player
 

33 MБ
8 мин : 19 сек
512 x 288
30 мар 2012



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр




086 Вінцэнт Гасеўскі

Альбом Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі) (180 видео)

Вінцэнт Аляксандр Корвін-Гасеўскі (1628—1662) — падскарбі земскі, стольнік літоўскі і польны гетман літоўскі, сын смаленскага ваяводы Аляксандра Гасеўскага і Евы Пац. Пераемнік бацькі на пасадах старосты маркаўскага і пуньскага, брата Крыштофа на пасадзе старосты веліжскага; староста ашмянскі, ладзейскі, пашырвінцкі, адміністратар Алыцкай і Магілёўскай эканомій.

Адукацыю атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі, затым вучыўся ў Рыме і Вене, а вярнуўшыся на радзіму, прысвяціў сябе палітычнай кар"еры. У час антыфеадальнай вайны 1648—1651 ўдзельнічаў ва ўзяцці Пінска, аблозе Бабруйска, бітве пад Лоевам (1649). У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 вёў ваенныя дзеянні супраць рускіх войск у няўдалых кампаніях 1654 і 1655 гг., падчас якіх канфліктаваў з вялікім гетманам Янушам Радзівілам. Калі апошні перайшоў на бок шведаў, захаваў вернасць каралю Рэчы Паспалітай Яну Казіміру. У 1656 г. перамог войска шведаў і Б. Радзівіла ў бітве пад Просткамі, у 1657-58 гг. вёў кампаніі супраць шведскіх і рускіх войск, трапіў у рускі палон, вызвалены за некалькі месяцаў да смерці. 29 лістапада 1662 г. злачынна забіты жаўнерамі сканфедэраванага войска пад Астрыном у Лідскім павеце.

http://be.wikipedia.org/wiki/Вінцэнт_Гасеўскі



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts