Get the Flash Player to see this player
 

18 MБ
6 мин : 59 сек
352 x 256
08 ноя 2011



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр




016 Альгерд

Альбом Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі) (180 видео)

Альгерд (~1295 — май 1377) — вялікі князь літоўскі (1345—1377).

Сын Гедзіміна. У 1318 г. ажаніўся з віцебскай княжной Марыяй, у 1320 г. пасля смерці віцебскага князя атрымаў княства ў спадчыну. Калі ў 1341 г. Гедзімін надзяляў сыноў, Альгерд да Віцебскага княства атрымаў Крэва і землі на р. Бярэзіне. У 1345 г. у саюзе з братам Кейстутам скінуў з віленскага стальца іншага свайго брата Яўнута, стаў вялікім князем.

Альгерд адбіваў наступ Тэўтонскага ордэна (гл. бітва на Стрэве, 1348; вайна Тэўтонскага ордэна і ВКЛ). У 1342 г. аказаў Пскову дапамогу супраць немцаў, яго сын Андрэй стаў пскоўскім князем. Паспяхова праводзіў палітыку аб"яднання зямель колішняй Русі ў адзінай дзяржаве — Вялікім княстве Літоўскім. Яшчэ ў бытнасць толькі князем віцебскім, дапамагаў Смаленску супраць Масквы. Далучыў да ВКЛ землі колішняга Чарнігаўскага княства (~1355). У залежнасці ад яго было і Смаленскае княства. У 1356, 1359 і 1362 г. далучыў гарады Ржэў, Мсціслаў і Таропец.

У кан. 1362 г., пасля пераможнай бітвы на Сініх Водах, далучыў да ВКЛ Падольскую, Валынскую, Пераяслаўскую землі, паўднёвае Падняпроўе, прычарнаморскія землі ў вусці Серата, басейнах Днястра і Паўднёвага Буга. Пасадзіў удзельным князем у Кіеве свайго сына Уладзіміра, Падолле перадаў навагародскім князям Карыятавічам, войскі якіх складалі значную частку сілаў у бітве на Сініх водах. У падтрымку цверскіх князёў здзейсніў тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372). Спрабаваў падпарадкаваць сабе Пскоў і Ноўгарад, вёў барацьбу з Польшчай за Валынь, Падляшша і Галіцыю (1349-1351, 1366; гл. Вайна за галіцка-валынскую спадчыну). За яго часам тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш чым у 2 разы.

Пражыў больш за 80 гадоў, кіраваў дзяржавай 32 гады. Ад двух жонак — Марыі Віцебскай і Юліяніі Цверскай — меў 12 сыноў, у т.л. Ягайлу, Андрэя, Свідрыгайлу, Скіргайлу, Уладзіміра.
__________

http://be.wikipedia.org/wiki/Альгерд



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts