Get the Flash Player to see this player
 

19 MБ
7 мин : 32 сек
352 x 256
08 ноя 2011



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр




015 Гедзімін

Альбом Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі) (180 видео)

Гедзімін, Гедымін (~1275—1341) — вялікі князь літоўскі (~1316—1341).

Гістарыяграфічная традыцыя лічыць Гедзіміна сынам Віценя. У 2-й палове 15 стагоддзя існавала і тэндэнцыйная версія, зафіксаваная ў хроніцы Яна Длугаша і ў маскоўскіх крыніцах, паводле якой Гедзімін быў конюхам Віценя, забіў свайго гаспадара і захапіў уладу. Аднак у лісце Гедзіміна да рыжскіх ратманаў ён сам завёць Віценя братам, такім чынам праўдападобна з"яўляецца сынам Будзівіда. Некаторыя сучасныя даследчыкі лічаць Гедзіміна зяцем яцвяжскага князя Команта. Апроч Віценя ў Гедзіміна вядома яшчэ два браты — Воін і Фёдар.

Панаванне Гедзіміна пачалося паміж кастрычнікам 1315 года (апошняя згадка Віценя) і чэрвенем 1317. Пачатак панавання Гедзіміна вызначыўся стварэньнем у ВКЛ самастойнай Літоўскай праваслаўнай мітраполіі, падпарадкаванай непасрэдна канстанцінопальскаму патрыярху (існавала ў 1317—1330 гадах, цэнтар — Новагародак), і спробай нармалізаваць адносіны з каталіцкім Захадам. Не пазней за 1320 год Гедзімін заснаваў мураваны замак у Вільні, які стаў яго галоўнай рэзыдэнцыяй. Каля 1321 года Гедзімін пабудаваў у Вільні касцёл манахаў-францысканцаў і аднавіў іх касцёл у Новагародку, пабудаваны яшчэ Віценям і спалены ў выніку нападу крыжакоў.

У 1318 сын Гедзіміна Альгерда ажаніўся з дачкой апошняга віцебскага князя з Рагвалодавічаў, а ў 1320 годзе пачаў княжыць у Віцебску. У 1320 годзе шлюбам дачкі Гедзіміна Марыі з вялікім князем цвярскім Дзмітрыем Міхайлавічам быў замацаваны саюз з Вялікім княствам Цвярскім. У 1322 іншы зяць Гедзіміна і яго намеснік у Гародні Давыд Гарадзенскі быў кароткі час князем Пскова, што прывяло да выхаду Пскова з-пад кантролю Ноўгарада. Каля 1322 пад уладу ВКЛ перайшлі Берасцейшчына і Падляшша, праўда аб гэтым паведамляюць толькі познія летапісы (ўскосна пацьвярджаецца пералікам ваявод Галіцка-Валынскага княства 1335 года ў якім адсутнічаюць ваяводы з гэтых зямель). У 1323 адбыўся набег літоўскага войска на наўгародскую воласць Вялікія Лукі. Пад непасрэдную ўладу Гедзіміна адышлі ў 1320-я гады Таропецкае і Ржэўскае княствы на поўначы Смаленскай зямлі. Актыўная палітыка Гедзіміна на Русі выклікала канфлікт з Залатой Ардой. У час візіту папскіх легатаў ён быў вельмі занепакоены ардынскімі справамі, а ў 1325 годзе адбылася татарская вайсковая выправа на ВКЛ.

У маі 1323 Гедзімін праз Рыгу звярнуўся з шэрагам лістоў да рымскай курыі, Ганзы, саксонскіх рэзыдэнцый францысканскага і дамініканскага ордэнаў. У гэтых лістах Гедзімін, тытулаваны як "кароль Літвы і Русі, ўладар і князь Земгаліі", выказваў намер прыняць каталіцтва, запрашаў у ВКЛ манахаў і майстроў розных спецыяльнасцей, гарантаваў ім розныя прывілеі. 20 кастрычніка 1323 года Гедзімін заключыў мір з рыжскім арцыбіскупам і магістратам Рыгі (так званы Дагавор 1323 года). Межы ВКЛ і Лівонскага ордэна абвяшчаліся адкрытымі для гандлю і вольнага перамяшчэння людзей. Адносіны з Тэўтонскім ордэнам на прускай мяжы засталіся варожымі, ў пачатку 1324 адбыўся шэраг нападаў на Жамойць, у ліпеню — аблога войскамі ВКЛ ордэнскага замка Хрыстмэмэль. У кастрычніку 1324 рымскі папа Ян XXII накіраваў сваіх легатаў, упаўнаважаных ахрысціць Гедзіміна. Аднак у апошні момант Гедзімін адмовіўся ад прыняцьця каталіцтва, задаволіўшыся мірам з Тэўтонскім ордэнам, заключаным у лістападзе 1324 года з дапамогай легатаў. Адначасова Гедзімін наладзіў добрыя стасункі з Польшчай і ў 1325 годзе выдаў сваю дачку Ганну за Казіміра, сына караля Уладзіслава Лакетка.

У 1326 Гедзімін накіраваў войска ў 1200 вершнікаў на чале з Давыдам Гарадзенскім, якое спустошыла зямлю варожага Польшчы Брандэнбургскага маркграфства. А ў 1328 умяшаўся ў канфлікт паміж рыжскім магістратам і Лівонскім ордэнам, напэўна, спадзеючыся, што гэта прывядзе да ліквідацыі ордэна. Восенню 1329 ён на просьбу рыжанаў спустошыў уладанні ордэна, а вясной 1330 — ўладанні рыжскага арцыбіскупа. Аднак канфлікт скончыўся паражэннем гараджан і заключэннем імі міру з ордэнам (30 сакавіка 1330 года), што прывяло да аднаўлення вайны паміж ВКЛ і крыжакамі. Сумесны напад прускай і лівонскай галін ордэна на Жамойць адбыўся ўжо ў сакавіку 1330 года. У адказ у верасні гэтага ж года Гедзімін паслаў войска на дапамогу польскаму каралю, які ажыццявіў напад на Прусію. У далейшым напады ордэнскіх рыцараў на ВКЛ сталі рэгулярнымі: яны адбываліся ў 1332, 1333 (да Полацка), 1334 (да Полацка), 1339, 1340.

Аднаўленне вайны на захадзе не спыніла рускіх спраў Гедзіміна, хоць і ўскладніла іх. Саюзнік Гедзіміна цвярскі князь Аляксандр у 1329 страціў Пскоў, але ў 1331 у другі раз атрымаў яго пры дапамозе Гедзіміна і заставаўся пскоўскім князем да 1337. У 1331 Гедзімін зрабіў няўдалую спробу правесці на вакантны наўгародскі епіскапскі сталец свайго вылучэнца Арсенія. Пра памер уплыву Гедзіміна на Русі ў гэты час сведчыць тое, што другі кандыдат у епіскапы, якога Гедзімін імкнуўся захапіць, праехаў у Ноўгарад з Валыні толькі вакольным шляхам праз Бранск і Таржок (Гл. таксама: Фёдар Кіеўскі). Саюзнікамі Гедзіміна ў той час былі смаленскі князь Іван Аляксандравіч, казельскі князь Аляксандр Мсціславіч — зяць Гедзіміна. У 1331 Гедзімін аддаў сваю дачку Еўфімію за галіцкага князя Баляслава-Юрыя. У 1333 сын Гедзіміна Нарымонт быў запрошаны князем у Ноўгарад, што было праявай палітычнага саюзу паміж ВКЛ і Ноўгарадам, накіраванага супраць маскоўскага князя Івана Каліты. Аднак Гедзімін у 1333 аддаў дачку Аўгусту за Сямёна Гордага, сына Каліты. У 1335 годзе Нарымонт з"ехаў з Ноўгарада і стаў княжыць у Полацку і, магчыма, Пінску, але захаваў сваіх намеснікаў у шэрагу наўгародскіх валасцей (у Ладазе, Арэшку, Карэле і палове Капор"я).

У пазнейшых крыніцах паведамляецца пра заваяванне Гедзімінам Кіеўскай зямлі, але гэты сюжэт большасць даследчыкаў слушна лічыць міфічным. Кіевам у 1331—1363 годзе валодаў князь Фёдар, які падпарадкоўваўся татарскаму баскаку. Магчыма, спробы пашырыць уплыў ВКЛ на Кіеў выклікалі новую татарскую вайсковую выправу на ВКЛ (1338). У 1340 памёр апошні галіцкі князь Баляслаў-Юрый, што дазволіла ўладкавацца на Валыні малодшаму сыну Гедзіміна Любарту. Канчатковы падзел галіцка-валынскай спадчыны паміж ВКЛ, Ардой і Польшчай адбыўся ўжо пасля смерці Гедзіміна. Ён загінуў зімой 1341—1342 гадоў, напэўна, пры аблозе ордэнскага замка Баербург, стрэлам з агнястрэльнай зброі. На падставе чэшскай крыніцы існуе версія пра атручэнне Гедзіміна, але не вельмі надзейная.

У час панавання Гедзіміна ВКЛ стала моцнай ўсходнееўрапейскай дзяржавай, яго тэрыторыя павялічылася ўдвая. Апрача Вільні, мураваныя замкі былі ўзведзеныя ў Медніках, Лідзе, Крэве, Віцебску. Пачалося запазычанне першых элементаў заходнееўрапейскай культуры. Адначасова Гедзімін паклаў падмурак рускаму вектару палітыцы ВКЛ, які развіваўся ў наступныя дзесяцігоддзі.
__________

http://be.wikipedia.org/wiki/Гедзімін



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts