Get the Flash Player to see this player
 

40 MБ
10 мин : 53 сек
512 x 288
11 апр 2011



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр




061 Філон Кміта

Альбом Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі) (180 видео)

Імя Анджэя Кміціца - героя рамана Генрыка Сянкевіча "Патоп" набыло сусветную славу. Створаны літаратурным геніем Сянкевіча вобраз мужнага і смелага шляхціча, харунжага варшанскага Анджэя Кміціца, болей за сто гадоў чаруе чытачоў. Як ні дзіўна, але гэта факт: літаратурны герой захінуў сабой рэальную гістарычную асобу - свой правобраз, імя якога ён, дарэчы, атрымаў ад харунжага варшанскага Самуля Кміціча.

У свой час (а гэта гады вайны Рэчы Паспалітай з Масковіяй і Швецыяй - 1654-1667) слава пра "добрага жаўнера" (паводле выказвання вядомага польскага мемуарыста Яна Пасака) зацьміла славу другіх герояў. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян-Казімір і сойм Рэчы Паспалітай у 1670 годзе высокімі словамі ўхвалілі подзвігі Самуля Кміціча. Гэтак і трапіў ён у гісторыю як "слаўны ваяўнік", а пасля стаў правобразам галоўнага героя рамана Генрыка Сянкевіча.

З самага пачатку вайны Рэчы Паспалітай і Масковіі, у 1654 годзе - Кміціч у войску Януша Радзівіла. У баях з ворагам ён праславіўся геройствам і атрымаў чын паручніка. Слаўнае імя і асабістыя якасці варшанскага шляхціча вылучылі яго сярод іншых водцаў войска Вялікага Княства Літоўскага. Калі ў 1655 годзе вялікі гетман Януш Радзівіл прызнаў шведскую пратэкцыю, Кміціч стаў адным з ініцыятараў стварэння антырадзівілаўскай канфедэрацыі. Канфедэраты даверылі яму ўзначаліць пасольства да Яна-Казіміра. З гэтага часу Самуль Кміціч становіцца адным з уплывовейшых водцаў войска. Новы вялікі гетман Павел Сапега набліжае яго да сябе.

Адразу пасля новага назначэння Кміціч на чале буйнога корпуса быў пасланы Сапегам на Ўкраіну на дапамогу кароннаму войску. Напрыканцы таго ж года харунжы варшанскі з дванаццаццю харугвамі здзейсніў партызанскі рэйд па тылах маскоўскага войска ў раёне ракі Бярэзіны і дайшоў аж да Лукомля, разбіваючы варожыя аддзелы і заставы. А ў жніўні 1659 года Кміціч са сваёй харугвай ужо ў Курляндыі б"ецца супраць шведаў.

Слава Кміціча давала яму ўладу большую за гетманскую. Ён быў харызматычным правадыром сапежынскай дывізіі, жаўнеры ішлі за ім і ў бой, і... з поля бою. Было такое ў 1660 годзе. Кміціч узбунтаваў дывізію і ўвёў яе з фронта. Тым самым Самуль браў на сябе вялікую адказнасць і выклікаў гетманскі і каралеўскі гнеў. Але ж чалавек, які не раз глядзеў смерці ў вочы, не спужаўся гневу начальства: ягоныя баявыя сябры гібелі ад нястачы і голаду, а ўрад "сумленна" забываўся аб іх патрэбах і не плаціў заслужанае крывёю жалаванне. Кміціч сам быў простым жаўнерам і добра ведаў, што такое жаўнерскі хлеб.

Калі ў 1660 годзе царская раць на чале з князем Іванам Хаванскім распачала новы наступ у Заходняй Беларусі, Кміціч паспяшаўся на дапамогу Паўлу Сапегу. 14 траўня 1660 года на генеральным коле ў Заблудаве ён скасаваў канфедэрацыю і павёў жаўнераў на злучэнне з палкамі Сапегі. Каля вёскі Палонка аддзел Кміціча сустрэўся з авангардам маскоўскага войска. Спачатку маскоўскія воіны мелі перавагу, але падыйшлі польскія харугвы Стэфана Чарнецкага і вырашылі вынік бою - маскавіты адступілі. Гналі іх дзве мілі - да вёскі Мыш. Перамога Кміціча падняла баявы дух жаўнераў. Удзельнічаў харунжы варшанскі і ў пераможнай бітве з раццю Хаванскага 28 чэрвеня 1660 года пад той жа Палонкай. Са сваёй харугвай Кміціч біўся на левым крыле беларуска-польскага войска. Імклівым маршам Кміціч выйшаў да Міра і разграміў непрыяцельскі полк у 1500 пешцаў. Мірскі гарнізон здаўся на міласць слаўнага воіна.
Яшчэ сем гадоў не выпускаў Самуль Кміціч з рук зброю. Ён удзельнічаў у шматлікіх баях і паходах. У 1663 годзе Кміціч па даручэнню гетмана Паўла Сапегі на чале сямнаццаці харугваў хадзіў пад Смаленск. Наступным годам са сваім палком ён удзельнічаў у паходзе войска Вялікага Княства пад Рослаўль і Бранск. Амаль год полк Кміціча трымаў у блакадзе Полацак. У 1666 годзе ён вядзе полк у Польшчу на ўсмірэнне рокашу Юрыя Любамірскага. Закончыў вайну Самуль Кміціч палкоўнікам, краснасельскім старостам і героем. Вярнуўся ў родную Воршу.

Займаўся Кміціч і палітыкай. Не аднойчы менская і варшанская шляхта выбірала яго паслом на сойм. Прынамсі, ён быў менскім паслом на элекцыйных соймах, на якіх выбіралі манархамі Рэчы Паспалітай Міхала Вішнявецкага і Яна Сабескага.

Памёр славуты герой у 1692 годзе. Пэўна, імя яго і згубілася б у гісторыі, але з"яўленне сянкевічавага "Патопа" выклікала зразумелую цікавасць да правобраза Анджэя Кміціца - рэальнага харунжага варшанскага Самуля Кміціча.

Крыніца: Вітаўт Чаропка ВАРШАНСКІ ХАРУНЖЫ (Самуль Кміціч), часопіс "Беларуская Мінуўшчына", No.2, 1997



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts