Get the Flash Player to see this player
 

21 MБ
8 мин : 07 сек
352 x 256
09 ноя 2011



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр




028 Княжанне Жыгімонта Старога

Альбом Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі) (180 видео)

Жыґімонт Стары, Жыґімонт II (польск. Zygmunt I Stary; 1 студзеня 1467 г. — 1 красавіка 1548 г.) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1506—1548 гг.). Пяты сын Казімера і Альжбеты Аўстрыйскай, унук Ягайлы.

Нарадзіўся ў Казяніцах Радамскага павету Каралеўства Польскага ў 1467 г.; да ўступленьня на пасад насіў тытул князя Апельн і Глогаў. Атрымаў добрую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі. Атрымаў ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Вугоршчыны Уладзіслава II, Глогаўскае (з 1498 г.) і Апольскае (з 1500 г.) княствы ў Сылезіі, дзе набыў рэпутацыю разумнага і распарадчага кіраўніка. У 1504 г. годзе прызначаны каралеўскім намесьнікам Сылезіі, пазьней Лужыцы. Мянушку Стары набыў праз тое, што зрабіўся вялікім князем літоўскім і каралём польскім у даволі сталым веку — па тым, як на польскім стальцы зьмяніліся два яго старэйшыя браты.

Выкліканы Аляксандрам у Вільню, адразу па ягоным пахаваньні быў абраны вялікім князем літоўскім (20 кастрычніка 1506 г.), а потым, нягледзячы на апазыцыю сэнатараў з Малой Польшчы, на петрокаўскім сойме 8 сьнежня 1506 г. — каралём польскім. Каранацыя адбылася ў Кракаве 24 сьнежня 1507 г.

Праводзіў актыўную вонкавую палітыку. У 1531 годзе ў барацьбе за Пакуцьце атрымаў перамогу над малдаўскім гаспадаром Пятром Рарэшам. Праводзячы антыгабсбурскую палітыку, склаў у 1524 годзе хаўрус з Францыяй і ў 1533 г. з Турэччынай. Мусіў весьці абарончыя войны з Маскоўскай дзяржавай — у 1507—1508 гг., 1512—1522 гг. і 1534—1537 гг., у выніку якіх ВКЛ страціла Смаленск. Для адбіцьця нападаў крымскіх татараў на Ўкраіне ўтварыў памежную варту зь мясцовых жыхароў — казакаў.

У час уладарства Жыгімонта Старога ў Польшчы і ВКЛ распаўсюдзілася Рэфармацыя ў розных плыняў, што спрыяла далейшаму ўздыму гуманізму і адукацыі.



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts