Get the Flash Player to see this player
 

46 MБ
9 мин : 47 сек
960 x 528
01 фев 2015



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр




144 Тэадор Нарбут

Альбом Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі) (180 видео)

Тэадор (Фёдар Яўхімавіч) Нарбут (8 лістапада [ст. ст. 28 кастрычніка] 1784 р., маёнтак Шаўры, цяпер Воранаўскі раён — 26 лістапада [ст. ст. 14 лістапада] 1864 р., Вільня, Расейская імпэрыя) — летувіскі і беларускі гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр, дасьледнік летувіскае міталёгіі. Пісаў на польскай мове.
Паходзіў са шляхецкага роду Нарбутаў гербу "Трубы". Пры хрышчэньні атрымаў падвойнае імя Тэадор Мацей.
Скончыў піярскі коледж у Любешаве, у 1803 р. Галоўную віленскую школу, вучыўся ў Пецярбурскім кадэцкім корпусе.
Удзельнік расейска-пруска-францускай 1806—1807 рокаў і расейска-швэдзкай 1808—1809 рр. войнаў. Капітан інжынэрных войскаў, аўтар праекту Бабруйскай фартэцыі, удзельнік яе будаўніцтва, за што ўзнагароджаны ордэнам сьвятой Ганны.
З 1812 р., калі жыў у сваім маёнтку, займаўся дасьледаваньнем гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Цягам усяго жыцьця заставаўся актыўным сябрам Віленскай археалягічнай камісіі, вёў археалягічныя раскопкі. У 1820 р. адкрыў ямнае пахаваньне ля роднай вёскі Шаўры. Апісаў руіны крэпасьці на Нёмане ля вёскі Лыскава Гарадзенскай губэрні.
"Бацька беларускіх гісторыкаў" нарадзіўся ў сённяшнім Воранаўскім раёне. Ягоная постаць займае заўважнае месца ў беларускай, а таксама літоўскай і польскай гістарыяграфіі. Галоўная ягоная праца, "Гісторыя літоўскага народу", "адзін з першых навуковых твораў, прысвечаных гістарычнай Літве. Аўтар 9-томнай "Гісторыі літоўскага народу", выдадзенай у 1835—1841 рр. Падзеі ў ёй давёў да 1569 р. У "Гісторыі…" шмат месца адведзена беларускаму народу, яго мове і пісьменнасьці. Шмат цікавых зьвестак пра Менск, народныя абрады беларусаў Лідчыны.
Расейскія ўлады вінавацілі Нарбута ў распрацоўцы плянаў захопу Бабруйскай фартэцыі і Вільні падчас паўстаньня 1830—1831 рокаў, адліўцы гарматаў і каардынацыі дзеяньняў паўстанцаў, аднак ня здолелі нічога даказаць.



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts