Get the Flash Player to see this player
 

18 MБ
7 мин : 06 сек
352 x 256
08 ноя 2011



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр




017 Ягайла

Альбом Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі) (180 видео)

Ягайла, магчыма, ахрышчаны ў праваслаўе як Якаў, у каталіцк. хрышч. Уладзіслаў (~1348 — 1 чэрвеня 1434) — вялікі князь літоўскі (1377—1392), кароль польскі (1386—1434) і вярхоўны князь літоўскі (1392—1434). Сын Альгерда і яго другой жонкі, цверскай княжны Ульяны. Заснавальнік дынастыі Ягелонаў.

На велікакняжацкі сталец прызначаны воляю бацькі. Быў саюзнікам Мамая, аднак у час Кулікоўскай бітвы (1380) не аказаў яму дапамогі. У 1380 заключыў сепаратныя пагадненні з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі, апошняму перадаў Жамойць. Аднак сталая пагроза з боку Ордэна і Вялікага княства Маскоўскага, а асабліва ўнутраная нестабільнасць у ВКЛ вымусілі Ягайлу пайсці на саюз з Польшчай.

У 1385 ён заключыў г.зв. Крэўскую унію. У 1386 Ягайла ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай (каранаваная ў 1384) і выбраны каралём Польшчы. Напярэдадні каранацыі ён вымушаны быў паўторна прыняць хрышчэнне па каталіцкім абрадзе пад імем Уладзіслаў. Пры каранацыі абяцаў аб"яднаць Вялікае княства Літоўскае з Польскім каралеўствам, далучыць да рымска-каталіцкай царквы не толькі сваіх падданых паганцаў, але і праваслаўных.

У хуткім часе пасля каранацыі Ягайла з Ядвігай прыехалі ў Вільню, дзе знішчылі паганскія фетышы — непагасны агонь Пяруна, абагаўляемых змей, святыя гаі, раздавалі ахрышчаным белыя суконныя світкі, скураныя боты і грошы, таму асобныя паганцы хрысціліся па 2 разы і больш. У Вільні Ягайла заснаваў каталіцкае біскупства і 7 плябаній. У час паездак па ВКЛ закладваў касцёлы і кляштары, напрыклад, у Абольцах (цяпер Талачынскі раён), Быстрыцы (цяпер Астравецкі раён), для пашырэння каталіцтва.

Вяртаючыся ў Польшчу, Ягайла пакінуў намеснікам, папраўдзе амаль вялікім князем, у ВКЛ свайго брата Скіргайлу. З мэтай умацавання сваёй апоры і пашырэння каталіцтва сярод феадалаў ВКЛ Ягайла выдаў у 1387 прывілеі, паводле якіх феадалам, што прынялі каталіцтва, даваліся дадатковыя правы і вольнасці. Гэта выклікала незадавальненне праваслаўных, што выкарыстаў Вітаўт. Вітаўт з дапамогай крыжацкага войска спрабаваў захапіць уладу ў ВКЛ. У выніку кампраміснага Востраўскага пагаднення (1392) Ягайла перадаў велікакняжацкую ўладу і прызнаў пажыццёвым гаспадаром ВКЛ Вітаўта, захаваўшы за сабой тытул вярхоўнага князя літоўскага. У 1387 яго намаганнямі да Польшчы далучана частка Галіцыі, што да таго належала Венгрыі.

У 1400 ён рэарганізаваў Кракаўскі універсітэт (заснаваны ў 1364 годзе Казімірам III) на ўзор Парыжкага універсітэта, і з таго часу універсітэт завецца Ягелонскім.

На працягу 1409—1411 Ягайла вёў Вялікую вайну супраць Тэўтонскага ордэна, якія захапіў Добжынскую зямлю. У час Грунвальдскай бітвы (22 ліпеня 1410) ён узначальваў усе саюзныя войскі (90 харугваў, ~32 тыс. чал.). У выніку бітвы армія Ордэна была разбітая, загінула большасць братоў ордэна, у т.л. вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген. Вынікі перамогі замацаваны Торуньскім мірам (1411). Гэта спыніла агрэсію Тэўтонскага ордэна і абумовіла яго заняпад як дзяржавы, садзейнічала эканамічнаму развіццю Польшчы і ВКЛ, якія атрымалі магчымасць шырэй удзельнічаць у міжнародным гандлі на Балтыйскім моры.

На Гарадзельскім сойме (1413), які юрыдычна замацоўваў унію ВКЛ і Польскага каралеўства, было вырашана, што ВКЛ без волі польскага караля і сойму не абірае сабе вялікага князя, у сваю чаргу Польшча без ведама ВКЛ не абірае сабе караля. Адна з грамат гэтай уніі прадугледжвала прыём у польскія гербавыя брацтвы 47 родаў феадалаў ВКЛ. Адначасова Ягайла і Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады пераважна феадалаў католікаў, якія прынялі польскія гербы, і даваць ільготы каталіцкім установам. Але унія гарантавала захаванне адасобленасці ўлады вялікага князя.

Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў абраны брат Ягайлы Свідрыгайла, які распачаў вайну з Польшчай абапіраючыся на праціўнікаў уніі з Польшчай, будучы каталіком быў прыхільнікам праваслаўнай царквы. Супраць яго выступіў брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч, завадатарам змовы быў праваслаўны Сямён Гальшанскі, які быў пакрыўджаны стратай сваіх пазіцый ў ВКЛ пасля смерці Вітаўта, таксама змова была падтрымана і Ягайлам.

Ягайла памёр на 86-м годзе жыцця ў час міжусобіцы паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам. Ад першых дзвюх жонак — Ядвігі і Ганны, Ягайла не меў дзяцей, ад жонкі Соф"я Гальшанскай меў 2 сыноў — Уладзіслава і Казіміра. 48-гадовае валадарства Ягайлы было перыядам значных палітычных, эканамічных і культурных поспехаў у гісторыі Польшчы і ВКЛ.
__________

http://be.wikipedia.org/wiki/Ягайла



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts