"Мядзьведжы дэсант" 2012 году

Вечарам 4 ліпеня ў Інтэрнэце зьявіліся відэа, на якіх зь невядомага самалёта скідаюцца нейкія рэчы. Адзін фрагмэнт відэа зьняты ў кабіне пілёта. На другім, дзе самалёт у небе, можна пазнаць горад Івянец Менскай вобласьці.

Швэдзкае выданьне The Local напярэдадні паведаміла, што 4 ліпеня аднаматорны самалёт, пілятуемы грамадзянамі Швэцыі, скінуў на Івянец і Менск амаль тысячу плюшавых мядзьведзяў са словамі падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі. Тое, што самалёт вылецеў з тэрыторыі Літвы (гэта было малое лётнішча, якое называецца Пацюнай (Pociunai) і без дазволу уварваўся ў паветраную прастору Беларусі, пацьвердзіў і пілёт Томас Мазэці.

— Мы праляцелі вельмі нізка над літоўска-беларускай мяжой, і мы нават бачылі беларускіх вайскоўцаў на памежным пункце. Я думаю, яны нас проста не заўважылі. Але мы зьнялі ўвесь наш палёт на відэа, — распавёў Томас.

Арганізатар палёту Пэр Кромвэл (Per Cromwell) расказаў, што акцыю плянавалі год, пілёт атрымаў правы лётчыка толькі тры тыдні таму. Што мяжу перасеклі ў "раёне такога выступу на карце", што сам ён дзяжурыў у Івянцы на машыне і вылецеў у Стакгольм першым рэйсам. Што ў выпадку зьбіцьця машыны меркавалася ўкрыцца ў швэдзкім пасольстве. Што з самалётам кантактавалі з аэрапорта Менск-1 па-расейску, і швэды нічога не зразумелі, але ў выніку пабаяліся ляцець над рэзыдэнцыяў Лука-кі, як былі задумвалі спачатку.

У сераду ў Літве выяўлена парушэньне паветранай прасторы. Гэта выданьню Lietuvos rytas пацьвердзіў прадстаўнік вайскова-паветраных сілаў Літвы. Паводле інфармацыі газеты Aftonbladet, акцыя была арганізавана пры фінансавай падтрымцы рэклямнага агенцтва Studio Total.

Жыхар раёна Сухарава ў Менску знайшоў швэдзкіх плюшавых мядзьведзікаў у сябе ў двары і на даху.

— Як толькі мы пачулі, што мядзьведзікаў скінулі на Сухарава, мы з сябрамі выправіліся іх шукаць. Асабліва, калі ўбачылі відэа і пазналі "родную" ТЭЦ, — распавёў газэце "Наша Ніва" жыхар раёна Сухарава, які папрасіў не называць ягонага імя. — Гэта моцна: абысьці ўсе беларускія ПВА. І што б вы думалі, мы знайшлі іх. Цяпер адразу два мядзьведзікі ў нас. Швэды круцейшыя за Руста.

Толькі 26 ліпеня падчас нарады аб стане працы па прывядзеньні Ўзброеных сіл і Дзяржпагранкамітэту ў адпаведнасьць з сучаснымі патрабаваньнямі дыктатар прызнаў факт палёту над Беларусьсю 4 ліпеня швэдзкага самалёта.

Паводле Пэра Кромвэла, кіраўніка швэдкай фірмы "Studio Total", у Лука-кі не было шансаў не прызнаваць факт палёту, асабліва пасьля арышту людзей.
Видео - Люди и события

640 x 480, 29 MБ, 5:49
Мядзьведжы дэсант над Івянецом ды Менскам (2012-07-04)
1280 x 720, 496 MБ, 51:49
Teddybear Airdrop Minsk. Part 1
1280 x 720, 407 MБ, 37:24
Teddybear Airdrop Minsk. Part 2
640 x 352, 2 MБ, 0:38
После десанта медведей послы потеряли работу (2012.08.03)
1280 x 720, 25 MБ, 3:27
37 (2012)
640 x 352, 9 MБ, 2:41
Vinsent - "Цырк за дротам" (Плюшавы дэсант)


Flag Counter