Jerzy Malyarevski
Chernihiv
Google+ Google+

Шчырае прывітанне ўсім, хто зазірнуў у гэты мядзьвежы куточак. Як вы ўжо зразумелі, гэта мой "фейс" і сайт таксама. А калі што каму тут не да спадобы, дык далей чытаць і ня трэба. Астатнім — наступнае. Зразумела, гэта не цуд дызайну, але, як кажуць: "Маем, што маем". А маеце вы магчымасць паглядзець тут некаторыя з аўтарскіх фотаздымкаў, зробленых на Беларусі, Літве, Украіне, Чэхіі ды Польшчы. А таксама тое-сёе пачытаць, ды паглядзець відэа. Вось, здаецца, і ўсё што трэба (ці ня трэба) было казаць, каб папярэдзіць Вас, шаноўныя. Цяпер заходце, будзь ласка, калі гэта Вам цікава, — глядзіце ды чытайце.



Увага, шаноўныя! Дзеля больш зручнага карыстаньня (каго што цікавіць), усе "альбомы" асноўнага падзелу сайта "Фотаздымкі" згрупаваныя ў так бы мовіць падпадзелы, якія для сябе ўмоўна пазначыў як: "Беларусь", "Замежжа", "Падзеі ды людзі", "Дзеці на планеце", "Навакольле", ну, і ўсё астатняе. Так што зважайце на тое, і прыемнага прагляду.


***
Жыцьцё бяз болю не прайсьці.
Пакут замнога у жыцьці.
Пакута ж горшая за сьмерць —
то маскаля на сэрцы грэць.

Ларыса Геніюш



Беларуская Народная Рэспубліка, Bielaruskaja Narodnaja Respublika (БНР, BNR) — беларуская дзяржава, улада якой пашыралася на частку тэрыторыі сучаснае Беларусі з 25 сакавіка 1918 року да 28 красавіка 1919 року (зь перапынкамі), а таксама ў часе Слуцкага збройнага чыну (27 лістапада — 31 сьнежня 1920 р.). Дзяржаўныя сымбалі — бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня. Сталіца — Менск. Дзяржаўная і абавязковая мова — беларуская (з 12 красавіка 1918 р.).


Час беларусаў


Маскалёвскіх прапагандыстаў рэальна бесіць нацыянальнае абуджэньне украінцаў. Для іх ўкраінская вясна гэта поўны правал 350 рокаў палітыка русіфікацыі й барацьбы з ўкраінствам. Ім здавалася, што ўкраінскае пытаньне вырашанае канчаткова, што такой нацыі больш няма, але сёньня мы выдатна бачым, як яны памыліліся.




Але гэта не ўсё, гэта не канец кашмару нашых маскалёвскіх супернікаў. Наступны ўдар па іх марам аб звышдзяржаве й асіміляцыі ўсходніх славянаў нанясуць беларусы.
Менавіта так! Беларусы, нацыя якая стварыла Вялікае Княства Літоўскае, культурная, эўрапейская, па менталітэту больш падобная на палякаў і чэхаў, чым на маскалёў ды татараў.
350 рокаў русіфікацыі украінцаў скончыліся правалам. У выпадку беларусаў гэта ўсяго 200 рокаў. 200 рокаў з моманту зьнішчэньня Вялікага Княства Літоўскага усходнімі варварамі. Так, вы правільна зразумелі — з пункту гледжаньня Вільні, Гародні і Менску месты Масковіі былі адсталымі й азіяцкімі.
Нельга забываць, што ў жыхароў Менску, Гародні, Бярэсця ці Віцебску, ёсьць дзяржаўныя традыцыі, прычым пасьпяховыя, ёсьць вялікія нацыянальныя героі, ёсьць гісторыя пасьпяховых бітваў з Ардою і Масквою, ёсьць гісторыя паўстаньняў супраць Масковіі, ёсьць свая монанацыянальная дзяржава. Усё гэта чакае зручны момант, калі беларусы прачнуцца й зразумеюць, што яны не частка “рускага сьвету”, ні тым больш савецкага. У іх свой выдатны нацыянальны сьвет, які чакае свайго адраджэньня!
Маскалёвскія імперыялісты панічна баяцца беларускага нацыянальнага рэнесансу й будуць рабіць усё, каб беларусы забыліся свае мову, гісторыю, сапраўдныя герб і сьцяг. Толькі паглядзіце зь якою агрэсіяю яны рэагуюць на сьцяг ВКЛ!
Галоўны супернік Масковіі ва Ўсходняе Эўропе — Польшча — з кожным рокам становіцца мацнейшаю. Адбываецца працэс мадэрнізацыі і павелічэньня асабістага складу ўзброеных сілаў, высокія тэмпы эканамічнага росту прывялі да сітуацыі, у якой польскі намінальны ВУП хутка складзе 50% ВУП ўсёй вялікае газава-нафтавай Масковіі. Варшава, разам з Прагаю, Браціславаю й Будапэштам, ствараюць эканамічны блёк у Эўропе што развіваецца найбольш хутка. Да іх, на ўсходзе, далучаецца Украіна, краіна з праблемамі, але й з вялізным патэнцыялам. На поўначы — да V4 — далучаецца Літва, Латвія й Эстонія. На поўдні — дзякуючы амбіцыйнаму праекту будаўніцтва аўтамагістралі Via Carpatia, да эканомік нашага блёку рэальна далучацца Балгарыя й эўрапейскі лідэр па эканамічнаму росту — Румынія.
Ці знойдзецца месца для Беларусі ў гэтае вялікае ўсходнеэўрапейскае сям'і? У мяне няма сумневу — знойдзецца! Але нельга забываць, што Масковія будзе рабіць усё, каб спыніць вяртаньне Менску з Эўразіі ў Эўропу. Трэба рыхтавацца да правакацыяў Крамля, да абароны межаў Беларусі, трэба зь маленства вучыць беларусаў таму, што іх месца з Польшчаю, Чэхіяю, Літвою і Украінаю, а не з Масковію, трэба вучыць іх гаварыць на сваёе мове, ганарыцца сваёй гісторыяю, гусарамі ВКЛ, якія білі маскалёў і татараў, памятаць пра зьнішчэньне Беларусі (БНР 1918 р.) бальшавікамі, пра рэпрэсіі й тэрор супраць беларусаў і іх беларускае мары, трэба вучыць беларускіх дзяцей ганарыцца гербам “Пагоня” і бел-чырвона-белым сцягам. Гэта самая лепшая прышчэпка ад русіфікацыі, саветызацыі, “рускага сьвету” і пуцінізму.
Беларусы, рыхтуйцеся, будзьце асьцярожныя, рабіце высновы з украінскага вопыту й вяртайцеся дадому — у Эўропе! Усё ў вашых руках!
Жыве Беларусь!


Томаш Мацэйчук, Facebook (пераклад — “J.K.”)


НАВІНЫ САЙТУ


30/11/2008 Ну вось, урэшце, адноўленыя ўсе здымкі ў старых тэчках. Выбачайце, раней не было часу. Недзе дадалося, недзе нешта і знікла (дык то, можа, і няварта было пакідаць?). Дададзены новыя тэчкі "Божа, барані нашу канстытуцыю" і "Касцёл і кляштар бернардзінак XVII-XVIII стст.".




15/12/2010 У падзеле "Нарысы" навіна: "Выбары 2010 пачаліся! (Хроніка парушэньняў)".

19/12/2010 "Плошча 2010 (Онлайн-рэпартаж)".
20/12/2010 "Пасьля Плошчы 2010" (Зьбіцьцё, арышты, ператрусы, галадоўкі, супраціў...).

12/03/2011 У падзеле "Фотаздымкі" з’явіліся тэчкі: "Першы дзень вясны (Сквер у Зялёным Лузе)".

25/03/2011 "Дзень Волі 2011 г." (Нам — сьвята, ім — костка ў глотцы)

11/04/2011 "Выбух на станцыі мэтро “Кастрычніцкая” (Хроніка, развагі, перасьлед, папярэджаньні ды афіцыйная хлусьня)

23/04/2011 Адгэтуль магчыма прачытаць тэксты некаторых гітоў вядомых беларускіх музыкаў.

25/04/2011 "Пасьля Плошчы 2010. Вялікі судны дзень за Плошчу" (Напярэдадні, суды, каментары ды іншае...)

28/10/2011 У падзел "Фотаздымкі" дададзеныя новыя тэчкі "Старажытная Гародня" і "Мястэчка Дукора".




07/05/2012 Ну, вось ўрэшце й даданыя апісаньня ва ўсе тэчкі з фотаздымкамі — зараз магчыма ня толькі нешта глядзець, але ж і разумець, што бачыш :) У падзел "Фотаздымкі" даданыя новыя тэчкі "Патоп", "Купалаўскія чытанні ў Вязынцы", "Паветраныя пажарныя", "Самалёты, шрубалёты", "Нацыянальны інстытут траўматалогіі", "Менскія старажытныя бровары".

15/05/2012 У "Фотаздымкі" даданыя тэчкі "Менск, што мы губляем" "У мяне на гарышчы" (Здымкі, якім не знайшлося месца на іншых старонках). Вось у рэшце рэшт і скончанае "благаўпарадкаваньне" сайту. Далей, магчыма, тое-сёе будзе дадавацца, калі, зразумела, будзе што дадаваць :)

08/07/2012 Ад сёньня, шаноўныя, ў падзеле "Нарысы" можна вольна карыстацца Энцыклапедычным даведнікам "Дойлідства Беларусі".

14/07/2012 У падзеле "Відэа" "Мядзьведжы дэсант" 2012 году" — сюжэты пра тое, як двое швэдаў на лёгкаматорным летаку абдурылі "моцную" беларускую ПВА.

01/08/2012 У падзел "Фотаздымкі" даданая тэчка "Стоўбцы — горад на раце Нёман" і значна адноўленая тэчка "Новы Сьвержань (Сучаснасьць і мінулае)".

16/09/2012 У падзел "Фотаздымкі" даданая тэчка "Мястэчка Сноў".

29/09/2012 У падзел "Фотаздымкі" ад сёньня можна паглядзець як  "Вольскі прэзэнтаваў "Саўку ды Грышку" ў сядзібе БНФ".

06/10/2012 У падзел "Фотаздымкі" даданая тэчка "Дубавец чытае лекцыю пра "Майстроўню".

28/10/2012 У падзеле "Фотаздымкі" рэпартаж "Дзяды 2012. Мітынг у Курапатах".

11/02/2013 У падзеле "Фотаздымкі" "Бывай, старая вул. Кальцова!.."  руйнуюць стары квартал у Зялёным Лузе.

26/03/2014 У падзеле "Фотаздымкі" — рэпартаж "Дзень Волі 2014".




22/08/2014 У падзеле "Фотаздымкі" — рэпартаж "Velke sarajevske manevry 1914".

10/09/2014 У падзеле "Фотаздымкі" — рэпартаж аб акцыі салідарнасьці з Украінаю на сядзібе БНФ у Менску “Мы любім украінскі боршч!”.

25/03/2015 У падзеле "Фотаздымкі" — рэпартаж "Дзень Волі 2015".

31/07/2015 Даданыя новыя альбомы: "Касьцёл Свьятога Апостала Мацея", "Прылукі — вёска ў Сеніцкім сельсавеце Менскага раёну, "Ракаў — колішняя "сталіца кантрабандыстаў".




10/08/2015 Створаны відэаальбом "Загадкі беларускай гісторыі", а ў відэаальбомы "Гісторыя пад знакам Пагоні"і "Я нарадзіўся тут" дададзеныя новыя сюжэты.

08/09/2015 У падзел "Фотаздымкі" даданая тэчка "Фольк-фэст "Камяніца 2015".




12/10/2015 У падзел "Фотаздымкі" даданыя здымкі зь “Шэсьця нацыянальнага сьцягу”.

15/02/2016 Даданыя здымкі з акцыі пратэсту ІП-шнікаў у Менску 15 лютага 2016 р. Малы бзнэсі выйшаў на Плошчу”.

29/03/2016 Адноўленыя здымкі з Дня Волі 2016. — "Мы хочам жыць у Купалаўскай Беларусі".

15/05/2016 Даданыя здымкі з Беларускага нацыянальнага кангрэсу пад адкрытым небам Беларускі нацыянальны кангрэс пад адкрытым небам.

20/06/2016 У падзел "Фотаздымкі" даданыя здымкі “Кубак Беларусі па вэйкбордзе 2016”.

15/09/2016 У падзел “Фотаздымкі” даданыя здымкі “Дарога смерці” на Курапаты”.

24/11/2016 У падзел “Фотаздымкі” даданыя здымкі “Мітынг прысьвечаны 20-м угодкам антыканстытуцыйнага перавароту”.

18/02/2017 У падзел “Фотаздымкі” даданыя здымкі “Марш абураных беларусаў”.

23/02/2017 У падзел “Фотаздымкі” даданыя здымкі “Абарона Курапатаў (2017 р.)”.

16/03/2017 У падзел “Фотаздымкі” даданыя здымкі “Марш недармаедаў” у Менску (15. 03. 2017).




25/03/2017 У падзел “Фотаздымкі” даданыя здымкі “Дзень волі 2017 у Менску (25. 03. 2017).

28/03/2017 У падзел "Мэтастазы "русского мира" в Беларусі" даданы артыкул "На Дне Волі затрымалі двух удзельнікаў пікета ў падтрымку "маскалёўскага свету".

24/04/2017 У падзеле "Нарысы/Літаратура" раман Сяргея Пясецкага "Каханак Вялікай Мядзведзіцы" пра жыцьцё кантрабандыстаў на Беларуска Польскім памежжы ў межванны час.

01/05/2017 У падзел “Фотаздымкі” даданыя здымкі “1 траўня 2017 року (неафіцыйная акцыя)”.




09/09/2017 “Рускі Ванька, вон з Беларусі!” — здымкі з акцыі на Дзень беларускае вайсковае славы.



 

© 2006-2015 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved szlachta.io.ua



Flag Counter