Маёнтак Любанскіх (Прушынскіх)
Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску

Лошыцкі маёнтак будаваўся на працягу XVIII-XIX стст. Ягонымі ўладальнікамі ў розны час былі Прушынскія ды Любанскія. Цэнтрам кампазіцыі з'яўляецца невялікі адна-двухпавярховая гаспода, пабудаваная ў канцы XVIII ст. У сярэдзіне XIX ст. яна была перабудаваная. Парадная частка парку мае сіметрычна-восевае рашэнне. У яе цэнтры эліпс няправільнай формы. Да яго вядзе доўгая шырокая рэдкастойная ліпавая алея. Закладзеная ў другой палове XVIII ст., яна значна старэйшая за іншыя паркавыя насадження. Не аднойчы праходзіў па ёй Дуніну-Марцінкевіч да тагачаснага ўладальніка маёнтка Прушынскага, у якога збіралася прагрэсіўная інтэлігенцыя Меншчыны. Уезд у сядзібу і непасрэдна ў парк фіксаваны пілонамі з жалезнымі весніцамі. Побач знаходзіцца невялікая вартоўня. З правага боку стаяў, парушаны сёння, касцёл.

Гаворка пра неабходнасць рэстаўрацыі Лошыцкай сядзібы ішла ўжо не адзін год, і вось — дачакаліся. На беразе става ды пад вокнамі сядзібы графаў Прушынскіх з'явіліся самазвалы. Зарваныя дахі з будынкаў бровару, там-сям бачныя падпаліны ад пажараў, а на месцы некаторых з іх ужо роўны жоўты пясочак — у Лошыцкім парку вядуцца будаўнічыя і земляныя работы, якія зменяць выгляд гістарычнай сядзібы і ўнікальнага парку. Дык, ці захаваюцца парк і сядзіба як гістарычныя помнікі? Сказаць пра тое сёння не могуць ні будаўнічы майстар Юры Карповіч, што кіруе экскаватаршчыкамі і шафёрамі грузавікоў, ні дырэктар Лошыцкай садова-паркавай гаспадаркі Анатоль Львовіч, бо праекту перабудовы парку яны не бачылі. А хто бачыў?

"Тут жа працуюць рэстаўратары, яны адкрываюць усе гістарычныя слаі, вызначаць старэйшы, і адносна яго будзе ўсё аднаўляцца. Кожны пакой, кожны... Пры чым тут сучасны выгляд? Ёсць жа навуковы кіраўнік. Ніхто не дазволіць тут усё перарабіць па-сучаснаму". — кажа ён.

Але ж тое казалі і пра Верхні город, а там ужо знішчылі амаль што ўсё, што толькі было магчыма. Паводле звестак Антона Астаповіча (старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры), гарадзкія ўлады задумалі зрабіць з Лошыцкага парку нешта кшталту парку Горкага — з атракцыёнамі і рэстарацыямі, а старажытную сядзібу чакае разбурэнне і адбудова нанава з сучасных матэрыялаў.

21 ліпеня 2008 году ў Лошыцкім парку сабралася каля 100 чалавек. Людзі з плакатамі "Я люблю Лошыцкі парк" прайшлі да сядзібы графаў Прушынскіх. Яны патрабавалі, каб план рэканструкцыі быў надрукаваны ў сродках масавай інфармацыі, каб былі выслуханыя меркаванні людзей, якія займаюцца пытаннямі захавання гістарычнай спадчыны, а да таго часу ўсё работы былі спыненыя. А, ці ж хто іх пачуе?..

А вось да старога млына, што стаіць у іншым баку сядзібы, "рэстаўратары" яшчэ не дабраліся. Які ж лёс чакае сторажытную камяніцу?..

Там дзе пануе бульдозэр, бракуе казаць пра нейкую там рэстаўрацыю. Здэцца ж спраўджваюцца прагнозы і наконт гасподы, хоць у інтэрв'ю "БелаПАНу" Антон Астаповіч і запэўніў, што методыка рэстаўрацыі не парушаецца. "Некаторыя трухлявыя бярвенні драўляных канструкцый сядзібы і будуць заменены на новыя", — заявіў ён. А ўсе старыя бярвенні па адным збяруць назад. Але, як бачна са здымкаў, робіцца зусім новы зруб, а старых бярвенняў ужо і ня бачна. А дасьведчаныя людзі кажуць, што і пані Ядзвігу даўно ўжо ня бачылі ў Лошыцкім парку. Э-э, ды вы пра яе мо і ня чулі?! Дык то:

Раней два разы на год ў поўню ў парку з'яўляўся прывід жанчыны ў белым. Няйначай як Ядзвіга Любанская, жонка апошняга ўладальніка Лошыцкай сядзібы вярталася туды, адкуль больш сто гадоў назад сышла з жыцьця. Сямейная легенда сьцвярджае, што пані закахалася ў маладога зьбяднелага шляхціча, якога прытуліў пан Любанский. Ніхто не ведае, як тое адбылося — ці то лодка кульнулася, ці то жанчына свядома зрабіла тое, але Лошыцкая сядзіба засталася без гаспадыні...

Але ж то гісторыя даўняя, а сучасную тут дзеюць навукова-вытворчае аб'яднанне "Эльвіра" ды ААТ "Будтрэст № 1" і ў Лошыцы мала ўжо што засталося...
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

1 2 3 4


642 x 440
Loszyca 001

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

642 x 440
Loszyca 002

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

642 x 440
Loszyca 003

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

440 x 642
Loszyca 004

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

642 x 440
Loszyca 005

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

440 x 642
Loszyca 006

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

440 x 642
Loszyca 007

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

440 x 642
Loszyca 008

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

642 x 440
Loszyca 009

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

642 x 440
Loszyca 010

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

642 x 440
Loszyca 011

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

440 x 642
Loszyca 012

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

440 x 642
Loszyca 013

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

440 x 642
Loszyca 014

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

642 x 440
Loszyca 015

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

642 x 440
Loszyca 016

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

642 x 440
Loszyca 017

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

642 x 440
Loszyca 018

Лошыца — адзіны прыгарадны маёнтак, які амаль цалкам захаваўся. Зараз знаходзіца ў межах Менску.

1 2 3 4



Flag Counter