Будынак масонаў у Менску
З'явіўся на мапе Менска ў 1817 годзе. Ад моманту народзінаў быў ахінуты фіранкай таямніцы

План яго пабудовы быў зацверджаны 15 чэрвеня 1810 году, а з'явіўся ён на мапе Менска ў 1817 годзе. Ад моманту народзінаў ён быў ахінуты фіранкай таямніцы, бо пабудавалі яго па замове масонскай ложы "Паўночная паходня", якая праіснаваўшы шесть гадоў, была распушчаная царскім загадам. Некаторыя даследнікі сумняваюцца, ці сапраўды будынак належыў масонам. Па іншых звестках ім належыў суседні, згарэлы падчас апошняй вайны, будынак. Аднак і гэтыя звесткі не маюць пацверджанняў.

Масоны пакінулі зграбны будынак. Яго сіметрычна выступаючыя центральныя часткі фасадаў завершаныя трохкутнымі франтонамі. У міжваконнях паміж другім і трэцім паверхамі галоўнага і тыльнага фасадаў — паўкалоны з капітэлямі. Спачатку былі збудаваныя першы і другі паверхі, пазней дабудавалі трэці. Камяніца здаецца правільнай кубічнай пабудовай, але пры дбайным разгляде відавочна, што яна пабудаваная ў выглядзе масонскага крыжа. Падчас апошняй рэстаўрацыі высвятлілася, што першапачаткова будынак складалі без вокнаў. Знешне былі зашклёныя вокны з фіранкамі, але мала хто ведаў, што знутры яны закладзеныя цэглай.

Пасля скасавання ложы, гаспадары здавалі памяшканні ў арэнду. Адзін час тутака жыла сям'я Станіслава Манюшкі. Пазней будынак стаў прызыўным пастарункам войска Расейскай імперыі. У савецкі час тут была камунальная кватэра. Рэстаўрацыя пачалася ў 1992 годзе і доўжылася дзесяць год, пасля чаго ў будынку змясціўся Нацыянальны музей гісторыі тэатра і музыкі.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

440 x 642
Будынак Масонаў 001

З'явіўся на мапе Менска ў 1817 годзе. Ад моманту народзінаў быў ахінуты фіранкай таямніцы

642 x 440
Будынак Масонаў 002

З'явіўся на мапе Менска ў 1817 годзе. Ад моманту народзінаў быў ахінуты фіранкай таямніцы

642 x 440
Будынак Масонаў 003

З'явіўся на мапе Менска ў 1817 годзе. Ад моманту народзінаў быў ахінуты фіранкай таямніцы

642 x 440
Будынак Масонаў 004

З'явіўся на мапе Менска ў 1817 годзе. Ад моманту народзінаў быў ахінуты фіранкай таямніцы

440 x 642
Будынак Масонаў 005

З'явіўся на мапе Менска ў 1817 годзе. Ад моманту народзінаў быў ахінуты фіранкай таямніцы

642 x 440
Будынак Масонаў 006

З'явіўся на мапе Менска ў 1817 годзе. Ад моманту народзінаў быў ахінуты фіранкай таямніцы

642 x 440
Будынак Масонаў 007

З'явіўся на мапе Менска ў 1817 годзе. Ад моманту народзінаў быў ахінуты фіранкай таямніцы

440 x 642
Будынак Масонаў 008

З'явіўся на мапе Менска ў 1817 годзе. Ад моманту народзінаў быў ахінуты фіранкай таямніцы

642 x 440
Будынак Масонаў 009

З'явіўся на мапе Менска ў 1817 годзе. Ад моманту народзінаў быў ахінуты фіранкай таямніцы

440 x 642
Будынак Масонаў 010

Flag Counter