Траецкае прадмесце
Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе

Траецкае прадмесце месціца на левым беразе ракі Свіслач. У XVI стагоддзі мела развітую планіроўку, паводле рэгулярных планаў Менска 1800 года, 1809 і 1817 гадоў сфарміравалася прамавугольная планіровачная сістэма, у XIX — пачатку XX стстагоддзя — кварталы мураванай жылой забудовы. Рэканструяваны адзін такі квартал, дзе захавалася мураваная забудова: на былой галоўнай вуліцы прадмесця Троіцкай (былыя Барысаўскі і Старабарысаўскі тракты, вуліцы Віленская, Троіцкая, з XIX стагоддзя Аляксандраўская, Камунальная, з 1936 года М. Горкага, з 1992 года М. Багдановіча), вуліцах Старавіленскай, Янкі Купалы (былыя Плаўская, Троіцкая, Паліцэйская, Набярэжная, Пралетарская) і Камунальнай набярэжнай.

Адносна невялікі квартал старога Траецкага прадмесця быў адноўлены ў 1980-х гадах. Камяніцы і панадворкі ўваскрашаюць атмасферу першай паловы XIX стагоддзя, хоць шматлікія з пабудоў маюць скляпы і першыя паверхі, якія адносяцца да больш ранняга часу. Велмі шкада, што падчас рэстаўрацыі ўздоўж Камунальнай набярэжнай была знішчана частка забудовы XVII стагоддзя. Сярод будынкаў, якія захаваліся да гэтага часу, вылучаецца "Кітаеўская" сінагога (фото 018-022), пабудаваная ў 1874 годзе.

Траецкае прадмесце калісці было самым вялікім у Менску. Па археалагічных звестках, засяленне гэтай тэрыторыі пачалося ў XII стагоддзі. Ужо ў XVI стагоддзі тут існавала царква Святой Тройцы, якая і дала назоў гэтай часткі горада. У 1630 годзе пры ёй засноўваецца ўніяцкі Траецкі манастыр, першапачаткова ўсе пабудовы якога, акрамя царквы, былі драўляныя, але ў канцы XVIII стагоддзя дойлідам Ф. Крамэрам узводзяцца новыя мураваныя карпусы. Як сведчаць дакументы, усе будынкі манастыра былі распісаныя фрэскамі, а натурныя даследванні апошніх гадоў паказалі, што частка іх захавалася пад пластам найпозняга пабела. Пажар 1809 года пашкодзіў манастыр, але ён быў адноўлены пад кіраўніцтвам дойліда М. Чахоўскага. Пасля ліквідацыі уніяцкай царквы ў 1839 годзе будынкі пераробленыя пад гарадскую лякарню, якая месціца тут і дагэтуль. У 1506 годзе на самай узнёслай частцы прадмесця ўзводзіца каталіцкі касцёл. Поруч з ім узнікае вялікі гандлёвы пляц, а ў XVII стагоддзі ўніяцкі манастыр. На пачатку XIX стагоддзя касцёл згарэў і больш не аднаўлялся. Да сярэдзіны XX стагоддзя пляц выконваў выключна гандлёвыя функцыі. Але ў 1935-1937 гадах на месцы былога касцёла ўзводзіца будынак тэатра оперы і балета. Да сярэдзіны XIX стагоддзя Траецкае прадмесце захоўвала сваё сярэднявечнае аблічча, але потым горад пачаў актыўна развівацца і расці ў гэтым накірунку. Наступныя бурныя падзеі значна змянілі знешні выгляд Траецкага прадмесця, тым не менш гістарычная забудова часткова захавалася і ўяўляе цікавасць.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

1 2


642 x 440
Траецкае прадмесце 001

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

642 x 440
Траецкае прадмесце 002

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

440 x 642
Траецкае прадмесце 003

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

642 x 440
Траецкае прадмесце 004

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

642 x 440
Траецкае прадмесце 005

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

642 x 440
Траецкае прадмесце 006

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

642 x 440
Траецкае прадмесце 007

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

642 x 440
Траецкае прадмесце 008

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

642 x 440
Траецкае прадмесце 009

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

642 x 440
Траецкае прадмесце 010

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

642 x 440
Траецкае прадмесце 011

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

642 x 440
Траецкае прадмесце 012

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

642 x 440
Траецкае прадмесце 013

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

642 x 440
Траецкае прадмесце 014

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

440 x 642
Траецкае прадмесце 015

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

642 x 440
Траецкае прадмесце 016

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

642 x 440
Траецкае прадмесце 017

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

642 x 440
Траецкае прадмесце 018

Старажытнае месца Менска, калісці было самым вялікім прадмесцем у горадзе.

1 2



Flag Counter