Менскія сядзібы Ваньковічаў
Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча

Гарадская сядзіба Ваньковічаў — помнікі дойлідства класіцызму. Звязаны з жыццём і творчасцю беларускага мастака Валянціна Ваньковіча. Пабудавана ў гістарычным цэнтры Менска на мяжы XVIII-XIX стагоддзяў. Комплекс уключаў гасподу (фота 001, 002) ў стылі класіцызму, дзве афіцыны (фота 005-010), гаспадарчыя пабудовы, фруктовы сад.

Гаспода — аднапавярховы прастакутны ў плане драўляны будынак (з атынкаванымі сценамі, у пачатку XIX стагоддзя частка паўночна-заходняй сцяны была мураванай) пастаўлены на каменны падмурак і накрыты высокім вальмавым дахам. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны паўднёва-ўсходні фасад вылучаў 8-калонны порцік з цэнтральным уваходам), завершаны трохкутным франтонам з паўцыркульным акном. Аналагічны порцік меў і паўночна-заходні фасад. Рытм фасадаў ствараецца прастакутнымі вокнамі ў абрамленні простых ліштваў і лапатак. Планіроўка анфіладна-калідорная. У інтэр'еры былі печы, дэкарыраваныя кафляй. Гаспода і дзве афіцыны ўтваралі парадны двор-курданёр. Паўдёва-заходняя афіцына (фота 005-007) — мураваная, двухпавярховая, прастакутная ў плане, накрытая адна- двухсхільным дахам. Паўночна-ўсходняя афіцына (не захавалася, адноўленая) (фота 008-010) — двухпавярховая (першы паверх мураваны, другі — драўляны), прастакутная ў плане, накрытая вальмавым дахам. У цэнтры паўночна-ўсходняга фасада знаходзіўся пяцігранны эркер з вежападобным завяршэннем.

Пад кіраўніцтвам "нашага прэзідэнта", працягваецца знішчэнне старога Менска на карысць ягонага Мінска. І вось чарговы "цуд" беларускіх "рэстаўратараў" паўстаў побач з гасподай Ваньковічаў. Сапраўды, на гэтым месцы раней стаяла паўночна-ўсходняя афіцына. Нібыта ж і добра — узнаўляюць стачанае, але... Але каб узнаўляць драўляную пабудову XVIII-XIX стагоддзя з бетонавых блокаў — такога яшчэ нават на Беларусі, здэцца ж, не было! Ці-то я памыляюся?

На карце Менскага павета Сляпянка з’явілася ў ХVI стагоддзі. Яна размяшчалася на тым месцы, дзе сыходзіліся два старыя гасцінцы, што вялі ў Менск, — Гарадзішчанскі і Старабарысаўскі. Сама назва Сляпянкі пайшла ад назвы рэчкі Слепні, што працякала па яе тэрыторыі. Да сярэдзіны ХVIII стагоддзя Сляпянка была вялікім маёнткам, які належаў князям Радзівіллам. Пазней гэтыя землі перайшлі да старажытнага дваранскага роду Ваньковічаў. У тыя часы ад Менска да Сляпянкі было чатыры вярсты, і яшчэ сто гадоў таму Ваньковічы палявалі тут на мядзведзяў...

Комплекс уключаў мураваны сядзібны дом, пабудаваны з цэглы ў XIX ст. , бакавыя флігелі (не зберагліся) і парк, перапланаваны ў 1896 г. садаводам В. Кроненбергам (уцалела частка геаметрычнай сеткі алей). 2-павярховы Т-падобны ў плане дом з высокім цокалем накрыты пакатым 2-схільным дахам, закрытым парапетам. Тарцовыя сцены аформлены 3-вугольнымі франтонамі. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры шырокім рызалітам. У дэкаратыўнай аздобе дома выкарыстаны пілястры, прафіляваныя карнізы і інш. Сёння ўнутраная планіроўка будынка зменена.

У савецкі час тут месцілася саўгасная кантора, потым — школа НКУС, інтэрнат, пошта... Пасля — офісы камерцыйных устаноў. Яшчэ напыканцы ХХ стагоддзя непадалёку знаходзіліся цэгляныя гаспадарчыя пабудовы, якія, хутчэй за ўсё, калісці ўваходзілі ў склад маёнтка.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

1 2


642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 001

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 002

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

440 x 642
Сядзібы Ваньковічаў 003

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 004

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 005

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 006

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 007

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 008

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 009

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 010

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 011

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 012

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 013

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 014

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 015

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

440 x 642
Сядзібы Ваньковічаў 016

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 017

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

642 x 440
Сядзібы Ваньковічаў 018

Помнікі дойлідства, звязаныя з жыццём і творчасцю мастака Валянціна Ваньковіча.

1 2



Flag Counter