Вярхоўны Савет, зыходзь разам з Кебічам
Пікеты на плошчы Незалежнасці ў дзень адкрыцця сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 9 кастрычніка 1993 года.

Сёння, добра зведаўшы Лука-кі, мы часам сумуем па тых гадах, што былі "да яго". А, ці ўсё так добра было тады? Вось глядзіш на тыя здымкі, ды і ўзгадваеш мінулае...

Не, далёка не ўсё і не ўсім падабалася і тады. А чаго толькі быў варты лозунг "Кебіча ў адстаўку!"?! А то ж, менавіта пад яго і быў калісьці створаны інстытут прэзідэнцтва на Беларусі. А ці так ужо падабаўся нам той Вярхоўны Савет? Дык, таксама ж — не. Пра тое сведчаць і тыя пікеты каля Дома Ўраду ў дзень адкрыцця 13-й сесіі Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 9 кастрычніка 1993 году. І ўдзел у іх, як бачыце, бралі не толькі менчукі (фота 001).

Эх, тады хоць мітынгаваць не забаранялі! Ды і мітынгі тыя, што б там ні казалі, мелі пэўны ўпыў на прынятыя (ці не прынятыя) ў той час рашэнні, а таксама былі месцам "палітінфармацыі" для міліцыянтаў (фота 006). А Лука-ку, як бачыце, і тады ўжо не любілі (фота 002).
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Репортаж ‹προφμ›



642 x 440
Вярхоўны Савет, зыходзь 001

Пікеты на плошчы Незалежнасці ў дзень адкрыцця сесіі ВС Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем адстаўкі Кебіча ды Вярхоўнага Савету.

642 x 440
Вярхоўны Савет, зыходзь 002

Пікеты на плошчы Незалежнасці ў дзень адкрыцця сесіі ВС Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем адстаўкі Кебіча ды Вярхоўнага Савету.

642 x 440
Вярхоўны Савет, зыходзь 003

Пікеты на плошчы Незалежнасці ў дзень адкрыцця сесіі ВС Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем адстаўкі Кебіча ды Вярхоўнага Савету.

440 x 642
Вярхоўны Савет, зыходзь 004

Пікеты на плошчы Незалежнасці ў дзень адкрыцця сесіі ВС Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем адстаўкі Кебіча ды Вярхоўнага Савету.

642 x 440
Вярхоўны Савет, зыходзь 005

Пікеты на плошчы Незалежнасці ў дзень адкрыцця сесіі ВС Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем адстаўкі Кебіча ды Вярхоўнага Савету.

642 x 440
Вярхоўны Савет, зыходзь 006

Пікеты на плошчы Незалежнасці ў дзень адкрыцця сесіі ВС Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем адстаўкі Кебіча ды Вярхоўнага Савету.
      
      




Flag Counter