"Гліняны Вялес" Людкі Сільновай
Вечарына "Таварыства Вольных Літаратараў" у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь з нагоды ўручэнні прэміі "Гліняны Вялес", студзень 1995 года.

8 траўня 1993 года ў Наваполацку сабралася суполка маладых пісьменнікаў і заснавала "Таварыства вольных літаратараў" (ТВЛ), якое згуртавала творцаў, што не пагаджаліся з прынцыпамі дзейнасці афіцыйнага Саюза пісьменнікаў. Тады ж было вырашана заснаваць і незалежную літаратурную прэмію. Гэтая ўзнагарода даецца аўтару найлепшай мастацкай кнігі, якая выйшла па-беларуску за апошнія 12 месяцаў. Сярод членаў экспертнай рады прэміі такія знаныя літаратары, як Алесь Аркуш (фота 001, 004, 005), Пятро Васючэнка, Уладзімер Арлоў, Валянцін Акудовіч, Юрась Барысевіч, Вінцэсь Мудроў.

Як казаў Алесь Аркуш, ён асабіста доўга разважаў, як бы яе назваць. ТВЛ паўставала на глебе нонканфармізму і адмаўлялася ад розных канфармісцкіх рэчаў. Не пасаваў ні залаты, ні срэбны, ні крыштальны вобраз... І вось — гліняны. Бог стварыў чалавека з гліны, да таго ж, гэта народны матэрыял... У адным з даведнікаў Алесь Аркуш натрапіў на артыкул пра Вялеса ў якога было шырокае поле дзейнасьці: пачынаючы ад падземнага свету і сканчваючы жывёлагадоўляй, але акрамя таго ён апекаваўся людзьмі культуры. Вось так і нарадзіўся сымбаль таленавітай беларускай літаратуры "Гліняны Вялес" — прэмія не грашовая, але і ня "чыста сымбалічная". Гэта прэмія прэстыжу. Яе лаўрэатам можна стаць толькі раз у жыцьці.

Лаўрэаты прэміі "Гліняны Вялес":

Ігар Бабкоў — зборнік вершаў "Solus Rex" (1993 г.), Людка Сільнова (фота 001, 002, 004) — зборнік візуальнай паэзіі "Рысасловы" (1994 г.), Алесь Разанаў — кніга вершаў "Паляваньне ў райскай даліне" (1996 г.), Славамір Адамовіч (фота 003) — зборнік вершаў "Каханьне пад акупацыяй" (1996 г.), Лявон Вашко — зборнік апавяданняў "Паэты-цары" (1997 г.), Уладзімер Арлоў — зборнік эсэ "Божая кароўка зь Пятай авэню" (1998 г.), Мікола Папека — зборнік вершаў "Чарнавікі..." (1999 г.), Сяргей Астравец — зборнік прозы "Цэнзарскія нажніцы" (2000 г.), Віктар Сьлінко — зборнік вершаў "Штольні вясны" (2001 г.), Альгерд Бахарэвіч — зборнік прозы "Практычны дапамжнік па руйнаваньні гарадоў" (2002 г.), Пятро Васючэнка — зборнік казак "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі" (2003 г.), Алена Брава — зборнік прозы "Каменданцкі час для ластавак" (2004 г.), Сяргей Дубавец — зборнік эсэ "Вострая Брама" (2005 г.), Валянцін Акудовіч — кніга "Код адсутнасьці" (2006 г.), Алег Мінкін — зборнік вершаў "Пэнаты" (2007 г.).
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Репортаж ‹προφμ›



642 x 440
"Гліняны Вялес" Людкі Сільновай 001

Вечарына "Таварыства Вольных Літаратараў" у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, 1995 год.

440 x 642
"Гліняны Вялес" Людкі Сільновай 002

Вечарына "Таварыства Вольных Літаратараў" у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, 1995 год.

642 x 440
"Гліняны Вялес" Людкі Сільновай 003

Вечарына "Таварыства Вольных Літаратараў" у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, 1995 год.

642 x 440
"Гліняны Вялес" Людкі Сільновай 004

Вечарына "Таварыства Вольных Літаратараў" у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, 1995 год.

642 x 440
"Гліняны Вялес" Людкі Сільновай 005

Вечарына "Таварыства Вольных Літаратараў" у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, 1995 год.

440 x 642
"Гліняны Вялес" Людкі Сільновай 006

Вечарына "Таварыства Вольных Літаратараў" у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, 1995 год.
      
      




Flag Counter