Гомель
Палац Румянцава- Паскевіча (1785 год), Петрапаўлаўскі сабор (1809- 1819 гады), капліца (1889 год)

Упершыню Гомель згадваецца пад 1142 г. Замчышча размяшчалася на ўзгорку пры ўпадзенні ракі Гамеюкі ў Сож. У канцы XVIII — першай палове XIX стагоддзя пры будаўніцтве палацавага ансамбля рэшткі замчышча былі разабраныя. Палац Румянцава-Паскевіча (фота 001-004) закладзены ў 1785 г. Яго будаўніцтва можна падзяліць на некалькі этапаў. Першы этап (1785-1793 гг.) — у гэты час быў збудаваны галоўны корпус палаца. Другі этап (1794-1805 гг.) — будаўніцтва двух бакавых павільёнаў, флігеляў і каланады. Трэці этап (1837-1848 гг.) звязаны з пераходам валодання да генерала-фельдмаршала Паскевіча і дабудовай вежы палаца. Галоўны корпус — кампактны двухпавярховы будынак, цэнтральная частка завершаная купалам. Фасад палаца, звернуты да горада, мае трохчастковае дзяленне. Чатырохкалонны порцік карынфскага ордэра кантрастуе з плоскасцю сцяны і рызалітамі. Сярэдняя частка паркавага фасада ў выглядзе развітога шасцікалоннага порціка з'яўляецца галоўнай тэмай усёй кампазіцыі. Шырокая паўцыркульная тэраса служыць удалым пераходам ад палаца да парку. Палац моцна пацярпеў у сакавіку 1919 г. Будынак быў адноўлены ў 1923-1925 гг. У палацавы ансамбль уваходзіць і капліца з магільным склепам князёў Паскевічаў (фота 009), пабудаваная ў 1889 г. пад кіраўніцтвам акадэміка Чэрвінскага. Магільны склеп з цыліндрычным зборам знаходзіцца пад зямлёй.

Да палацавага ансамбля прымыкае Петрапаўлаўскі сабор (фота 005-006) з капліцай (фота 007-008), пабудаваны ў 1809-1819 г. па праекце дойліда Кларка ў стылю класіцызму. У плане сабор мае форму выцягнутага крыжа з развітым трансэптам і скарочаным сярэднім нефам. Будынак увенчаны купалам на высокім, прарэзаным вокнамі, барабане. Чатыры шасцікалонных порціка і мноства паўкалон дарычнага ордэра надаюць фасадам будынка вялікую пластыку і разам з тым суровую прастату. У выразным дзяленні аб'ёмаў, у раўнавазе і супамернасці мас, у строгасці і высакароднай прастаце архітэктурнага афармлення фасадаў сабора адбіліся характэрныя рысы класічнага дойлідства пачатку XIX стагоддзя.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

642 x 440
Гомель 001

Упершыню Гомель згадваецца пад 1142 г. Замчышча размяшчалася на ўзгорку пры ўпадзенні ракі Гамеюкі ў Сож. У канцы XVIII — першай палове XIX ст. пры будаўніцтве палацавага ансамбля рэшткі замчышча былі разабраныя.

642 x 440
Гомель 002

440 x 642
Гомель 003

Гомель 004

Гомель 005

Гомель 006

Гомель 007

Гомель 008

Гомель 009

Flag Counter