У абарону "выспачкі беларушчыны"
Як то было - Старонкі нашай гісторыі. Навучэнцы і выкладчыкі бараняць Коласаўскі ліцэй у ліпені 1997года

Ліцэй быў заснаваны 1989 годзе прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі, якіх не задавальняла савецкая адукацыйная сыстэма, якая выхоўвала "чалавека новага тыпу" у адпаведнасці з догмамі савецкай ідэалогіі. Спачатку ліцэй працаваў як нядзельная школа пры Таварыстве беларускай мовы. Урокі наведвалі ня толькі школьнікі, але і дарослыя, якія жадалі пашырыць свае веды па мове, гісторыі, літаратуры і культуры Беларусі. У 1991 годзе ліцэй ператварыўся ў Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтар Мінадукацыі, у склад якога, апроч ліцэя, увайшлі выдавецтва, кіна-відэастудыя, экскурсійны аддзел; меў філіі ў Гародні, Гомелі, Светлагорску (Гомельская вобласць), Магілёве.

У ліпені 1997 году ліцэісты разам з бацькамі пікетавалі, і адстаялі будынак ліцэя, які раптам спатрэбіўся адміністрацыі Ціцянкова. Дзякуй Богу, дзяцей нідзе не пакрыўдзілі і "цвёрда паабяшчалі": ліцэй застанецца на ранейшым месцы. Толькі ахвяраваць прыйдзецца яго заснавальнікам і дырэктарам Уладзімірам Коласам ды шэрагам "нячэсных" выкладчыкаў (Лявонам Баршчэўскім, Вінцуком Вячоркам), якія "запятналі" сваю рэпутацыю любоўю да мовы і радзімы.

Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа ліквідаваны ўказам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2003 году. Афіцыйнаю падставаю ліквідацыі стала "неабходнасьць аптымізацыі сеткі навучальных установаў". 30 выкладчыкаў і больш за 130 навучэнцаў засталіся без месца працы ці вучобы. 3 таго часу заняткі адбываюцца ў выглядзе падрыхтоўчых курсаў ў арандаваных кватэрах і памяшканьнях прыхільных грамадзкіх арганізацыяў. Ліквідаваная ўнікальная, адзіная ў краіне навучальная ўстанова, "выспачка беларушчыны", як называюць яго многія. Дзеяньні Міністэрства адукацыі сьведчаць пра імкненьне ўладаў ліквідаваць галоўны набытак ліцэю — яго нацыянальны дух, атмасфэру дэмакратыі і вальнадумства.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Репортаж ‹προφμ›



642 x 440
У абарону "выспачкі беларушчыны" 001

Як то было — старонкі нашай гісторыі. Навучэнцы і выкладчыкі бароняць Коласаўскі ліцэй, 1997 г.

440 x 642
У абарону "выспачкі беларушчыны" 002

Як то было — старонкі нашай гісторыі. Навучэнцы і выкладчыкі бароняць Коласаўскі ліцэй, 1997 г.

642 x 440
У абарону "выспачкі беларушчыны" 003

Як то было — старонкі нашай гісторыі. Навучэнцы і выкладчыкі бароняць Коласаўскі ліцэй, 1997 г.
   
      
      




Flag Counter