"Зорка і сьмерць Хаакіна Мур'етты"
Сьпектакль Менскага дзяржаўнага тэатра лялек. Пастаноўка 1981 года

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек — найстарэйшы лялечны тэатр рэспублікі. У яго рэпертуары — запамінальныя, відовішчныя пастаноўкі. Яны прыцягваюць гледачоў свежым, незвычайным чытаннем традыцыйных класічных і сучасных твораў, выразнай сцэнаграфіяй, яркімі акцёрскімі працамі, арыгінальным музычным суправаджэннем, выкарыстаннем новых тыпаў лялек. Амаль трыццацігадовы перыяд у жыцці менскіх лялечнікаў адзначаны станаўленнем самабытнай рэжысёрскай і сцэнаграфічнай культуры, пошукамі новы сродкаў выразнасці, з'яўленнем арыгінальных і суцэльных спектакляў для дзіцячай і сталай публікі.

З другой паловы сямідзесятых акцёры ўсё часцей выходзяць з-за шырмы на сцэнічныя падмосткі і дзейнічаюць не ад імя лялькі, а разам з ёю. Містычныя адносіны чалавека і лялькі, натуральныя для дзяцей, заваражылі сталую публіку. Яна пацягнулася ў тэатр лялек.

У 1981 годзе у тэатральным жыцці сталіцы адбылася знакавая падзея. Набыць квіткі ў тэатр лялек заўсёды было цяжкай справай, але раптам яна стала амаль што невырашальнай. Справа ў тым, што тут давалі "Зорку і смерць Хаакіна Мур'етты". Дзіва! На сцэне побач з людзьмі выступалі лялькі, што мелі вышыню пад два метры. Дагэтуль менчукі такога яшчэ ніколі не бачылі. Давялося поглядець той спектакль і мне, а пасля яго і былі зробленыя гэтыя фотаздымкі, на якіх вы бачыце рэжысёра, артыстаў і дзесьці там ззаду тыя вялізныя лялькі.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Репортаж ‹προφμ›



440 x 642
Катрыншчык

Здымкі са спектакля "Зорка і смерць Хаакіна Мур'етты" Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек. 1981 г.

440 x 642
Людзі ды лялькі

Здымкі са спектакля "Зорка і смерць Хаакіна Мур'етты" Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек. 1981 г.

440 x 642
Рэжысёр

Здымкі са спектакля "Зорка і смерць Хаакіна Мур'етты" Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек. 1981 г.

642 x 440
Рэжысёр і акцёры

Здымкі са спектакля "Зорка і смерць Хаакіна Мур'етты" Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек. 1981 г.
  
      
      




Flag Counter