Віленскі дождж
Ці- то дождж, што так і не пайшоў. (Photoshop - адпачывае)

Завітаў неяк я зноўку ў Вільню. І пайшоў, як то раблю зазвычай калі бываю тут, у "Стары горад" каб падыхаць "паветрам мінулых стагоддзяў". Дзень быў нейкі шэры, самотны — усё на дождж неяк цягнула. Можа з таго і было так самотна, а можа і не. Прызвычаныя да ўсяго таго наваколля віленскія жыхары імкліва праходзілі ўздоўж па вузкіх вулачках, не звяртаючы ўвагі ні на тыя хмары, ні на тыя старажытныя камяніцы. Сумныя турысты глядзелі праз вокны сваіх аўтобусаў на незнаёмы горад пад шэрым небам. А я хадзіў паміж тымі і другімі. Тое-сёе здымаў, пра тое-сёе разважаў...

Дождж тады так і не пайшоў. Але, калі ўжо потым дома пачаў друкаваць тыя здымкі, узгадаў як імкліва праходзілі ўздоўж віленскія жыхары, як блукалі тыя турысты, як глядзелі яны сумным позіркам праз вокны сваіх аўтобусаў, пра тое, як збіраўся дождж... Тады ўзяў да і дадаў кроплі таго дажджу на шыбы майго "экскурсійнага аўтобуса" — дажджу, што ў той дзень доўга збіраўся, ды так і не пайшоў...
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›



432 x 602
Віленскі дождж 001

Ці-то дождж, што так і не пайшоў. Дзень быў нейкі шэры — усё на дождж неяк цягнула. Можа з таго і было так самотна...

432 x 602
Віленскі дождж 002

Ці-то дождж, што так і не пайшоў. Дзень быў нейкі шэры — усё на дождж неяк цягнула. Можа з таго і было так самотна...

602 x 432
Віленскі дождж 003

Ці-то дождж, што так і не пайшоў. Дзень быў нейкі шэры — усё на дождж неяк цягнула. Можа з таго і было так самотна...

432 x 602
Віленскі дождж 004

Ці-то дождж, што так і не пайшоў. Дзень быў нейкі шэры — усё на дождж неяк цягнула. Можа з таго і было так самотна...

432 x 602
Віленскі дождж 005

Ці-то дождж, што так і не пайшоў. Дзень быў нейкі шэры — усё на дождж неяк цягнула. Можа з таго і было так самотна...
 
      
      




Flag Counter