Парк у духу рамантызму
Парк першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча

Парк закладзены ў маёнтку графа Тышкевіча ў першай чвэрці XIX стагоддзя. У аснову планіроўчага рашэння парку пакладзеная трохлучавая перспектыва ў бок ракі Гайны. Да партэра прымыкала цэнтральная вялікая паляна. Па яе восі праходзіла адна з перспектыў на Гайну. Яго фармаванню ў духу рамантызму спрыялі гістарычныя асаблівасці тэрыторыі, што звязана з існаваннем тут моцнага каменнага замка. Разбураны ў 1505 году крымска-татарскай ардой хана Махмет-Гірэл, быў адноўлены князямі Чартарыйскімі і працягваў існаваць да пачатку XVIII стагоддзя. У 1708 годзе быў разбураны шведамі. У кампазіцыйным рашэнні парку пакладзены прынцып расчынення далёкіх перспектыў на раку Гайну і скарыстаныя рэшткі замкавых умацаванняў са равамі і абрывістымі валамі. Парк не мае выяўленай кампазіцыйнай восі. Уязная алея праходзіла паміж садам, закладзеным на месцы былых сялянскіх сядзіб, і паркам, паўтараючы яго канфігурацыю па паўднёва-заходняму перыметру.

Палац будаваўся ў 1814—1819 гадах на месцы былога манастыра XII—XIII стагоддзяў. Двухпавярховы каменны будынак палаца памерам 20х70 метраў (згарэў у гады Другой Сусветнай вайны) размяшчаўся на заходняй ускраіне парку і был арыентаваны на раку. Парадная частка перад палацам аформленая ў выглядзе трох кругоў, дэкараваных хмызнякамі і іглічнымі экзотамі, і адлучаўся ад парку нізкай агароджай. Ад палаца уздоўж берага праходзіў кольцавы прагулачны маршрут.

Палац быў шырока вядомы як найбуйнейшыы музей у Беларусі. У ім былі сабраныя вялікія археалагічныя, гістарычныя, нумізматычныя і мастацкія каштоўнасці: старадрукаваныя кнігі; 1060 старажытных грамат, рукапісныя матэрыялы; 14892 тамы па гісторыі Беларусі, Польшчы і Вялікага княства Літоўскага; калекцыя медаляў і манет у 1140 найменняў; вялікі камплект старажытнай зброі; узоры ільняных вырабаў мясцовай фабрыкі; найрэдкія рэліквіі, такія як два мяча з пазалочанымі малюнкамі Стэфана Баторыя; каля 200 карцін італьянскага жывапісу; калекцыя старажытных ваз; партрэты 500-гадовага лагойскага роду Тышкевічаў; прадметы раскопак у Пампее, Егіпце і іншае. Частка экспанатаў у розны час стала ўласнасцю іншых музеяў і калекцыянераў. Некаторыя археалагічныя фонды ў 1905 годдзе былі прададзеныя археолагу і вялікаму аматару старажытнасцяў Г.X. Татуру. У 1910—1911 гадах частку экспанатаў і бібліятэку Ю. Тышкевіч перавёз у Вільню.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Пейзаж ‹προφμ›

642 x 440
Парк у духу рамантызму 001

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

440 x 642
Парк у духу рамантызму 002

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

642 x 440
Парк у духу рамантызму 003

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

642 x 440
Парк у духу рамантызму 004

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

642 x 440
Парк у духу рамантызму 005

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

642 x 440
Парк у духу рамантызму 006

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

642 x 440
Парк у духу рамантызму 007

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

642 x 440
Парк у духу рамантызму 008

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

642 x 440
Парк у духу рамантызму 009

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

642 x 440
Парк у духу рамантызму 010

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

642 x 440
Парк у духу рамантызму 011

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

440 x 642
Парк у духу рамантызму 012

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

440 x 642
Парк у духу рамантызму 013

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

642 x 440
Парк у духу рамантызму 014

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

440 x 642
Парк у духу рамантызму 015

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

642 x 440
Парк у духу рамантызму 016

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

642 x 440
Парк у духу рамантызму 017

Парк на беразе ракі Гайны і рэшткі палаца першай чвэрці XIX стагоддзя ў Лагойскім маёнтку графа Тышкевіча.

642 x 440
Парк у духу рамантызму 018

Flag Counter