Калі людзі выходзяць на плошчу
Як то было - Старонкі нашай гісторыі. Перадвыбарчы мітынг БНФ "Адрадженне" на пляцы Леніна ў Менску 29 лютага 1990 года

Канец 80-х мінулага стагоддзя. Пачалася так званая "Перабудова". Крыху больш вольным стала паветра за "жалезным заслонам". Але, ішлі дні, тыдні, нават месяцы праходзілі, але нічога істотна не змянялася. Было толькі СЛОВА, а СПРАВЫ не было: усё тыя ж партакраты сядзелі ў сваіх кабінэтах і, як то раней, кіравалі ўсім і ўся; а тыя, хто нічога ня меў акрамя "сваіх ланцугоў", так нічога і не здабылі. А хіба ж то магло быць інакш? Ды, не! Бо гарбачоўская "Перабудова" была толькі засцерагальным клапанам на паравым катле камуністычнай улады каб спусціць пару. Так, прынамсі, меркавалася...

У 1990 годзе адбываліся чарговыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР, але кампанія ўпершыню была падобнай да сапраўды выбарчай. 25 лютага на плошчы Незалежнасці (тады яшчэ імя Леніна) праходзіў шматытсячны мітынг прыхільнікаў Беларускага Народнага Фронту. Той мітынг яшчэ запомніўся і тым, што на яго вымушаны быў прыйсці нават першы сакратар ЦК КПБ Сакалоў і трымаць адказ перад народам. А напярэдадні Беларускае тэлебачанне цкавала БНФ, запалохвала людзей, каб яны не прыходзілі на плошчу. І мітынг галасаваннем прыняў рашэнне ісьці да будынку тэлебачання з патрабаваннем жывога эфіру для БНФ. На шляху да калоны далучаліся новыя людзі, і каля будынку тэлебачаньня было ўжо каля дзесяці тысячаў чалавек. Яны цалкам запоўнілі вуліцу Камуністычную ад праспэкту да вуліцы Чырвонай, пляцоўку перад будынкам тэлебачання і набярэжную ракі Свіслач. Пасьля некалькіх гадзінаў супрацьстаяння ўлады здаліся — пабаяліся штурму аплоту хлуслівай прапаганды. Дэлегацыю ў складзе Зянона Пазьняка, Вінцука Вячоркі і Аляксея Марачкіна прапусцілі ў будынак. Спынілі трансляваную праграму, і пачаўся амаль паўгадзінны жывы эфір. А каб супакоіць народ на вуліцы, што дэлегацыя не арыштаваная, а сапраўды выступае ў жывым эфіры, на ганку тэлебачання ўстанавілі манітор, і тыя, хто знаходзіліся ў першых шэрагах натоўпу, змаглі пабачыць і пачуць, тое, што адбывалася. Кожнае слова сваіх лідэраў людзі віталі воплескамі і клічам "Жыве Беларусь!".

На выступ у жывым эфіры лідэры БНФ атрымалі мандат непасрэдна ад народу. Такая наўпроставая народная дэмакратыя ў той час магла пакіраваць нават тэлебачаннем.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Комментарии (1)
Репортаж ‹προφμ›



642 x 440
Калі людзі выходзяць на плошчу 001

Як то было — старонкі нашай гісторыі. Перадвыбарчы мітынг БНФ "Адрадженне" ў Менску 25 лютага 1990 г.

642 x 440
Калі людзі выходзяць на плошчу 002

Як то было — старонкі нашай гісторыі. Перадвыбарчы мітынг БНФ "Адрадженне" ў Менску 25 лютага 1990 г.

642 x 440
Калі людзі выходзяць на плошчу 003

Як то было — старонкі нашай гісторыі. Перадвыбарчы мітынг БНФ "Адрадженне" ў Менску 25 лютага 1990 г.

642 x 440
Калі людзі выходзяць на плошчу 004

Як то было — старонкі нашай гісторыі. Перадвыбарчы мітынг БНФ "Адрадженне" ў Менску 25 лютага 1990 г.

642 x 440
Калі людзі выходзяць на плошчу 005

Як то было — старонкі нашай гісторыі. Перадвыбарчы мітынг БНФ "Адрадженне" ў Менску 25 лютага 1990 г.

642 x 440
Калі людзі выходзяць на плошчу 006

Як то было — старонкі нашай гісторыі. Перадвыбарчы мітынг БНФ "Адрадженне" ў Менску 25 лютага 1990 г.

642 x 440
Калі людзі выходзяць на плошчу 007

Як то было — старонкі нашай гісторыі. Перадвыбарчы мітынг БНФ "Адрадженне" ў Менску 25 лютага 1990 г.

642 x 440
Калі людзі выходзяць на плошчу 008

Як то было — старонкі нашай гісторыі. Перадвыбарчы мітынг БНФ "Адрадженне" ў Менску 25 лютага 1990 г.

642 x 440
Калі людзі выходзяць на плошчу 009

Як то было — старонкі нашай гісторыі. Перадвыбарчы мітынг БНФ "Адрадженне" ў Менску 25 лютага 1990 г.

440 x 642
Калі людзі выходзяць на плошчу 010

Як то было — старонкі нашай гісторыі. Перадвыбарчы мітынг БНФ "Адрадженне" ў Менску 25 лютага 1990 г.

642 x 440
Калі людзі выходзяць на плошчу 011

Як то было — старонкі нашай гісторыі. Перадвыбарчы мітынг БНФ "Адрадженне" ў Менску 25 лютага 1990 г.

642 x 440
Калі людзі выходзяць на плошчу 012

Як то было — старонкі нашай гісторыі. Перадвыбарчы мітынг БНФ "Адрадженне" ў Менску 25 лютага 1990 г.
      




Flag Counter