Астравецкія касьцёлы
Мястэчка Астравец Гарадзенскай вобласці

Цягнік спыняецца ў Гудагаі. Зараз гэта памежжа — далей Літва (коішняя Жмудзь). Невялічкі аўтобус, што ходзіць тут некалькі разоў на дзень, давязе вас да мястэчка Астраец, што знаходзіцца на адлегласці ў некалькі кіламетраў. Адразу на ўездзе, з правага боку, стаіць мураваны з жоўтай цэглы касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (фота 001-006), пабудаваны ў 1910-1911 годзе. Гэта трохнефавы, бязкупальны храм з двума невялікімі вежачкамі-званіцамі, з выцягнутай пяціграннай апсідай ды бакавымі прыбудоўкамі. Храм збудаваны ў стылю неаготыкі. Адноўлены на пачатку XXI стагоддзя, у ім ізноў ідуць набажэнствы.

Другі касьцёл, Сьвятога Космы і Даміяна (фота 007-009), знаходіца на плошчы ў цэнтры селішча. Храм пабудаваны ў 1785-1787 гадах, перабудаваны ў XIX стагоддзі. Гэта вялікая прастакутная бязвежавая, бязкупальная, безапсідная пабудова ў стылю класіцызму. Галоўны фасад храма аздоблены чатырохкалонным порцікам.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›



642 x 440
Астравецкія касьцёлы 00

Астравец, касьцёл Адшукання Сьвятога Крыжа 1910-1911 гадоў.

642 x 440
Астравецкія касьцёлы 002

Астравец, касьцёл Адшукання Сьвятога Крыжа 1910-1911 гадоў.

642 x 440
Астравецкія касьцёлы 003

Астравец, касьцёл Адшукання Сьвятога Крыжа 1910-1911 гадоў.

642 x 440
Астравецкія касьцёлы 004

Астравец, касьцёл Адшукання Сьвятога Крыжа 1910-1911 гадоў.

440 x 642
Астравецкія касьцёлы 005

Астравец, касьцёл Адшукання Сьвятога Крыжа 1910-1911 гадоў.

642 x 440
Астравецкія касьцёлы 006

Астравец, касьцёл Адшукання Сьвятога Крыжа 1910-1911 гадоў.

642 x 440
Астравецкія касьцёлы 007

Астравец, касьцёл Сьвятога Космы і Даміяна 1785-1787 гадоў.

642 x 440
Астравецкія касьцёлы 008

Астравец, касьцёл Сьвятога Космы і Даміяна 1785-1787 гадоў.

642 x 440
Астравецкія касьцёлы 009

Астравец, касьцёл Сьвятога Космы і Даміяна 1785-1787 гадоў.
   
      




Flag Counter