Рэзідэнцыя Сапегаў на беразе Лусты
Гальшанскі мураваны замак XVII стагоддзя

Селішча Гальшаны над ракой Карабель з драўляным замкам вядома па летапісах з XIII стагоддзя. Князі Гальшанскія валодалі замкам да 1525 года, а потым, пасля шлюбу князёўны Алены Гальшанскай з Паўлам Сапегам, ён перайшоў у валоданне Сапегаў. Яны перанеслі сваю рэзідэнцыю на бераг рэчкі Лусты (Жыганкі).

Гальшанскі мураваны замак, збудаваны ў першай палове XVII стагоддзя, сваёй кампазіцыяй ён нагадвае Мірскі замак. Жылыя карпусы з вежамі на кутах утвараюць, як і ў Міры, замкнёны квадратны панадворак. Аднак магутныя муры, характэрныя для абароннага дойлідства XVI стагоддзя, у Гальшанах саступілі месца фасаду палаца. Тут ужо няма брамавай вежы, а кутнія шасцігранныя сталі меншымі і больш стройнымі. Вежы яшчэ не страцілі свайго першапачатковага значэння, аднак асновай абароны замка ўжо сталі магутныя земляныя валы і вадзяныя равы. Праезд у замак знаходзіўся па цэнтры аднаго з крпусоў. Арачны партал быў апраўлены архівольтам. Насупраць уезду, на яго восі, у процілеглым боку двара знаходзілася невялікая капличка, убудаваная ў жылы корпус. Пад замкам меліся велічэзныя скляпы. Сучаснікі лічылі Гальшанскі замак самым выбітным і прыгожым на Беларусі і Літве.

У гады Паўночнай вайны замак быў большай часткай разбураны шведамі. Завяршыў яго знішчэнне ў 1880 годзе яго апошні гаспадар Горбанеў. Ён падарваў вежы і муры, а цэглу пусціў на будаўніцтва карчмы. Часткова ацалелі дзве вежы і ўсходняе крыло палаца.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

642 x 440
Гальшанскі замак XVII ст. 001

Гальшанскі мураваны замак, збудаваны ў першай палове XVII стагоддзя, сваёй кампазіцыяй ён нагадвае Мірскі замак. Жылыя карпусы з вежамі на кутах утвараюць, як і ў Міры, замкнёны квадратны панадворак...

440 x 642
Гальшанскі замак XVII ст. 002

Гальшанскі мураваны замак, збудаваны ў першай палове XVII стагоддзя, сваёй кампазіцыяй ён нагадвае Мірскі замак. Жылыя карпусы з вежамі на кутах утвараюць, як і ў Міры, замкнёны квадратны панадворак...

642 x 440
Гальшанскі замак XVII ст. 003

Гальшанскі мураваны замак, збудаваны ў першай палове XVII стагоддзя, сваёй кампазіцыяй ён нагадвае Мірскі замак. Жылыя карпусы з вежамі на кутах утвараюць, як і ў Міры, замкнёны квадратны панадворак...

642 x 440
Гальшанскі замак XVII ст. 004

Гальшанскі мураваны замак, збудаваны ў першай палове XVII стагоддзя, сваёй кампазіцыяй ён нагадвае Мірскі замак. Жылыя карпусы з вежамі на кутах утвараюць, як і ў Міры, замкнёны квадратны панадворак...

440 x 642
Гальшанскі замак XVII ст. 005

Гальшанскі мураваны замак, збудаваны ў першай палове XVII стагоддзя, сваёй кампазіцыяй ён нагадвае Мірскі замак. Жылыя карпусы з вежамі на кутах утвараюць, як і ў Міры, замкнёны квадратны панадворак...

642 x 440
Гальшанскі замак XVII ст. 006

Гальшанскі мураваны замак, збудаваны ў першай палове XVII стагоддзя, сваёй кампазіцыяй ён нагадвае Мірскі замак. Жылыя карпусы з вежамі на кутах утвараюць, як і ў Міры, замкнёны квадратны панадворак...

642 x 440
Гальшанскі замак XVII ст. 007

Гальшанскі мураваны замак, збудаваны ў першай палове XVII стагоддзя, сваёй кампазіцыяй ён нагадвае Мірскі замак. Жылыя карпусы з вежамі на кутах утвараюць, як і ў Міры, замкнёны квадратны панадворак...

440 x 642
Гальшанскі замак XVII ст. 008

Гальшанскі мураваны замак, збудаваны ў першай палове XVII стагоддзя, сваёй кампазіцыяй ён нагадвае Мірскі замак. Жылыя карпусы з вежамі на кутах утвараюць, як і ў Міры, замкнёны квадратны панадворак...

642 x 440
Гальшанскі замак XVII ст. 009

Flag Counter