Новы Сьвержань (Сучаснасьць і мінулае)
Петрапаўлаўскі касцёл і Ўспенская царква ў невялічкай вёсцы на беразе Нёмана

Мястэчка Новы Сьвержань стаіць на левым беразе Нёмана, на аўтадарозе Стоўбцы—Нясьвіж. За 3 км на Поўдзень ад г. Стоўбцы, 5 км ад чыгуначнай станцыі Стоўбцы. 2205 жыхароў, 864 двары (1998 г.).

Па пісьмовых крыніцах вядома з 1568 г. як мястэчка Сьвержань Навагрудскага павета, мела царкву і млын, на правым беразе Нёмана — замак. Мястэчкам сумесна валодалі А. Урэлеўскі, М. Слушка і А. Валовіч, потым Храптовічы. У 1575 г. стала ўладаннем Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, які ў 1588 г. заснаваў тут касцёл, у 1590 — царкву. У 1647 г. у мястэчку 5 вуліц, 84 двары, у 1681 г. — 44 крамы. У XVII—XVIII ст. у складзе Мірскага графства. У 1706 г. у час грамадзянскай вайны 1700—21 гг. спалена шведамі. У 1747 г. — 160 двароў.

У 1-й палове 18 ст. заснаваны базыльянскі кляштар (у 1833 г. скасаваны) з семінарыяй, у 1742 г. Міхаіл Казімір Радзівіл пабудаваў Свержанскую фаянсавую мануфактуру. У сярэдзіне XVIII ст. дзейнічалі 3 млыны, на беразе Нёмана знаходзілася 20 складоў для тавараў; адсюль пачынаўся нёманскі гандлёвы шлях у Каралявец (г. Кёнігсберг). У XVIII ст. мястэчка атрымала назву Новы Свержань, а суседняя вёска — Стары Свержань. У канцы XVIII ст. было каля 200 двароў. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай 1793 г. у складзе Расейскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. цэнтр Свержанскай воласці Менскага павета. У вайну 1812 г. каля Новага Свержаня адбылася сутычка паміж расейскімі і французскімі аддзеламі. У 1860-я г. ў мястэчку 178 двароў, народнае вучылішча, школа, царква, касцёл, капліца, сінагога, 2 млыны, каля 20 крам, карчма, паштовая станцыя, штогод 2 кірмашы. у 1897 г. — 1749 жыхароў, 297 двароў, у пачатку XX ст. 2432 ж., 487 двароў. З сакавіка 1918 г. у складзе абвешчанай БНР. У 1921—39 гг. мястэчка акупавана Польшчай, ў Стаўбцоўскім павеце. З 1939 г. у БССР. З 12.10.1940 г. вёска, цэнтр Навасвержанскага с/с Стаўбцоўскага раёна.

У Новым Свержані лесазавод, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, 2 дашкольныя ўстановы, аддзяленне сувязі.

Помнікі дойлідства: касцёл Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла, царква Ўспеньня Прасьвятой Багародзіцы.

Валерый Шаблюк
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.5.
Менск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1999

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла — помнік дойлідства рэнесансу. Закладзены ў 1588 г. у в. Новы Сьвержакь (Стаўбцоўскі р-н) на рынкавым пляцы. Мураваны прастакутны ў плане аднавежавы храм са слаба акрэсленым трансептам, масіўнай абарончай вежай над уваходам і невысокай паўкруглай алтарнай апсідай, якая ўнутры мае складаны абрыс; скляпенні цыліндрычныя з распалубкамі. З паўночнага боку асноўнага аб’ёму пазней (праз 30—40 гадоў) прыбудаваная трох’ярусная квадратная ў плане вежа, накрытая чатырохгранным шатром з кароткім шпілем. Ніжняя частка ўмацаваная контрфорсамі, верхнія ярусы аздобленыя плоскімі арачнымі нішамі, у другім ярусе фланкіраванымі аркадай з пілястрамі. У цэнтральных нішах кожнай грані прарэзаныя паўцыркульныя праёмы. Вокны паўцыркульныя. Інтэр’ер зальнага тыпу. У ніжнім ярусе вежы вылучаны бабінец з размешчанымі над ім хорамі, якія адкрываюцца ў асноўнае памяшканне невялікім арачным праёмам. Лесвіца на хоры — у тоўшчы заходняй сцяны. Скляпенні цыліндрычныя з распалубкамі. У бабінцы скляпенне апрацаванае дэкаратыўнымі нервюрамі. Першапачаткова (да 1818 г.) вонкавыя сцены касцёлу былі неатынкаваныя. Перабудовы ў 2-й чвэрці ХІХ ст. некалькі змянілі мастацкае аблічча будынку.

Царква Ўспеньня Прасьвятой Багародзіцы — помнік дойлідства ранняга барока. Заснаваная ў 1590 г. у в. Новы Сьвержань (Стаўбцоўскі р-н), у пачатку XVII ст. перабудаваная як уніяцкая. Уяўляе сабой мураваны аднанефавы аднавежавы храм (у плане — выцягнуты прастакутнік) з прастакутнай апсідай і дзвюма нізкімі рызніцамі па баках. Над вузкім прастакутным бабінцам узвышаецца масіўны чацвярык вежы, накрыты гранёным купалам і аздоблены вертыкальна выцягнутымі плоскімі паўцыркульнымі нішамі, якія імітуюць вокны. Вянчае вежу фігурная барочная галоўка. Сцены царквы ў верхняй частцы расчлянёныя паўцыркульнымі вокнамі з раструбамі ў абодва бакі. Адзіны дэкаратыўны элемент фасаду — партал бакавога заходняга ўваходу. Інтэр’ер зальнага тыпу. У паўночнай частцы асноўнага аб’ёму вылучаны бабінец з двума бакавымі ўваходамі. Хоры падтрымліваюцца дзвюма драўлянымі калонкамі. Перакрыцце бэлечнае з плоскай падшыўной столлю. Уваход з паўночнага боку. Алтарная частка перабудаваная ў ХІХ ст.

У.В. Трацэўскі

Чытай болей у падзеле "Нарысы", артыкул "Дойлідства і гісторыя Новага Сьвержаня".
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

1 2 3 4


642 x 440
Новы Сьвержань 001

Мясцовыя бабулі.

642 x 440
Новы Сьвержань 002

Закінутая былая вытворчая база леспрамгасу.

642 x 440
Новы Сьвержань 003

Закінуты будынак на вуліцы Мірскай.

2218 x 440
Новы Сьвержань 004

Панарама былога рынкавага пляцу.

642 x 440
Новы Сьвержань 005

Успенская царква — помнік дойлідства барока; збудаваная ў канцы XVI ст. і перабудаваная як уніяцкі храм у пачатку XVII ст.

440 x 642
Новы Сьвержань 006

Успенская царква — помнік дойлідства барока; збудаваная ў канцы XVI ст. і перабудаваная як уніяцкі храм у пачатку XVII ст.

642 x 440
Новы Сьвержань 007

Успенская царква — помнік дойлідства барока; збудаваная ў канцы XVI ст. і перабудаваная як уніяцкі храм у пачатку XVII ст.

440 x 642
Новы Сьвержань 008

Успенская царква — помнік дойлідства барока; збудаваная ў канцы XVI ст. і перабудаваная як уніяцкі храм у пачатку XVII ст.

642 x 440
Новы Сьвержань 009

Успенская царква — помнік дойлідства барока; збудаваная ў канцы XVI ст. і перабудаваная як уніяцкі храм у пачатку XVII ст.

642 x 440
Новы Сьвержань 010

Успенская царква — помнік дойлідства барока; збудаваная ў канцы XVI ст. і перабудаваная як уніяцкі храм у пачатку XVII ст.

642 x 440
Новы Сьвержань 011

Успенская царква — помнік дойлідства барока; збудаваная ў канцы XVI ст. і перабудаваная як уніяцкі храм у пачатку XVII ст.

642 x 440
Новы Сьвержань 012

Успенская царква — помнік дойлідства барока; збудаваная ў канцы XVI ст. і перабудаваная як уніяцкі храм у пачатку XVII ст.

440 x 642
Новы Сьвержань 013

Успенская царква — помнік дойлідства барока; збудаваная ў канцы XVI ст. і перабудаваная як уніяцкі храм у пачатку XVII ст.

642 x 440
Новы Сьвержань 014

Успенская царква — помнік дойлідства барока; збудаваная ў канцы XVI ст. і перабудаваная як уніяцкі храм у пачатку XVII ст.

440 x 642
Новы Сьвержань 015

Успенская царква — помнік дойлідства барока; збудаваная ў канцы XVI ст. і перабудаваная як уніяцкі храм у пачатку XVII ст.

642 x 440
Новы Сьвержань 016

Успенская царква — помнік дойлідства барока; збудаваная ў канцы XVI ст. і перабудаваная як уніяцкі храм у пачатку XVII ст.

642 x 440
Новы Сьвержань 017

Успенская царква — помнік дойлідства барока; збудаваная ў канцы XVI ст. і перабудаваная як уніяцкі храм у пачатку XVII ст.

440 x 642
Новы Сьвержань 018

Успенская царква — помнік дойлідства барока; збудаваная ў канцы XVI ст. і перабудаваная як уніяцкі храм у пачатку XVII ст.

1 2 3 4



Flag Counter