Урочышча Курапаты
Лясны масіў на паўночным ўскрайку Менску, месца пахаваньняў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930—1940-х гадоў.

Дакладных зьвестак, адкуль паходзіць назва "Курапаты" няма. Да 1988 году на тапаграфічных мапах такая назва адсутнічае, урочышча называлася "Брод". Існуе вэрсія, што ўжо ў час расстрэлаў Курапатамі мясцовыя жыхары называлі невялікі ўчастак бору, які прыходзіўся на спусьцістую горку. Участак быў абнесены высокім, ня менш за 3 мэтры плотам, па версе якога была працягнуты калючы дрот, а за самім плотам знаходзілася ахова з сабакамі.

Курапаты — лясны масіў на паўночным ўскрайку Менску, дзе былі выяўленыя масавыя пахаваньні людзей, расстраляных НКВД у 1937-1941 гадох. Колькасьць ахвяраў на сёньняшні дзень дакладна невядомая і, паводле розных ацэнак, можа складаць: да 7 тысячаў чалавек (паводле Генэральнага пракурора Беларусі А. Бажэлкі), ня менш за 30 тысячаў чалавек (паводле Генэральнага пракурора БССР Г. Тарнаўскага), да 100 тысячаў чалавек (паводле даведніка "Беларусь"), ад 102 да 250 тысячаў чалавек (паводле артыкула Зянона Пазьняка ў газэце "Літаратура і мастацтва"), 250 тысячаў чалавек (паводле прафэсара Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту Зьдзіслава Віньніцкага) і болей (паводле брытанскага гісторыка Нормана Дэвіса).

З 1993 году ўрочышча Курапаты занесенае ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь як месца пахаваньняў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930-1940-х гадоў. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі, што паводле Закону Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны" адпавядае катэгорыі "найбольш унікальных каштоўнасьцяў, духоўныя, эстэтычныя і дакумэнтальныя вартасьці якіх уяўляюць міжнародную цікавасьць".

3 чэрвеня 1988 году ў газэце "Літаратура і мастацтва" быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты — дарога сьмерці", дзе распавядалася пра тое, што ў пачатку 1970-х гадоў у вёсцы Зялёны Луг ім даводзілася чуць ад месьцічаў пра расстрэлы людзей у недалёкім лесе. Паводле паведамленьняў мясцовых жыхароў, з 1937 да 1941 году кожны дзень і ноч туды прывозілі на машынах людзей і расстрэльвалі.

Пасьля зьяўленьня артыкула былі праведзеныя першыя павярхоўныя раскопкі і выяўлены факт таемнага масавага пахаваньня людзей каля вёскі Цна-Ёдкава. Пасьля гэтага пахаваньне атрымала сусьветную вядомасьць пад назвай "Урочышча Курапаты".

На падставе надрукаванага артыкула 14 чэрвеня 1988 году Пракуратурай БССР была заведзеная крымінальная справа. Падчас сьледзтва на тэрыторыі каля 30 гектараў былі выяўленыя 510 пахаваньняў памерамі 2х3, 3х3, 4х4, 6х8 мэтраў і большыя. Падчас выбарачнай эксгумацыі былі выяўленыя чалавечыя парэшткі (313 чарапоў, косткі шкілетаў, 340 зубных пратэзаў з жоўтага і белага мэталаў), асабістыя рэчы (грабянцы, зубныя шчоткі, мыльніцы, гаманцы, абутак, рэшткі вопраткі), а таксама 177 гільзаў і 28 куляў. 164 рэвальвэрныя гільзы і 21 куля стрэляны з рэвальвэра сыстэмы "Наган", 1 гільза — зь пісталета "ТТ" — штатнай зброі супрацоўнікаў НКВД. Таксама былі знойдзеныя некалькі стрэляных гільзаў зь пісталетаў сыстэмаў "Браўнінг" і "Вальтэр", зброя гэтых сыстэмаў выпускалася ў тым ліку і да 1941 году, нярэдка такой зброяй узнагароджваўся кіроўны склад НКВД. 55 сьведак зь вёсак Цна-Ёдкава, Падбалоцьце, Драздова засьведчылі, што ў 1937-1941 гадоў супрацоўнікі НКВД прывозілі ў Курапаты людзей на закрытых машынах і расстрэльвалі іх. Таксама існуюць сьведчаньні і супрацоўнікаў НКВД, што ва ўрочышчы праводзіліся расстрэлы.

***

У Курапатах будуецца забаўляльны комплекс "Бульбаш-хол" (фота 029-031). Рэстарацыя на 400 месцаў, лазьня, домікі для адпачынку, дзіцячы гарадок — усё гэта літаральна за сто мэтраў ад крыжоў. "Новая рэстаранная група" (ногі якой растуць з Расеі) абвяшчае, што "Бульбаш-хол" адкрыецца неўзабаве. А грамадзкасьць абураецца, што забавы будуць ладзіцца побач зь месцамі пахаваньня нявінна забітых.

Будаўнікі, якія даводзяць комплекс да ладу, кажуць, што ім ня страшна глядзець на крыжы. Чалавек, што назваўся галоўны інжынэрам, кажа, што "нябожчыкі не турбуюць. Турбуюць жывыя".

Варта зазначыць, што будаўніцтва "Бульбаш-хола" — ня першая навіна такога кшталту. Раней ўжо пісалі пра гісторыю, якая зьвязаная з забудовай катэджнага пасёлку "Сонечны". Цяпер, у 2012 годзе, Сонечны выглядае як шыкоўнае паселішча. Будоўля элітных катэджаў у ім не спыняецца.

***

У Курапатах з боку "Бульбаш-хола" дзяржава ўсталявала тры памятныя валуны (фота 046-052). Затым яшчэ некалькі валуноў з супрацьлеглага боку Курапатаў, які выходзіць да "Экспабела". Камяні маюць у вышыню каля 1,5 метра. На іх выбіты надпіс: "1937-1941. Гісторыка-культурная каштоўнасць "Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій". Прычыненне шкоды караецца па законе". На зваротных баках валуноў выбіты крыж Еўфрасінні Полацкай.

Глядзі таксама:

• Так пачынаўся шлях у Курапаты (http://szlachta.io.ua/album46770)
• Дзяды 1993 г. Старонкі нашай гісторыі (http://szlachta.io.ua/album6789)
• Дзяды 1994 г. Старонкі нашай гісторыі (http://szlachta.io.ua/album7047)
• Дзяды 2008 - мінула дваццаць гадоў (http://szlachta.io.ua/album169588)
• Дзяды 2012. Мітынг у Курапатах (http://szlachta.io.ua/album569853)
• У гонар забітых афіцэраў (http://szlachta.io.ua/album570350)
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

1 2 3 4 5

642 x 440
Kurapaty 001

Курапаты — лясны масіў на паўночным ўскрайку Менску, дзе былі выяўленыя масавыя пахаваньні людзей, расстраляных НКВД у 1937—1941 гадох. Колькасьць ахвяраў на сёньняшні дзень дакладна невядомая і, паводле розных ацэнак, можа складаць: ад 7 да 102-250 тысячаў чалавек...

642 x 440
Kurapaty 002

Kurapaty 003

440 x 642
Kurapaty 004

Kurapaty 005

Kurapaty 006

Kurapaty 007

Kurapaty 008

Kurapaty 009

Kurapaty 010

Kurapaty 011

Kurapaty 012

Kurapaty 013

Kurapaty 014

Kurapaty 015

Kurapaty 016

Kurapaty 017

Kurapaty 018

Flag Counter