Касцёлы і цэрквы, старажытныя камяніцы — усё тое, што нагадвае аб мінулым майго горада
Першае згадванне аб Менску ставіцца да 1067 г. У тым годзе, як сведчыць старажытны эпас "Слова аб палку Ігаравым", на раце Нямізе адбылася бітва паміж кіеўскімі князямі Яраславічамі і палацкім князям Усяславам. Першаасновай Менска быў дзядзінец XI ст., што стаяў у месцы ўпадзення ракі Нямігі ў Свіслач. Цэнтрам стаў замак і змешчаны паблізу трохкутны гандлёвы пляц — Нізкі рынак. У XVI ст. на суседнім узгорку быў утвораны новы грамадскі цэнтр, спланаваны ва ўласцівых эпосе Адраджэння традыцыях прастакутны пляц — Высокі рынак. Ансамбль яго забудовы — выдатная з'ява ў гісторыі дойлідства. Тут на малой тэрыторыі канцэнтравалася вялікая колькасць даманантаў, што абумовіла насычанасць яго дойлідскай кампазіцыі. У стылёвым вырашэнні культавых пабудоў пераважала барока, што дапаўнялася асобнымі дамінантамі ў формах рэнісансу і класіцызму.
Асноўнымі збудаваннямі ансамбля з'яўляліся: ратуша канца XV ст. (фота 001), гасціны двор XVI ст. (фота 008-010), комплекс мужчынскага (фота 015, 016) і жаночага (фота 020-022) базыльянскіх кляштараў першай паловы XVII ст. з царквой Святога Духа, езуіцкі кляштар XVII-XVIII стст. (фота 011-014) з самым буйным у Менску храмам і асобнай званіцай, мужчынскі і жаночы бернардынскія кляштары XVII-XVIII стст. з барочнымі касцёламі (фота 003-006), дамініканскі кляштар таго ж часу, будынак гарадскога тэатра канца XVIII ст., гасцініца "Эуропа" (фота 018, 019) пачатку XIX ст., што была буйнейшай грамадзянскай пабудовай Менска, сінагога XVIII ст.
На пляцы Волі захавалася гарадская сядзіба: гаспода (фота 039) з паўднёвай афіцынаю (фота 040) пабудаваная да 1795 г.
Ад пляца Волі да Гарадскога Вала працягнулася вуліца Рэвалюцыйная (былая — Койданаўская). Тут захавалася забудова XIX ст. Будынак Фішара (фота 047-048) (гатэль "Лівадыя" на 11 нумароў), камяніца Аксельрода (фота 044), тут месцаваўся гандлёвы дом Ліфшыца, заснаваны ў 1895 г., будынак істотна перайначаны; электратэхнічнае бюро і склад электратэхнічных прыладаў інжынера Левіна (фота 045) (рэканструяваны да непазнавальнасці); камяніца Залкінда (фота 049-050) дзе да 1913 г. месцавалася Аляксееўская прыватная жаночая гімназія Рейман, пасля 1913 г. — 2-я вышэйшая пачатковая вучэльня; будынак Грушкіна (фота 042-043) дзе ў 1903 г. адкрылася прыватная лякарня для вачэй Камінскага на 6 месцаў.
Другая вуліца, дзе захавалася забудова XIX ст., гэта Інтэрнацыянальная (былая — Праабражэнская). Цікавасць тут выклікаюць: пякарня і кандытарская крама Офли (фота 058), пабудаваная на рагу вуліц Багадзельнай і Праабражэнскай (сучасных — Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай); банкірская кантора Лур'е (фота 059, 060), пабудаваная ў 1913 г. ды іншыя камяніцы. На Гарадскім Валу (былая — Нова-Раманаўская) месціца камяніца дэпо Менскага вольнага таварыства пажарных ахвотнікаў (фота 066, 067), узведзенае ў 1885 г. у стылі мадэрн.
Да Кастрычніцкага перавароту вул. Гандлёвая (былая — Зыбіцкая) была заселеная гандлярамі, што трымалі лаўкі ў Верхнім горадзе. XX ст. істотна змянілі воблік старадаўняй вуліцы, на якой засталіся лічаныя старыя будынкі. Зараз і яны зламаныя. "Рэканструктары" пераўтварылі старадаўнюю вуліцу ў своеасаблівы пасаж з элемэнтамі рэтра (фота 070, 073).
Яшчэ адзін комплекс вытворчых будынкаў — былая шпалерная фабрыка Эпштэйна (фота 096). Вуліца вызвалення (былая — Васкрасенская) з'яўляецца адной з асноўных восяў Ракаўскага прадмесця. Яе гістарычная забудова ў значнай ступені захавалася (фота 088, 090-093).
З 20 ліпеня 1941 г. да 21 кастрычніка 1943 г. у Ракаўскім прадмесці месцавалася самае буйнае ў Беларусі Менскае гета. На месцы масавых растрэлаў габрэйскага насельніцтва на скрыжаванні вуліц Заслаўскай і Мельнікайтэ збудаваны мемарыял "Яма" (фота 094).
Па вул. Камсамольскай (былой — Багадзельнай) уздоўж колішняга гатэля Дрэйцера XIX ст. (фота 099) крочым да вул. К. Маркса і Кірава (былых — Падгорнай і Магазіннай), дзе таксама захавалася забудова XIX — першай паловы XX стст.: будыні Стравінскага (фота 104, 105); Ленскага (фота 102, 103), тут з 1899 г. месцавалася Менскае грамадства аматараў вытанчаных мастацтваў, з 1917 г. дзейнічала друкарня Земскага звязу.
Гарадскі тэатр (фота 110-112) узведзены ў 1890 г. паводле праекта дойліда К. Казлоўскага (стылізацыя пад барока), Знаходзіўся на скрыжаванні вуліц Падгорнай і Петрапаўлаўскай (сучасныя — К. Маркса і Ф. Энгельса). У 1956-1958 гг. будынак быў рэканструяваны (дойлід А. Духан).
Першы будынак Нацыянальнай бібліятэкі (фота 113) ў модным тады канструктывісцкім стылі паўстаў у 1932 г. (дойлід Г. Лаўроў). Будынак сярэдняй школы № 4 (фота 114, 115) пабудаваны ў 1939-1940 гг. па праекце дойліда Г. Якушкі, рэканструяваны у 1979 г. (дойліды В. Карака і В. Шылкоўскі). Гатэль "Свіслач" ("Crowne Plaza", да 1987 г. "Беларусь") (фота 122, 123) пабудаваны ў 1938 г. (дойлід А.П. Воінаў). Дом Кастравіцкай па вуліцы Кірава, 11 (фота 124, 125) пабудаваны ў 1911 г. па праекце дойліда А. Краснапольскага ў стылі мадэрн. На першым паверсе размяшчалася ўпраўленне Лібава-Роменскай чыгункі.
На рагу вул. Падгорнай і Серпухаўской (сучасныя — К. Маркса і Валадарскага) у XIX ст. пабудаваная трохпавярховая камяніца ў стылі мадэрн (фота 126, 127). Тут месцаваліся: гарадское паліцэйскае кіраванне, аддзел пошуку, адрасны стол, земскае кіраванне, камітэт апякунства народнай цвярозасці, з'езд земскіх начальнікаў і інш. Помнік дойлідства эклектыкі (фота 128-132), пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX стст. як прыватны жылы дом, на рагу вул. Магазіннай (сучасная — Кірава) і Міхайлаўскага завулка. З 1910 г. у ім знаходзілася Аляксееўская прыватная васьмігадовая жаночая гімназія Рейман, а таксама месцавалася кіраванне 4-й паліцэйскай часткі. Будынак Машчынскага (фота 133) XIX ст. на вул. Ленінградскай (былой — Пецярбургскай) у якім месцавалася Губернскае жандарскае кіраванне. Будынкі № 17 і 19 (фота 136-138) па вул. Савецкай (былой — Захар'еўскай) пабудаваныя ў стылі мадэрн як даходныя і ўтвараюць адзіны фронт забудовы.
Будынак па вул. Валадарскага, 12 (фота 142, 143) пабудаваны напрыканцы XIX ст. з рысамі эклектыкі і неабарока як даходны дом. Галоўны фасад быў арыентаваны на былую вуліцу Захар'еўскую (сучасны пр-т Францішка Скарыны). Будынак Харальнай сінагогі (фота 146, 147) быў пабудаваны ў 1901-1906 гг. у маўрытанскім стылі на вул. Серпухаўскай (зараз — Валадарскага). У 1923 г. пераабсталяваная пад клуб, потым у ім быў Дом культуры сакратарыята ЦВК, а ў лістападзе 1926 г. будынак быў перададзены ў арэнду Белгоскіно і ў ім адчыніўся кінатэатр "Культура" — у той час адзін з самых буйных у краіне. Пасля Другой Сусветнай вайны, згарэлы будынак быў адноўлены і перабудаваны пад драматычны тэатр імя М. Горкага (дойлід М. Бакланаў).
Адметнай рысай пасляваеннага будаўніцтва з'явілася шырокае развіццё архітэктурных ансамбляў, цэласнай забудовы вуліц, плошчаў, кварталаў. У гэты час быў створаны адзін з лепшых срод іх — ансамбль праспекта Францішка Скарыны (былога Ленінскага праспекту).
Галоўны паштамт (фота 150) пабудаваны ў 1949-1953 гг. (дойлід У. Кароль). Палац культуры Белсаўпрофа (фота 151-153) пабудаваны ў 1954 г. (дойлід У. Яршоў). У 1950-я гады пад кіраўніцтвам М. Паруснікава і М. Баршча ствараецца ансамбль Круглай плошчы (пл. Перамогі) (фота 167-173). Будынак Царкоўна-археалягічнага музэю (фота 158-160) пабудаваны ў 1912 г. (дойлід І. Струеў). Будынак гідраметэаралагічнай абсэрваторыі (фота 176, 177, 232-235) пабудаваны ў 1934 г. (дойлід I. Валадзько) у стылі канструктывізму.
Дзяржаўны акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета (фота 179-181) пабудаваны ў 1936-1937 гг. (дойлід I. Лангбард). 2-я гарадская клінічная лякарня, у 1960-1963 гг. пабудаваны пяціпавярховы корпус у стылі канструктывізму (фота 182, 183).
На рагу вул. Аляксандраўскай і Старажоўскай (сучасныя — М. Багдановіча і Кісялёва) насупраць былога бровару "Багемія" захавалася двухпавярховая камяніца пачатку XX ст. пбудаваная ў стылі мадэрн (фота 184-186).
Выклікае цікавасць і раён вул. Ульянаўскай (былой — вул. Вясёлай), дзе таксама часткова захавалася гістарычная забудова канца XIX — сярэдзіны XX стст. (фота 187-198).
На вул. Ніжне-Ляхаўскай (сучаснай — Кастрычніцкай) захаваліся былы чыгуналіцейны завод "Энергія", 1908 г. (зараз — прадпрыемства "МЗОР") (фота 212-215); былы бровар Ракаўшчыкова, 1893 г. (зараз — дражджавы камбінат) (фота 206, 207); былы казённы вінны склад, 1898 г. (зараз — завод "Крышталь") (фота 200-202); будынак былой гарбарні, пабудаваны ў канцы XIX ст. (фота 208-211). Ён пацярпеў падчас аднаўлення, што можна пабачыць на здымках, але ж то не істотна.
Майстэрні Маскоўска-Берасцейскай чыгункі (фота 216-218) пабудаваныя ў 1871 г. Дзейнічалі да 1927 г. У 1931 г. на яго базе створаны Менскі вагонарамонтны завод імя А.Ф. Мяснікова. Побач двухпавярховая камяніца (фота 219) — адна з нешматлікіх ацалелых пабудоў ва ўрочышчы Добрыя мыслі.
У 2012 годзе завершаная рэстаўрацыя гасподы гарадской сядзібы (фота 225-228). Ды й то няблага, але ж з правага боку з'явіўся нейкі незразумелы "апендыкс". Мяняе свой воблік вул. Рэвалюцыйная (фота 229-231), дзе ўжо каторы год працуюць "рэстаўратары".
__________
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
642 x 440
Stary Miensk 002
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
642 x 440
Stary Miensk 003
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
642 x 440
Stary Miensk 004
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
642 x 440
Stary Miensk 005
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
642 x 440
Stary Miensk 006
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
440 x 642
Stary Miensk 007
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
642 x 440
Stary Miensk 008
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
642 x 440
Stary Miensk 009
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
642 x 440
Stary Miensk 010
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
642 x 440
Stary Miensk 011
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
440 x 642
Stary Miensk 012
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
440 x 642
Stary Miensk 013
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
642 x 440
Stary Miensk 014
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
642 x 440
Stary Miensk 015
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
642 x 440
Stary Miensk 016
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
642 x 440
Stary Miensk 017
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.
642 x 440
Stary Miensk 018
Шпацыр па старажытным Менску — гэта будынкі, касцёлы ды цэрквы, вуліцы ды пляцы — усё тое, што адлюстроўвае яго колішнюю прыгажосьць. Менчукоў тут амаль што няма.