Купалаўскія чытанні ў Вязынцы
Штогадовыя Купалаўскія чытанні ў Вязынцы, ліпень 1989 г.

Вёска Вязынка размешчаная на рацэ Вязынка, у 40 кіламетрах ад Маладзечна і ў 38 км ад Менска. Тут знаходзіцца хата, дзе 7 ліпеня 1882 году (па новым стылі) нарадзіўся Янка Купала. Па рашэнні Міжнароднай арганізацыі ЮНЭСКА Вязынка ўключаная ў міжнародны маршрут турызму. 20 чэрвеня 1948 году быў адчынены філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы, а ў красавіку 1972 году ў сувязі з 90-годдзем Купалы быў створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік.

У мемарыяльнай частцы філіяла адноўлены інтэр'ер сялянскай хаты канца XIX стагоддзя. Тут усё як было ў гады жыцця маладой сям'і Луцэвічаў. Гісторыка-літаратурная частка экспазіцыі адлюстроўвае гісторыю роду Луцэвічаў, нараджэнне Янкі Купалы — паэта. Ва ўзноўленым будынку свірана з 1992 году дзейнічае літаратурна-этнаграфічная экспазіцыя, прысвечаная народным святам і абрадам, якія знайшлі яркае адлюстраванне ў творах Янкі Купалы.

Штогод у дзень нараджэння народнага паэта ладзіцца свята паэзіі і песні (Глядзі фотаздымкі, што былі зробленыя ў ліпені 1989 году.), традыцыйна адзначаюцца юбілейныя даты, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Янкі Купалы.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Репортаж ‹προφμ›



642 x 440
Купалаўскія чытанні ў Вязынцы 00

Штогадовыя Купалаўскія чытанні ў Вязынцы, ліпень 1989 г.

642 x 440
Купалаўскія чытанні ў Вязынцы 002

Штогадовыя Купалаўскія чытанні ў Вязынцы, ліпень 1989 г.

642 x 440
Купалаўскія чытанні ў Вязынцы 003

Штогадовыя Купалаўскія чытанні ў Вязынцы, ліпень 1989 г.

642 x 440
Купалаўскія чытанні ў Вязынцы 005

Штогадовыя Купалаўскія чытанні ў Вязынцы, ліпень 1989 г.

642 x 440
Купалаўскія чытанні ў Вязынцы 00

Штогадовыя Купалаўскія чытанні ў Вязынцы, ліпень 1989 г.

642 x 440
Купалаўскія чытанні ў Вязынцы 006

Штогадовыя Купалаўскія чытанні ў Вязынцы, ліпень 1989 г.
      
      




Flag Counter