Паветраныя пажарныя
Здымкі зробленыя падчас сумесных палётаў з салігорскай групаю авіяцыйнай аховы лясоў ад пажараў

Гэта была раніца ў нядзелю. Па зялёным полі правінцыйнага аэрадрома важна прайшлі гусакі. Здавалася, нішто не ў стане было парушыць цішыню гэтага юнага дня. Аднак мінула яшчэ трохі часу і вось, кашлянуўшы раз-другі, завыў занямелы за ноч матор; павольна, потым усё хутчэй і хутчэй закруціліся лопасці, і невялікая шрубакрылая машына, узяўшы на борт пецярых чалавек, узнялася ў неба. Пачаўся чарговы працоўны дзень Салігорскай групы авіяцыйнай аховы лясоў ад пажараў у складзе лётчыка-назіральніка, інструктары і пецярых дэсантнікаў-пажарнікаў, што займаецца выяўленнем і тушэннем лясных пажараў на поўдні Менскай вобласці. У зону дзеяння ўваходзяць тэрыторыі Слуцкага, Любанскага, Старадарожскага і Салігорскага раёнаў.

Самы напружаны перыяд у працы — пасля сходу снега і да з'яўлення новага травянога полага. У гэты час паляць сухую леташнюю траву, і агонь даволі часта перакідаецца на найблізкія лясы.

Роўна гудзіць матор. Уважліва, квадрат за квадратам, аглядае лясы што праплываюць унізе старэйшы лётчык-назіральнік Анатоль Котяк. Пакуль усё спакойна. Праўда, пік узгаранняў прыходзіцца на пасляабедзены час, калі паветра выграваецца мацней. Але губляць пільнасці ўсё жа нельга. І, як бы ў пацверджанне гэтага, неўзабаве над лесам заўважаем клубы белага дыму. Пілот II класа Ўладзімір Лебедев закладвае стромкі віраж, і шрубалёт набліжаецца да месца пажару...
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Репортаж ‹προφμ›



440 x 642
Паветраныя пажарныя 001

Здымкі зробленыя падчас сумесных палётаў з салігорскай групаю авіяцыйнай аховы лясоў ад пажараў.

440 x 642
Паветраныя пажарныя 002

Здымкі зробленыя падчас сумесных палётаў з салігорскай групаю авіяцыйнай аховы лясоў ад пажараў.

642 x 440
Паветраныя пажарныя 003

Здымкі зробленыя падчас сумесных палётаў з салігорскай групаю авіяцыйнай аховы лясоў ад пажараў.

440 x 642
Паветраныя пажарныя 004

Здымкі зробленыя падчас сумесных палётаў з салігорскай групаю авіяцыйнай аховы лясоў ад пажараў.

642 x 440
Паветраныя пажарныя 005

Здымкі зробленыя падчас сумесных палётаў з салігорскай групаю авіяцыйнай аховы лясоў ад пажараў.

642 x 440
Паветраныя пажарныя 006

Здымкі зробленыя падчас сумесных палётаў з салігорскай групаю авіяцыйнай аховы лясоў ад пажараў.
      
      




Flag Counter