Летакі ды гелікоптэры
Менскі "авіясалон", што праходзіў у рамках IV навукова-тэхнічнай канферэнцыі краін-чальцоў СЭУ ў 1981 г.

Менск, шаноўныя, гэта вам не Ля-Буржэ. Але ж неяк у кастрычніку 1981 году і тут зладзілі авіясалон. Зразумела, нельга яго параўноўваць з тым што ладзяць у сябе тыя французы, але... Вось, прыкладна, што пісала тады пра гэта гарадская газета "Вячэрні Мінск":

"Незвычайна выглядае ў гэтыя дні адно з памяшканняў старога будынка менскага аэрапорта (былы Менск I). У ім размясціліся дзясяткі экспанатаў выставы самалётаў, шрубалётаў і авіяцыйнага абсталявання, што праводзіцца ў рамках IV навукова-тэхнічнай канферэнцыі краін-чальцоў СЭУ па пытаннях ужывання авіяцыі ў народнай гаспадарцы.

Стэнды, макеты, фатаграфіі, мадэлі крылатых машын і розных прылад відавочна паказваюць, як шырока ў нашы дні ўжываецца авіяцыя ў народнай гаспадарцы краін сацыялістычнай садружнасці, які гэта дае велізарны матэрыяльна-эканамічны эфект.

Але найбольшую цікавасць наведвальнікаў выставы выклікаюць, вядома, экспанаты, змешчаныя на бетонавых плітах узлётнага поля. Гэта самалёты і шрубалёты сельскагаспадарчай авіяцыі і іншых галін народнай гаспадаркі.

У самога ўваходу наведвальнікаў "сустракае" ветэран "АН-2" — старэйшына нашай "малой авіяцыі". Мусіць, няма такога кутка ў нашай краіне, дзе бы нельга было сустрэць гэтую выдатную машыну — машыну-"агратэхніка", машыну-"санітара", машыну-"пажарніка".

Немалая цікавасць у адмыслоўцаў выклікае навінка савецкіх авіябудаўнікоў — "АН-72" — самалёт для перавозкі народнагаспадарчых грузаў. Ён здольны ўзяць на свае "плечы" да 10 тон рознага абсталявання. Не абыдзены ўвагай і яшчэ адзін гігант — шрубалёт "МІ-10К" — незаменны памагаты пры будаўніча-мантажных працах. Шматлюдна і ў першага ў міры рэактыўнага сельскагаспадарчага самалёта "М-15", створанага авіяканструктарамі СССР і Польшчы, У гэтым самалёце цудоўна спалучаюцца элегантны вонкавы выгляд і высокая працаздольнасць.

Яшчэ адна мадэль польскіх авіябудаўнікоў - чатырохмясцовы вучэбна-трэніравальны і шпацырны самалёт "PZL-110 KOLIBER" лічыцца адным з самых маленькіх самалётаў у свеце. Лёгкасць у кіраванні, элегантная знешнасць, малы выдатак паліва, камфартабельнасць — вось адметныя рысы "малюткі".
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Репортаж ‹προφμ›



642 x 440
Самалёты, шрубалёты 001

Менскі "авіясалон", што праходзіў у рамках IV навукова-тэхнічнай канферэнцыі краін-чальцоў СЭУ ў 1981 г.

642 x 440
Самалёты, шрубалёты 002

Менскі "авіясалон", што праходзіў у рамках IV навукова-тэхнічнай канферэнцыі краін-чальцоў СЭУ ў 1981 г.

642 x 440
Самалёты, шрубалёты 003

Менскі "авіясалон", што праходзіў у рамках IV навукова-тэхнічнай канферэнцыі краін-чальцоў СЭУ ў 1981 г.

440 x 642
Самалёты, шрубалёты 004

Менскі "авіясалон", што праходзіў у рамках IV навукова-тэхнічнай канферэнцыі краін-чальцоў СЭУ ў 1981 г.

440 x 642
Самалёты, шрубалёты 005

Менскі "авіясалон", што праходзіў у рамках IV навукова-тэхнічнай канферэнцыі краін-чальцоў СЭУ ў 1981 г.

642 x 440
Самалёты, шрубалёты 006

Менскі "авіясалон", што праходзіў у рамках IV навукова-тэхнічнай канферэнцыі краін-чальцоў СЭУ ў 1981 г.
      
      




Flag Counter