Нацыянальны інстытут траўматалогіі
Мястэчка не з самых прыемных, але вас тут "падлатаюць", калі што. ..

Вы патрапілі ў аварыю? Паслізнуліся падчас галалёдзіцы на прыступках супермаркета, калі ішлі туды за кавалачкам кілбасы, ды зламалі сабе руку або нагу? Вам неяк увечар у цёмным закутку зламалі ўсе рэбры, калі адбіралі паўпарожні кашалёк? Не, вы па-п'янцы "выпадкова" выпалі з акна ці з балкону і цудам засталіся жывыя, але атрымалі шматлікія пераломы? Вас моцна стукнулі гумовым дубцом падчас мірнай маніфестацыі і праламалі чэрап?.. Тады ваш шлях сюды: у Нацыянальны інстытут траўматалогіі Беларусі, што размясціўся ў Курасоўшчыне на вуліцы Кіжаватава, 60/4. Тут вам залатаюць чэрап, зросцяць паламаныя косткі, уставяць пратэз, і вы зноў навучыцеся хадзіць, і зможаце пачынаць усё спачатку. Так што, не хвалюйцеся — ламайце, вас тут падлатаюць, і станеце "як новыя". Тут ужываюць як айчынныя, так і замежныя методыкі і матэрыялы, але нядрэнна, каб у вас, акрамя жадання вярнуць сабе "былы бляск", усё жа ж знайшліся яшчэ і грошыкі... Так, і захопіце з сабою мыліцы...

P.S. Ну, а калі, крый вас Божа, чаму-небудзь не давязуць, не адчайвайцеся: па-дарозе ёсць Лякарня хуткай дапамогі... Шуткую. Калі змогуць — дык дапамогуць. Хутчэй за ўсё, вы не памрэце...
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Репортаж ‹προφμ›



642 x 440
Нацыянальны інстытут траўматалогіі 001

Мястэчка не з самых прыемных, але вас тут "падлатаюць", калі што...

642 x 440
Нацыянальны інстытут траўматалогіі 002

Мястэчка не з самых прыемных, але вас тут "падлатаюць", калі што...

642 x 440
Нацыянальны інстытут траўматалогіі 003

Мястэчка не з самых прыемных, але вас тут "падлатаюць", калі што...

642 x 440
Нацыянальны інстытут траўматалогіі 004

Мястэчка не з самых прыемных, але вас тут "падлатаюць", калі што...

440 x 642
Нацыянальны інстытут траўматалогіі 005


642 x 440
Нацыянальны інстытут траўматалогіі 006

Мястэчка не з самых прыемных, але вас тут "падлатаюць", калі што...

642 x 440
Нацыянальны інстытут траўматалогіі 007

Мястэчка не з самых прыемных, але вас тут "падлатаюць", калі што...

440 x 642
Нацыянальны інстытут траўматалогіі 008

Мястэчка не з самых прыемных, але вас тут "падлатаюць", калі што...
    
      




Flag Counter