Менск XXI стагоддзя
Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма

Правінцыйны купецка-жыдоўскі Менск часоў расейскага панавання ў XX ст. раптоўна стае сталічным горадам, але ў плане дойлідства застаецца ўсё тым жа "правінцыйным рабацягам". У ім няма буйных раскошных магнацкіх ды каралеўскіх палацаў, як у Гародні, няма старажытных замкаў, але засталася пэўная колькасць кляштарных пабудоў, прамысловых будынкаў ды хат драбнейшай шляхты і простых гараджан. Нейкае падабенства сталічнага лоску ён набывае ў сяредзіне 50-х гадоў XX ст., калі горад пчынае паўставаць з руінаў Другой Сусветнай вайны. Часткова знішчаецца старажытная забудова, пракладаюцца новыя вуліцы і праспекты — пачынаецца эра "сталінскага барока", што потым змяняецца на "хрушчобную" ды "брэжнеўскую" забудову. Горад так і не набывае сталічнага выгляду з целым шэрагам прамысловых карпусоў на сваім галоўным праспекце.

З пачатку XXI ст., Менск паціху пачаў набываць "сталічны" выгляд. У цэнтры гораду з'явіўся мармур, якога тут дагэтуль ніколі небыло, замест парушаных старажытных камяніц пачалі ўзводзіць іхнія муляжы, але "з размахам", свавольна дадавая да іх новыя паверхі, збудаваныя па сучасным тэхналогіям. З'явілася шмат новых помнікаў, а некаторыя са старых "перайшлі" ў іншае месца (фота 023). Нельга казаць, што ўсё наагул робіцца дрэнна, але збольшага выглядае нейкай падробкай, як дарэчы, і ўсё нашае жыццё.

Цуд нашага сучаснага дойлідства "беларускі дыямант" — новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі (фота 043-048). Вышыня будынка — 73,670 м. Агульная плошча — 113 669 кв. м; вага — 115 000 тон. Бібліятэка мае 19 чытальных залаў. Наверсе, на вышыні 72 м., уладкованая аглядная пляцоўка. У 1989 г. быў праведзены міжнародны конкурс на лепшае дойлідскае рашэнне будынка. Пераможцам стаў праект творчага калектыва М.К. Вінаградава і У.У. Крамарэнка. Але праект быў рэалізаваны толькі праз 13 год. Закладка падмурка новага будынка бібліятэкі адбылася 1 лістапада 2002 г. А адкрыццё адбылося 16 чэрвеня 2006 г.

Звыклай дэталлю гарадскога пейзажу ў апошнія гады сталі вежавыя краны. Будуецца не толькі "старажытны" Менск, але і новыя сучасныя раёны. Так, да прыкладу, побач з Нацыянальнай бібліятэкай нагледзелі сабе куточак пад жыллё заможныя менчукі (фота 047, 049), пашырае межы свайго ўплыву McDonalds (фота 067), працягваюць забудоўвацца старыя "спальныя" раёны (фота 077-079, 082, 083), будуюцца ўласныя катэджы (фота 070).

Напачатку XXI ст. адноўленае Камсамольскае возера (фота 081-086) — штучны вадаём у Паўночна-заходняй частцы Менска. Праведзеная рэканструкцыя парку — разбітыя новыя алеі, пабудаваная новая выратавальная станцыя, перакінутыь мост на Птушыную выспу, усталяваны фантан. Будаваць Камсамольскае возера пачалі ўвесну 1940 г. Урачыстае адкрыццё планавалася на 22 чэрвеня 1941 г.

Плошча возера — 0,42 кв. км, даўжыня — 1,5 км, шырыня — да 400 м, сярэдняя глыбіня — 1,9 м
(максімальная — 4,5 м).

Экспансія маскалёў на беларускія землі адчуваецца ў розных сферах нашага жыцця. Не мінула яна і дойлідскага вобліку Менску. Дапрыкладу — будаўніцтва новых храмаў РПЦ, стыль якіх не ўласцівы традыцыям беларускага культавага дойлідства. Сёньня іх можна пабачыць у розных раёнах гораду. Пакроўская царква і Ўваскрэсення Хрыстова (фота 093-096) у раёне Драздоў; У Зялёным Лузе — Ўваскрэнская царква (фота 072, 077), Жыватворчай Тройцы (фота 081, 082), Ўсіх Святых і Траецкая (фота 057-064); на вул. Прытыцкага царква ў гонар абраза Богамаці "Ўсіх смуткуючых Радасць" і Святой Ефрасінні (фота 091-093); Свята-Елізавецінскі жаночы манастыр і царква ў гонар абраза Богамаці "Дзяржаўная" (фота 105-114) у Навінках...

Будыюцца ўлюбёныя ўладам "старажытныя" муляжы, як царква Святога Духа (фота 115-118) на Высокім Рынку, новыя масты (фота 119), офісна-гандлёвыя цэнтры (фота 121), забываяся часцяком пры гэтым рамантаваць ужо збудаванае, калі тое як кажуць, у вочы ня лезе...

Несуцішнае жаданьне ўлады будаваць "пад даўніну" непазнавальна зьмяняе выгляд старога гораду. І няблага было бы, каліб тыя "старажытныя" навабуды рабіліся згодна мэтадамі ды традыцыямі старадаўніх дойлідаў, дык жа ж не: замест цэглы да дрэва — жалеза, бэтон ды пластык (фота 122-125). Менавіта такою прадстае сёньня нашаму позірку старажытная Няміга. А крыху далей, ля былой сядзібы Ванькоаічаў, паўстаў дзіўны шкляны куб (фота 127, 128).
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Комментарии (2)
Город ‹προφμ›

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [10+]


642 x 440
Менск XXI ст. 001

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

440 x 642
Менск XXI ст. 002

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

642 x 440
Менск XXI ст. 003

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

440 x 642
Менск XXI ст. 004

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

642 x 440
Менск XXI ст. 005

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

440 x 642
Менск XXI ст. 006

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

642 x 440
Менск XXI ст. 007

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

642 x 440
Менск XXI ст. 008

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

642 x 440
Менск XXI ст. 009

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

642 x 440
Менск XXI ст. 010

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

440 x 642
Менск XXI ст. 011

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

642 x 440
Менск XXI ст. 012

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

440 x 642
Менск XXI ст. 013

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

642 x 440
Менск XXI ст. 014

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

440 x 642
Менск XXI ст. 015

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

440 x 642
Менск XXI ст. 016

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

642 x 440
Менск XXI ст. 017

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

440 x 642
Менск XXI ст. 018

Менскія новобудоўлі, перабудовы ды помнікі, што змянілі аблічча майго гораду. Менчукоў тут амаль што няма.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [10+]



Flag Counter