Менск, што мы губляем
Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час

Ад старога Менска хутка можа нічога не застацца. У 1986 г. налічалася каля двухсот старажытных пабудоў, сёння іх засталося каля пяцідзесяці. Вось звесткі пра некаторыя тых, што ўжо падвергліся "рэстаўрацыі":

Вуліца Кірылы і Мяфода, 8 (фота 010-012) — будынак XVIII ст. Першапачаткова ён належыў кляштару бернардынаў, у час расейскай акупацыі тут было дэпо конкі. Вуліца Кірылы і Мяфоддя, 7 (фота 004-008) — гэтаму будынку таксама больш двухсот гадоў. Ён належыў кляштару бернардзінак. У канцы XVIII ст. тут было жытло для лакеяў, майстроў і працоўных, якія абслугоўвалі кляштар. Ад былой камяніцы мала што засталося — пры дапамозе "чыгуннай бабы" былі знішчаныя ўсе зборы, нават у скляпах... Будынку па вуліцы Гандлёвай, 27 (фота 019) было мінімум 120 год. Будаваўся ён як жытло для гараджан, пасля вайны тут змяшчаўся інтэрнат філфака БДУ. Камяніца была збудаваная з жаўтлявай цагліны, зтаго і атрымала жартаўлівы назоў "жоўтая хата" (у жоўты колер фарбавалі псіхушкі). 11 лістапада 2005 году яе знеслі. На тым месцы будуецца праваслаўная духоўная семінарыя. "Нам танней знесці, чым адрэстаўраваць..." — заявілі ў епархіі. І што ты будзеш казаць, калі ў іх там на першым месцы не душа, а грошы!..

"Усё гэта будзе ўзноўлена, — заяўляе загадчык аддзела эксплуатацыі КУП "Мінская спадчына" — Зробім і зборы, і ляпніну пад даўніну..." У выніку пры "рэстаўрацыі" замест прыроднага каменя падмурак робяць з пенаблокаў. Замест аконнага мура "на рабро" кладуць бетонавыя пліты — так прасцей. Але гэта зман, а не рэстаўрацыя.

Старажытныя камяніцы ў раёне вуліц Рэвалюцыйнай (Койданаўскай) — Інтэрнацыянальнай (Прэабражэнскай) — Камсамольскай (Багадзельнай) таксама знаходзяцца на "рэстаўрацыі". Некаторыя з іх ужо "рэстаўравалі" і глядзяць яны ў навакольны свет новымі "вачамі" пластыкавых шклопакетаў, некатоыя страчаныя часткова (фота 026, 027, 030), а іншых ужо ўвогуле болей няма (фота 031, 032). Над трэцімі натхнёна працуюць "рэстаўратары" (фота 028, 034, 035). Ну, а тыя, якім пашанцавала болей (ці не?), толькі чакаюць сваёй чаргі (фота 024, 25, 29). Недачакаўшыся заўзятых "выратавальнікаў даўніны", абрынулася вежа Пішчалаўскага замка (фота 033)...

Руйнуюць і першую электрастанцыю (фота 036-045) — будынкі 1890 года, што перажылі дзве сусветныя вайны, і ўваходзяць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. На тэрыторыі Беларусі такіх помнікаў усяго два, а ў Менску — адзін, быў... Рашэнне аб зносе ў прынцыпе супярэчыць заканадаўству, паколькі знос помнікаў дойлідства забаронены. Каб апраўдаць гэта, прапануюць узнавіць частку забудовы ў іншым месцы, бліжэй да моста, на ўзроўні праспекта. Замест старажытных камяніц неўзабаве з’явіцца гатэльны комплекс "Кемпенскі".

Не пашанцавала і некоторым іншым менскім пабудовам: перабудоўваюць "Дом Офлі" (фота 052-054), камяніце на терыторыі былой габрэйскай лякарні (фота 051), а вось лёс часткова зруйнаванага будынка па вул. Вызвалення пакуль застаецца невядомы (фота 047-050)...

У часе рэстаўрацыі тэатру імя Янкі Купалы ў Менску (фота 055-060) пры дапамозе цяжкай тэхнікі разбураная задняя частка будынка, дзе якраз месьцілася сцэна. Экспэрты Таварыства аховы помнікаў неадкладна заявілі, што ў адначасьсе зруйнавана ўсё, што было вартага ў гэтым будынку — сьведчаньне ягонай аўтэнтычнасьці. Між тым кіраўніцтва тэатру запэўнівае, што рэканструкцыя і рэстаўрацыя будынка адбываецца пад іх пільным кантролем і строга ў адпаведнасьці з праектнай дакумэнтацыяй.

Мастацтвазнаўца і культуроляг Сяргей Харэўскі ў інтэрвію "Свабодзе" заявіў, што "ўсё, што было вартага ў гэтым будынку, што было аўтэнтычным і ацалелым, было ў адначасьсе зруйнавана". Ён лічыць, што гэтай справай павінны займацца Дзяржкантроль і пракуратура.

— Фасад быў зьнішчаны пасьля вайны. І ўсё, што было аўтэнтычнага на наш час і да нашых дзён ацалела, гэта менавіта сцэнічная каробка і грымёркі, там жа былі цікавыя розныя тэхналягічныя рашэньні. У сярэдзіне сьцен вэнтыляцыйныя адтуліны, галасьнікі, розныя дэталі, якія адлюстроўвалі дасягненьні ў галіне тэатрабудаўніцтва канца ХІХ стагодзьдзя. Гэта ўжо будзе на сто адсоткаў навабуд. Так што можна назаўжды разьвітацца з той акустыкай, духам тэатру, які існаваў. У прынцыпе, гэты выпадак адлюстроўвае наогул стаўленьне да ўсёй нашай спадчыны.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

1 2 3 4 5


642 x 440
Менск, што мы губляем 001

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 002

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 003

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 004

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 005

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

440 x 642
Менск, што мы губляем 006

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 007

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 008

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 009

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 010

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 011

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 012

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 013

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 014

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 015

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 016

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 017

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

642 x 440
Менск, што мы губляем 018

Здымкі зробленыя падчас "бульдозернай рэстаўрацыі" Верхняга гораду ў 2008 годзе, ды ў іншых месцах ды ў іншы час.

1 2 3 4 5



Flag Counter