Мястэчка Сноў
Мястэчка на рацэ Сноўка за 30 км на захад ад Нясьвіжу

Калі ў вас няма ўласнага аўта, дык вашае падарожжа ў мястэчка Сноў, што пад Нясьвіжам хутчэй за ўсё пачнецца зь невялічкай чыгуначнай станцыі Хоева. Менавіта таму на гэтай старонке й зьявіліся першыя два фотаздымка.

Дзесьці праз кілямэтар ад станцыі пачынаюцца першыя будынкі мястэчка. Неўзабае праворуч на галоўнай вуліцы можна пабачыць першую камяніцу захаваўшайся гістарычнай забудовы — будынак былой школы, пабудаванай па некаторых зьвестках ў 1920-30-я гады. Але сёньня, пасьля "эўрарамонту", дакладна меркаваць пра тое цяжка, але на старых фатаздымках будынак больш падобны да былой гасподы.

Яшчэ рыкладна праз паўтара кілямэтра стаіць касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля пабудаваны з цэглы ў 1760 годзе ў стылі барока на сродкі Яна Хрысьціяна Рдултоўскага. Праўда ходзяць байкі, нібыта яго ўзвялі толькі ў 1925 годзе на месцы ранейшага.

Калі вы адолелі шлях да касьцёлу, дык да палацава-паркавага ансамблю Рдултоўскіх ужо, як кажуць, рукою падаць. Але тут узнікае адна перашкода: на тэрыторыі месьціца санаторый памежнікаў, таму патрапіць туды, а тым болей здымаць ня так ужо й лёгка. Палац у дрэнным стане, і патрабуе як найменьш капітальнага рамонту.

Далей маршрут пралягае ў колішні фальварак Сноў Горны, што з 1854 году належыў Густаву Гартынгу, а потым яго сыну Міхаілу і ўнуку Генрыху. З 1944 па 2012 год тут месцавалася Сноўская раённая лякарня.

Побач на высокім узгорку старажытных могілак стаіць мураваная царква Пятра і Паўла, пабудаваная ў 1836 годзе на загад Казіміра Рдултоўскага. У 1893 годзе пры новых уладальніках Горнага Снова — Гартынгах, царква была перабудаваная і атрымала назву Космы і Даміяна.

P.S. Больш інфармацыі пра помнікі дойлідства Снова глядзіце ў падзеле "Нарысы" артыкул "Дойлідства і гісторыя Снова".
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

1 2 3 4


642 x 440
Мястэчка Сноў 001

Чыгуначная станцыя Хоева.

642 x 440
Мястэчка Сноў 002

Чыгуначная станцыя Хоева.

642 x 440
Мястэчка Сноў 003

Будынак былой школы, пабудаванай па некаторых зьвестках ў 1920-30-я гады

642 x 440
Мястэчка Сноў 004

Будынак былой школы, пабудаванай па некаторых зьвестках ў 1920-30-я гады

440 x 642
Мястэчка Сноў 005

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля пабудаваны з цэглы ў 1760 годзе.

440 x 642
Мястэчка Сноў 006

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля пабудаваны з цэглы ў 1760 годзе.

642 x 440
Мястэчка Сноў 007

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля пабудаваны з цэглы ў 1760 годзе.

440 x 642
Мястэчка Сноў 008

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля пабудаваны з цэглы ў 1760 годзе.

440 x 642
Мястэчка Сноў 009

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля пабудаваны з цэглы ў 1760 годзе.

642 x 440
Мястэчка Сноў 010

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля пабудаваны з цэглы ў 1760 годзе.

440 x 642
Мястэчка Сноў 011

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля пабудаваны з цэглы ў 1760 годзе.

440 x 642
Мястэчка Сноў 012

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля пабудаваны з цэглы ў 1760 годзе.

440 x 642
Мястэчка Сноў 013

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля пабудаваны з цэглы ў 1760 годзе.

440 x 642
Мястэчка Сноў 014

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля пабудаваны з цэглы ў 1760 годзе.

440 x 642
Мястэчка Сноў 015

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля. Сьвяты Ян.

440 x 642
Мястэчка Сноў 016

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля. Сьвяты Павел.

440 x 642
Мястэчка Сноў 017

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля. Сьвятая панна Марыя.

440 x 642
Мястэчка Сноў 018

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля пабудаваны з цэглы ў 1760 годзе.

1 2 3 4



Flag Counter