Дзяды 2012. Мітынг у Курапатах
Менск, Курапаты, 28 кастрычніка 2012 г.

Ад 30 кастрычніка 1988 году традыцыйны дзень памінаньня памерлых — Дзяды — набыў характар грамадзка-палітычнай падзеі. Штогод у памяць аб ахвярах камуністычных уладаў адбываецца шэсьце на Курапаты.

28 кастрычніка ў Менску прайшлі шэсьце і мітынг ушанаваньня памяці ахвяр сталінізму, прымеркаваныя да дня памінаньня продкаў — Дзяды. У традыцыйнай акцыі ўзяло ўдзел каля 500 чалавек. Яны ня толькі ўшаноўвалі памяць ахвяраў, але і выступалі з пратэстам супраць будаўніцтва ў ахоўнае зоне мэмарыялу "Курапаты" забаўляльнага цэнтру "Бульбаш-хол".

У 14:35 у Курапатах пачаўся мітынг які пачаў намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі:

— Я ўдзячны, што людзі сёньня зрабілі пэўную ахвяру, прыйшлі сюды, каб успомніць тое, што адбывалася на нашай зямлі, памянуць ахвяры чужынскага нашэсьця. Тое, што адбывалася ў 20-я, 30-я і 40-я гады, ёсьць вынікам акупацыі нашай краіны расейскім бальшавізмам. Чалавецтва мусіць жыць па законах людзкіх, а не зьвярыных. (...) тыя 30-я гады на нашай зямлі яшчэ ня скончыліся, бо ня можа нармальная ўлада рабіць забаўляльныя ўстановы са зьдзеклівымі назвамі тут, на гэтым месцы. Гэта ўсё выклікі, але мы моцная нацыя. Мы, беларусы, стварылі Статут Вялікага Княства Літоўскага, мы заклалі падмуркі юрыдычнай навукі. Таму я хачу сказаць, што мы, беларусы, валодаем усёй паўнатой улады на Беларусі, і гэта нашая задача, каб наверсе ўлады былі сапраўды беларускімі, каб ніякай ганьбы і зьдзеку не рабілася на нашай зямлі. Для гэтага найперш трэба быць салідарнымі.

Ліст ад Зянона Пазьняка зачытаў прэсавы сакратар КХП-БНФ Валеры Буйвал. Пазьняк піша, што цяперашнія ўлады Расеі і кіраўніцтва Беларусі хочуць зьнішчыць памяць пра Курапаты. "Разам з расейскімі ўладамі кіраўніцтва Беларусі будзе паказваць нянавісьць да гэтага трагічнага месца. Яны будуць пракладваць дарогі праз могілкі, будаваць бардэлі і рэстараны ў акопах, рынкі ды казіно — на месцы магілаў. У тым ліку і ў гэтым сьвятым месцы, дзе паводле апошніх падлікаў закапана да 250 тысяч людзей".

Алесь Чахольскі, выканаўчы сакратар КХП-БНФ, сказаў:

— Жыць Беларусь будзе, таму што ёсьць вы. Таму што прыйшла моладзь, тыя парасткі, якія зьявіліся ў 1991 годзе, калі Беларусь атрымала сапраўдную незалежнасьць. Як бы там ні было, на Беларусь вярнулася і наша мова, і наша культура. Я магу сказаць маладому пакаленьня — вы ўжо жывеце ў сваёй хаце. Мы самі ўсе разумеем, што беларускі народ сказаў гэтай уладзе "Вон!". Беларускі народ хоча будаваць свой беларускі дом, сапраўдную беларускую дзяржаву. Сёньня я гляджу на вас, бачу вашыя твары і разумею, што жыве Беларусь.

Пасьля гэтага ўдзельнікі ўсталявалі крыжы і ўсклалі кветкі.

Паводле "Радыё Свабода"

Глядзі таксама:

• Урочышча Курапаты (http://szlachta.io.ua/album531413)
• Так пачынаўся шлях у Курапаты (http://szlachta.io.ua/album46770)
• Дзяды 1993 г. Старонкі нашай гісторыі (http://szlachta.io.ua/album6789)
• Дзяды 1994 г. Старонкі нашай гісторыі (http://szlachta.io.ua/album7047)
• Дзяды 2008 - мінула дваццаць гадоў (http://szlachta.io.ua/album169588)
• У гонар забітых афіцэраў (http://szlachta.io.ua/album570350)
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Репортаж ‹προφμ›

642 x 440
Дзяды 2012-001

28 кастрычніка ў Менску прайшлі шэсьце і мітынг ушанаваньня памяці ахвяр сталінізму, прымеркаваныя да дня памінаньня продкаў — Дзяды.

440 x 642
Дзяды 2012-002

Дзяды 2012-003

Дзяды 2012-004

Дзяды 2012-005

Дзяды 2012-006

Дзяды 2012-007

Дзяды 2012-008

Дзяды 2012-009

Дзяды 2012-010

Дзяды 2012-011

Дзяды 2012-012

Дзяды 2012-013

Дзяды 2012-014

Дзяды 2012-015

Дзяды 2012-016

Flag Counter