Касьцёл Беззаганнага Зачацьця ў в. Квасоўка
Пабудаваны з цэглы ў цэнтры вёскі ў 1856—72 гг.

Вёска Квасоўка Гарадзенскага раёна. У цэнтры вёскі ў 1856—72 гг. пабудаваны з цэглы касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі. Закрыты ў 1961 г., вернуты парафіянам у 1989 г.

Помнік дойлідства позняга класіцызму і рэтра-готыкі. Будынак прастакутны ў плане, накрыты двухсхільным дахам, які пераходзіць у вальмавае пакрыццё над пяціграннай апсідай з бакавымі сакрысціямі. На галоўным фасадзе выступае шатровая чацверыковая са скошанымі кутамі званіца, фланкіраваная арачнымі нішамі. Фасады расчлянёныя стральчатымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках.

Унутраная прастора шасьцю слупамі падзеленая на тры нефы, цэнтральны з якіх перакрыты драўляным скляпеннем і конхай над апсідай. Над уваходам хоры з балюстраднай агароджай.

Крыніца:

А.М. Кулагін
Каталіцкія храмы Беларусі
Менск, "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2008
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›



642 x 440
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця 001

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі пабудаваны з цэглы ў цэнтры вёскі Квасоўка ў 1856—72 гг.

642 x 440
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця 002

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі пабудаваны з цэглы ў цэнтры вёскі Квасоўка ў 1856—72 гг.
    
      
      




Flag Counter