Мірскі замак — помнік беларускага дойлідзтва, абарончае ўмацаваньне і рэзыдэнцыя, знаходзіцца ў мястэчку Мір, занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО (з 2000 году). З 1989 году філія Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь.
У кастрычніку 1992 году адкрылася музейная экспазіцыя ў паўднёва-заходняй вежы. Падчас свята (глядзі фотаздымкі) адны танчылі ды грукалі мячамі, другія ўпарта на тое глядзелі, а трэція глядзелі на тых і другіх ды чакалі, калі ж то падсмажыцца на вогнішчы ў замкавым панадворку іхні парсючок... Экспазіцыя, шчыра кажучы, зусім не ўразіла, хіба што зацікавіла калекцыя цэглы ў склепе вежы з якой у розны час будаваўся замак, ды і то толькі таму, што побач са старажытнымі ўзорамі на паліце ляжала і сучасная "палегчаная цагліна" (з дзіркамі), на падставе якой была выкананая апошняя рэстаўрацыя.
__________