Мястэчка Радашкавічы (XXI стагодзьдзе)
Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

Радашкавічы — мястэчка ў Беларусі, на сутоках рэчак Вязынка і Гуйка з ракой Рыбчанка. Уваходзяць у склад Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Першы пісьмовы ўспамін пра Радашкавічы датуецца 1447 г., калі кашталян віленскі Пётар Гедыгольдавіч заснаваў тут касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.

Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму "Радашкавічы". На думку адных дасьледнікаў, ён утварыўся ад словаў радзіцца-раіцца, другіх — ад радавацца. Таксама існуе меркаваньне, што назва паселішча пайшла ад прозьвішчаў Радашковіч, Радашкевіч. У гістарычных крыніцах таксама згадваюцца як Радушкавічы і Радашкевічы. Традыцыйную мясцовую форму назвы Радашкавічы за савецкім часам замянілі на цяперашнюю афіцыйную Радашковічы.

У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні Вярэйскага, Гаштольдаў, каралевы Боны, Глябовічаў, Агінскіх, Радзівілаў. З 1539 году да сярэдзіны XIX стагодзьдзя тут рэгулярна праводзіліся кірмашы. У 1549 годзе Радашкавічы атрымалі статус места, у якім было 130 двароў, 8 корчмаў, майстэрні. Прыкладна ў гэты ж час тут на насыпным узгорку збудавалі драўляны замак, вядомы паводле інвентара 1549 году. У 1569 годзе Жыгімонт Аўгуст надаў паселішчу Магдэбурскае права. 23 лютага 1792 году кароль і вялікі князь Станілсаў Аўгуст Панятоўскі надаў Рашакавічам мескі герб: "у срэбным полі паясная выява Сьвятога Стэфана, пабітага камянямі".

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) Радашкавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся заштатным местам Вялейскага павету. За часамі вызвольнага паўстаньня (1830—1831 гг.) паселішча на пэўны час вызвалілі з-пад расейскай улады. У 1842 годзе Радашкавічы зрабіліся цэнтрам воласьці Віленскай губэрні. З XIX стагодзьдзя вядомыя як цэнтр ганчарнай вытворчасці. У 1882 годзе у мясцовым касьцёле ахрысьцілі Яна Луцэвіча (Янку Купалу).

З сакавіка 1918 году уваходзіць у склад абвешчанай БНР. У 1919—20 гады акупаваны польскімі войскамі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921 г.) Радашкавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім ваяводзтве. У ліпені 1921 году тут у ліку першых створаная арганізацыя Таварыства беларускай школы. Цягам 1922—1928 гадоў у месьце працавала Радашкавіцкая беларуская гімназія імя Ф. Скарыны. У 1920-я гады з Радашкавічамі звязаная дзейнасьць Б.А. Тарашкевіча, С.А. Рак-Міхайлоўскага, Ф.I. Стацкевіча, Я.Е. Гаўрыліка, А.М. Уласава і іншых дзеячаў нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі. Некаторы час існавала мастацкая студыя Язэпа Драздовіча. У 1928 годзе адкрытая прыватная беларуская школа.

У 1939 годзе Радашкавічы ўвайшлі ў БССР. У 1940 годзе афіцыйны статус паселішча панізілі да гарадзкога пасёлку, які зрабіўся цэнтрам раёну (у 1960 годзе раён зьліквідавалі).

Выдатныя мясьціны: Гарадзішча (V—XIII стст.), ешыбот (пачатак XX ст.) (фота 020-023), капліца Сьвятога Яна Непамука (XIX ст.)(фота 054-061, 065, 066), касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1855—1859 гг.) (фота 024-030, 032-035, 037-046), могілкі: габрэйскія; польскія вайсковыя часоў вайны 1920 г.; старыя каталіцкія (фота 062-064), Магіла Зыгмунта Чаховіча, Царква Сьвятога Ільлі (1942 г.) (фота 048-052).

Першы драўляны касьцёл пад тытулам Найсьвяцейшай Тройцы быў пабудаваны ў 1447 годзе, па фундацыі намесніка смаленскага і кашталяна віленскага Пятра Сенкі Гедыгольдавіча і ягонай жонкі Багумілы.

У 1734—36 гады ў Радашкавічах быў узьведзены "руплівасцю ксяндза Сымона Мхоўскага, пісара Апостальскага, плябана Радашковіцкага пры дапамозе розных дабрадзеяў" новы касьцёл, які ў 1740 годзе кансэкравалі пад тытулам Найсьвяцейшай Тройцы і Стэфана Пакутніка. Гэта была драўляная, крыжова-купальная, пакрытая гонтаю і ашалёваная сьвятыня, над якой узносіліся ажна шэсьць вежаў. Побач з касьцёлам стаяла драўляная званіца. Пры касьцёле дзейнічалі школа і шпіталь, былі заснаваныя тры брацтвы — Сьвятой Ганны з 1703 году, Найсьвяцейшай Тройцы з 1738 году і Імя Найсьвяцейшай Марыі Панны. Драўляная сьвятыня з абразом Найсьвяцейшай Марыі Панны ў алтары дзейнічала да сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя.

Велічны барочны касьцёл згарэў у пажары, і ў 1855 годзе. На сродкі парафіянаў, ахвяраваньні памешчыкаў Валадковічаў і руплівасьцю пробашча і дэкана ксяндза Пятра Жылінскага ў Радашкавічах быў закладзены каменны касьцёл у стылі позьняга класіцызму. У 1859 годзе будаўніцтва завяршылася, і 3 верасьня 1860 году касьцёл кансэкравалі пад гістарычным тытулам Найсьвяцейшай Тройцы. Менавіта ў гэтым касьцёле быў ахрышчаны Янка Купала.

Трохнефавая двухвежавая базіліка з паўцыркульнай апсідай і бакавымі сакрысьціямі. Асноўны, прастакутны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам з невялікім ліхтаром, выцягнутая па падоўжнай восі апсіда — больш нізкім двухсхільным дахам. Цэнтр сіметрычнага галоўнага фасаду вылучаны глыбокім рызалітам і завершаны двухсхільным шчытом. Квадратныя ў сячэнні чатырох’ярусныя вежы выступаюць з асноўнага аб’ёму, дэкарыраваныя скразнымі арачнымі праёмамі, круглымі люкарнамі, завершаныя шлемападобнымі купаламі. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна члянёны высокімі арачнымі аконнымі праемамі з броўкамі і шырокімі пілястрамі ў прасценках. Унутраная прастора члянёна двума шэрагамі квадратных у сячэнні слупоў на тры нефы, перакрытыя ськляпеньнямі (конхавым у цэнтральным і крыжовымі ў бакавых нефах). Сьцены крапаваныя пілястрамі, буйнымі карнізамі. Ськляпеньні на падпружных арках. У нартэксе галерэя хораў. Часткова захавалася керамічная арнаментаваная падлога ў апсіднай частцы. Перад касьцёлам разьмешчаная трох’арачная брама з лучковым франтонам і паўкалонамі на фасадзе.

Касьцёл, быў зачынены ў 1946 годзе і прыстасаваны пад цэх завода "Беларуская кераміка". Зь цягам часу будынак дайшоў да аварыйнага стану, аднак пры гэтым быў аб’яўлены помнікам дойлідства. У 1990 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам. Сьвятыня была адрэстаўраваная, у галоўным алтары зноў быў зьмешчаны абраз Найсьвяцейшай Тройцы, левы бочны алтар асвечаны ў гонар Маці Божай Чанстахоўскай, правы — у гонар Боскай Міласэрнасці.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя на старажытных могілках, на месцы драўлянай, была ўзведзеная каменная капліца пад тытулам Сьвятога Яна Непамука. Пасля II сусветнай вайны яна ператварылася ў руіны. У 1990-я гады была адрэстаўраваная.
__________

© 2006-2013 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

1 2 3 4


440 x 642
Радашкавічы 001

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

642 x 440
Радашкавічы 002

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

642 x 440
Радашкавічы 003

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

642 x 440
Радашкавічы 004

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

642 x 440
Радашкавічы 005

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

642 x 440
Радашкавічы 006

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

642 x 440
Радашкавічы 007

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

642 x 440
Радашкавічы 008

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

642 x 440
Радашкавічы 009

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

842 x 440
Радашкавічы 010

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

440 x 642
Радашкавічы 011

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

440 x 642
Радашкавічы 012

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

440 x 642
Радашкавічы 013

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

440 x 642
Радашкавічы 014

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

642 x 440
Радашкавічы 015

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

602 x 400
Радашкавічы 016

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

642 x 440
Радашкавічы 017

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

642 x 440
Радашкавічы 018

Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

1 2 3 4



Flag Counter