Уладзімир Мулявін
Уладзімир Мулявін - стваральнік і кіраўнік гурта "Пясньяры" у складзе журы на праслухоўванні 1- га адборачнага тура конкурсу "Славянскі кірмаш"

Адбылося тое 28 сакавіка 1993 года ў Палацы ветэранаў у Менску. Можа "палац" то і залішне гучна сказана, але ж у нас тутака адны палацы навокал: Лядовы палац, Палац спорту, Палац чыгуначнікаў, Палац прафсаюзаў... ды шмат іншых. Дык, хай жа і гэтая пабудова палацам будзе.

Паклікала мяне туды былая аднакурсніца Алена Барысёнак, прабачце, тады яна ўжо была Спірыдовіч. У той дзень там адбывалася праслухоўванне ў межах 1-га адборачнага тура фэсту "Славянскі кірмаш '93". Тады, зразумела, у мяне яшчэ не было таго нэгатыўнага стаўлення да гэтай імпрэзы як сёння. Узначальваў журы Уладзімір Мулявін, стваральнік славутых "Песняроў". Што не кажы, а ў свой час гэта было "нешта" для савецкай дзяржавы, хоць хтосьці там на Захадзе і казаў тады, што "пяюць яны як богі, а граюць — як дзеці". Дык, так яно ж і было сапраўды. Далёка было ім да Beatles, Rolling Stones, Deep Purple, якіх слухалі мы ў 60-я гады, але ж і сёння з замілаваннем слухаеш "Александрыну", "Завушніцы", "Касіў Ясь канюшыну"... Але ж гэта ўжо пра іншае. Тады сядзеў ён ў вялікай паўцёмнай зале, а на сцэну па чарзе выходзілі выканаўцы, жадаючыя патрапіць на фестываль у Віцебск. Каб зняць іх пыйшлося свяціць бліцам, як кажуць, "у ілоб". Часу было трохі, таму зрабіў некалькі здымкаў і пайшоў далей. Вось тыя здымкі і засталіся, а чалавека ўжо і няма..
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Репортаж ‹προφμ›



642 x 440
Уладзімир Мулявін 001

Заснавальнік і нязменны лідэр славутага гурта "Песняры" падчас 1-га адборачнага тура фэсту "Славянскі кірмаш '93".

642 x 440
Уладзімир Мулявін 002

Заснавальнік і нязменны лідэр славутага гурта "Песняры" падчас 1-га адборачнага тура фэсту "Славянскі кірмаш '93".

642 x 440
Уладзімир Мулявін 003

Заснавальнік і нязменны лідэр славутага гурта "Песняры" падчас 1-га адборачнага тура фэсту "Славянскі кірмаш '93".

642 x 440
Уладзімир Мулявін 004

Заснавальнік і нязменны лідэр славутага гурта "Песняры" падчас 1-га адборачнага тура фэсту "Славянскі кірмаш '93".
  
      
      




Flag Counter