Дзень Волі 2014
Нашая сапраўдная гісторыя. Як то было. ..

Дзень Волі — неафіцыйнае беларускае сьвята, гадавіна ўтварэньня першай нацыянальнай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 прынятая Трэцяя Ўстаўная грамата).

Сучасная назва сьвята зьявілася ў пачатку 1990-х гадоў. Яе адпаведнік у беларускай дыяспары ЗША — Дзень незалежнасьці.

Упершыню ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі ў 1919 годзе ў Горадні. Пазьней сьвяточныя мерапрыемствы праводзіліся ў шэрагу беларускіх местаў і мястэчак (Горадня, Ашмяны, Смаргонь і інш.), якія апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Галоўныя ўрачыстасьці звычайна адбываліся ў Вільні.

З пачатку 1990-х гадоў у Менску і іншых гарадох Беларусі праводзяцца палітычныя акцыі, мітынгі, шэсьці, прысьвечаныя гэтай даце. Адпаведныя масавыя акцыі неаднаразова гвалтоўна перапыняліся міліцыяй, актывісты, што ўдзельнічалі ў іх, арыштоўваліся.

На сёлетняй акцыі, як паведамляе ПЦ "Вясна", былі затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі "Эўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі, Мацкойць Сяргей, Алена Лазарчык, Улад Бародка, Леанід Кулакоў (яны трымалі расцяжку "Сьмерць крамлёўскім акупантам"), былы палітвязень Зміцер Дрозд. Таксама стала вядома, што на прыпынку "Кульман" затрыманы актывіст "Маладых дэмакратаў" Аляксей Марковскі.

Вядома, што затрыманыя таксама актывісты анархісцкага руху, а ў пад'ездзе будынка па вул. Багдановіча, 78 міліцыянтамі заблякаваныя яшчэ некалькі ўдзельнікаў мітынгу.

Раней падчас шэсьця былі затрыманыя сем актывістаў са сцягамі з белым гербам "Калюмны" на чорным фоне. Таксама сярод затрыманых актывісты "Маладога фронта". Вядома імя аднаго зь іх — Станіслаў Рачкель.

За акцыяй беларускай апазіцыі традыцыйна назіралі сотні "людзей у цывільным".

Крыніцы: "Вікіпедыя" і "Хартыя’97".
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Репортаж ‹προφμ›

1 2 3


492 x 642
Дзень Волі 2014-001


642 x 440
Дзень Волі 2014-002


440 x 642
Дзень Волі 2014-003


440 x 642
Дзень Волі 2014-004


642 x 492
Дзень Волі 2014-005


492 x 642
Дзень Волі 2014-006


440 x 642
Дзень Волі 2014-007


440 x 642
Дзень Волі 2014-008


642 x 440
Дзень Волі 2014-009


642 x 440
Дзень Волі 2014-010


642 x 440
Дзень Волі 2014-011


642 x 440
Дзень Волі 2014-012


642 x 492
Дзень Волі 2014-013


440 x 642
Дзень Волі 2014-014


492 x 642
Дзень Волі 2014-015


440 x 642
Дзень Волі 2014-016


440 x 642
Дзень Волі 2014-017


642 x 440
Дзень Волі 2014-018


1 2 3



Flag Counter