Вільня - горад і людзі
Людзі на фоне горада, ці то горад на фоне людзей. . .

На працягу V—XV стагоддзяў на высокіх пагорках ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля), на месцы ранніх селішчаў (II ст. да н.э.) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага (гістарычнае ядро сучаснай Вільні) у склад якога ўваходзілі тры асноўныя замка: Верхні (фота 002 091-093) на Замкавай гары (Гедыміна), у яго падножжа — Ніжні (фота 013, 021, 104-106), з селішчам, і Крывы на Лысай гары (быў спалены крыжакамі ў 1390 г. і больш не адбудоўваўся).

Самая старажытная каменная пабудова Вільні — адна з веж ніжняга замка (фота 013, 021, 096). Пабудаваная меркавана ў XIII ст. Спачатку яна была квадратная ў плане (ацалеў ніжні, цяпер падземны ярус), пасля частковага разбурэння, на яе рэштках была пабудаваная чатырохпавярховая круглая вежа з байніцамі. Сцены яе таўшчынёй да 4 м выкладзеныя з каменя. У 1522-1524 гг. дойлід Аннус надбудаваў вежу. У 1561 г. у яе быў перанесены звон кафедральнага сабора. У канцы XVI ст. вежа-званіца была яшчэ раз надбудаваная: з'явілася яе верхняя васьмікутная трохпавярховая частка.

Будаўніцтва Верхняга замка, замяніўшага больш ранні замак, было скончана меркавана ў 1419 г. Вялікім князем літоўскім Вітаўтам, унукам Гедыміна. Падчас вайны 1660 г. замак быў моцна разбураны. Захаваліся тры яруса заходняй вежы. На амаль квадратным у плане цокальным паверсе пабудаваныя верхнія васьмікутныя ярусы з шрубавымі ўсходамі ў сцяне. Вежа вяршэнствуе ў панараме горада. Рэканструяваная ў 1939 і ў 1949 гг. Захаваліся фрагменты двух іншых веж і муроў, частка каменных сцен трохпавярховага княжага палаца.

Кафедральны касцёл (фота 021, 095, 097, 0099-102) быў пабудаваны ў 1386-1387 гг. на месцы каменнага паганскага храма і першага кафедральнага касцёла караля Міндоўга (сярэдзіна XIII ст.) — квадратнага, трохнефавага, з вежай і контрфорсамі. Пасля пажару 1419 г. Вялікі князь літоўскі Вітаўт зноўку адбудаваў касцёл, павялічыўшы яго памеры. Гэта быў гатычны, трохнефавы, з двума вежамі храм. Пасля канчатка будаўніцтва звонку ля бакавых сцен шляхта пачынае ўзводзіць радавыя капліцы-маўзалеі, якія захаваліся дагэтуль. У 1534-1557 гг. касцёл быў рэканструяваны рымскім дойлідам і скульптарам Б. Занобія дэ Джаноцці, і хоць ён захаваў характэрную для готыкі зальную трохнефавую структуру інтэр'еру з высокімі чатырохкутнымі слупамі, сам будынак атрымаў рэнесансны выгляд. У 1613-1616 гг. пасля пажару і рамонту касцёл атрымлівае барочныя рысы. У 1623-1636 гг. у паўднёваўсходнім куту была пабудаваная квадратная, перакрытая купалам з ліхтаром капліца Святога Казіміра. Рэльефны дэкор купала, аркад і алтара капліцы з'явіўся пасля рэстаўрацыі 1692 г. У нішах сцен змешчана восем драўляных пасярэбраных статуй Вялікіх князёў літоўскіх. У 1786-1801 гг. касцёл быў істотна перабудаваны ў стылі класіцызму. Унутраная прастора была мала зменена, пабудаваны толькі новы галоўны алтар і дабудаваная левая сакрыстыя. На галоўным фасадзе з'явіліся велічны порцік з шасцю дарыйскімі калонамі, нішы з барочнымі скульптурамі евангелістаў, Аўраама і Майсея (рымскі скульптар Т. Рыгі), на яго франтоне — гарэльеф "Ахвярапрынашэнне Ноя" (фота 099-10). У бакавых нішах паўднёвага фасада былі змешчаныя скульптуры Вялікіх князёў літоўскіх, паўночнага — скульптуры святых, перанесеных сюды ў XIX ст. з касцёлаў Святога Казіміра і Місіянераў. З усходняга боку кафедральны касцёл быў злучаны праходам з каралеўскім палацам (Ніжнім замкам).

Касцёл Святога Ёнаса (1387-1426 гг.; XVI ст.) (фота 012, 025 026, 065, 089, 090) пабудаваны па замове караля Ягайла на месцы гарадскога рынка. Першапачатковы храм збудаваны ў гатычным стылі. Ён быў трохнефавым (якім і застаўся), з васьмю слупамі і шматкутным прэсбітэрыем; меў контрфорсы. У пачатку XVI ст. да яго былі прыбудаваныя першыя бакавыя капліцы-маўзалеі. У 1571 г. касцёл быў аддадзены ордэну езуітаў і далучаны да калегіюма (з 1579 г. — акадэмія і ўніверсітэт). Тады касцёл быў падоўжаны на ўсю шырыню і збудаваная новая апсіда ў стылі позняй готыкі. У канцы XVI ст. было пачата будаўніцтва высокай (68 м) званіцы, якое ажыццяўлялася ў некалькі этапаў (гатычная частка, рэнесансная частка). У пачатку XVII ст. былі рэканструяваныя або будаваліся зноўку бакавыя капліцы ў стылі барока і перароблены галоўны фасад у стылі Рэнесансу. Пасля пажару 1737 г. званіца была надбудаваная ярусам у стылі барока, а касцёл зноў быў рэканструяваны. Галоўны фасад атрымаў багатае барочнае афармленне, у інтэр'еры ўладкованыя новыя зборы і хоры для аргана. Дагэтуль захавалася дзесяць алтароў у стылі барока (было 23). У 1768 г. была перабудаваная капліца Агінскіх — адна з самых прыгожых у касцёле. У пачатку XIX ст. касцёл збольшага быў рэканструяваны ў стылі класіцызму. На яго паўднёвым фасадзе, у бакавога ўваходу, пабудавалі порцік з чатырма карынфскімі калонамі. У канцы XIX ст. і ў пачатку XX ст. у інтэр'еры касцёла было ўсталявана некалькі мемарыяльных помнікаў выбітным дзеячам навукі і культуры, звязаным з віленскім універсітэтам: Адаму Міцкевічу (1889 г.), Тадэвушу Касцюшка (1917 г.), Станіславу Манюшка.

Гатычны касцёл Святой Ганны (канец XV — пачатак XVI стст.), капліца і вежа-званіца (фота 031, 085) уваходзяць у ансамбль бернардынскага кляштара (фота 030, 031, 082-085). У сярэдзіне XVI ст. касцёл пацярпеў ад пажараў, у 1581 г. рэстаўраваны. Капітальна адрамантаваны ў 1902-1909 гг. Храм аднанефавы, невялікі (19,0х8,7 м), але мае адносна высокі (12,7 м) неф і прэсбітэрый з кантаванай апсідай. У муры яго сцен выкарыстана больш за 30 розных тыпаў профільных цаглін. Фасады адрозніваюцца выключнай арыгінальнасцю, дынамічнасцю, рэльефнасцю і гарманічнай прыгажосцю. Куты акцэнтаваныя чатырохкутнымі вежкамі, якія ўверсе становяцца васьміграннымі, ажурнымі і завяршаюцца слупкамі з пінаклямі. Самай складанай з'яўляецца цэнтральная частка фасада з вежкай, трохкутнымі эркерамі, ліштвой і вялікай кілепадобнай аркай, што злучае ўсе элементы. Багаццем формаў і рэльефнасцю адрозніваюцца таксама бакавыя фасады і прэсбітэрый. У двары, да поўдня ад касцёла, у 1613 г. была пабудаваная чатырохкутная ў плане, двухпавярховая капліца. У 1873 г. да капліцы была прыбудаваная вежа-званіца ў стылі неаготыкі.

Вострая (Мядзінінкайская) брама (фота 016, 055, 056) пабудаваная ў 1503—1522 гг. адначасова з гарадской сцяной, частка якой захавалася дагэтуль (фота 052, 053). Гэта адзіная ацалелая гарадская брама XVI ст. План яе амаль квадратны. Спачатку брама была двухпавярховая, з элементамі гатычнай архітэктуры, некалькі пазней з'явіўся трэці ярус. На мяжы XVI—XVII стст. над ёй ўзвялі атык у стылі позняга Рэнесансу, усходні бок якога ўпрыгожвае рэльефны дэкор з выяваю герба Вялікага княства Літоўскага, які падтрымоўваюць два грыфона. У сценах — круглыя байніцы. Першы паверх перакрыты цыліндрычным зборам. У пачатку XIX ст. з заходняга боку была прыбудаваная Капэла Аушрас, у якой знаходзіцца абраз Святой Панны Марыі (XVI ст.).

Ансамбль універсітэта (1570 г.—XVIII ст.) (фота 012, 025, 026, 063-065, 089, 090) займае цэнтральны квартал старога горада. У яго сістэме трынаццаць унутраных панадворкаў, якія носяць імёны выбітных дзеячаў універсітэта. У эпоху Рэнесансу былі пабудаваныя (або ўключаныя ў комплекс раней збудаваныя пабудовы ў гатычным стылі) трохпавярховыя карпусы з адчыненымі аркадамі галерэй (па прыкладзе італьянскіх), вакол галоўных двароў — Вялікага, Абсерваторыі, Бібліятэчнага. Пазней пабудавалі іншыя карпусы і каля іх з'явіліся іншыя панадворкі. У 1753 г. узвялі абсерваторыю ў стылі барока, а ў 1782-1788 гг. — прыбудову ў стылі класіцызму, з дзвюма вежкамі і дэкаратыўным фрызам. У карпусах знаходзяцца залы, аб'ёмна-прасторавае і дэкаратыўнае рашэнне якіх уяўляе сабой значную мастацкую каштоўнасць.

Інтэрнат студэнтаў духоўнай школы (1582—1622 гг.) (фота 015) складаецца з трох трохпавярховых карпусоў вакол прастакутнага ўнутранага двара. Замест калідораў — адчыненыя аркады галерэй ва ўсіх паверхах, вырашаныя ў стылі позняга Рэнесансу.

Касцёл Святога Мікалая (1594—1625 гг.) (фота 028, 029, 086) чатырохкутны, аднанефавы (30,0х13,5 м, вышыня 15,5 м), без прэсбітэрыя. Фасады вертыкальна раздзеленыя высокімі вокнамі і контрфорсамі ў стылі готыкі, а таксама пілястрамі з капітэлямі карынфскага ордэра. Галоўны фасад фланкуюць дзве двух'ярусныя вежы — унізе круглыя, у другім ярусе — васьмігранныя, з завяршэннямі ў стылі барока; паміж імі — двух'ярусны франтон з валютамі. З паўднёвага боку касцёла ў 1604 г. быў прыбудаваны двухпавярховы корпус кляштара бернардзінак. Касцёл перакрыты цыліндрычным зборам з люнетамі, упрыгожаным рэнесансным арнаментам. Прыгожы выгляд інтэр'еру ўзмацняюць мармуровы алтар у стылі Рэнесансу і мармуровае надмагілле Льва Сапегі (1-я палова XVII ст.). У 1715 г. пабудаваная надбрамная вежа-званіца ў стылі барока.

Касцёл Ушэсця Хрыстова (фота 045) быў збудаваны за гарадскімі мурамі у 1695—1730 гг. як частка ансамбля (фота 045, 046), які складаецца з палаца біскупа І. Сангушки, кляштара місіянераў і службовага будынка. Адрозніваецца высокімі вежамі, пышным дэкорам у стылі ракако. З'яўляецца характэрным прыкладам позняга віленскага барока.

Касцёл Святога Казіміра (1604—1618; XIX ст.) з'яўляецца часткай ансамбля езуіцкага кляштара. Мае ў плане форму лацінскага крыжа, тры нефа, купал над скрыжаваннем і дзве высокія вежы на галоўным фасадзе. Гэта першы будынак у стылі ранняга барока ў Вільне. Інтэр'ер скончаны ў 1618 г. Касцёл гарэў у XVII і XVIII стст. У 1749-1755 гг. былі зробленыя шаломы двух яго высокіх веж, купал атрымаў ступеністую форму, інтэр'ер упрыгожаны дэкорам і алтарамі ў стылі позняга барока.

Касцёл Святога Духу (1610 г.) (фота 069, 071, 073) уваходзіць у ансамбль дамініканскага кляштара (1501 г.). Трохнефавая базіліка мае форму лацінскага крыжа, над скрыжаваннем на васьмікутным барабане размешчаны купал з ліхтаром. У 1679-1688 гг. пасля пажараў дабудаваныя бакавыя нефы, вежы, інтэр'ер дэкараваны фрэскамі. Галоўны фасад — двухвежавы, падзелены карнізамі на тры яруса. Уваход уладкованы на бакавым фасадзе ў выглядзе партала, аформленага дарыйскімі калонамі, пілястрамі і рэльефным картушам. Інтэр'ер адрозніваецца вытанчанасцю формаў у стылі ракако і позняга барока.

Касцёл Святой Тэрезы (1633—1650 гг.) (фота 017, 057), пабудаваны па замове віцэ-канцлера Вялікага княства Літоўскага З.К. Паца — адна з першых пабудоў ранняга барока. Уваходзіць у ансамбль кармеліцкага кляштара. У 2-й палове XVII ст. і ў XVIII ст. пасля пажару рэстаўраваны, інтэр'ер упрыгожаны скульптурным дэкорам і фрэскамі (1763—1765 гг.). У 1783 г. да касцёла прыбудаваная капэла ў формах позняга барока. У 1829 г. паміж капэлай Аушрас, прыбудаванай да Вострай брамы, і касцёлам была збудаваная галерэя. У плане касцёл трохнефавы, асіметрычны (ва ўсходнім боку — капэла і калідоры, у заходняй — званіца), мае базілікальную ўнутраную прастору, якая перакрыта цыліндрычнымі зборамі з люнетамі. Над цэнтральным алтаром — сферычны збор. Фасад увянчаны высокім франтонам з гербам сям'і Пацаў. Зборы галоўнага нефа, купал, часткова сцены і некаторыя плоскасці бакавых алтароў распісаныя фрэскамі на сюжэты з жыцця Святой Тэрезы.

У 1543 г. была пабудаваная каменная капліца Святога Крыжа. У 1635 г. манахі-боніфраты набылі суседні з ёй будынак і пашырылі яго ў аднанефавы касцёл (фота 076). Да касцёла прымыкае корпус кляштара (з 1635 г.). Франтон упрыгожвае фрэска "Мадона з немаўлём" (XIX ст.). Пасля пажару, у 1748 г., вежы былі завершаныя шаломамі ў стылі позняга барока, у інтэр'еры пераробленыя алтары. У 2-й палове XVIII ст. у касцёле зробленыя каменныя крыжовыя зборы з апорнымі аркамі, якія ў 1906 г. былі дэкараваныя ляпнінай.

Касцёл Святых Пятра і Паўла (фота 035-037) пабудаваны ў 1668-1685 гг. па замове гетмана Вялікага княства Літоўскага М.К. Паца ў форме лацінскага крыжа ў комплексе з кляштарам аўгусцінцаў. Над скрыжаваннем трансепта з нефам размешчаны купал з ліхтаром. Галоўны фасад фланкаваны двума вежамі. Галоўнай вартасцю касцёла з'яўляецца гарманічна вырашаная велічная ўнутраная прастора з мноствам скульптурных упрыгожванняў на зборах прэсбітэрыя, у купале, у цэнтральным нефе, у капэлах (Святога Аўгустына, Жанчын, Святой Урсулы, Рыцараў). Толькі фігурных кампазіцый, гарэльефаў і статуй тут налічаецца больш двух тысяч. Стукавыя рэльефы былі зробленыя італійскімі скульптарамі П. Перті і Дж. М. Галлі у 1677—1685 гг.

Базыльянская брама (1761 г.) (фота 003, 058) з'яўляецца часткай комплексу базыльянскага кляштара. Гэта вытанчана ўпрыгожаны манументальны трох'ярусны арачны праезд (шырыня 10,8 м, вышыня 17,5 м), перакрыты крыжовым зборам. Складанае, але гарманічнае спалучэнне пілястраў і карнізаў, франтон з барэльефам "Святая Сёмуха і шар зямной" робяць браму адным з выдатных помнікаў позняга віленскага барока.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

1 2 3 4 5 6 7


642 x 440
Вільня - горад і людзі 001

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

642 x 440
Вільня - горад і людзі 002

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

440 x 642
Вільня - горад і людзі 003

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

642 x 440
Вільня - горад і людзі 004

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

440 x 642
Вільня - горад і людзі 005

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

642 x 440
Вільня - горад і людзі 006

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

642 x 440
Вільня - горад і людзі 007

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

642 x 440
Вільня - горад і людзі 008

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

440 x 642
Вільня - горад і людзі 009

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

642 x 440
Вільня - горад і людзі 010

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

440 x 642
Вільня - горад і людзі 011

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

440 x 642
Вільня - горад і людзі 012

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

440 x 642
Вільня - горад і людзі 013

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

440 x 642
Вільня - горад і людзі 014

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

440 x 642
Вільня - горад і людзі 015

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

440 x 642
Вільня - горад і людзі 016

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

440 x 642
Вільня - горад і людзі 017

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

642 x 440
Вільня - горад і людзі 018

На працягу V-XV стагоддзяў ля вытокаў ракі Няріс (Вяльля) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага...

1 2 3 4 5 6 7



Flag Counter