Мястэчка Краснае
Маладэчанскі раён. Кастёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы

Мястэчка Краснае Менскай вобласці, Маладэчанскага раёна месціца па абодвух баках шашы Менск — Вільня (што была раней старым Віленскім трактам) за 16 км на паўднёвы ўсход ад Маладэчна. Яно мае багатую гісторыю. Сюды, як кажуць, калісці наведваліся цары ды каралі. Упершыню Краснае (пад назвай Краснае Сяло) згадваецца ў 2-й палове XV ст. як уладаньне вялікіх князёў. У 1486 годзе паселішча атрымала статус мястэчка. Да 1500 году вялікі князь Аляксандар заснаваў тут касьцёл.

У канцы XV — 1-й палове XVI стст. Краснае зрабілася цэнтрам павету. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566 гг.), мястэчка як цэнтар староства ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. Станам на 1765 год тут было 58 двароў, касьцёл, карчма.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) Краснае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце. Станам на 1866 год у мястэчку налічвалася 60 двароў. Паводле вынікаў перапісу (1897 г.) — 152 двары, царква, 2 школы, народная вучэльня, пошта, фэльчарскі пункт, 22 крамы, 8 корчмаў.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921 г.), Краснае апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва. У Красным стаяў полк памежнікаў 111/86 "КАП", які чамусьці меў яшчэ назву "полк менскіх стралкоў".

У 1939 годзе Краснае ўвайшло ў склад БССР, дзе ў 1940 годзе атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Было спаленае, засталіся лічаныя хаты (фота 031, 032, 042, 043), нешматлікія гаспадарчыя пабудовы (фота 044) ды частка былой помпавай вежы (фота 058, 059) на чыгуначнай станцыі.

У 1954 годзе статус Краснага панізілі да вёскі. Станам на 1972 год тут было 611 двары, на 1997 год — 1216 двароў.

У мястэчкут знаходзяцца царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы (фота 016-028, 030, 033-035, 050), пабудаваная ў 1889 годзе (цэгла, бутавы камень) і трохнефавы касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (фота 001-012, 049, 052) з жоўтай цэглы, які быў пабудаваны на маляўнічым узгорку ў 1908-1912 гадах. Сьвятыню кансэкраваў у 1931 годзе Віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі. Пасьля Другой сусветнай вайны лёс касьцёла склаўся лепш, чым у суседніх парафіях, дзе касьцёлы былі зруйнавыныя, або прыстасаваныя пад іншыя патрэбы. Дзякуючы Божаму Правіду, ён ня быў разбураны і ніколі не зачыняўся. Да таго ж, касьцёл быў бліжэйшай святыняй да сталіцы, дзе амаль поўстагодьдзя не было ніводнага дзеючага касьцёла. Як сведчаць тыя, каму давялося жыць у часы рэлігійнага пераследу, дзякуючы сьвятыні Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Красным змаглі захаваць веру два пакаленьня менскіх каталікоў. На каталіцкіх могілках пожна пабачыць капліцу-пахавальню Тышынскіх пачатаку ХХ ст. (фота 037-039).

За рэйкамі на ўзгорку каля чыгуначнага пераезду, на старажытным гарадзішчы (фота 045-047), можна пабачыць рэшткі старых падмуркаў (фота 048).

Шмат таямніц хавае яшчэ гэтая шматпакутлівая зямля. Але, не-не ды і прыадчыніць старое мястэчка штосьці з гісторыі даўно адышоўшых гадоў. Так адбылося, калі адну са старых ацалелых хат набыла пасьля смерці гаспадароў яшчэ маладая сям’я. Вырашылі зрабіць грунтоўны рамонт. І вось калі пачалі наводзіць парадак на гарышчы, пад слоем моху знайшлі нямала цікавых дакументаў, што адносяцца да 30-х гадоў мінулага стагодьдзя. У тыя часы Краснае знаходзілася ў польскай дзяржаве. У Красным размяшчаліся памежнікі. Афіцэры жылі ў мураваных будынках у ляску, а малодшыя чыны — па хатах мясцовых жыхароў. Напэўна, так было і ў гэтай хаце. Калі грымнуў 1939 год, кватаранты хутка пакінулі Краснае. Так дакументы вайскоўцаў засталіся ў гаспадароў, і яны схавалі іх на гарышчы. А потым забыліся...
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Комментарии (1)
Город ‹προφμ›

1 2 3 4

440 x 642
Краснае 001

Мястэчка Краснае Маладэчанскага раёна месціца па абодвух баках шашы Менск-Вільня, што была раней старым Віленскім трактам. Яно мае багатую гісторыю. Наведвалі яго некали як кажуць, цары ды каралі...

440 x 642
Краснае 002

Краснае 003

Краснае 004

Краснае 005

Краснае 006

Краснае 007

642 x 440
Краснае 008

Краснае 009

Краснае 010

Краснае 011

Краснае 012

Краснае 013

Краснае 014

Краснае 015

Краснае 016

Краснае 017

Краснае 018

Flag Counter