Мястэчка Радашкавічы (XX стагодзьдзе)
Былое места, а сёньня мястэчка, разьмешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай; вядомае з 1447 году

Былое места, а сёння мястэчка Радашковічы, размешчанае на ўскраіне Менскага ўзвышша пры зліцці рэчак Вязынка і Гуйка з Рыбчанкай, за 32 км на паўднёвы ўсход ад Маладэчна, на аўтамабільнай дарозе Менск — Маладэчна, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Радашковічы на лініі Менск — Маладэчна. Тэрыторыя заселена з даўніх часоў. На мысе паміж Вязынкай і Гуйкай знаходзіцца гарадзішча Шведская Гара (V—VIII стагоддзі). Упершыню ўзгадваюцца ў пісьмовых крыніцах пад 1447 годам, калі намеснік смаленскі і кашталян віленскі Пётра Сенка Гедыголдавіч (+1451 г.) і ягоная жонка Багуміла фундавалі тут першы драўляны касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы.

З 1499 году уласнасць князя В.М. Вярэйскага, Гаштольдаў, Боны Сфорца, Глябовічаў, Агінскіх, Радзівілаў. З 1539 году да сярэдзіны XIX ст. штогод праводзіліся кірмашы. У 1549 годзе 130 двароў, 18 корчмаў, майстэрні.

Паводле інвентара 1549 году Радашковічы мелі драўляны замак, пабудаваны на насыпным узгорку. Яго абкружалі ставы, зробленыя на Гуйцы і Вязынцы. Уздоўж замка цягнуўся напоўнены вадою роў, цераз які быў перакінуты пад’ёмны мост. Каля моста знаходзілася галоўная трох’ярусная вежа. У першым ярусе была брама, на другім — жылыя пакоі, трэці прыстасаваны для абароны. Астатнія тры вежы, апрача памяшканняў для абароны, мелі каморы і капліцы. Яшчэ адна чатырох’ярусная вежа размяшчалася асобна, на падворку.

З XV стагоддзя праз Радашковічы праходзіў гандлёвы шлях Менск — Вільня. У 1569 годзе места атрымала магдэбургскае права, мела герб, уваходзіла ў Менскі павет Вялікага Княства Літоўскага. Жыхары ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзя, займаліся рамёствамі, працавала некалькі васкабойняў. Важным прадметам гандлю было збожжа. На 96 дамоў 63 заезныя двары і карчмы.

У 1734-1736 гг. быў узведзены новы касцёл, які ў 1740 г. кансэкравалі пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы і Стэфана Пакутніка. Гэта была драўляная, крыжова-купальная святыня, над якой узносіліся ажна 6 вежаў. Побач стаяла драўляная званіца. Велічны барочны касцёл згарэў, і ў 1855 г. на сродкі парафіянаў, ахвяраванні памешчыкаў Валадковічаў і руплівасцю пробашча і дэкана ксяндза Пятра Жылінскага быў закладзены каменны касцел (фота 001-005) у стылі позняга класіцызму. У 1859 г. будаўніцтва завяршылася, і 3 верасня 1860 г. касцёл кансэкравалі пад гістарычным тытулам Найсвяцейшай Тройцы. Менавіта ў гэтым касцёле быў ахрышчаны Янка Купала.

Трохнефавая двухвежавая базіліка з паўцыркульнай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Асноўны, прастакутны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам з невялікім ліхтаром. Цэнтр сіметрычнага галоўнага фасада вылучаны глыбокім рызалітам і завершаны двухсхільным шчытом. Квадратныя ў сячэнні чатырох'ярусныя вежы выступаюць з асноўнага аб'ёму, дэкарыраваны скразнымі арачнымі праёмамі, круглымі люкарнамі, завершаны шлемападобнымі купаламі. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна члянёны высокімі арачнымі аконнымі праемамі з броўкамі і шырокімі пілястрамі ў прасценках. Унутраная прастора члянёна 2 радамі квадратных у сячэнні слупоў на 3 нефы, перакрытыя скляпеннямі. Сцены крапаваны пілястрамі, буйнымі карнізамі. Часткова захавалася керамічная падлога ў апсіднай частцы. Перад касцёлам размешчана трох'арачная брама з лучковым франтонам і паўкалонамі на фасадзе. У 1946 годзе касцёл быў зачынены і прыстасавалі пад цэх завода "Беларуская кераміка". У 1990 г. будынак касцёла вярнулі каталікам, святыня была адрэстаўраваная. Непадалёку на ўзгорку стаіць драўляная царква Святога Іллі (фота 007-009), пабудаваная ў 1942 годзе.

У сярэдзіне XIX ст. на старажытных могілках, на месцы драўлянай, была ўзведзеная каменная капліца Святога Яна Непамука (фота 010).
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

642 x 440
Радашковічы 001

Упершыню Радашковічы ўзгадваюцца ў гістарычных дакументах у 1447 г., калі намеснік смаленскі і кашталян віленскі Пётра Сенка Гедыголдавіч і ягоная жонка Багуміла фундавалі тут першы драўляны касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы.

642 x 440
Радашковічы 002

Радашковічы 003

Радашковічы 004

Радашковічы 005

Радашковічы 006

Радашковічы 007

Радашковічы 008

Радашковічы 009

440 x 642
Радашковічы 010

Flag Counter