Касьцёл у вёсцы Нарач
Мядзельскі раён. Касьцёл Сьвятога Андрэя Баболі 1897- 1904 гадоў.

У мястэчку Нарач (назва ад 1964 года) у XV стагоддзі — Medal Minor, з XVI стагоддзя паселішча згадваеца пад назвай Кабыльнік у 1434 годзе князі Свірскія заснавалі драўляны касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала, а ў 1651 годзе ўзвялі новы будынак, аднак яго зьнішчылі падчас вайны з маскалямі ў 1654-1667 гадах. У 1736 годзе касьцёл Сьвятога Андрэя Баболі быў реканструяваны на сродкі тагачаснага уладальніка Кабыльніка Марціна Аскеркі, кашталяна наваградскага. Касьцёл таго часу апісваюць як святыню "немалых памераў", інтэр'ер якой упрыгожвалі шесць алтароў. Пасля пажару 1862 года касьцёл аднаўляеца "коштам плябана Людвіга Мініцкага і Тытуса Свентаржэцкага". У ім былі тры алтары, у галоўным знаходзіўся абраз Маці Божай з немаўлём Езусам. З тых часоў захавалася толькі званіца — квадратная ў плане трохярусная каркасна-зрубавая пабудова пад шатровым дахам.

У 1897 годзе быў закладзены падмурак новага мураванага храма ў неагатычным стылю, які ў 1901 годзе быў асьвечаны, а ў 1904 годзе кансэкраваны. Ён пабудаваны з чырвонай цэглы на падмурку з гранітных блокаў. Зараз у касьцёле чатыры алтары. У галоўным па-ранейшаму абраз маці Божай, якую ў народзе клічуць Анёльскай. Злева алтар Сьвятога Андрэя і Сьвятога Антонія, справа — Сьвятога Роха. Пры касьцёле дзейнічалі школа і шпіталь.

Пасля Другой сусветнай вайны, бязбожная Савецкая ўлада спрабавала зачыніць касьцёл, аднак парафіяне здолелі захаваць яго ад зачынення, хоць апошні пробашч быў пасаджаны ў турму, а пазней змушаны пакінуць Беларусь. Парафія засталася без сьвятара, аднак вернікі самі маліліся ў святыні, спадзяваючыся на тое, што ўрэшце атрымаюць ад ўлады дазвол на сьвятара. З цягам часу ён быў выдадзены. У касьцёл Сьвятога Андрэя Баболі стаў пыязджаць ксёнз Люцыян Паўлік. Ад 1989 года тут служаць кармеліты босыя.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›



642 x 440
Касьцёл у вёсцы Нарач 001

Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала ў Нарачы (Кабыльніку) пабудаваны ў 1897-1901 гг.

440 x 642
Касьцёл у вёсцы Нарач 002

Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала ў Нарачы (Кабыльніку) пабудаваны ў 1897-1901 гг.

440 x 642
Касьцёл у вёсцы Нарач 003

Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала ў Нарачы (Кабыльніку) пабудаваны ў 1897-1901 гг.

642 x 440
Касьцёл у вёсцы Нарач 004

Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала ў Нарачы (Кабыльніку) пабудаваны ў 1897-1901 гг.
  
      
      




Flag Counter