Стары вакзал
Апошнія дні Менскага чыгуначнага вакзала

У нядзелю, 23 жніўня (4 верасня) 1870 года, у прысутнасці сапраўднага стацкага дарадніка сп. Токарава і пры збегу шматлікай публікі была закладзена станцыя Менск. Епіскап Менскі і Бабруйскі Аляксандр адслужыў набаженства з вадаасвячэннем і заклікаў вернікаў старанна маліцца Богу, каб той блаславіў "...начало сооружения общественного дома и да поможет устроить оный скоро, успешно и соответственно ожидаемых удобств и пользы общественной". У 1873 годзе намаганнямі будаўнікоў быў узведзены Віленскі (цяпер Менскі чыгуначны) вакзал Лібава-Роменскай чыгункі. Ён меў агульную даўжыню 22 сажені (46,86 метры), сярэдняя частка — цагляная, бакавыя — драўляныя. У 1896 годзе было вырашана рэканструяваць будынак вакзалу па праекце інжынера Шчарбакова. З ліпеня 1898 года ён становіцца цалкам каменным.

У гады Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў станцыі былі нанесены значныя страты. Будынак вакзалу спалены. У 1920-1925 гадах яго зноў перабудоўваюць і робяць другі паверх. У1940 годзе па праекце дойліда І. Ранчака вакзал зноў рэканструявалі, пры тым былі захаваны падмурак і сцены старога вакзала. Падчас Другой сусветнай вайны будынак чыгуначнага вакзала быў зруйнаваны, але ўжо ў 1946 годзе адноўлены.

У 1984 годзе інстытутам Мосжелдарпраект быў распрацаваны тэхнічны праект першай чаргі комплексу сучаснага чыгуначнага вакзала, па якім у 1985 годзе і пачалося будаўніцтва. У 1991 годзе стары вакзал, які адслужыў каля 120 год, быў знесены, а на яго месцы пачата ўзвядзенне новага будынка, якое было завершанае ў 2002 годзе.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Комментарии (1)
Город ‹προφμ›



642 x 440
Стары вакзал 001

Апошнія дні старога чыгуначнага вакзала ў Менску. (Здымкі былі зробленыя на наступны дзень зранку пасля разбурэння.)

642 x 440
Стары вакзал 002

Апошнія дні старога чыгуначнага вакзала ў Менску. (Здымкі былі зробленыя на наступны дзень зранку пасля разбурэння.)

642 x 440
Стары вакзал 003

Апошнія дні старога чыгуначнага вакзала ў Менску. (Здымкі былі зробленыя на наступны дзень зранку пасля разбурэння.)

642 x 440
Стары вакзал 004

Апошнія дні старога чыгуначнага вакзала ў Менску. (Здымкі былі зробленыя на наступны дзень зранку пасля разбурэння.)

642 x 440
Стары вакзал 005

Апошнія дні старога чыгуначнага вакзала ў Менску. (Здымкі былі зробленыя на наступны дзень зранку пасля разбурэння.)
 
      
      




Flag Counter