Вёска Плябань
Маладэчанскі раён. Касьцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, пабудаваны з цэглы ў 1800- 1858 гады.

На ўскрайку вёскі Плябань, пры дарозе Маладэчна — Аляхновічы, побач з рачулкай Уша стаіць цагляны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі (фота 008-017, 026-043), змураваны на месцы драўлянага касцёлу ў 1800-1858 гадах. Праз дарогу — драўляны, на каменным падмурку будынак плябаніі (фота 001-007), пабудаваны таксама ў XIX стагоддзі. За чыгункай, прыкладна ў паўкіламетры ад вёскі, — старыя каталіцкія могілкі (фота 019-025 044-048), дзе пахаваныя ўдзельнікі паўстання Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гадоў: кіраўнік паўстання на Маладэчаншчыне і Вілейшчыне Юльян Бакшанскі і ягоныя аднадумцы і памочнікі — Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Панькоўскі і пятнаццацігадовы гімназіст Сулістроўскі.

Збудаваны на месцы былога драўлянага, мураваны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі — прастакутны ў плане будынак пад высокім двусхільным дахам. Па фронту галоўнага фасаду дабудавана прастакутнае аднапавярховае крыло. Пласкасны двухярусны галоўны фасад раскрапаваны магутнымі пілястрамі на тры часткі. Верхні ярус — шчыт з пакатымі бакавымі гранямі і трохвугольным франтонам у завяршэнні. Трохвугольнымі шчытамі завершаны тыльны алтарны і тарцовы фасад бакавога крыла. Сцены рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і вялікімі пілястрамі ў прасценках. Па перыметры будынак апяразаны прафіляваным поясам, які вылучае высокую цокальную частку. Зала храма была перакрытая плоскай драўлянаю столлю.

У час гвалтоўнага закрыцця каталіцкіх святыняў, расейскія ўлады не забыліся і на плябанскі касцёл. Ксенза саслалі ў Сібір, а храм перарабілі пад праваслаўную царкву. У 1919 годзе касцёл был вернуты парафіянам. Пасля вайны 1939-1944 гадоў касцёл закрылі, а будынак выкарыстоўвалі як склад і цэх па вытворчасці кансерваў. Цікавым фактам таго часу стала і тое, што калі ўлады загадалі зняць з касцёла крыж, зрабійь гэта здолелі толькі тады, калі яго зачапілі трактарам. І тады, шчыра кажучы, атрымалася не з першага разу. Пэўны час касцёл стаяў пакінуты з парушаным дахам. Тады яго заўважылі менскія альпіністы і значна папсавалі сцены. З 1990-х гадоў касцёл зноў пачалі перарабляць у праваслаўную царкву.

Праз дарогу насупраць касцёлу стаіць аднапавярховы драўляны будынак (фота 028-035) пад вальмавым дахам з мураванымі сутарэннямі пабудаваны ў XIX ст. Уваход аформлены ў выглядзе чатырохкалоннага порціка. Гэта, як кажуць, будынак былой плябаніі.

Старыя могілкі знаходзяцца за паўкіламетры ад вёскі Плябань. Калі вы пойдзіце дарогай на Аляхновічы і пройдзіце чыгунку Вам адразу трапіцца на вочы парослы хмызьняком пагорак з ледзь бачнай сцежкай, што ўлетку зьнікае ў кустах і высокай траве. Не лянуйцеся, падыміцеся па ёй.

Сярод зарасьніку вы знойдзеце мноства вельмі старых, замшэлых магільных плітаў і камянёў, а так сама колькі-то каменных крыжоў. Гэта старыя шляхецкія могілкі, якія мясцовыя людзі называюць "панскімі магіламі". У асноўным тут бачны пахаваньні ХVIII і ХIХ стагоддзяў, але, магчыма, тут знаходзяцца і больш старэйшыя магілы. У сярэдзіне могілак стаіць аграменны камень, а за ім драўляны крыж. Гэта магіла славутых сыноў Бацькаўшчыны палеглых ў 1863 годзе супраць расейскага панаваньня. Тут пахаваныя кіраўнік паўстаньня на Маладэчаншчыне й Вілейшчыне Юльян Бакшанскі, а таксама — ягоныя аднадумцы й памочнікі — Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Панькоўскі й пятнаццацігадовы гімназіст Сулістроўскі. Свой апошні бой яны прынялі каля тутэйшае вёскі Сьвечкі супраць карнага аддзелу расейскіх войскаў 4 сакавіка 1863 году.

Бакшанскі Юльян нарадзіўся ў 1824 г. у маёнтку Тупальшчына пад Смаргоньню ў сям’і шляхціца. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, удзельнічаў у тайных гуртках. За хаваньне забароненай літаратуры ў 1841 г. арыштаваны і сасланы ў Разанскую губерню. У пачатку 1846 г. вярнуўся на радзіму. У 1847 г. зрабіў спробу ўзьняць паўстаньне сялян, звярнуўся з адозвай "Да смаргонскіх сялян!", у якой заклікаў аб’яднацца з гарадской беднатой і салдатамі, выступіць супраць паноў, чыноўнікаў і афіцэраў. Плян паўстаньня не ўдаўся. Ю. Бакшанскага арыштавалі і прыгаварылі да 12 гадоў катаргі, якую ён адбываў у Нерчынску да 1858 г. У 1863 г. арганізаваў у Вілейскім павеце паўстанцкі атрад (25 чалавек). 4.4.1863 г. атрад у сутычцы з урадавымі войскамі быў разьбіты.

На магіле паўстанцаў у 1921 г. быў пастаўлены помнік. Пасля вайны на могілках у Плябані нікога больш не хавалі. Мясцовы люд забыўся на гэта месца, але не забыліся на яго гісторыкі, а дакладней М.М. Чарняўскі і З.С. Пазьняк. Яны пад час свайго наведвання Краснага раптам пачулі ад мясцовага жыхара, аб паўстанцах, што змагаліся супраць цара. На энтузіязме, дашпацыраваўшы да Плябані, гісторыкі пабачылі той помнік.

Недзе ў 1980-90-я гг. пры навядзенні сякога-такога добраўпарадкавання стары польскі помнік закапалі ў зямлю, узгрувасціўшы на яго месца вялізны камень. Каля камяня паставілі драўляны крыж у памяць аб паўстанцах.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

1 2 3

642 x 440
Вёска Плябань 001

На ўскрайку вёскі Плябань стаіць касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, змураваны ў 1800-1858 гадах. Праз дарогу — драўляны будынак плябаніі, пабудаваны таксама ў XIX стагоддзі. За чыгункай, прыкладна ў паўкіламетры ад вёскі, — старыя каталіцкія могілкі.

642 x 440
Вёска Плябань 002

Вёска Плябань 003

Вёска Плябань 004

Вёска Плябань 005

Вёска Плябань 006

Вёска Плябань 007

Вёска Плябань 008

Вёска Плябань 009

Вёска Плябань 010

Вёска Плябань 011

Вёска Плябань 012

Вёска Плябань 013

Вёска Плябань 014

Вёска Плябань 015

Вёска Плябань 016

Вёска Плябань 017

Вёска Плябань 018

Flag Counter