"Плюшавы дэсант" на Беларусі

Альбо як швэды прарвалі "моцную" супрацьпаветраную абарону Лука-кі



4 ліпеня 2012 г.

Ці самалёт са Швэцыі ўсё ж прылятаў?


У Інтэрнэце зьявіліся відэа, на якіх зь невядомага самалёту скідваюцца нейкія рэчы. Адзін фрагмэнт відэа зьняты ў кабіне пілёта, на другім, дзе самалёт бачна ў небе, — можна пазнаць горад Івянец Менскай вобласьці.

Раніцай 4 ліпеня швэдзкае выданьне "The Local" паведаміла, што грамадзяне гэтай краіны скінулі на Менск амаль тысячу цацак са словамі падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі.

Пілёты сьцвярджалі, што раніцай яны скінулі цацкі таксама і ў раёне рэзыдэнцыі Лука-кі.

Удзельнікі акцыі кажуць, што праніклі ў паветраную прастору з боку Літвы, кажуць, што ляцелі на малой вышыні — магчыма, таму іх не засеклі радары.

Пазьней Міністэрства абароны Беларусі абвергла інфармацыю пра парушэньне паветраных межаў Беларусі.

Літоўскія вайскоўцы таксама праводзяць расьследваньне, ці вылятаў зь Літвы ў бок Беларусі самалёт, якім мог бы кіраваць грамадзянін Швэцыі.

— Мы высвятляем, ці мог мець месца якой-небудзь інцыдэнт, звязаны з парушэннем правіл арганізацыі палёту, — сказаў BNS прэсавы сакратар камандаваньня Скомантас Повіленіс.

Тым часам у Інтэрнэце (на YouTube і сайце швэдзкай газэты "Aftonbladet") зьявіліся відэаролікі.* Спраўдзіць, ці сапраўдыя гэта здымкі, пакуль няма магчымасьці.

__________

* Глядзець можна ў падзеле"Відэа".


"Радыё Свабода"



5 ліпеня 2012 г.

Мядзьведзікі знайшліся ў міліцыі Івянца


Чорныя плястыкавыя пакеты, скінутыя з самалёта над Івянцом, знаходзяцца ў мясцовым аддзяленьні міліцыі. Пра гэта журналістам паведаміла адна з жыхарак мястэчка Сьвятлана Турко.


Сьвятлана Турко, супрацоўніца мясцовага ЖКГ, паведаміла пра чорныя пакункі, скінутыя з самалёту кіраўніцтву мясцовага ЖКГ. Яе выклікалі ў міліцыю, дзе яна пабачыла некалькі тых самых пакункаў, у якіх сапраўды знаходзіліся парашуты з прымацаванымі цацачынымі мядзьведзікамі і цыдулкамі на замежнай мове.

Спадарыня таксама паведаміла, што гэтыя пакеты пазьбіралі ў Івянцы і ваколіцах.

Яе заявы пацьвярджаюцца словамі іншых жыхароў Івянца.

Прадпрымальнік Анатоль Роман пацьвердзіў, што бачыў як самалёт раскідваў чорныя пакункі і як яны ўпалі на вуліцу. Ён нават сфатаграфаваў іх на камэру мабільнага тэлефону, але пасьля выдаліў, бо пабаяўся наступстваў для самаго сябе.

Валеры Мазура кажа, што таксама бачыў самалёт. Мазура цьвердзіць, што з самалёта сапраўды скідалі мядзьведзікаў. Мазура кажа, што цацкі прыбіралі супрацоўнікі мясцовай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Жыхарка Вольга Галаванава таксама паведаміла, што бачыла, як самалёт раськідваў нейкія пакункі.

Кіраўнік мясцовага ЖКХ Уладзімер Руды ня змог адназначна адказаць на пытаньне, ці знаходзілі ягоныя падначаленыя мяккія цацкі. Руды кажа, што пасьля сьвяткаваньня афіцыйнага Дня рэспублікі на вуліцах Івянца было шмат сьмецьця. Вуліцы прыбіралі аж да самай раніцы. І ці былі сярод сьмецьця мядзьведзікі, чыноўнік дакладна ня ведае.

— А наагул, усе мядзьведзі жывуць у лесе, — сказаў Уладзімер Руды на разьвітаньне.

Жыхар Івянца Вінцэсь Солтан кажа, што бачыў самалёт здалёк. Кажа, што не зьвярнуў на яго асаблівай увагі, бо, маўляў, 3 ліпеня на афіцыйнае сьвята — Дзень Рэспублікі — над мястэчкам лётала шмат авіяцыі.

Вечарам 4 ліпеня ў Інтэрнэце зьявіліся відэа, на якіх зь невядомага самалёта скідаюцца нейкія рэчы. Адзін фрагмэнт відэа зьняты ў кабіне пілёта. На другім, дзе самалёт у небе, можна пазнаць горад Івянец Менскай вобласьці.

Раніцай 4 ліпеня швэдзкае выданьне "The Local" паведаміла, што грамадзяне гэтай краіны скінулі на Менск амаль тысячу цацак са словамі падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі.

Пілёты сьцьвярджалі, што раніцай яны скінулі цацкі таксама і ў раёне рэзыдэнцыі Лука-кі.

Удзельнікі акцыі кажуць, што праніклі ў паветраную прастору з боку Літвы, кажуць, што ляцелі на малой вышыні — магчыма, таму іх не засеклі радары.

Пазьней Міністэрства абароны Беларусі абвергла інфармацыю пра парушэньне паветраных межаў Беларусі.

Швэдзкае выданьне "Aftonbladet" цьвердзіць, што акцыя была арганізаваная пры фінансавай падтрымцы рэклямнага агенцтва "Studio Total". Гэтае агенцтва таксама вядомае тым, што часам ладзіць рознага кшталту розыгрышы.



У сераду ў Літве выяўлена парушэньне паветранай прасторы


Гэта выданьню Lietuvos rytas пацьвердзіў прадстаўнік вайскова-паветраных сілаў Літвы.

Вайскоўцы не камэнтуюць, ці парушэньне зьвязанае зь цьверджаньнямі швэдзкай кампаніі, што яе самалёт без дазволу ўляцеў у Беларусь, скінуў там плюшавых мядзьведзікаў у падтрымку дэмакратыі і вярнуўся назад.

— 4 ліпеня мы зафіксавалі парушэньне паветранай прасторы. Але гэта ня значыць, што гэта зьвязана з паведамленьнямі швэдзкага друку. Праводзіцца расьсьледваньне, высьвятляецца што гэта за парушэньне, — спазаў прадстаўнік літоўскіх ВПС капітан Скомантас Павілёніс.

Дырэктар адміністрацыі цывільнай авіяцыі Кястуціс Аўрыла паведаміў выданьню Lietuvos rytas, што пакуль што ня чуў ад вайскоўцаў, што назіраюць за літоўскай паветранай прасторай, пра пералёт цывільнага самалёта празь мяжу.

— Калі б гэтае парушэньне было зьвязанае з палётам цывільнага самалёта, нам было б паведамлена, што мы мусім ужыць захады ў адпаведнасьці з кодэксам аб адміністрацыйных прапапарушэньнях, — сказаў ён.



Мядзьведжы дэсант мы рыхтавалі год


Карэспандэнт "Радыё Свабода" Рыкард Юзьвяк пагутарыў з Томасам Мазэці, пілётам, які 4 ліпеня ажыцьцявіў палёт на Беларусь і "высадзіў мядзьведжы дэсант" у Івянцы і ў Менску.

— Томас, вы былі пілётам гэтага самалёту. Чаму вы гэта зрабілі? Чаму вы прынялі ў гэтым удзел?

— Мы прынялі ў гэтым удзел, бо наша праца палягае на дапамозе кампаніям, якія хочуць зьвярнуць на сябе ўвагу ў СМІ. І грошы, якія мы зарабляем на такой дапамозе, мы выкарыстоўваем для таго, каб зьвярнуць увагу СМІ на пытаньні, якія мы лічым важнымі. А сытуацыя ў Беларусі зьяўляецца адным з такіх пытаньняў.

— Томас, скажыце некалькі словаў пра вашу кампанію. Яна фінансуецца з публічных грошай, ці гэта прыватная кампанія?

— Гэта прыватная кампанія. Але ўсе грошы, якія мы зарабляем, мы прызначаем на справы, у якія мы верым.

— У паведамленьнях пра ваш палёт было сказана, што вы заляцелі ў Беларусь зь Літвы. Адкуль зь Літвы?

— Гэта было малое лётнішча, якое называецца Пацюнай (Pociunai).

— Зьявіліся паведамленьні, у якіх літоўскія ўлады кажуць, што яны глядзяць на гэты інцыдэнт як на магчымае нелегальнае парушэньне паветранай прасторы Літвы. Вы пра гэта ведаеце?

— Не. Але мы, безумоўна, усьведамлялі, што з гэтага можа ўзьнікнуць нейкая пабочная праблема. Я ўзяў з сабою сваю ліцэнзію пілёта, іншыя асобы зрабілі так сама. Мы рыхтавалі гэты палёт цэлы год, на гэта пайшло шмат грошай. Мы рабілі ўсё так, каб не парушыць літоўскага заканадаўства.

— Ці ня думаеце, Томас, што гэта ўсё ж была небясьпечная задума, калі прыгадаць, што над Беларусьсю гадоў 15 таму зьбілі паветраны шар з двума пілётамі, і абодва яны загінулі? І ў Беларусі разьмешчаныя дзьве расейскія вайсковыя базы...

— Так... Мы ўсьведамлялі такую небясьпеку, і мы разгледзелі шмат іншых варыянтаў такой акцыі. Я асабіста размаўляў са шматлікімі экспэртамі. Але адначасова мы ўсьведамлялі, што насамрэч няма іншага спосабу, каб зрабіць тое, што мы зрабілі. Таму якраз і СМІ гавораць цяпер пра нас.

— Калі вы ляцелі, гэта быў Дзень незалежнасьці ў Беларусі, і ў паветры лётала шмат самалётаў і бяз вас. Ці ня думаеце, што ў гэтым была дадатковая рызыка?

— Не, вы тут памыляецеся. Мы вылецелі раніцай наступнага дня, 4 ліпеня, якраз наўмысна, бо ведалі, што папярэдняга дня ўсе беларускія пілёты будуць лётаць, а вечарам будуць сьвяткаваць і вып’юць за сьвяточным абедам шмат гарэлкі... Так што мы тут разьлічвалі, што нараніцу афіцэры і ўсё вярхоўнае камандаваньне Беларусі ня будуць у добрай форме...

— А што вы скажаце на афіцыйную рэакцыю беларускага боку, які кажа, што гэта хлусьня і што нічога з таго, пра што вы кажаце, не адбылося?

— Я думаю, што яны добра ведаюць, што мы заляцелі да іх. Мы праляцелі вельмі нізка над літоўска-беларускай мяжой, і мы нават бачылі беларускіх вайскоўцаў на памежным пункце. Я думаю, яны нас проста не заўважылі. Але мы зьнялі ўвесь наш палёт на відэа.

— Вы апублікуеце гэтыя здымкі?

— Так. Мы гэта зробім праз гадзіну або неяк так. Мы ўжо апублікавалі некаторыя з гэтых здымкаў у Aftonbladet і іншых крыніцах. Але ўвесь наш сыры матэрыял мы думаем апублікаваць толькі цяпер...

— Ці вы думаеце, што ваша акцыя насамрэч дапаможа беларускай апазыцыі?

— У кожным разе, я ня думаю, што яна ёй пашкодзіць. Сытуацыя ў Беларусі не мянялася на працягу амаль 20 апошніх гадоў. А апошнім часам яна значна пагоршала. Я прынамсі маю надзею, што нейкім чынам мы паведамілі беларускай апазыцыі, што сьвет памятае пра яе.

— Ці вы захацелі б зрабіць гэта яшчэ раз?

— Не. Мы цяпер зрабілі дакладна тое, што заплянавалі, але гэта каштавала нас столькі стрэсу, што другі раз паўтараць гэтага ня хочацца... Але я думаю, што калі пра гэта даведаецца ўвесь сьвет і беларускія ўлады ўжо ня змогуць казаць, што нічога такога не адбылося, дык будуць нейкія зьмены ў беларускім урадзе. Калі нямецкі пілёт праляцеў над Савецкім Саюзам і прызямліўся на Краснай плошчы, палова кіраўніцтва савецкай паветранай абароны была звольненая са сваіх пасадаў... У пэўным сэнсе той палёт стаўся часткай дэмакратычнага руху таго часу. Людзі ўсьвядомілі, што ўвесь той агромністы вайсковы комплекс можна перамагчы такім сьмешным чынам.


***


Швэдзкае выданьне The Local напярэдадні паведаміла, што 4 ліпеня аднаматорны самалёт, пілятуемы грамадзянамі Швэцыі, скінуў на Менск некалькі сотняў плюшавых мядзьведзяў зь лёзунгамі ў падтрымку свабоды слова. Тое, што самалёт вылецеў з тэрыторыі Літвы і без дазволу уварваўся ў паветраную прастору Беларусі, сёньня ў інтэрвію "Радыё Свабода" пацьвердзіў і пілёт Томас Мазэці.

Паводле інфармацыі газеты Aftonbladet, акцыя была арганізавана пры фінансавай падтрымцы рэклямнага агенцтва Studio Total. У мінулым гэта агенцтва мела дачыненьне, у прыватнасьці, да акцыі ў падтрымку правоў жанчын: яно выдала фэміністкам грошы (100 тысяч крон), якія яны спалілі ў знак пратэсту супраць дыскрымінацыі жанчын па заробках.


"Радыё Свабода"



6 ліпеня 2012 г.

Мядзьведзікаў, скінутых з самалёта, знайшлі ў Сухараве


Жыхар раёна Сухарава ў Менску знайшоў швэдзкіх плюшавых мядзьведзікаў у сябе ў двары і на даху.

— Як толькі мы пачулі, што мядзьведзікаў скінулі на Сухарава, мы з сябрамі выправіліся іх шукаць. Асабліва, калі ўбачылі відэа і пазналі "родную" ТЭЦ, — распавёў газэце "Наша Ніва" жыхар раёна Сухарава, які папрасіў не называць ягонага імя.

У выніку адзін мядзьведзік знайшоўся на двары, другі — на даху.

— Гэта моцна: абысьці ўсе беларускія ПВА. І што б вы думалі, мы знайшлі іх. Цяпер адразу два мядзьведзікі ў нас. Швэды круцейшыя за Руста.

З намі спрабавалі гаварыць дыспэтчары менскага аэрапорту

Арганізатар дзёрзкага палёту адказаў на пытаньні "Нашай Нівы". Як піша выданьне, швэды спачатку меркавалі захаваць інкогніта, але недаверлівая рэакцыя шведзкіх і беларускіх СМІ вымусіла іх раскрыцца.

Арганізатар палёту Пэр Кромвэл (Per Cromwell) расказаў, што акцыю плянавалі год, пілёт атрымаў правы лётчыка толькі тры тыдні таму. Што мяжу перасеклі ў "раёне такога выступу на карце", што сам ён дзяжурыў у Івянцы на машыне і вылецеў у Стакгольм першым рэйсам. Што ў выпадку зьбіцьця машыны меркавалася ўкрыцца ў швэдзкім пасольстве. Што з самалётам кантактавалі з аэрапорта Менск-1 па-расейску, і швэды нічога не зразумелі, але ў выніку пабаяліся ляцець над рэзыдэнцыяў Лука-кі, як былі задумвалі спачатку.

— Ну і як яна, наша сінявокая Беларусь з вышыні птушынага палёту? Уражвае?

— Яны [сябры Пэра, што былі ў самалёце] былі настолькі засяроджаныя на тым, каб даляцець да Менску, што ні ў што не ўглядаліся. Але калі мы два месяцы таму прыяжджалі ў Менск, каб падрыхтавацца да прылёту на мясцовасьці — то так. У вас фантастычна прыгожая краіна.

— Дык вы так доўга і старанна рыхтаваліся?

— Год! Амаль год!

— А дзе мядзьведзікаў узялі?

— Праз інтэрнэт купілі і пачапілі на іх цыдулкі.

— Дарэчы, як называецца гэтая мадэль?

— Самалёта?

— Мядзьведзіка.

— Гм... Мядзьведзь, проста мядзьведзь.

— Скажыце, а мяжу заўважылі, калі ляцелі? Неяк рэагавалі беларускія і літоўскія сыстэм паветранага кантролю, армія на тое, што вы перасякалі граніцу ў два бакі?

— Ніяк! І гэта нас уразіла. Калі мы плянавалі, то разглядалі як асноўны сцэнар, што нас перахопяць, але ніхто нас не заўважыў. Цікава, што і мяжа Літвы, а гэта значыць і Эўрасаюза, таксама непрыкрытая.

— А дзе канкрэтна самалёт перасек граніцу?

— Я ня ведаю, як называецца тая мясцовасьць. Там такі... вялікі выступ на карце, тэрыторыя Літвы паўвостравам уразаецца ў Беларусь. А пасьля там першы гарадок. Не ведаю, як правільна ён вымаўляецца: Івановіч?

— Івянец.

— Вось, Івянец. Паводле дамоўленасьці, я дзяжурыў у Івянцы на машыне. Бо гэта найбліжэй да мяжы [па заплянаванай лініі палёту]. Плян быў такі: калі іх засякуць, то яны працягвалі б палёт. А калі прымусяць сядаць, то я павінен быў іх падабраць і кіравацца ў бок Менска, каб паспрабаваць дабрацца да швэдзкага пасольства.

— Пасольства ведала пра вашу задуму?

— Што вы! Вядома, не. Мы ні з кім не гаварылі пра гэта. Мы нават між сабой баяліся камунікаваць унутры Беларусі, бо баяліся, што спэцслужбы перахопяць нашы размовы... Дык вось, Івянец ідэальна пасаваў, каб чакаць. Але ніхто самалёта не заўважыў і не перахапіў. І ён паляцеў на Менск.

— Спачатку "Афтанбладэт" — у артыкуле адразу пасьля вашага палёту — напісала, што вы скінулі мядзьведзікаў на рэзыдэнцыю Аляксандра Лука-кі. Але на відэа там не рэзыдэнцыя, а поўдзень Менска.

— Так-так. Напісалі, бо мы плянавалі, што даляцім да цэнтра, да рэзыдэнцыі, і далі такую інфармацыю журналістам. Там у цэнтры наш чалавек дзяжурыў з фотаапаратам.

— Швэд ці беларус?

— Швэд. Мы сьвядома нікога зь беларусаў не прыцягвалі да сваёй акцыі, бо разумелі, што за гэта чалавеку можа пагражаць.

Дык вось, на падлёце да Менску пілёт стаў выклікаць аэрапорт, які ў цэнтры горада [аэрапорт Менск-1 — "Наша Ніва"]. І яны пабаяліся ляцець да рэзыдэнцыі.

— Што сказаў аэрапорт пілёту?

— У тым і штука, што пілёт не зразумеў, што яму казалі. Аэрапорт кантактаваўся па-расейску, а пілёт расейскай не разумее. Вырашылі не рызыкаваць. Скінулі парашуцікі на жылыя кварталы і паляцелі назад.

— Адразу ў Швэцыю?

— Не, па дарозе прызямліліся ў Літве для дазапраўкі.

— У тых самых Пачунах (Pociunai)?

— У тых самых Пачунах. І спакойна даляцелі назад, і зноў ніхто іх не перахопліваў. І цяпер яны думаюць, што варта было ляцець і на рэзыдэнцыю, што нічога не было б.

— Яны вярнуліся ў Літву, а вы?

— А я сходу — у Менск, у аэрапорт, і першым рэйсам — на Стакгольм.

— І вы хочаце сказаць, што вы самі прыдумалі такі плян, што вас не рыхтавалі ніякія спэцслужбы? У нас тут ужо некаторыя ствараюць тэорыі, што вас паслаў Пуцін, каб атрымаць аргумэнт у гандлі з Лука-ам.

— (Не сьмяецца.) Ніхто нас не пасылаў. Ніякая дзяржава, ніякі ўрад ня ведалі пра нашу задуму. Наадварот, мы страшэнна баяліся, каб нейкая спэцслужба не перахапіла нашы перамовы і не сарвала наш плян.

Гэта не была проста бравада. Гэта была акцыя падтрымкі апазыцыі ў Беларусі, падтрымкі свабоды слова.

Мы рыхтаваліся, мы прадумвалі. Мы дазналіся, што 3 ліпеня — гэта сьвята, і падумалі: на наступны дзень будзе пахмельле, большыя шанцы. Усё адно наш плян "А" заключаўся ў тым, што нас перахопяць і будуць садзіць. Але ніводнага зьнішчальніка за час пералёту не заўважылі.

— А калі б не садзілі, а зьбілі? Пра гісторыю з паветраным шарам ведаеце? Завяшчаньне напісалі хлопцы?

— (Зьбіты з панталыку.) Не, завяшчаньня не пісалі. Але мандраж быў. Яшчэ й які.

— А дзе вы ўзялі самалёт, калі не сакрэт?

— Купілі спэцыяльна паўтара месяца назад. За 20 тысяч эўра прыкладна. А зараз мы яго зноў прадамо, мусіць.

— Ужо былі прапановы? Машына ж аказалася надзейная.

— Так (сьмяецца). Можа нам зараз удасца прадаць яе утрыдорага. Але калі будзе цікавасьць у нейкага музэю, то мы і за 1 эўра аддамо. Усё ж гэта цяпер найперш сымбаль барацьбы за свабоду слова. Дый пашкодзілі мы яго.

— Пашкодзілі?

— Мы яго перарабілі: у шкле вырабілі фортку, каб можна было адкрываць і скідаць мядзьведзікаў.

— У "Нашу Ніву" акурат зьвярнуўся чытач, расказаў, што пайшоў шукаць і знайшоў мядзьведзіка на даху свайго шматпавярховіка. Што б вы хацелі перадаць гэтаму чалавеку?

— Таму чалавеку і ўсім беларусам, хачу перадаць: вы не адны. Ведайце, што беларусаў не забыліся. Хай сабе сусьветныя СМІ больш пішуць пра галівудзкіх зорак, а не пра тых, хто сядзіць у турмах, няхай... Ведайце: на Захадзе людзі памятаюць пра беларусаў.


***


Пэр Кромвэл — заснавальнік рэклямнага агенцтва "Тотал", якое робіць сабе імя на вось такіх прынцыповых акцыях. Сказаў, што зараз пойдзе прыме душ і правядзе гэты вечар адзін. Бо трэба адпачыць пасьля ўсяго.

Памежнікі вядуць кругласутачны візуальны кантроль паветранай прасторы Беларусі, у апошнія гады парушэньняў ня выяўлена. Пра гэта заявілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Візуальны кантроль паветранай прасторы праводзіцца з дапамогай спэцыяльных прыбораў, якія дазваляюць адсочваць усе нізкалётныя паветраныя цэлі, растлумачылі ў Дзяржпамежкамітэце, камэнтуючы інфармацыю аб самалёце пад кіраваньнем грамадзян Швэцыі, які нібыта перасек літоўска-беларускую мяжу.

— Былі выпадкі, калі самалёты несанкцыянавана перасякалі паветраную прастору нашай краіны, але ўсе яны фіксаваліся, і інфармацыя пра іх апэратыўна перадавалася сілам супрацьпаветранай абароны для прыняцьця рашэньня, — адзначылі ў Дзяржпамежкамітэце. Аднак у апошнія гады падобных выпадкаў не было.

У памежным ведамстве падкрэсьлілі, што нават калі б падобнае парушэньне мела месца, то быў бы закрануты гонар дзьвюх сыстэм СПА: беларуска-расейскай і НАТО, бо паветраную прастору над Літвой патрулююць менавіта сілы альянсу.У той жа час памежнікі не вядуць кантроль на мяжы Беларусі і Расеі. У дзьвюх краін агульная сыстэм СПА.

Раней інфармацыю аб несанкцыянаваным перасячэньні літоўска-беларускай мяжы абверглі і ў Міністэрстве абароны Беларусі.


"Радыё Свабода"



9 ліпеня 2012 г.

Правяраюць вайсковую частку, якая прапусьціла самалёт зь мядзьведзікамі


КДБ і вайсковая пракуратура правяраюць вайсковую частку 25887. Гэтая частка адказная на выяўленьне нізкалётных паветраных аб’ектаў на беларуска-літоўскай мяжы.

Вайскоўцы пішуць тлумачальныя. Тых, хто дзяжурыў у 4 ліпеня, калі швэдзкі самалёт уляцеў у паветраную прастору, пагражаюць аддаць пад трыбунал.

Пра гэта паведаміла грамадзянскай кампаніі "Наш дом" крыніца ў вайсковым асяродку.

У лясах пад Смаргоньню каля 50 чалавек вядуць візуальнае назіраньне. Як аказалася, пасты не былі абсталяваныя неабходнай тэхнікай: у салдат не было нават бінокляў, адзначае сайт "Нашага дому".


"Радыё Свабода"



11 ліпеня 2012 г.

Прэзыдэнцкая камісія правярае ўсе часткі ВПС і войскаў СПА


Камісія "прэзыдэнта" Беларусі правярае ўсе злучэньні і вайсковыя часткі ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны.

У склад камісіі ўваходзяць прадстаўнікі Савету бясьпекі і Міністэрства абароны.

Пра гэта паведамляе "БелаПАН" са спасылкай на ўласныя крыніцы.

11 ліпеня генэрал-маёр Дзьмітры Пахмелкін, які камандуе ВПС і СПА Беларусі, заявіў, што гісторыя зь мядзьведзікамі — гэта правакацыя замежных спэцслужбаў.

— Гэта была 100-адсоткавая правакацыя супраць Беларусі пры падтрымцы замежных спэцслужбаў. Нашы сродкі ваенна-паветраных сілаў і сілаў супрацьпаветранай абароны не пацьвердзілі парушэньні паветранай прасторы невядомым самалётам, — сказаў Пахмелкін.

— Што тычыцца правакацыі, пра якую паведамлялася ў СМІ, пра тое, што нібыта лёгкаматорны самалёт заляцеў на нашу тэрыторыю ў раёне пасёлку Івянец, то расьсьледаваньне пакуль не завершанае, — дадаў генэрал.

Пахмелкін кажа, што калі б парушальнік паветранай прасторы быў выяўлены, "мы б паднялі ў паветра самалёты або ў скрайнім выпадку верталёты і затрымалі б паветранага парушальніка".

— Паводле нашых законаў мы ня можам адкрываць агонь на паражэньне, калі ў паветраную прастору Беларусі ўварваўся цывільны самалёт, — адзначыў генэрал-маёр Дзьмітры Пахмелкін.



Складана стварыць такую віртуальную карцінку


Беларускія вайскоўцы працягваюць настойваць на тым, што, паколькі 4 ліпеня парушэньня паветранай прасторы наземныя службы не зафіксавалі, то, адпаведна, ніякі замежны самалёт-парушальнік на тэрыторыю краіны не залятаў.

Сёньня ў Кіргізстане пачалося паседжаньне каардынацыйнага камітэту ў пытаньнях супрацьпаветранай абароны краін СНД. Да Беларусі ўвага асаблівая: тыдзень таму, ігнаруючы радары войскаў супрацьпаветранай абароны, на тэрыторыю краіны зь Літвы бесьперашкодна ўляцеў лёгкаматорны самалёт са швэдзкім экіпажам і гэтак жа беспраблемна вярнуўся назад. Тым часам кіраўнік беларускай дэлегацыі, камандуючы ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Дзьмітрый Пахмелкін спрабуе падаць пракол у паветраным шчыце як пачатак шырокамаштабнай кампаніі супраць Беларусі.

Генэрал-лейтэнант Юрый Сівакоў у бытнасьць начальнікам аддзелу апэратыўнага рэагаваньня Савету бясьпекі ўзначальваў Дзяржаўную камісію па высьвятленьні абставінаў гібелі амэрыканскіх паветраплавальнікаў, чый паветраны шар быў зьбіты ваеннай авіяцыяй у небе над Бярозай. Многія перакананыя: калі б радарам удалося запэленгаваць 4 ліпеня самалёт-парушальнік, наступствы для швэдаў маглі б быць такія ж трагічныя. Праўда, адрозна ад падзеяў 17-гадовай даўнасьці, цяпер вышэйшае камандаваньне запэўнівае: ніякага перасячэньня паветранай мяжы не было, а распаўсюджанае ў сеціве відэа — фальшыўка. Дык ці насамрэч яно падроблена?

— Вельмі складана стварыць такую віртуальную карцінку, калі ўласна факту на самой справе не было. Па ўсёй верагоднасьці, з боку адпаведных структур павінна быць больш аргумэнтаванае абвяржэньне — гэтага не магло быць, таму што быць не магло. А зацягнутае маўчаньне толькі стварае навокал аўру загадкавасьці. Усе чакаюць, калі паляцяць галовы, як пасьля прызямленьня Руста на Краснай плошчы. То бок — народ у чаканьні: калі кагосьці з пасады здымуць ці камусьці штосьці абрэжуць, значыць, на самой справе было. Сытуацыя непрыемна зацягнулася ўва ўсіх адносінах. Але ў прынцыпе, вядома, для дзяржавы нават узьнікненьне самой такой інфармацыі — з улікам усіх сёньняшніх складнікаў сацыяльна-эканамічнай сытуацыі — не зусім прыемнае. І для кіраўніцтва, і ў цэлым для ўсяго. Тут аспэктаў надзвычай шмат — ад таго, што здарылася адразу на другі дзень пасьля гэтага параду, і г.д. Адным словам, падставаў да развагаў больш, чым хацелася б.

Паводле некаторых зьвестак, у структуры Савету бясьпекі створаная спэцыяльная камісія, якая распачала шырокамаштабную праверку ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны. У Міністэрстве абароны і Дзяржаўным памежным камітэце на ўсе журналісцкія запыты ўжо тыдзень паўтараюць адно і тое ж: парушэньняў мяжы ў паветранай прасторы Беларусі не фіксавалася, а наяўная інфармацыя пра гэта ў СМІ вывучаецца і правяраецца. Паказальна, што абароннае ведамства Літвы 5 ліпеня пацьвердзіла, што днём раней быў зафіксаваны несанкцыянаваны пралёт у беларускім напрамку паветранага судна, але там адмовіліся ўдакладніць, ці быў гэта менавіта швэдзкі самалёт з цацачнымі мішкамі на борце. У інтэрвію "Свабодзе" ў Міністэрстве абароны Літвы сказалі, што для літоўскага боку гэтая тэма ўжо вычарпаная.


Ігар Карней

"Радыё Свабода"



13 ліпеня 2012 г.

Исчез фотограф шведских медвежат


После визита КГБ телефоны Антона Суряпина не отвечают, домофон молчит.


Напомним, как Антон успел утром сообщить сайту charter97.org, к нему с обыском пришли сотрудники КГБ. Сотрудники спецслужб выясняли, откуда у журналиста — создателя и редактора сайта Belarusian News Photos bnp.by — съемки шведских плюшевых медвежат.

Сейчас телефон Антона недоступен. Коллеги, которые приехали к дому журналиста, видели около его подъезда двое неизвестных в штатском. Через некоторое время они уехали, и друзья попытались позвонить в домофон, но им никто не ответил. Как Антона выводили из подъезда, они не видели.

4 июля на сайте bnp.by появился материал о шведском "медвежьем десанте" с эксклюзивными иллюстрациями к нему, сообщает пресс-служба БАЖ.

Редактор тогда написал, что ему прислал снимки аноним, который живет не в Менске.

Дежурная служба КГБ, куда позвонила председатель ОО "БАЖ" Жанна Литвина, посоветовала обратиться в приемную КГБ и Центр информации и общественных связей КГБ. На протяжении более чем 30-и минут (по состоянию на 15:40) эти телефоны не отвечали. В 17:00 — тоже.

Между 15-ю и 16-ю часами телефон журналиста активировался, но он был либо занят, либо абонент сбрасывал звонок. Коллеги не исключают, что его мог включать не Антон, а те, кто его задержал.


"Хартыя’97"

 


Фатограф Антон Сурапін затрыманы на трое сутак


Сёння ўдзень да студэнта БДУ Антона Сурапіна прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Іх цікавіла размяшчэнне на сайце bnp.by здымкаў мядзведзікаў, якіх кідалі з самалёта шведы. Менавіта на гэтым рэсурсе 4 ліпеня былі ўпершыню апублікаваныя здымкі "шведскіх мядзведзікаў".

Пасля ператрусу Антона забралі з сабой. Доўга сябры і родныя не маглі дазнацца, што з Сурапіным. Толькі вечарам следчы патэлефанаваў маці хлопца. Было сказана, што Сурапін затрыманы на трое сутак. Будзе высвятляцца датычнасць студэнта да мядзведзяў.

Раней швед-арганізатар медзведзіроўкі заявіў у інтэрв’ю "Нашай Ніве", што яны свядома не прыцягвалі беларусаў да сваёй акцыі, каб не падстаўляць іх пад удар.


"Наша Ніва"



14 ліпеня 2012 г.


Антона Сурапіна ня выпусьцяць


Рашэньне адносна далейшага лёсу фрылянсэра, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Антона Сурапіна мелася быць прынятае сёньня на працягу дня.

16:00 Як сказала Алена Сурапіна, дзяўчына-сакратар пазваніла камусьці і пасьля размовы паведаміла, што бацькам Антона Сурапіна трэба чакаць 16-й гадзіны.

Маці і бацька Антона Сурапіна прыехалі са Слуцку ў Менск, каб даведацца пра лёс свайго сына, затрыманага ў пятніцу КДБ.

— Як вы ацэніце тое, што адбылося з Антонам?

— Я думаю, што Антон проста апынуўся крайнім. Мы пашукалі ў інтэрнэце, там столькі рознай інфармацыі. Ёсьць ужо і відэа, і ўсё. І за што яго ўзялі? За тое, што ён быў першым? Дык гэта ж ягоная праца, ён журналіст.

— А ён з вамі, можа, дзяліўся, чаму ён атрымаў першым гэтыя фатаздымкі?

— Не, мы з мужам людзі не публічныя. Я ўвогуле ня ведаю, як Антона занесла ў гэтую журналістыку. Я толькі ведаю, што яму нехта іх даслаў. Мяркуйце самі — у яго 4 ліпеня было некалькі рэпартажаў у Менску, як ён мог быць там, дзе кідалі гэтых мядзьведзяў? Нават гэта можна лічыць алібі.

Раней інфармацыю пра магчымае вызваленьне Антона Сурапіна ў Бюро прыёму грамадзян пры Камітэце дзяржбясьпекі далі 16 ліпеня старшыні БАЖ Жаньне Літвіной, паведамляе прэсавая служба БАЖ.

Паводле працэдуры, калі сканчаецца абвешчаны тэрмін затрыманьня пэўнага грамадзяніна (у выпадку Антона гэта сёньня), сьледчы можа хадайнічаць аб прымяненьні да яго меры стрыманьня. Рашэньне па гэтым пытаньні прымае пракурор, а інфармацыю пра яго сьледчы ўпаўнаважаны паведаміць толькі блізкім сваякам.

19:00 Бацькі Антона Сурапіна дагэтуль ня маюць інфармацыі, ці выйдзе сёньня Антон на волю альбо яму будзе прад’яўленае нейкае абвінавачваньне. Раней цягам дня сьледчы КДБ паабяцаў, што да 18-й затэлефануе бацькам і паведаміць, ці выйдзе сёньня Антон на волю.

Маці Антона Алена а 19 гадзіне заявіла "Свабодзе":

— Ня выпусьцілі, ніхто нам не пазваніў і не сказаў, што і як. Хаця прайшлі ўсе іхнія тэрміны, 72 гадзіны.

У прыёмнай КДБ сказалі, што ня маюць права паведамляць прозьвішча сьледчага. І мы ім сказалі, што калі Антон ня будзе вызвалены да заўтрашняй раніцы, мы ўжо будзем дзейнічаць праз адваката.

Там быў юрыст, які нам сказаў, што могуць вызваліць у любы час да канца дня. Здаралася, што выпускалі і літаральна ў 11 вечара. Я сама думаю, што калі б яны на Антона нешта завялі б, то яны бы мне пазванілі. Таму я спадзяюся, што яго ўсё ж выпусьцяць.

Бацькі Сурапіна таксама напісалі заяву. Яны просяць тлумачэньняў, на падставе чаго затрымалі іх сына. Аднак адказ, згодна з заканадаўствам, яны атрымаюць толькі ў сераду.

20:00 Маці Антона Сурапіна Алена паведміла, што ёй патэлефанаваў дзяржаўны адвакат і запрасіў на сустрэчу 17 ліпеня. Адвакат у двух словах паведаміў, што сустракаўся з Антонам у КДБ і той "трымаецца". Як зразумела спадарыня Сурапіна, абвінавачаньне сыну яшчэ ня выстаўленае.


Віталь Цыганкоў

"Радыё Свабода"



17 ліпеня 2012 г.

Яшчэ адзін арыштаваны ў "мядзьведжай справе"?


Як паведамляе сайт "Беларускі партызан", спасылаючыся на ўласныя крыніцы, у сьледчым ізалятары КДБ (гэтак званай "амэрыканцы") ужо 11 дзён знаходзіцца пад вартай Сяргей Башаміраў.

Сяргей займаецца здачай кватэр на кароткі тэрмін. Магчыма, швэды, якія ўдзельнічалі ў "плюшавай бамбардзіроўцы" і здымалі дзеяньні пілётаў зь зямлі, зьвярталіся да яго або наймалі ў яго жыльлё.

Сяргею Башаміраву прад’явілі абвінавачваньне паводле артыкула 371, ч.3 "Наўмыснае незаконнае перасячэньне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, зьдзейсьненае арганізаванай групай".

КДБ адмаўляецца камэнтаваць любую інфармацыю пра затрыманых у справе "мядзьведжага дэсанту". Факт узбуджэньня крымінальнай справы ў дачыненьні да Сяргея Башамірава таксама не камэнтуецца — паведамляе "БелаПАН".



Літва адмаўляе парушэньне паветранай мяжы зь Беларусьсю


Пра гэта заявіла міністар абароны Літвы Раса Юкнявічэне ў інтэрвію "Хартыі’97".

5 ліпеня "Delfi" паведаміў, што літоўскія вайскоўцы зафіксавалі парушэньне правілаў выкарыстаньня паветранай прасторы. Гэтую інфармацыю шырока тыражавалі беларускія СМІ.

Аднак факт парушэньня мяжы ня быў афіцыйна зьвязаны з грамадзянскім самалётам, якім кіравалі швэдзкія лётчыкі зь "мядзьведжага дэсанту". Тады літоўскія вайскоўцы патлумачылі, што па факце вядзецца праверка.



Швэдзкія "дэсантнікі" гатовыя прыняць КДБ у Швэцыі


— Мы ведалі, што з фота "мядзьведзяў" будуць праблемы, — заявіў заснавальнік швэдзкага рэклямнага агенцтва "Studio Total" Пэр Кромвэл, якое арганізавала "плюшавы дэсант" у падтрымку свабоды слова ў Беларусі, падчас онлайн-канфэрэнцыі на "Радыё Свабода".

На пытаньне, ці чакалі аўтары акцыі, што КДБ будзе рабіць ціск на фатографа, які проста разьмясьціў на сваім сайце фотаздымкі "мядзьведзікаў", Пэр Кромвэл сказаў:

— Мы ня ведалі, чаго канкрэтна можна чакаць, але мы ведалі тое, што беларускія спэцслужбы вельмі агрэсіўныя. Мы ведалі, што яны паспрабуюць вызначыць людзей, што будуць знаходзіць мядзьведзяў. Мы падазравалі, што нават публікацыя фота мядзьведзяў будзе праблемай у Беларусі. Забаўна, што ўлады дагэтуль не прызнаюць гэтага, аднак прыкладаюць такія намаганьні, каб расьсьледаваць штосьці, што, як яны кажуць, ніколі не адбывалася.

Тым часам другі ўдзельнік акцыі пілёт Томас Мазэці сёньня ў інтэрвію "БелаПАН" сказаў, што ніякіх кантактаў з затрыманым фатографам Антонам Сурапіным у аўтараў "дэсанту" не было і што ў бліжэйшыя два-тры дні арганізатары акцыі выступяць з афіцыйнай заявай з гэтай нагоды.

— Яна будзе адрасаваная, у тым ліку, беларускім уладам. Больш за тое, мы гатовыя адказаць на ўсе пытаньні беларускіх сьледчых, калі яны прыедуць у Швэцыю, — сказаў Мазэці.

Ён таксама ня ведае, хто мог адправіць Антону Сурапіну фатаграфіі зь медзьведзянятамі. Арганізатары акцыі гэтага не рабілі дакладна, падкрэсьліў Мазэці.

— Але мяркуеце самі: мы скінулі некалькі сотняў медзьведзянятаў, і я сам бачыў, што многія людзі іх фатаграфавалі. Адправіць фатаграфіі Антону мог любы зь іх, — дадаў прадстаўнік кампаніі Studio Total.

Антон Сурапін утрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ. Да 23 ліпеня яму павінна быць прад'яўленае абвінавачаньне. Артыкул 371 частка 3 КК, паводле якой ён падазраецца (наўмыснае незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, зьдзейсьненае арганізаванай групай асоб), прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасьці.


"Радыё Свабода"



19 ліпеня 2012 г.

Кромвэл Лука-ку: "Вазьмі сябе ў рукі"


Кіраўнік рэклямнай фірмы "Studio Total" і арганізатар "плюшавага дэсанру" Пэр Кромвэл напісаў адкрыты ліст Лука-ку. Ён заклікае яго ня мучыць сваіх людзей і абяцае прыляцець у Беларусь яшчэ раз.

Перадусім Пэр Кромвэл рэагуе на арышт КДБ Антона Сурапіна за публікацыю здымкаў плюшавых мядзьведзікаў, якіх Studio Total скінула на Беларусь. "Ад таго часу Сурапін застаецца зьняволены ў турме КДБ, ня маючы магчымасьці кантактаваць з вонкавым сьветам, пры гэтым супраць яго ня выстаўленыя афіцыйныя абвінавачаньнні". У сувязі з гэтым кіраўнік "Studio Total" падкрэсьлівае наступнае:

"Мы ніколі загадзя не паведамлялі ні Антону Сурапіну, ні якому іншаму грамадзяніну Беларусі пра тое, што мы плянуем зрабіць. Мы занадта іх любім, паважаем і захапляемся імі, каб выставіць іх такой рызыцы. Мы лёгка знайшлі ўсё, што нам трэба было ведаць пра беларускую паветраную абарону, у інтэрнэце (у Вікіпэдыі), і апісаньне паўсюль было аднолькавае: грубы, але надзвычай слабафункцыянальны мэханізм, які найлепш прыдаецца хіба што для парадаў і запалохваньня цывільнага насельніцтва".

Пэр Кромвэл згадвае таксама, што арганізатарам палёту было добра вядома пра зьбіцьцё паветранага шара, выпадкова занесенага ветрам у Беларусь, калі загінулі двое невінаватых людзей. Вядома пра рэгулярныя загады нападаць на невінаватых журналістаў, студэнтаў і актывістаў апазыцыі, а таксама саджаць іх у турмы. Усё гэта насамрэч праявы слабасьці і страху, піша швэд і далей ацэньвае крокі і заявы Лука-кі:

"Нядаўна ты абвясьціў, што асабіста гарантуеш эфэктыўнасьць беларускай абароны. Ты патраціў 20 мільярдаў эўра на сыстэму паветранай абароны, якая ня здолела заўважыць самаробны самалёцік з грузам плюшавых мядзьведзікаў. Як сказаў былы міністар абароны Беларусі Павел Казлоўскі, ты кіруеш рэжымам, які прыкладае ўсю сваю энэргію на тое, каб зрабіць выгляд, што пацыент здаровы, ня робячы нічога, каб яго лячыць".

Паводле Кромвэла, паведамленьні пра Лука-ку ў нецэнзураваных СМІ даюць людзям нагоду зь яго пасьмяяцца: "У Інтэрнэце цябе выстаўляюць клоўнам (блазанам). Але мы не наіўныя. Ты нешта страшнейшае — узброены клоўн (блазан). Але ў даўжэйшай пэрспэктыве нават цяжка ўзброены клоўн ня можа забараніць людзям сьмяяцца. А калі людзі зь цябе сьмяюцца, нават тваім сябрам не захочацца быць побач з табой".

Аўтар ліста выкладае сваю параду беларускаму дыктатару: "Вазьмі сябе ў рукі, пакуль ня позна. Выкарыстай частку фінансавых рэсурсаў, якія ты траціш на КДБ і вайсковыя парады, на тое, каб дапамагчы краіне выбрацца зь фінансавага крызісу. І, што яшчэ важней — зьменшы сваю палітычную актыўнасьць... Ты — кіраўнік фантастычнага народу. Ён заслужыў зьменаў".

Урэшце, усьведамляючы сваю адказнасьць за арыштаваных беларусаў, кіраўнік швэдзкай фірмы піша: "Але калі ўжо табе ніяк не абысьціся без таго, каб садзіць і мучаць людзей — дык чаму б не запрасіць нас? Бо ўрэшце гэта ж мы прыляцелі на самалёце, а ня нейкі няшчасны хлопец, што на сваё няшчасьце прадаў нам шакалядку. Мы абяцаем прыехаць і адказаць на ўсе твае пытаньні і расказаць усё пра нашу апэрацыю. Як мы ляцелі, як мы абдурылі тваю сыстэму паветранай абароны і гэтак далей. Усё, што табе трэба зрабіць, гэта толькі паабяцаць ня мучыць з роспачы невінаватых людзей, што апынуліся паблізу. А можа нам проста яшчэ раз некалі праляцець над Беларусьсю? Каб не прапусьціць, напрыклад, твой чэмпіянат сьвету па хакеі?"



"Studio Total": Беларускія ўлады ў паніцы


Прэсавы сакратар піяр-агенцтва "Studio Total" Сігрыд Даль даслала нашаму карэспандэнту Рыкарду Юзьвяку ліст у сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі, зьвязанымі з "плюшавым дэсантам".

У лісьце гаворыцца:

"За апошнія некалькі дзён беларускі КДБ дапытаў і затрымаў людзей, якія паведамлялі пра шырока асьветленую ў сьвеце "плюшавую" акцыю, якую "Studio Total" правяла ў Беларусі. Няма нічога дзіўнага ў тым, што такое  здарылася ў краіне, дзе журналісты рэгулярна зазнаюць цкаваньне, але мы хацелі б прыцягнуць вашу ўвагу да надзвычайнай няпэўнасьці і неабгрунтаванасьці выстаўленых цяпер абвінавачаньняў.

Відавочна, што сілы абароны Беларусі (і асабліва прэзыдэнт А. Лука-ка, які нядаўна асабіста гарантаваў бясьпеку беларускіх межаў) цяпер у роспачы і дзейнічаюць пад уплывам поўнай панікі. Сёньня раніцай мы апублікавалі заяву праз арганізацыю "Рэпартэры бязь межаў", але хочам выразна падкрэсьліць:

"Studio Total" ня мела ніякіх кантактаў з Антонам Сурапіным або нейкім іншым грамадзянінам Беларусі адносна нашай акцыі да выкананьня нашых плянаў. Уся кампанія трымалася ў поўным сакрэце, у тым ліку ў Швэцыі. Ня мелі мы ніякіх кантактаў з кім бы то ні было ў Беларусі і пасьля акцыі, апрача адказаў на пытаньні СМІ (у тым ліку дзяржаўных). Усе здымкі акцыі на тэрыторыі Беларусі вяліся супрацоўнікамі "Studio Total", якія ў той час там знаходзіліся.

Што да падозраньняў, выказаных у беларускіх дзяржаўных СМІ наконт таго, што мы атрымалі грошы ад "заходніх выведных арганізацыяў", то мы можам толькі сказаць, што для ўсiх, хто нас ведае, такія абвінавачаньні падаюцца сьмешнымі. Але падкрэсьлім выразна яшчэ раз:

Уся кампанія каштавала крыху болей за 100 000 эўра. Яе фінансавала выключна "Studio Total", і мы цалкам гатовыя пацьвердзіць гэта і паказаць нашы дакумэнты фінансавай справаздачнасьці, калі гэта будзе цікавіць КДБ. (Праўда, мусім папярэдзіць, што ў чэках з бараў можа быць непарадак...)

Урэшце, мы хацелі б падзякаваць яшчэ раз тым беларусам, якія змагаюцца за свабоду слова. Кожная ваша перамога — гэта перамога для ўсяго сьвету. Ваша адвага і пачуцьцё гумару даюць нам натхненьне".


"Радыё Свабода"



20 ліпеня 2012 г.

Па справе "мядзведжага дэсанта" арыштаваная 16-гадовая дзяўчына?


КДБ затрымаў Кацярыну Скурат. Зараз яе тэлефон недаступны.

Паводле інфармацыі, якая з'явілася ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук", учора 16-гадовая жыхарка Івянца Кацярына Скурат была затрыманая супрацоўнікамі КДБ. Па наяўнай у charter97.org інфармацыі, дзяўчыну падазраюць у тым, што менавіта яна першая сфатаграфавала "шведскі дэсант" і даслала фотаздымкі Антону Сурапіну. А журналіст у сваю чаргу апублікаваў гэтыя фатаграфіі на сваім сайце bnp.by.

Як паведамляў раней charter97.org, 20-гадовага Антона Сурапіна затрымалі раніцай 13 ліпеня, ён падазраецца ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы за апублікаванне фатаграфій шведскіх мядзведзяў. Таксама затрыманы Сяргей Башарымаў, у якога шведы збіраліся зняць кватэру, але адмянілі бронь па смс. Ім абодвум пагражае да 7 гадоў турмы.

4 ліпеня шведскае рэкламнае агенцтва Studio Total паведаміла на сваім сайце аб тым, што правяло акцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Шведы на лёгкаматорным самалёце праляцелі ад літоўскай мяжы да Менска і бесперашкодна вярнуліся. Над ускраінай беларускай сталіцы, а таксама над мястэчкам Івянец Валожынскага раёна Менскай вобласці шведскія лётчыкі скінулі 876 плюшавых мішак з прывязанымі да іх улёткамі ў абарону свабоды прэсы ў Беларусі.



Их разыскивает КГБ


Сегодня по всему Менску были расклеены плакаты с изображением плюшевого медведя и надписью "Wanted. Их разыскивает КГБ".

Активисты "Европейской Беларуси", которые прислали ffight.org эту информацию, считают, что Комитет государственной безопасности сам расклеил эти плакаты, поскольку пытается найти и задержать всех плюшевых медведей, причастных к делу о шведском "медвежьем десанте".

Если вами были замечены подозрительные игрушки, обязательно свяжитесь с КГБ!



Беларуский дипломат отобрал плакат у плюшевого медведя


20 июля активисты "Европейской Беларуси" в Варшаве провели акцию солидарности с задержанными беларускими журналистами и активистами.

Сегодня возле посольства Беларуси в Варшаве плюшевые медведи солидаризовались со своими шведскими коллегами в помощи беларуским демократическим силам.

Игрушки вышли на акцию солидарности, держа в руках плакаты с требованием освободить политзаключенных Беларуси.


"Хартыя’97"



23 ліпеня 2012 г.

16-гадовую Кацярыну Скурат дапытаў супрацоўнік КДБ


Сяброўка арыштаванага фатографа Антона Сурапіна, якая нібыта першая сфатаграфавала шведскіх медзведзянятаў, зараз на волі.

З неафіцыйных крыніц стала вядома, што 16-гадовую Кацярыну Скурат, якая сфатаграфавала цацкі, скінутыя над Івянцом, не арыштавалі. Аднак дзяўчыну дапыталі супрацоўнікі КДБ у прысутнасці бацькоў. Яна плакала, адказваючы на пытанні чэкістаў. Тыя пагаварылі з Кацярынай і яе бацькамі, а потым сышлі, піша "Народная воля".

Старонка Кацярыны Скурат у сацыяльнай сетцы "Вконтакте", на якой былі размешчаныя фатаграфіі цацачнага дэсанта са шведскага самалёта, выдаленая.

Як паведамляў раней charter97.org, у "Фэйсбуку" з'явілася інфармацыя, што дзяўчыну падазраюць у тым, што менавіта яна першай сфатаграфавала "шведскі дэсант" і даслала фотаздымкі Антону Сурапіну. А журналіст, у сваю чаргу, апублікаваў гэтыя фатаграфіі на сайце bnp.by.

Нагадаем, 4 ліпеня шведскае рэкламнае агенцтва Studio Total паведаміла на сваім сайце аб тым, што правяло акцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Шведы на лёгкаматорным самалёце праляцелі ад літоўскай мяжы да Менска і бесперашкодна вярнуліся. Над ускраінай беларускай сталіцы, а таксама над мястэчкам Івянец Валожынскага раёна Менскай вобласці шведскія лётчыкі скінулі 876 плюшавых мішак з прывязанымі да іх улёткамі ў абарону свабоды прэсы ў Беларусі.

Па гэтай справе раніцай 13 ліпеня быў затрыманы 20-гадовы фатограф Антон Сурапін, ён падазраецца ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы за апублікаванне фатаграфій шведскіх мядзведзяў. Таксама затрыманы рыэлтар Сяргей Башарымаў, у якога шведы збіраліся зняць кватэру, але адмянілі бронь па sms. Дзяўчыну Башарымава Ірыну Лагойка суткі пратрымалі ў "амэрыканцы".

Абодвум маладым людзям пагражае да 7 гадоў турмы.


"Хартыя’97"



24 ліпеня 2012 г.

Сяргея Башарымава абвінавацілі ў спрыяньні швэдам


— Сяргей абвінавачаны паводле таго ж артыкула, паводле якога падазраюць і Антона Сурапіна — гэта спрыяньне групе асобаў у незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы. Пра гэта маці Сяргея Людміле паведаміў дзяжурны адвакат, які наведваў яго ў СІЗА КДБ, — распавяла "Свабодзе" Ірына Лагойка, сяброўка арыштаванага па справе плюшавых мядзьведзікаў менскага рыэлтара Сяргея Башарымава.

Ірына Лагойка назвала недакладнай інфармацыю ў некаторых мэдыях, згодна зь якой яе сябар абвінавачаны ў незаконным перасячэньні мяжы. За спрыяньне ў незаконным перасячэньні мяжы групай асобаў Сяргею Башарымаву пагражае ад 3 да 7 гадоў зьняволеньня.

4 ліпеня ў Беларусь, не заўважаны беларускімі сіламі СПА, праляцеў лёгкаматорны швэдзкі самалёт, зь якога над Івянцом і ўскраінай Менску скінулі плюшавых мядзьведзікаў з плякатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады краіны дагэтуль афіцыйна не прызналі парушэньня паветранай прасторы замежным самалётам. КДБ ніяк не камэнтуе справу аб мядзьведзіках і тое, што паводле гэтай справы затрыманыя журналіст Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў.


Алег Грузьдзіловіч

"Радыё Свабода"



26 ліпеня 2012 г.

У Лука-кі не было выбару, як прызнаць наш палёт


26 ліпеня на нарадзе аб стане працы па прывядзеньні Ўзброеных сіл і Дзяржпагранкамітэту ў адпаведнасьць з сучаснымі патрабаваньнямі Лука-ка прызнаў факт палёту над Беларусьсю 4 ліпеня швэдзкага самалёта. Пры гэтым дыктарар адзначыў, што "гэты самалёт быў своечасова выяўлены", і выказаў зьдзіўленьне, што палёт своечасова не спынілі.

— Каго шкадавалі? Гэта галавацяпства канкрэтных выканаўцаў ці памылка ў сыстэме аховы дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы? — задаўся пытаньнем Лука-ка і паабяцаў у панядзелак, 30 ліпеня, назваць вінаватых і абвясьціць кадравыя рашэньні.

Пры гэтым дыктатар паведаміў, што ён "не сьпяшаўся з прыняцьцем рашэньня" на просьбу вайскоўцаў дасканала ўсё расьсьледаваць, але зараз, мяркуе кіраўнік краіны, інцыдэнт з самалётам расьсьледаваны дасканала.

Паводле Пэра Кромвэла, кіраўніка швэдкай фірмы "Studio Total", які арганізаваў палёт самалёта над Беларусьсю, у Лука-кі не было шансаў не прызнаваць факт палёту, асабліва пасьля арышту людзей. Але ці вызваліць ён тых, хто ў гэтай справе не вінаваты?

— Яго ўсё больш бянтэжыла, што ён арыштаваў людзей у гэтай справе і ня можа гэта прызнаць для грамадзтва. Таму ў яго не было выбару, як толькі прызнаць у выніку, што адбылося. Але зараз самае галоўнае — што далей будзе з Сурапіным і Башарымавым? Мяркую, сьледчыя не зрабілі сваю справу добрасумленна і прадставілі яму недакладныя зьвесткі пра віну гэтых людзей. Ня маю ўяўленьня, як яны будуць даводзіць у судзе тое, чаго не было, віну гэтага цывільнага хлопца і журналіста, якія нічога не зрабілі дрэннага. Не ўяўляю, якія павінны быць доказы гэтага.

Пэр Кромвэл паведаміў, што дагэтуль ня мае адказу ад беларускіх уладаў на прапанову прыехаць у Беларусь і распавесьці, як удалося падмануць беларускія часткі супрацьпаветранай абароны.

Маці фатографа Антона Сурапіна, які першым зьмясьціў у Інтэрнэце фота плюшавых мядзьведзікаў, скінутых са швэдзкага самалёта над Івянцом, спадзяецца, што прызнаньне факту гэтага палёту станоўча адаб’ецца на лёсе яе сына:

— Калі будуць разьбірацца сумленна, то гэта дапаможа Антону, калі ўсё будзе па справядлівасьці. Хай адказваюць тыя, хто сапраўды вінаваты, хто прапусьціў гэты самалёт. А пры чым тут іншыя? Але пэўнай думкі я ня маю. Мне літаральна пазванілі а палове на другую і паведамілі пра гэта, дык я яшчэ "ператраўліваю" навіну.

У КДБ Беларусі па-ранейшаму не камэнтуюць затрыманьне Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава.


Алег Грузьдзіловіч



Гігін адрэагаваў на заявы Лука-кі пра самалёт


Галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" Вадзім Гігін пасьля паведамленьняў незалежных СМІ аб прылёце ў Беларусь швэдзкага самалёта назваў дзяржаўнай інфармацыйнай агенцыі "БелТА" дзесяць пунктаў, якімі абгрунтаваў немагчымасьць такой падзеі.

У артыкуле "Палёты ў сьне і на яве" ён выказаў недавер незалежным журналістам і падкрэсьліў сваю веру ў моц беларускай дзяржавы.

"Нестыковак, невытлумачальных фактаў, супярэчнасьцяў занадта шмат, каб паверыць у гісторыю зь перасячэньнем мяжы. Навошта ж спатрэбілася гэтая правакацыя? Дыскрэдытаваць беларускія Ўзброеныя Сілы, пасеяць недавер да іх баяздольнасьці, ды да таго ж нанесьці ўдар наўпрост па генэралах, якія ня раз даводзілі сваю адданасьць Айчыне. Але нічога ня ўдасца! І замоўцы гэтай правакацыі, і гаспадары Пачобута (хутчэй за ўсё, гэта адны і тыя ж асобы) выдатна ведаюць сілу і беларускай арміі, і нашай сыстэмы СПА. І асабіста я нікому ня раю спрабаваць праверыць яе на трываласьць", — заявіў тады Вадзім Гігін.

А вось як Вадзім Гігін пракамэнтаваў "Свабодзе" свае выказваньні пасьля таго, як прылёт швэдзкага самалёта ў Беларусь прызнаў Лука-ка:

— Вы ў свой час выказвалі цьвёрдае перакананьне, што гэтага самалёта...

— Вы не хлусіце, ніякіх перакананьняў я не выказваў наконт самалёта. Вы артыкул прачытайце.

— Але вы свае заявы пацьвярджаеце гэтаксама, як і раней, ці?..

— Я бл..., "Радыё Свабода" нічога, прабачце, нічога ні пацьвярджаць, ні абвяргаць не зьбіраюся. Зразумела? Вы ператэлефануйце каму-небудзь іншаму. Што вы мне тэлефануеце?!

 

Галіна Абакунчык

"Радыё Свабода"



2 жніўня 2012 г.

Дэсант мядзьведзікаў у цэнтры Менску


Ля Опэрнага тэатру у Менску прайшла акцыя салідарнасьці з арыштаванымі па справе аб "плюшавым дэсанце".

— Плюшавых мядзведзяў-дэсантнікаў у паласатых цяльняшках выставілі побач з фантанам ля Опэрнага тэатру ў Менску. На цацках былі плякаты, якія заклікаюць вызваліць арыштаваных фатографа Сурапіна, рыэлтара Башарымава, — паведамляе прэсавая служба кампаніі "Гавары праўду".


"Радыё Свабода"



3 жніўня 2012 г.

Пасла Швэцыі выслалі зь Беларусі


У пасольстве Швэцыі ў Менску пацьвердзілі, што пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан быў высланы з Беларусі. Эрыксан зараз знаходзіцца ў Швэцыі.

16:35 Тым часам прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных сказаў:

— Я магу сказаць цалкам дакладна, што яго ніхто не высылаў, а больш падрабязнае тлумачэньне я магу даць хвілін праз 40.

Паводле непацьверджанай інфармацыі, беларускі пасол Андрэй Грынкевіч таксама пакінуў Швэцыю.

Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт на сваёй старонцы ў Твітэры заявіў, што беларускія ўлады выслалі з краіны швэдзкага амбасадара Стэфана Эрыксана:

"Рэжым Лука-кі выслаў амбасадара Швэцыі з-за яго падтрымкі правоў чалавека. Абуральна. <...>

Мы сказалі, што новы пасол Беларусі ў Швэцыі не пажаданы, і папрасілі іншых двух дыпляматаў Беларусі пакінуць краіну".

Усяго ў амбасадзе Беларусі ў Швэцыі працуе пяцёра дыпляматычных работнікаў.

Дэпутат швэдзкага Рыксдагу Крысьціян Хольм камэнтуе ў інтэрвію "Радыё Свабода":

— Пасла выгналі па абвінавачаньні ў празьмернай падтрымцы апазыцыі. Насамрэч, ён проста рабіў сваю працу і выконваў задачы швэдзкай палітыкі. Мы выступаем за свабоду і правы чалавека. Стэфан Эрыксан зьяўляецца добрым амбасадарам. Амбасадары ў Швэцыі сустракаюцца з нашай апазыцыяй, і гэта абсалютна нармальна. Гэты крок рэжыму Лука-кі надалей ізалюе Беларусь ад астатняга сьвету. Мне шкада народ Беларусі, які пакутуе ад дзеяньняў Лука-кі.

31 ліпеня газэта адміністрацыі прэзыдэнта "Советская Белоруссия" прыгадала асобу Стэфана Эрыксана ў зьвязку з "дэсантам" швэдзкіх плюшавых мядзьведзікаў. Газэта закінула Эрыксану тое, што яго асоба "весьма необычна", бо ён "валодае беларускай мовай і актыўна яе выкарыстоўвае".

17:00 Часова павераны ў справах Швэцыі ў Беларусі Ён Брантэ паведаміў "Свабодзе", што на момант рашэньня МЗС аб высылцы Эрыксана самога амбасадара не было ў Беларусі:

— У МЗС Беларусі выклікалі мяне. Але я б не хацеў камэнтаваць гэтай падзеі, вам трэба зьвяртацца ў МЗС Швэцыі.

Кіраўнік прэс-службы МЗС Швэцыі паведамляе:

— Спадар Більд, міністр замежных спраў Швэцыі, заявіў, што рэакцыя беларускіх уладаў — гэта злачынства супраць усіх нормаў стасункаў паміж дзяржавамі. Мы вырашылі не прымаць новага беларускага амбасадара ў Швэцыі. Мы вырашылі адмовіць у працы двум супрацоўнікам беларускай амбасады ў Стакгольме.

17:05 Паведамленьне пра высылку амбасадара МЗС Швэцыі атрымала ў сераду, 1 жніўня. Спадар Стэфан Эрыксан знаходзіцца ў Швэцыі. Ён не даступны да камэнтароў.

Кіраўнік прэс-офісу ня бачыць сувязі паміж высылкай швэдзкага амбасадара і "мядзьведжым дэсантам". Ён таксама лічыць, што гэты канфлікт тычыцца не прыватна асобы спадара Эрыксана, а стасункаў паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Швэцыя.

Невядома, калі зьявіцца ў Беларусі новы амбасадар Швэцыі.

17:20 Польская амбасада ў асобе дарадцы амбасады Паўла Марчука ведае пра высылку зь Беларусі амбасадара Эрыксана. Ніякіх камэнтароў на гэты конт пакуль не дае. На пытаньне, ці могуць амбасадары ЭЗ разам пакінуць Беларусь, як гэта было ў выпадку высылкі польскага амбасадара, сп. Марчук адказаць адмовіўся.

17:30 Супрацоўнік па палітычных пытаньнях прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі Рамунас Янушаускас заявіў, што на дадзены момант прадстаўніцтва не камэнтуе высылку швэдзкага амбасадара з Беларусі.

17:35 Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных сказаў "Радыё Свабода":

— Беларускі бок не выдварае швэдзкага пасла. Прынята рашэньне пра непадаўжэньне яго акрэдытацыі. Стэфан Эрыксан працаваў у Беларусі на працягу 7 гадоў, за гэты час яго дзейнасьць была скіраваная не на стварэньне, а на разбурэньне двухбаковых адносін. Гэтае рашэньне ляжыць у плоскасці нашых двухбаковых адносін. Калі швэдзкі бок будзе імкнуцца да абвастрэньня сытуацыі, мы будзем вымушаныя рэагаваць адэкватна.

Андрэй  Савіных адмовіўся камэнтаваць паведамленьні пра высылку з Стакгольма двух беларускіх дыплятамаў.



Провокаторы из КГБ угрожают шведским гражданам


"Креативщики" из беларуских спецслужб ответили шведскому пиар-агентству Studio Total традиционно.

В электронном письме, которое пришло в редакцию charter97.org, никому неизвестная организация "Вольны Тур" (надеемся, прославившийся в Байнете замглавы Администрации Лука-ки Андрей Тур не имеет к ней никакого отношения) советует шведским гражданам "воздержаться от посещения нашей страны". Анонимов возмутила "плюшевая" акция шведских пиарщиков.

"Считаем себя вправе отвечать на действия врагов страны и провокаторов любыми доступными нам способами", решительно заявляют анонимные "креативщики" в погонах.

"В связи с этим ответственно заявляем, заслуженная кара настигнет любого, кто посмеет издеваться над достоинством беларусов! Дадим отпор!!!", заканчивают свое письмо вольные "туристы".

В свете высылки посла, произвольных арестов случайных свидетелей и громких отставок в высших эшелонах власти анонимная угроза безобидной шуткой не выглядит. Очевидно, за этим предупреждением стоят белорусские спецслужбы и в самое ближайшее время угроза может быть приведена в исполнение.

Публикуем текст письма целиком и готовы поделиться всей доступной нам информацией с правоохранительными органами Швеции и ЕС:


Заявление


Мы, мужественные, решительные граждане Беларуси, небезразличные к судьбе Родины, объявляем о создании организации "Вольны Тур".

Ставим перед собой цель защищать Отечество от недругов. Стоять на страже национального достоинства и гордости Беларуси.

Считаем себя вправе отвечать на действия врагов страны и провокаторов любыми доступными нам способами.

Когда государство не может, мы сделаем это за него.

4 июля, совершив пролет над территорией Беларуси, шведы нанесли нам жестокое оскорбление, на которое мы ответим тем же. В первую очередь это касается пиар-агенства Studio Total. Остальным шведам "Вольны Тур" рекомендует воздержаться от посещения нашей страны. Провокация шведов не останется безнаказанной!

В связи с этим ответственно заявляем, заслуженная кара настигнет любого, кто посмеет издеваться над достоинством белорусов!

Дадим отпор!!!

03.08.2012

"Вольны Тур"

 

"Радыё Свабода"



4 жніўня 2012 г.


"37" — кароткамэтражны мастацкі фільм пра "плюшавы дэсант"*


У рэдакцыю "Радыё Свабода" даслалі відэа з кароткім гульнявым кароткамэтражным фільмам "37".

Дзеяньне адбываецца ў турме КДБ. Сьледчы праводзіць допыт удзельніка "плюшавага дэсанту".

Фільм здымаўся ў Польшчы.

У галоўнай ролі — дырэктар Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарамбюк

Ахоўнікаў сыгралі Алесь Яшчанка і Марцін Андрукайтыс

Апэратар — Арманд Урбаняк

Рэжысэр — Мара Нальшанская

__________

* Паглядзець можна ў падзеле "Відэа".


"Радыё Свабода"



6 жніўня 2012 г.

Лёгкаматорныя самалёты загадана расстрэльваць з кулямётаў


На Беларускім тэлебачанні паказалі адказ беларускіх вайскоўцаў на "мядзведжы дэсант".

У праграме "Арсенал" ад 5 жніўня прагучала прапанова збіваць лёгкаматорныя самалёты агнём кулямёта, усталяванага ў шкворневай ўстаноўцы ў грузавой кабіне верталёта Мі-8. Страляць павінен бартавы тэхнік. Паказалі ў сюжэце і занятак з бартавымі тэхнікамі 181-й баявой верталётнай базы.

Для чаго гэта зроблена, можна толькі меркаваць. Наколькі вядома сайту charter97.org, да гэтага часу ўсімі загадамі і інструкцыямі забаранялася адкрываць агонь па пасажырскіх і лёгкаматорных самалётах, якія ляцяць. Няўжо гэтыя загады адмянілі?


"Хартыя’97"



7 жніўня 2012 г.

Выстаўленыя абвінавачаньні ў справе "плюшавага дэсанту"


КДБ таксама прапануе арганізатарам "плюшавага дэсанту" прыехаць у Менск для дачы паказаньняў у якасьці падазраваных.

Як паведамляе "БелаПАН" са спасылкай на Цэнтар інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ, Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі ўзбуджаная і расьсьледуецца крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 371 КК па факце незаконнага перасячэньня 4 ліпеня дзяржаўнай мяжы Беларусі падданымі Швэцыі на лёгкаматорным самалёце.

Па падазрэньні ў пасобніцтве злачынству былі затрыманыя грамадзяне Беларусі Сурапін і Башарымаў, якім прад’яўленае абвінавачаньне па ч. 6 арт. 16 (пасобніцтва ў зьдзяйсьненьні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэксу.

"У інтарэсах аб’ектыўнага расьсьледавання крымінальнай справы і высьвятленьня ўсіх акалічнасьцяў парушэньня паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі прапануецца падданым Швэцыі, якія прынялі ўдзел у арганізацыі і ажыцьцяўленьні незаконнага перамяшчэньня празь дзяржаўную мяжу, прыбыць у Менск для ўдзелу ў сьледчых дзеяньнях у якасьці падазраваных, у тым ліку для правядзеньня вочных ставак. Па выніках будуць прынятыя адпаведныя працэсуальныя рашэньні ў дачыненьні да беларускіх грамадзянаў, якія праходзяць па крымінальнай справе", — гаворыцца ў паведамленьні КДБ.

Пілёт самалёта з плюшавымі мядзьведзікамі, супрацоўнік кампаніі  Studio Total Томас Мазэці заявіў у інтэрвію парталу "Хартыя'97" наступнае:

— Studio Total можа камэнтаваць абвінавачаньні толькі пасьля таго, як азнаёміцца зь імі. Але публікацыя фатаграфіяў у Інтэрнэце ня можа быць незаконнай. Больш за тое, факт перасячэньня мяжы і скіданьня мядзьведзікаў пацьвердзіў сам Лука-ка, гэта значыць на фотаздымках, якія ўсяго толькі разьмясьціў у Інтэрнэце Антон Сурапін, няма нічога надуманага. Што тычыцца Сяргея Башарымава, то тады трэба арыштоўваць і прад'яўляць абвінавачваньні ўсім: тым, хто здаў нам напракат аўтамабіль, прадаў квіткі на самалёт ... У гэтым няма ніякай лёгікі, ніякага сэнсу. Проста спроба прадэманстраваць сваю ўладу. Нерацыянальныя дзеяньні з боку Лука-кі, які, мяркуючы па ўсім, знаходзіцца ў поўным адчаі і неадэкватна ўспрымае тое, што адбываецца. Studio Total не атрымлівала ніякіх пісьмовых запрашэньняў ад КДБ, так што камэнтаваць складана. Але хай шлюць — Studio Total зь цікавасьцю пачытае і абдумае.

Паводле "Хартыі'97", спадар Мазэці таксама паведаміў, што ў апошні час на электронны адрас Studio Total прыходзіць вялікая колькасьць ананімных лістоў з пагрозамі.



Сурапіна падтрымалі тры дзясяткі журналістаў


Усё больш людзей далучаецца да фота-акцыі ў падтрымку журналіста Антона Сурапіна.

Адна з каардынатараў акцыі кажа, што паўдзельнічала ўжо больш за тры дзясяткі чалавек. Амаль усе яны журналісты. Некаторыя прыходзілі цэлымі рэдакцыямі — як, напрыклад, журналісты газэты "Наша Ніва".

Акцыя пачалася ў сацыяльных сетках, калі беларускія журналісты вырашылі падтрымаць свайго калегу. Антон Сурапін з 13 ліпеня ўтрымліваецца ў ізалятары КДБ, яго абвінавачваюць у спрыяньні ў незаконным перасячэньні мяжы Беларусі. Антон першым разьмясьціў на сваім сайце Belarussian News Photos фотаздымкі мядзьведзікаў з заклікамі да свабоды, якія скінуў на тэрыторыі Беларусі самалёт швэдзкага рэклямнага агенцтва Studio Total. Цяпер яму пагражае ад трох да сямі гадоў турмы.

У фота-акцыі падтрымкі пад слоганам "Самі пра...лі, самі адказвайце. Свабоду журналісту!" ужо паўдзельнічалі журналісты розных СМІ — ад тэлеканалу "Белсат" да "Камсамольскай праўды". Адзін зь іх — журналіст і фатограф інтэрнэт-выданьня "Салідарнасьць" Сяргей Балай:

— Антон — мой сябар. І вельмі добры сябар. Мы зь ім разам працавалі ў розных сытуацыях, абставінах, на розных мерапрыемствах. У мяне выклікае, мякка кажучы, недаўменьне тое, што яго затрымалі ў сувязі з "плюшавым дэсантам". Гэта чалавек, які абсалютна ніяк не спрычыніўся да гэтай акцыі, а проста разьмясьціў здымкі. Як фатографа мяне гэта вельмі абурае. На яго месцы мог апынуцца любы з нас — прыкладаў хапае.

Сапраўды, сярод тых журналістаў, якія сфатаграфаваліся ў падтрымку Сурапіна, ёсьць і тыя, каго затрымлівалі падчас выкананьня прафэсійных абавязкаў, як журналіста "Эўрарадыё" Алеся Пілецкага. І тыя, хто адседзеў адміністрацыйныя тэрміны, як журналіст Сямён Печанко і відэаапэратар Аляксандар Баразенка.

Падчас апошняга фатасэту дадаліся 11 фатаздымкаў. Сярод іншых на іх рэклямістка Юлія Ляшкевіч, блогерка Арына Лісецкая, фатограф Андрэй Лянкевіч.

Кажа Андрэй Лянкевіч:

— Мне здаецца, зараз той момант, калі трэба выказвацца. Чалавека "забралі" на падставе ягонай прафэсійнай дзейнасьці. Калі зараз не гаварыць, то адбудзецца зь ім тое, што адбываецца, як мы ўсе ведаем, з палітыкамі: ён можа ва ўсім прызнацца, перастаць працаваць, і так далей, і так далей. Зараз самы момант гаварыць пра гэта. Не было ў мяне думак нават, далучацца ці не.

Акцыя адбываецца пад дзёрзкім слоганам "Самі пра...лі, самі адказвайце. Свабоду журналісту!" Чаму ён быў абраны і як ставяцца да яго ўдзельнікі? Каардынатарка акцыі кажа, што гэтая ідэя зьявілася, калі Антон сядзеў яшчэ толькі некалькі дзён:

— Нам хацелася вельмі зразумелым і жорсткім чынам выказаць сваё стаўленьне. Там стаяць "зорачкі" — кожны можа падставіць у іх свае літары. Але з улікам мэтадаў, якімі дзейнічаюць улады — пагражаць сямю гадамі турмы журналісту, які проста разьмясьціў здымкі на сайце, — проста лістамі ў пракуратуру тут не дапаможаш. Нам падалося, што такія словы тут да месца.

Фатограф Андрэй Лянкевіч лічыць, што гэта мова, якую "ўсе разумеюць":

— У гэтым слогане ёсьць усё і нічога ня трэба тлумачыць: што адбываецца, як мы да гэтага ставімся і што трэба рабіць.

Журналісцкая акцыя ў падтрымку Антона Сурапіна шырока абмяркоўваецца ў сацыяльных сетках, пра яе паведамілі шмат якія беларускія мэдыі. Канал "Эўраньюз" распачаў свой рэпартаж пра арышт Антона Сурапіна з кадраў фатасэсіі журналісцкай салідарнасьці.


"Радыё Свабода"



8 жніўня 2012 г.

Менск патрабуе закрыць амбасаду Швэцыі


Беларусь пайшла на эскаляцыю дыпляматычнай вайны са Швэцыяй. МЗС Беларусі закрывае сваю амбасаду ў Швэцыі і патрабуе ад Швэцыі, каб яна зрабіла тое ж да 30 жніўня. Размовы аб разрыве дыпляматычных адносін пакуль няма.

9:45 — Гэта сьвежая навіна для нас, мы даведаліся пра гэтае рашэньне МЗС Беларусі толькі сёньня раніцай. Пакуль мы яго ніяк не камэнтуем. Ідуць кансультацыі з МЗС Швэцыі, — паведамілі "Свабодзе" ў швэдзкай амбасадзе ў Менску. МЗС Швэцыі пакуль недаступны для камэнтароў.

Рэагуючы на рашэньне МЗС Швэцыі аб высылцы са Стакгольма двух беларускіх дыпляматаў у адказ на адмову працягнуць акрэдытацыю швэдзкаму паслу ў Менску Стэфану Эрыксану афіцыйныя ўлады Беларусі прынялі рашэньне адклікаць усіх сваіх дыпляматаў са Стакгольма:

"Беларускі бок вымушаны прыняць рашэньне аб адклiканьнi сваёй амбасады ў Швэцыі і вяртаньні ўсіх супрацоўнікаў у Рэспубліку Беларусь. Адпаведныя дзеяньні ўжо робяцца.

Адначасова, грунтуючыся на прынцыпе ўзаемнасьці, зафіксаваным у тым ліку ў арт. 2 Венскай канвэнцыі, швэдзкаму боку прапанавана адклікаць сваю амбасаду з Рэспублікі Беларусь да 30 жніўня 2012 года. Беларускі бок зыходзіць з таго, што ўсе супрацоўнікі швэдзкай амбасады ў Беларусі з гэтай даты страцяць свой статус", — гаворыцца ў заяве МЗС.

Беларускі бок пры гэтым падкрэсьлівае, што гаворка не ідзе аб разрыве дыпляматычных адносін.

МЗС Беларусі тлумачыць свой крок тым, што швэдзкія ўлады вырашылі выслаць са Стакгольма двух старэйшых дыпляматаў амбасады Беларусі, уключаючы часовага паверанага ў справах, і адмовілі ва ўезьдзе ў Швэцыю новага амбасадара Беларусі, які мае агрэман урада Швэцыі:

— Такім чынам, дыпляматычны склад беларускай амбасады ў Стакгольме скарочаны да двух малодшых дыпляматаў, якія не маюць дастатковых паўнамоцтваў і кваліфікацыі для кіраўніцтва місіяй. Названыя дзеяньні швэдзкага боку накіраваныя на сур’ёзнае абмежаваньне прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швэцыі і магчымасьці паўнавартаснай абароны інтарэсаў беларускіх грамадзян і аказаньня паслуг грамадзянам Швэцыі, а таксама Нарвэгіі і Даніі, дзе амбасада акрэдытаваная па сумяшчальніцтве.

10:50 Прадстаўнік прэсавай службы Міністэрства замежных справаў Швэцыі Андэрс Ёрле на просьбу "Свабоды" пракамэнтаваць сытуацыю з патрабаваньнем Менску закрыць швэдзкую амбасаду ў Беларусі адказаў так:

— У нас пакуль няма рэакцыі на гэтае рашэньне. Але мы заўважылі тое, што сказала Міністэрства замежных справаў Беларусі.

11:40 "Радыё Свабода" зьвярнулася да Андрэя Савіных з пытаньнем, якая амбасада Беларусі будзе прадстаўляць інтарэсы краіны ў Швэцыі (і адпаведна ў Нарвэгіі і Даніі) пасьля адкліканьня беларускай амбасады ў Стакгольме. Кіраўнік упраўленьня інфармацыі МЭС Беларусі адказаў, што рашэньня наконт гэтага яшчэ няма, але яно абавязкова будзе прынятае.

12:20 Карл Більт напісаў у сваім твітэры: "Мы па-ранейшаму застаемся цьвёрда адданыя свабодзе Беларусі і яе грамадзянаў. Яны заслугоўваюць свабоды і правоў, як у іншых краінах Эўропы".

12:20 Эўракамісія хоча тлумачэньняў у справе высылкі швэдзкіх дыпляматаў зь Беларусі. Найбліжэйшым часам можа быць скліканая нарада амбасадараў дзяржаў Эўразьвязу.

Пра гэта паведамляе Польскае радыё са спасылкай на аднаго з прадстаўнікоў Эўракамісіі ў Брусэлі.

12:56 Паводле нашай інфармацыі, напрыканцы месяца эўрапейскія амбасадары ў Брусэлі будуць мець адмысловую нараду з нагоды швэдзка-беларускага дыпляматычнага канфлікту.

12:57 Дэпутат швэдзкага рыксдагу Хрысьціян Хольм заявіў Радыё Свабода:

— Мы з жалем назіраем безвыходнасьць беларускіх уладаў, якія працягваюць ізаляваць сваю краіну. Ненадзейны і ўсё больш дыктатарскі "прэзыдэнт" і кіраўніцтва робяць усё магчымае, каб захаваць свае пасады ў сытуацыі, калі дыктатуры ва ўсім сьвеце падаюць. Замест таго, каб рэфармаваць і мадэрнізаваць, Лука-ка выбірае ізаляцыю і рэпрэсіі, што моцна абмяжоўвае правы чалавека і прыгнятае беларусаў.

Я лічу, што гэта сумна, маё шчырае жаданьне мець добрыя і адкрытыя адносіны паміж краінамі і іх народамі. Вельмі шкада, што адзін дыктатар і яго каманда могуць нанесьці такую шкоду краіне і яе народу. Я спадзяюся, што неўзабаве людзі, якія належаць да рэжыму, зразумеюць свае памылкі і пакінуць карабель, які тоне, на чале зь недэмакратычным кіраўніцтвам.

13:10 Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт у інтэрвію TT (Tidningarnas Telegrambyra) швэдзкаму агенцтву навінаў:

— Ён паводзіць сябе як бандыт. Я ня ведаю, чаму яны пайшлі на эскаляцыю. Ні для кога не сакрэт, што іх вельмі раздражняе нашая праграма па дэмакратыі на працягу доўгага часу, і іх гнеў проста цяпер выбухнуў. Няма сумневаў, што сам "прэзыдэнт" стаіць за гэтым.

14:00 Швэдзкія дыпляматы пакінуць Беларусь да канца жніўня. Пра гэта заявіў кіраўнік прэсавай службы МЗС Швэцыі Андэрс Ёрле. Цяпер ягонае ведамства рыхтуе камэнтар ў адказ на заяву МЗС Беларусі, паведаміў ён.

15:00 У МЗС Швэцыі прызналі, што будуць вымушаныя выканаць патрабаваньне афіцыйнага Менска да канца жніўня адклікаць сваіх дыпляматаў зь Беларусі.

Прадстаўнік гэтага ведамства Андэрс Ёрле зазначыў "Свабодзе":

— Гэта рашэньне, прынятае МЗС Беларусі. Яны забралі ў іх дыпляматычныя візы. У нас няма іншага выбару.

16:30 Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі напісаў у сваім Твітэры з нагоды дыпляматычнага канфлікту паміж Беларусьсю і Швэйцыяй:

"Швэцыя можа ганарыцца сваёй роляй у абароне правоў чалавека ў Беларусі. Эўразьвяз павінен праявіць салідарнасьць".



КДБ просіць дапамогі ў Літвы і Швэцыі


КДБ Беларусі зьвярнуўся да Літвы і Швэцыі з просьбай аказаць прававую дапамогу ў расьсьледаваньні справы аб парушэньні беларускай мяжы лёгкаматорным самалётам 4 ліпеня.

Як паведаміў "БелаПАН" начальнік цэнтра інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч, адпаведныя звароты накіраваныя праз Генэральную пракуратуру Беларусі.

Па словах Антонавіча, беларускія праваахоўныя органы зыходзяць з таго, што ў выніку несанкцыянаванага палёту швэдзкіх падданых былі парушаныя правілы выкарыстаньня паветранай прасторы ня толькі Беларусі, але і Швэцыі, Літвы, блёку НАТО.

Акрамя таго, як адзначыў Антановіч, беларускі бок настойвае на прыбыцьці ў Менск швэдзкіх арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі, што неабходна для аб’ектыўнага расьсьледаваньня справы, паколькі вочная стаўка па тэлевізары нерэальная.



Лоўля швэдаў "на жыўца"


Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі выставіў абвінавачаньне журналісту Антону Сурапіну і рыэлтару Сяргею Башарымаву паводле ч. 6 арт. 16 (пасобніцтва ў зьдзяйсьненьні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы) Крымінальнага кодэксу.

Іх затрымалі пасьля скандальнага выпадку, калі 4 ліпеня двое грамадзян Швэцыі на лёгкаматорным самалёце нелегальна прыляцелі ў Беларусь і раскідалі плюшавыя цацкі над Івянцом і Менскам на знак пратэсту супраць парушэньня правоў і свабодаў у Беларусі.

Артыкулы Крымінальнага кодэксу, паводле якіх выстаўлена абвінавачаньне Антону Сурапіну і Сяргею Башарымаву, прадугледжваюць да 7 гадоў пазбаўленьня волі, паведаміў "Свабодзе" юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна" Ўладзімер Лабковіч:

— Мы патрабуем неадкладнага тлумачэньня ад КДБ, у чым дакладна абвінавачваюць гэтых людзей. Бо як мы бачым, то ніякія іхнія дзеяньні ніякім чынам не маглі нанесьці шкоду, прадугледжаную гэтым артыкулам. Фактычна іх абвінавачваюць у дастаткова цяжкім злачынстве, і яны могуць быць прыцягнутыя да адказнасьці, якая прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўленьня волі. Безумоўна, у гэтай сытуацыі ёсьць палітычная замова дзяржавы, і на гэты момант яны безумоўна зьяўляюцца палітычнымі вязьнямі.

Абвінавачаньне ў крымінальным злачынстве і ўтрыманьне ў турме двух беларускіх грамадзян у справе "плюшавага дэсанту" са Швэцыі — гэта спроба беларускага КДБ дастаць саміх арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі, мяркуе палітоляг Аляксандар Класкоўскі:

— Сьвежы зварот КДБ да швэдаў, каб яны прыляцелі ў Менск даваць паказаньні, падмацоўвае ўражаньні, што ніякіх доказаў у іх няма. А гэтыя двое людзей ужо выглядаюць жывой прынадай, каб выцягнуць сюды ініцыятараў і ўдзельнікаў дзёрзкай акцыі, якая гэтак насаліла беларускаму кіраўніцтву. Ёсьць небясьпека таго, што гэтыя людзі апынуцца крайнімі, бо яшчэ са сталінскіх часоў дзейнічае лёгіка, што ў нас абы-каго і дарэмна "органы" не хапаюць.


Галіна Абакунчык

"Радыё Свабода"



В шведское посольство в Менске принесли плюшевого медведя

 

В посольство Королевства Швеция на улице Революционной в Менске сегодня принесли букет цветов и большого плюшевого медведя.

Это сделали местные активисты движения "Говори правду". Таким образом они решили поблагодарить шведов за поддержку свободы слова в Беларуси, пишет TUT.BY.

В ходе акции никто задержан не был, а сотрудники шведского посольства приняли подарок с благодарностью. Теперь плюшевый медведь "прописался" в холле дипмиссии.

— Нам искренне жаль, что беларуские власти, ради создания образа врага и оправдания своего бездействия, в качестве мишени выбрала тех немногих, кому в Европе не наплевать на судьбу Беларуси. Мы принесли извинения за бессмысленные и направленные, в первую очередь, против самих беларусских граждан, действия власти, — заявил при этом зампредседателя "Говори правду" Андрей Дмитриев.



Лукашисты в ярости сожгли шведский флаг


Провокаторы из организации "Вольны тур" в знак протеста против акции шведов сожгли шведский флаг.

Два поджигателя в черных масках разложили на песке, облили бензином и сожгли флаг Швеции. Все это они сняли на камеру, пишет "Беларускі партызан".

При этом провокаторы из КГБ распространили новое заявление с угрозами шведам:

"Studio Total", ваши действия оскорбили беларусов. Прикрываясь маргинальной шведской солидарностью с такими же ублюдками как вы, извращая демократические ценности до принятия подлости, как этической нормы, вы поставили себя в один ряд с боевиками и наемниками, разрушающими сегодня страны Ближнего востока. Вы ещё раз подтвердили своё пренебрежение к простым людям и законам. Сегодня, наслаждаясь вниманием со стороны продажных журналистов и грязными деньгами, вы лишитесь будущего, которое превратиться для вас в тихий суицид".

Напомним, о создании под крышей КГБ организации "Вольны Тур" стало известно на прошлой неделе. Тогда участники организации распространили заявление, в котором угрожали шведскому пиар-агенству "Studio Total" и советовали гражданам Швеции не появляться в Беларуси.


"Хартыя’97"



9 жніўня 2012 г.

Паветраная прастора Літвы сапраўды не была парушаная


Міністар абароны Літвы Раса Юкнявічэне заявіла, што падчас праведзенага 4 ліпеня "дэсанту плюшавых мядзьведзікаў", калі швэдзкі самалёт пераляцеў літоўска-беларускую мяжу, паветраная прастора Літвы парушаная не была.

— Паветраная прастора Літвы сапраўды не была парушаная. Па Літве ўвесь час лётаюць розныя прыватныя малыя самалёцікі, былі яны й тады, аднак ніякіх парушэньняў зафіксавана не было. А калі будзе зварот па дапамогу ў справе сьледзтва, тады адпаведныя ўстановы і будуць вырашаць наконт такой магчымасьці паводле дзейных законаў, — заявіла Р. Юкнявічэне ў чацьвер раніцай у інтэрвію радыёстанцыі "Ziniu radijas".

Беларускія афіцыйныя ведамствы ў аўторак паведамілі, што зьвярнуліся да Літвы і Швэцыі з просьбай аказаць прававую дапамогу пры расьсьледаваньні магчымага парушэньня дзяржаўнай мяжы, калі 4 ліпеня пілятаваны швэдамі лёгкі самалёт перасек літоўска-беларускую мяжу.

На пытаньне, ці ня трэба было б і Літве далучыцца да расьсьледаваньня гэтага інцыдэнту, Р. Юкнявічэне ляканічна адказала, што "Літва ня мае ніякай інфармацыі пра гэты інцыдэнт". Міністар параіла дачакацца ад Беларусі афіцыйных заяваў і тады разьбірацца.



Амбасада ня ўдзельнічала ў "плюшавым дэсанце"


Міністэрства замежных спраў Швэцыі абвяргае які-небудзь удзел у так званай "плюшавай бамбардзіроўцы".

Як заявіў "БелаПАН" кіраўнік прэс-службы зьнешнепалітычнага ведамства Швэцыі Андэрс Ёрле, "магу адназначна сьцьвярджаць, што ні пасольства, ні МЗС Швэцыі ня бралі ўдзелу ні ў падрыхтоўцы, ні ў ажыцьцяўленьні палёту швэдзкіх грамадзян з плюшавымі мішкамі над тэрыторыяй Беларусі".

9 жніўня Лука-ка зьвінаваціў пасольства Швэцыі ў Менску ў дачыненьні да "плюшавай бамбардзіроўкі".

— Калі мы пачалі расьсьледаваць (пасол хай ня круціцца, што ён дэмакратыю ў нас абараняе), тыя, хто прыяжджалі і рыхтавалі парушэньне дзяржаўнай мяжы, працавалі разам з пасольствам. У нас ёсьць гэтаму доказы. Сьледчыя іх прадставілі. Таму мы яшчэ разьбярэмся, якую ролю адыграла былая швэдская амбасада ў гэтым інцыдэнце, — заявіў дыктатар.


"Радыё Свабода"



Журналістак аштрафавалі за плюшавых мішак


Ірыну Козлік і Юлію Дарашкевіч аштрафавалі на 30 базавых велічынь.

Суддзя Зміцер Паўлючэнка прызнаў журналістак вінаватымі ў "несанкцыянаваным пікетаванні" за фатаграфаванне з плюшавай цацкай і прысудзіў кожную да штрафу ў 3 мільёны беларускіх рублёў.

Працэс над Ірынай Козлік і Юліяй Дарашкевіч праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме, піша Цэнтр прававой трансфармацыі на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

Супрацоўнікі міліцыі распавялі Юліі Дарашкевіч, што пра яе затрыманне напісаў сайт charter97.org.

— Вязуць нас сёння на Акрэсціна, і адзін з ахоўнікаў кажа так ціха: "Ужо на Хартыі стаіць навіна". І так на душы цёпла стала, — сказала яна.

— Я сваю віну не прызнаю. З'яўляюся прафесійным фатографам. Сустрэліся з Ірынай, каб зрабіць пару здымкаў па яе просьбе. Да нас падышлі людзі ў цывільным і без тлумачэння прычын нас забралі. У момант фотасесіі на цацку увагу не звярнула, так як факусавалася на вачах, як прынята для дадзенага тыпу здымкі.

Я фатограф і магу фатаграфаваць усё: людзей, дрэвы, масавыя мерапрыемствы. Не маю права гэтага рабіць толькі там, дзе здымка забароненая. У двары, дзе нас затрымалі падчас таго, як я фатаграфавала, няма ні аднаго знака, які паказвае на забарону здымкі, — сказала Юлія Дарашкевіч на судзе.

Ірына Козлік сказала калегам, што не будзе абскарджваць рашэнне суда, паколькі лічыць гэта бессэнсоўным. У размове з калегамі яна прызналася, што была здзіўленая паказаннямі супрацоўнікаў міліцыі.

— Яны агучылі сваю версію падзей, якая не адпавядае рэчаіснасці. Як толькі мы дасталі фотаапарат, да нас падышоў чалавек у цывільным. Ён не прадставіўся. Мы не чакалі такога павароту падзей: як аказалася, нас чакалі каля двух дзесяткаў супрацоўнікаў міліцыі... Вось так сустрэча сяброў скончылася ноччу на Акрэсціна, — распавяла яна.

Міліцыянты на судзе патлумачылі, што затрымалі журналістак, бо падумалі, што тыя праводзяць пікет.

— Яны нічога не маглі нам растлумачыць, вось мы і вырашылі, што падобна на пікет, і даставілі іх у РУУС, каб там разабрацца, — заявіў сведка Сухавержэц.

Сведка Шэлест растлумачыў, што на іх пытанні, што робяць дзяўчыны, тыя адказвалі, што фатаграфуюцца.

— Мы выявілі надпісы супраць беларускай дзяржавы, вырашылі, што гэта лозунгі антыграмадскія, і па гэтай прычыне забралі іх. А так, вядома, фатаграфавацца ў горадзе можна. Але вось калі б не было ў адрас кіраўніка дзяржавы надпісаў і не было парашута, то, калі ласка, няхай фатаграфуюцца, — заявіў ён.

Толькі падчас суда міліцыянты зразумелі, што фотасесія не была вулічнай акцыяй.

Як паведамляў сайт charter97.org, журналісткі былі затрыманыя ўвечары 8 жніўня, калі фатаграфаваліся з плюшавым мядзведзем недалёка ад Палаца мастацтва на вуліцы Казлова. Мінулую ноч яны правялі пад вартай. У дачыненні да Дарашкевіч і Козлік складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання).

Ноч затрыманыя журналісткі правялі ў РУУС Савецкага раёна.


"Хартыя’97"



10 жніўня 2012 г.

КДБ паслаў позвы швэдзкім лётчыкам


Позвы перакладзеныя на ангельскую мову і апублікаваныя на афіцыйным сайце КДБ. У позвах гаворыцца, што гэтыя асобы павінны зьявіцца для правядзеньня сьледчых дзеяньняў у 10-дзённы тэрмін. Пры сабе неабходна мець пашпарт або іншае пасьведчаньне асобы.

Пазначаныя ў позвах і санкцыі, якія могуць быць ужытыя супраць шведзкіх грамадзянаў у выпадку іх няяўкі. Згодна з артыкулам 402 Крымінальнага Кодэксу Беларусі, за гэта ім пагражае пакараньне штрафам або папраўчая праца, або пазбаўленьне волі да 6 месяцаў.

На сайце КДБ не пазначана, якім чынам і на якія адрасы былі высланыя гэтыя позвы.


"Радыё Свабода"



11 жніўня 2012 г.

Плюшавыя ночы


Плюшавымі цёплымі начамі

спаць ня можа "любы пэзідэнт" —

чуецца яму: "Ты дурань, Саня!

А ў дурняў усех адзін канец".

Зноў матор буркоча ў прыгалоўі —

недае яму самкнуць вачэй.

І сьмяюцца швэды з-пад аблокаў:

"Саня, едзь у Гаагу, ды хутчэй!.."

З плюшавым змагаецца дэсантам —

з кулямётаў бье на ўсе бакі:

"Пакажу я гэтым дывэрсантам!

Што зь таго, што зь плюшу там яны...

Як "прыжучыць" мне паганых швэдаў?

Вось ужо амбасадара прагнаў...

А яны сюды ніяк ня едуць —

міжнародны атрымаўся зноў скандал.

Пасадзіў са злосці пару хлопцаў —

чухалася вельмі ўжо рука.

А ў сьвеце кпяць нібы зь вар'ята,

альбо там якога дурака..."

Плюшавымі цёплымі начамі

"бацьке" не да сну ў сваіх Драздах —

бачыцца ў прыцемках, што нехта

кулаком, ды роўна па зубах!


Ян

 

 

Мать Антона Суряпина благодарит за помощь


Мать арестованного журналиста Елена Суряпина передала благодарность всем, кто помогает их семье в это непростое время.

10 августа она проверила банковский счёт, открытый для сбора средств на оплату адвоката, передач Антону и т.д. На нем накопилось уже около 1 млн. 700 тыс. рублей, сообщает пресс-служба БАЖ.

— Я же не знаю, кто переводит эти деньги, поэтому передайте нашу благодарность всем, кто это делает, — попросила Елена.

В понедельник, 13 августа, мать Антона снова направляется в Менск для встречи с адвокатом. Кстати, именно в этот день исполнится ровно месяц со дня задержания журналиста.

Реквизиты счёта: Суряпиной Елене Николаевне, Слуцкое отделение Белагропромбанка, код 921, счёт 32102084.


"Хартыя’97"

 

 

12 жніўня 2012 г.

Заблокирован сайт с петицией в поддержку Суряпина и Башаримова


Сайт с требованием освободить Суряпина и Башаримова недоступен для жителей Беларуси.

Интернет-страница для создания петиций и сбора подписей под ними change.org вторые сутки заблокирована для жителей Беларуси. По информации charter97.org на сайт нельзя зайти через провайдеров "Byfly", "Шпаркі дамавік", Космос ТВ, Velcom 3G, 3G life, Solo и других. Из других стран сайт открывается.

Сайт для создания онлайн-петиций уже давно нервировал спецслужбы Беларуси. После приговора к смертной казни Владислава Ковалева и Дмитрия Коновалова на change.org была создана петиция с требованием отменить смертную казнь для обвиняемых. Под петицией подписалось 67,485 человек.

Несколько дней назад на сайте появилась петиция с требованием немедленно освободить Антона Суряпина и Сергея Башаримова. Под ней успели подписаться 1,196 человек перед тем, как доступ к change.org в Беларуси заблокировали.

 

Текст петиции:

Здравствуйте.


Я только что подписал(-а) требование к КГБ, прокуратуре и Правительству Республики Беларусь немедленно освободить Антона Суряпина и Сергея Башаримова. 

Требуем немедленно освободить Антона Суряпина и Сергея Башаримова.

Рано утром 4 июля белорусскую границу, незаметно для системы ПВО, пересек шведский легкомоторный самолет. С самолета над Беларусью шведы сбросили плюшевых медвежат с лозунгами в поддержку демократии. 

13 июля сотрудники КГБ арестовали Антона Суряпина по обвинению в пособничестве незаконному пересечению границы. Фотожурналист провинился в том, что первым разместил на своем сайте bnp.by фотографии плюшевых медвежат, сброшенных со шведского самолета.

7 июля арестовали Сергея Башаримова по тому же обвинению, что и Антона Суряпина. Риэлтор Сергей Башаримов оказался виновным в том, что сдал шведам квартиру.

На сегодня Сергею Башаримову официально предъявлено обвинение в пособничестве в пересечении государственной границы. Предъявлено ли обвинение Антону Суряпину, неизвестно, потому что власти всячески скрывают информацию про арестованного журналиста. Хотя Антон Суряпин находится в СИЗО КГБ уже больше того времени, на которое законом разрешено задерживать гражданина без предъявления обвинения.

31 августа Лукашенко освободил от должности председателя Госпогранкомитета Игоря Рачковского и командующего ВВС и войсками ПВО Дмитрия Пахмелкина, ряду руководителей силовых структур объявлены выговоры за инцидент со шведским самолетом.

Основываясь на абсурдности обвинений, отсутствии доказательств и наказанием настоящих виновных — генералов ПВО, ВВС и Погранкомитета, требуем:

Немедленно освободить Антона Суряпина и Сергея Башаримова.


С уважением, [Ваше имя]

Петиции отправляются:

Прокуратуре Беларуси

Правительству Беларуси

Лука-ке

КГБ Беларуси


"Хартыя’97"

 

 

13 жніўня 2012 г.

 

Швэды адкажуць КДБ заўтра


Пілёт Томас Мазэці, які скінуў на Беларусь "мядзьведжы дэсант" 4 ліпеня, сказаў нашаму радыё, што ён і яго сябры, Пэр Кромвэл і Ганна Ліна Фрэй, заўтра выдадуць заяву ў справе позваў беларускага КДБ зьявіцца швэдам у Менску дзеля сьледчых дзеяньняў.

— Томас, ці дайшлі да вас позвы ад беларускага КДБ, і якім чынам?

— Спачатку мы пабачылі гэтыя позвы на афіцыйным сайце КДБ. Пра гэта сказаў нам Ройтэрс, што такія позвы знаходзяцца на гэтым сайце. А на наступны дзень нехта нам пазваніў і прыкідваўся журналістам, але адзіная рэч, якую ён хацеў выведаць, былі нашыя хатнія адрасы. Іншыя рэчы яго не цікавілі. Яшчэ таго самага дня мы атрымалі гэтыя позвы электроннай поштай.

— Вы атрымалі гэтыя позвы на свае прыватныя мэйлы ці на адрас "Studio Total"?

— На адрас "Studio Total".

— І што вы будзеце рабіць? Вы ўжо абмеркавалі гэтыя позвы між сабою?

— Мы ўжо абмеркавалі гэта між сабою, і мы яшчэ абмяркуем гэта з нашымі юрыстамі. Мы яшчэ не прынялі канкрэтнага рашэньня, але мы выдадзім заяву заўтра, недзе пасьля поўдня паводле эўрапейскага часу.

— Ці вы маеце намер кантактаваць зь беларускім КДБ перад дым, як выдаць гэтую заяву?

— Мы, магчыма, паспрабуем кантактаваць з КДБ. Але я магу сказаць, што іхны ліст да нас — даволі цьмяны. Яны не сказалі канкрэтна, чаго яны нас клічуць. Як здагадваюся, гэта нармальная рэч для КДБ паслаць камусьці позву без тлумачэньня, чаго ад той асобы патрабуецца. Але ў Швэцыі, напрыклад, гэтак ня прынята.

— А што вы думаеце пра пагрозу папраўчай працы або зьняволеньня на шэсьць месяцаў у выпадку, калі вы ня зьявіцеся ў Менску?

— Мы гэта таксама возьмем пад увагу. Але звычайна людзей не запрашаюць, пагражаючы ім пры гэтым папраўчай працай або турмой. Гэта ня надта добрыя манеры. У нас няма іншай прычыны прыяжджаць у Беларусь акрамя таго, каб дапамагчы Беларусі знайсьці дзіркі ў яе сыстэме паветранай абароны, якая каштуе 10 мільярдаў даляраў. Яны насамрэч павінны былі паспрабаваць аднесьціся да нас больш ветліва.

— Я разумею ваш пункт гледжаньня. Яшчэ адно пытаньне. Ці вас у сувязі з гэтым палётам дапытвалі швэдзкія ўлады, прыкладам, паліцыя, выведка або сакрэтная служба?

Мазэці: Выбачайце, але я не магу вам нічога сказаць пра нашы кантакты са швэдзкімі ўладамі і ведамствамі. Я магу сказаць, што мы ня мелі зь імі ніякіх кантактаў перад нашым палётам.


Ян Максімюк


"Радыё Свабода"

 

 

Комитет по нацбезопасности Литвы расследует "плюшевый десант"


Парламентский комитет по национальной безопасности и обороне (ПКНБО) проведет внеочередное заседание.

Председатель ПКНБО Арвидас Анушаускас сообщил, что внеочередное заседание состоится 21-22 августа, пишет ru.delfi.lt.

— Ответы из ответственных ведомств по вопросу полета шведского самолета уже получены. Встречались и с руководителями, выяснили первичную информацию, — сказал Анушаускас.

10 августа литовский парламентарий Валентинас Мазуронис потребовал, чтобы Анушаускас как можно быстрее созвал заседание ПКНБО и рассмотрели вопрос о незаконном нарушении литовско-беларуской границы, когда из самолета со шведскими пилотами, как предполагают, выбросили тысячу плюшевых мишек.

Беларуские официальные ведомства 8 августа сообщили, что обратились к Литве и Швеции с просьбой об оказании правовой помощи в расследовании возможного нарушения границы.

Начальник центра информации и общественных связей КГБ Беларуси Александр Антонович заявил, что соответствующие обращения направлены через Генеральную прокуратуру Беларуси.

Министр обороны Литвы Раса Юкнявичене 9 августа заявила, что Литва не располагает никакими данными об инциденте, связанном с "плюшевыми мишками" в Беларуси, а просьба Менска об оказании правовой помощи будет рассматриваться в соответствии с действующими законами.

Между тем заместитель директора Администрации гражданской авиации Альвидас Шумскас сказал, что в отношении шведских пилотов хотят завести административное дело.


"Хартыя’97"

 

 

14 жніўня 2012 г.

Швэды адказваюць КДБ: Няхай Лука-ка прыедзе да нас

 

Сёньня Пэр Кромвэл, Томас Мазэці і Ганна Ліна Фрэй са Швэцыі, арганізатары "мядзьведжага дэсанту" ў Беларусь 4 ліпеня, адказалі на позвы беларускага КДБ зьявіцца ў Менску ў 10-дзённы тэрмін для сьледчых дзеяньняў.

У сваім адказе, напісаным у форме ліста Аляксандру Лука-ку, яны прапануюць кіраўніку Беларусі самому прыехаць у Швэцыю і пагаварыць зь імі.

"Паважаны Аляксандр Лука-ка!

Прайшоў месяц ад таго часу, як мы ляцелі над Вашай сталіцай, скідаючы плюшавых мядзьведзяў, і тыдзень ад нашага апошняга ліста да вас. Мы падумалі, што надышоў час зьвязацца з вамі яшчэ раз. Шмат чаго адбылося. Вы звольнілі двух вашых самых высокапастаўленых генэралаў, шмат казалі пра нас на беларускім тэлебачаньні і нават запрасілі нас наведаць ваш КДБ у Менску.

Нас, невялічкае рэклямнае агенцтва, цешыць такая ўвага з боку жывога дыктатара (асабліва калі мець на ўвазе, што сапраўдных дыктатараў засталося няшмат), але ёсьць некаторыя дэталі, якія варта абмеркаваць. 

 
* Па-першае, у запрашэньні ад КДБ гаворыцца толькі, што мы павіны прыехаць у Менск "у 10-дзённы тэрмін", інакш нам пагражае "два гады папраўчай працы". Там не сказана, чаму нас выклікаюць. Наагул, пагражаць некаму папраўчай працай, калі ён ня прыме ваша запрашэньне — гэта благі тон. Але мы разумеем гэта. Вы і ваш КДБ — старамодныя. Гэта значыць, вы, як сто гадоў таму, выклікаеце людзей без тлумачэньня прычынаў. Вы і караеце людзей без тлумачэньня прычынаў. Але на самай справе гэта не галоўная праблема, гэта толькі заўвага на будучыню.

* Па-другое, у нас ёсьць пытаньне, дзе мы можам сустрэцца. Мы плянавалі ў швэдзкай амбасадзе. Нэўтральная тэрыторыя, дыпляматычны імунітэт і ўсё такое. Але Вы ў кепскім гуморы дэпартавалі нашага пасла і зачынілі амбасаду. Аляксандр — гэта нармальна! У кожнага можа быць дрэнны дзень. Але потым вы зьмянілі месца сустрэчы, прызначыўшы яе ў штаб-кватэры КДБ, у "амэрыканцы", як яе называюць беларусы. Мы ня хочам, каб нас насілі на руках, але зьмяніць утульны сад амбасады на бэтонны бункер, дзе ўжо стагодзьдзе катавалі людзей, не падаецца справядлівай заменай. 

 
* Па-трэцяе, існуе пытаньне нашага імунітэту. Вашым адказам на гэта было тое, што нам будзе забясьпечаная такая ж справядлівасьць, зь якой КДБ разглядае справы ўсіх падазраваных, сьведкаў і пацярпелых. Ці можам мы выказаць здагадку, што тут праявілася ваша пачуцьцё гумару? Гэта гучыць сьмешна з боку службы, якую такія арганізацыі як Amnesty International лічаць найбольш жорсткай і карумпаванай у Эўропе. "Гэта роўнае абыходжаньне з усімі", як сказаў Сталін, калі спаліў усю вёску.

* Па-чацвёртае, і гэта на самай справе сур’ёзна, мы атрымалі некалькі пагрозьлівых лістоў і тэлефонных званкоў, быў хакерскі напад на нашу паштовую сыстэму, і ўсе сьцежкі вядуць да КДБ. Вядома, вы будзеце думаць: "Што за праблема?". Хіба гэта не звычайная працэдура — пагражаць катаваньнямі тым, хто ганьбіць дыктатара? Але тым ня менш для нас гэта нешта новае. У Швэцыі паліцыя не мае права пагражаць, забіваць або катаваць людзей.

Агулам кажучы, усе гэтыя маленькія праблемы прымусілі нас страціць жаданьне прыехаць і наведаць вас. Тым ня менш мы адчуваем сябе дрэнна, калі людзі сьмяюцца над вамі і вашай супэрдарагой СПА. Дык што ж нам рабіць? І нас прасьвятліла. Чаму б вам не прыехаць і не наведаць нас?

Такім чынам Studio Total мае гонар запрасіць дыктатара Аляксандра Лука-ку ў наш дом у Сконэ ў Швэцыі. Мы арганізуем і аплацім пражываньне, харчаваньне, таксі і ўсё такое. Мы таксама, як абяцалі, раскажам ўсё, што вы хочаце ведаць пра тое, як падмануць вашу дарагую сыстэму СПА.

Мы маем толькі адно патрабаваньне: каб вы паводзілі сябе настолькі ветліва, наколькі зможаце (не пагражалі катаваньнямі і таму падобным), і каб вы вызвалілі усіх палітычных вязьняў у Беларусі. Іх даволі шмат, але мы прыкладаем сьпіс некаторых зь іх пад гэтым лістом. Іх, вядома, значна больш, але пра гэта пагаворым потым.

Мы таксама зьвярнуліся ў швэдзкі МЗС, каб яны прафінансавалі авіяквіток для вас. Але яны не схацелі нічога абяцаць. "Нармальна мы так ня робім", сказалі яны. Але чакайце! А чаму б нам не забыцца хоць на гэты раз, як усё працуе нармальна? То бок, вы былі дыктатарам ўжо амаль 20 гадоў, так? І што гэта вам прынесла? Шмат поціскаў потных рук, людзкія насьмешкі ды сур’ёзную пэрспэктыву скончыць, як Кадафі, калі вы і далей будзе пагражаць усім і арыштоўваць ўсіх, хто ня згодны з вамі. Ва ўсякім выпадку, калі не заплаціць МЗС, заплацім мы. Абяцаем! Людзі пэўна скажуць, што мы насьміхаемся над вамі. Гэта ня так; вы самі ўмееце гэта значна лепш за нас. Што скажаце на запрашэньне? Прыедзеце да нас?

З найлепшымі пажаданьнямі

"Studiо Total"

PS. Зьвярніце ўвагу — мы не выкарыстоўвалі ніякіх пагрозаў, не пагражалі кінуць вас у лягер, калі вы не адкажаце ў 5-дзённы тэрмін. І гэта нягледзячы на тое, што наша злачынства палягае адно ў скіданьні мягкіх мядзьведзікаў, у той час як вашы мядзьведзі прыгнятаюць краіну ўжо 20 гадоў.

 

 

Швэдам у Беларусі пагражаюць


Амбасада Швэцыі ў Менску атрымала пагрозы на адрас швэдзкіх грамадзян у Беларусі.

"Швэдзкая амбасада атрымала пагрозы, накіраваныя на адрас швэдаў па ўсёй Беларусі", — напісана на швэдзкамоўным варыянце афіцыйнай старонкі амбасады ў Інтэрнэце

"У сувязі з апошнімі падзеямі, у тым ліку высылкай амбасадара Швэцыі ў Беларусі, ёсьць падставы для швэдаў быць асабліва пільнымі і праяўляць асьцярожнасьць пры паездках у і знаходжаньні ў краіне", — гаворыцца ў паведамленьні.

Амбасада рэкамэндуе суайчыньнікам у Беларусі пазьбягаць выяўляць сябе як швэдаў нацыянальнай сымболікай, адзеньнем ці неяк іначай.

Гэта здарылася пасьля нядаўняй высылкай швэдзкага амбасадара Стэфана Эрыксана, рашэньня афіцыйнага Менску адклікаць супрацоўнікаў свайго дыпляматычнага прадстаўніцтва са Стакгольму, а таксама пасьля пачатку прапагандысцкай кампаніі супраць Швэцыі ў афіцыйных СМІ Беларусі.

 

"Радыё Свабода"

 

 

Амбасадара Беларусі выклікалі ў МЗС Літвы


Уладзіміру Дражыну прадставілі пазіцыю ЭЗ у сувязі з адмовай у акрэдытацыі шведскаму амбасадару ў Менску.

Краіны ЭЗ вырашылі сумесна рэагаваць на такія дзеянні беларускіх улад. На сустрэчы, якая прайшла ў пятніцу 10 жніўня ў Брусэлі, падкрэслілі, што рашэнне выслаць шведскіх дыпламатаў уплывае не толькі на беларуска-шведскія адносіны, але і на адносіны паміж ЭЗ і Беларуссю.

МЗС Літвы паведамляе, што Уладзіміра Дражына інфармавалі, што пры пераглядзе далейшай палітыкі ЭЗ у дачыненні да Беларусі ўлічаць і дзеянні ў адносінах да шведскіх дыпламатаў і тэндэнцыі ўнутранай палітыкі Беларусі — лёс палітвязняў, ход надыходзячых парламенцкіх выбараў і становішча грамадзянскай супольнасці. У святле апошніх падзей ЭЗ мае намер абмяркоўваць далейшае абмежаванне палітычных кантактаў з Беларуссю.

Прадстаўнікі МЗС адзначылі, што Літва, як і ўвесь ЭЗ, зацікаўлена ў захаванні нармальных дыпламатычных адносін з Беларуссю і ўмацоўваць супрацоўніцтва ў рамках праграмы Усходняга партнёрства, аднак нармалізацыя адносін залежыць ад далейшых дзеянняў Менска, паведамляе ru.delfi.lt.

 

"Хартыя’97"

 

 

15 жніўня 2012 г.

 

Пасьля дэсанту мядзьведзікаў Мінабароны вучыцца страляць


Не прайшло і два месяца, як Міністэрства абароны Беларусі прызнала інцыдэнт са швэдзкім самалётам 4 ліпеня 2012 года.

Прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што на працягу ліпеня 2012 была праведзеная праверка інфармацыі аб несанкцыянаваным палёце над тэрыторыяй Беларусі швэдзкага самалёта, а таксама расьсьледаваньне інцыдэнту.

"Адноўленыя ўсе дэталі таго, што адбылося, выяўленыя канкрэтныя абставіны незаконнага перасячэньня дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь арганізаванай групай асоб. У цяперашні час праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па павышэньню гатоўнасьці ВПС і войскаў СПА да рэагаваньня на падобныя інцыдэнты. Для гэтага павялічылася інтэнсіўнасьць палётаў ваеннай авіяцыі. Перадавыя падразьдзяленьні зэнітных ракетных войскаў Заходняга апэратыўна-тактычнага камандаваньня ВПС і войскаў СПА прыбылі на палігоны Расейскай Фэдэрацыі для правядзеньня апэратыўна-тактычнага вучэньня з баявой стральбой", — паведамляе прэсавая служба Мінабароны.


"Радыё Свабода"

 

 

16 жніўня 2012 г.

Сьледзтва ў справе "плюшавага дэсанту" распачала генпракуратура Літвы


14 жніўня літоўская служба аховы дзяржаўнай мяжы пачала папярэдняе сьледзтва ў справе незаконнага перасячэньня дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі, калі 4 ліпеня пілятаваны швэдамі самалёт пераляцеў зь Літвы на тэрыторыю Беларусі.

Сьледзтва распачата ў сувязі з незаконным перасячэньнем мяжы і парушэньнем міжнародных лётных правілаў.

Папярэдняе сьледзтва вядзе Генэральная пракуратура Літоўскай Рэспублікі.

 

 

У Літве "швэдзкаму дэсанту" пагражае штраф альбо да 2 гадоў


Літоўская служба аховы дзяржаўнай мяжы распачала сьледзтва ў сувязі з незаконным перасячэньнем мяжы і парушэньнем міжнародных лётных правілаў.


"Артыкул 291. Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы

 

1. Той, хто, не дамагаючыся атрымаць прытулак у Літоўскай рэспубліцы, незаконна перасёк дзяржаўную мяжу, караецца штрафам альбо арыштам, або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.

2. Ад крымінальнай адказнасці згодна з часткай 1 гэтага артыкула вызваляецца асоба, якая мае дазвол перасякаць дзяржаўную мяжу па спрошчанай схеме.

3. Грамадзянін замежнай дзяржавы, які здьзейсьніў дзеяньне, прадугледжанае часткай 1 гэтага артыкула, з мэтай з тэрыторыі Літоўскай рэспублікі незаконна перайсьці ў трэцюю дзяржаву, вызваляецца ад крымінальнай адказнасьці згодна з часткай 1 гэтага артыкула ў выпадках, калі ён ва ўстаноўленым парадку высылаецца ў дзяржаву, з тэрыторыі якой незаконна перасёк дзяржаўную мяжу Літоўскай рэспублікі, альбо ў дзяржаву, грамадзянінам якога ён з'яўляецца.


Артыкул 279. Парушэньне правілаў міжнародных палётаў


Член экіпажу самалёта альбо іншага лятальнага сродкі, які парушыў правілы міжнародных палётаў пры прыбыцьці ў Літоўскую рэспубліку або пры адпраўленьні з Літоўскай рэспублікі, караецца штрафам альбо арыштам, або пазбаўленьнем волі на тэрмін да двух гадоў".


"Радыё Свабода"

 

 

Литва не верит беларускому КГБ


Вильнюс не предоставит Менску данные о "шведском десанте", если увидит политические мотивы в возбужденных уголовных делах.

Об этом "Еврорадио" сообщил председатель Комитета по национальной безопасности и обороне Сейма Литвы Арвидас Анушаускас.

По его словам, литовские политики учли негативный опыт, полученный в деле Алеся Беляцкого.

— В этом случае, я думаю, также будет учитываться то, что с связи с этим инцидентом были задержаны несколько человек. Несмотря на то, что шведские пилоты и та организация, которая организовала этот полет, хоть какое-либо участие граждан Беларуси в этой акции отрицают. Поэтому, если наши институты увидят любые политические мотивы в возбужденных уголовных делах, то информация может и не быть предоставлена, — говорит Арвидас Анушаускас.


"Хартыя’97"

 

 

17 жніўня 2012 г.

 

"В спять" — спецслужбы апелююць да Пазняка і аднакласнікаў


"Узровень чалавечай прымітыўнасці, абмежаванасці і інфантыльнасці".

"Плюшавы дэсант" паказаў пустапарожнасць мілітарысцкай дэмагогіі, пра якую яшчэ ў 30-я гады ў сваім вершы напісаў Алесь Дудар "Нью-Ёрку грозім кулаком. Ура-ура! Патопім у соплях".

Таму, калі стала ясна, што шыла ў мяшку не схаваеш — на наступны дзень пасля пафаснага параду з пагрозамі на адрас Захаду і іншадумцаў шведы праляцелі да Менска і скінулі на горад мядзведзікаў з заклікамі да свабоды для Беларусі — лукашэнкаўцы распачалі контрпрапагандысцкую кампанію.

"Мала хто ў Беларусі прыслухоўваецца да меркаванняў былога начальніка БНФ Зянона Пазняка, але, як высвятляецца, іншы раз і Пазняк здольны гаварыць разумныя рэчы, — грэбліва цытуе "Советская Белоруссия" выказванні кіраўніка Кансерватыўна-хрысіцянскай партыі БНФ пра загніванне Захаду, узровень "чалавечай прымітыўнасці, абмежаванасці і інфантыльнасці, якія пашыраюцца ў заходнім грамадстве, дзякуючы тэлебачанню, мас-культуры і канцэпцыі кансуменцкага жыцця. Шведская правакацыя якраз і з’яўляецца вынікам такога асяроддзя і ўзроўню думання". Пазняк мяркуе, што арганізатараў "плюшавага дэсанту" павінны судзіць шведскія ўлады, бо "правакатары павінны быць пакараны ва ўласнай краіне".

Праўда, Пазняк і "Советская Белоруссия" не ўказваюць, па якім артыкуле шведскага крымінальнага кодэкса павінны судзіць. У Швецыі то яны нічога не парушылі. А ў Літве іх учынак цягне максімум на адміністрацыйнае парушэнне.Напэўна, Пазняк і "Советская Белоруссия" кіруюцца прынцыпам таталітарнага права — быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца. Калі ёсць на тое "палітычны заказ". Апладзіраваў на вуліцах? Пасядзі ў турме за хуліганства, вось прыкладна так. Выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам? Суткі за нецэнзурную лаянку. Скінуў мядзведзікаў з заклікам да свабоды слова? Тэрарыст! Во такая логіка выходзіць.


Тым часам аддзелы контрпрапаганды множаць захады, скіраваныя на дыскрэдытацыю шведаў. Апошнім быў распаўсюджаны ліст, напісаны нібыта аднакласнікам арыштаванага блогера Антона Сурапіна. Пісьмо падпісана "Евгений, бывший одноклассник" і выканана ў стылістыцы, якая выклікае ўсмешку.

У загалоўку стаіць пафаснае "Где же Ваша совесть?!" Ну сапраўды, нібыта гэта шведскія перформеры пасадзілі чалавека за краты за фоты. І праўда, дзе тут сумленне?

"Товарищи или господа, даже не знаю, как Вас теперь называть, пиарщики из Studio Total. Пишу Вам от имени всех друзей и одноклассников Антона Суряпина.

Мы очень надеялись, что Вы еще раз проявите смелость и приедете для участия в допросе, потому как от этого зависела судьба хорошего человека, заботливого сына и настоящего друга. Вы отказались.

Жаль, что от Вашей былой дерзости не осталось и следа, а креативности хватило лишь на открытое письмо президенту, которое, вызывает только улыбку и разочарование. Антону от этих колких и красивых фраз в адрес Лука-ки лучше не станет. А Ваше письмо воспринято нами, как издевательство. Вы перехитрили белорусское ПВО, посмеялись над действующей властью, а теперь и над всеми, кто по началу восхищался Вашей акцией.

Вашу акцию с плюшевыми медведями мы запомним навсегда и даже усвоим, как урок о том, что прежде чем сделать что то, нужно хорошенько подумать, может ли это кому-либо навредить. Антон, погнавшись за сенсацией, первым выкинул в сеть фотографии Ваших медведей, и теперь он сидит за необдуманность действий.

Я, как и все друзья Антона, теперь очень бы хотел повернуть время в спять, чтобы не было Вашего самолета, Ваших мишек, Ваших обнадеживающих фраз… Зато Антон Суряпин был бы на свободе, а так хорошо живется только Вам, господа, все-таки не товарищи.

Евгений, бывший одноклассник".

Такі вось ход "в спять", выражаючыся арфаграфіяй чыноў, якія гэты ліст прыдумалі. Спецслужбы хочуць пасеяць страх — перад любымі "неабдуманымі дзеяннямі". Вы, шведскія хлопцы і дзяўчаты, хацелі страх развеяць, хацелі выклікаць у людзей смех, а мы выкарыстаем вашу акцыю, каб яшчэ большы страх пасяліць.

Нагадаем, што фатографа Антона Сурапіна, які першым змясціў у свіам блогу фотаздымкі плюшавых мядзведзікаў, і рыэлтара, які здаваў шведам кватэру, змясцілі ў турму КДБ і абвінавацілі ў дапамозе ў незаконным перасячэнні мяжы. На чым грунтуюцца такія абвінавачванні, пакуль невядома.

Гэта дало падставу "Міжнароднай амністыі" абвесціць Сурапіна "вязнем сумлення", а замежным СМІ — назваць двух хлопцаў "закладнікамі", якіх хочуць выкарыстаць у прапагандыскіх мэтах.


Мікола Бугай

"Наша Ніва"



КДБ зрабіў Сурапіну падарунак


Рыэлтару Сяргею Башарымаву і фотажурналісту Антону Сурапіну, арыштаваным паводле справы аб так-званым "плюшавым дэсанце", зьменена мера стрыманьня — на падпіску аб нявыезьдзе. Абодва затрыманыя былі сёньня вызваленыя зь СІЗА КДБ, дзе яны знаходзіліся пад арыштам з 6-га і 13 ліпеня адпаведна.

Пра гэта паведамляе сайт Камітэту дзяржбясьпекі Рэспублікі Беларусь.

Сяргей Башарымаў быў узяты пад варту 6 ліпеня, Антон Сурапін — 13 ліпеня 2012 году. Ім абодвум выставілі абвінавачваньне паводле часткі 3 артыкулу 371 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь "Незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь" — у сувязі з так званым "мядзьведжым дэсантам".

23:30 КДБ апублікаваў спэцыяльнае паведамленьне на сваім сайце: 

"Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь працягваецца расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце незаконнага перасячэньня 4 ліпеня гэтага году Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь падданымі Швэцыі на лёгкаматорным самалёце.

17.08.2012 грамадзянам Беларусі Башарымаву С.А. і Сурапіну А.А., якія абвінавачваюцца па ч. 6. арт. 16 і ч. 3. арт. 371 КК Беларусі, зьменена мера стрыманьня зь зьняволеньня на падпіску пра нявыезд і належныя паводзіны.

Башарымаў С.А. і Сурапін А.А. застаюцца ў статусе абвінавачаных, паколькі неабходныя сьледчыя дзеяньні, у тым ліку правядзеньне вочнай стаўкі, не праведзены ў сувязі з адмовай падданых Швэцыі прыехаць у сьледчую ўправу.

Канчатковыя працэсуальныя рашэньні ў дачыненьні да грамадзянаў Беларусі, якія праходзяць па крымінальнай справе, будуць прынятыя толькі пасьля ўнясеньня поўнай яснасьці ў абставіны злачынства, што расьсьледуецца".  

Антон Сурапін, які ўжо знаходзіцца ў бацькоў у Слуцку, апавёў "Радыё Свабода", пра сваё вызваленьне і першыя гадзіны на волі:

— Гадзін 5–6 таму прыйшлі да мяне ў камэру, сказалі зьбіраць усе свае рэчы. І — на выхад. Напісаў падпіску аб нявыезьдзе, аб неразгалошваньні, што тычыцца сьледзтва. Ну і ўсё — прывезьлі мяне ў Слуцк да бацькоў. Буду тут да верасьня.

Настрой цудоўны, аптымістычны, сайт будзе працаваць, у гэтым магу запэўніць.

— Антон, як вы там пачувалі сябе, як з вамі абыходзіліся? Якія там умовы ўтрыманьня?

— Я не магу пра ўсё казаць — усё тая ж падпіска аб неразгалошваньні. Аде я жывы, здаровы, аптымістычны. Абыходзіліся са мной нармалёва. Тое, што была падтрымка, я адчуваў маральна. Да мяне, канечне, не даходзілі ўсе лісты. Даходзілі толькі ад родных, ад бацькоў. Ад калегаў-журналістаў і сяброў не даходзілі. Але я адчуваў, што будзе падтрымка, і таму не сумаваў.

— Антон, ці ведалі вы, што, магчыма, у суседняй камэры сядзіць другі хлопец, рыэлтар, які таксама быў затрыманы па гэтай справе?

— Не, наконт рыэлтара я ўвогуле нічога ня ведаў: хто гэта, адкуль. Толькі калі я глядзеў па АНТ навіны, я даведаўся, што ёсьць і другі чалавек па гэтай справе. Дзе ён цяпер, не магу сказаць, бо проста ня ведаю.

Зараз я паспрабую запусьціць свой старэнькі кампутар, бо ўся мая тэхніка засталася ў Менску, яе не вярнулі пакуль. Але бацькі сабралі ўсе газэты, публікацыі, што пра мяне пісалі. Я гэта ўсё бачу, бачу, што была вялікая падтрымка. За гэта ўсё дзякуй ўсім маім калегам-журналістам, усім неабыякавым людзям, якія дапамагалі.

Людміла Башарымава, маці менскага рыэлтара Сяргея Башарымава, пра вызваленьне сына даведалася, едучы за рулём аўтамабіля ў Магілёў. Яна вярталася дадому пасьля ўчорашняга спатканьня з Сяргеем:

— Я ў дарозе зараз, і мне патэлефанавала дачка, бо ў яго мабільнага тэлефона няма — не вярнулі пакуль яшчэ. Тады я яму на хатні ператэлефанавала, і мы папразмаўлялі. Я еду за рулём, таму размаўлялі мала — літаральна пару хвілін, бо мы ж яшчэ і бачыліся ўчора. Хоць я, канечне, ня думала, што яго сёньня вызваляць. Ён сказаў, што хоча ачуцца — хоць пару дзён пабыць у спакойнай абстаноўцы. Я думаю, што крыху пазьней прыйдзе разуменьне таго, што зьмянілася ягонае становішча. Бо такія падзеі роўныя шоку. Такое ўражаньне, што жыцьцё пачынаецца наноў. Магчыма, заўтра ўвечары я паеду да яго. А пакуль ім будзе апекавацца бабуля — ён зь ёй жыве. Ёй 90 гадоў, яна яго ўвесь час чакала і вось дачакалася.

Антон Сурапін патэлефанаваў у БАЖ з нумару маці, Алены Сурапінай. Пакуль што раіць зьвязвацца зь ім па яе тэлефоне. Заўтра журналіст плянуе набыць новы апарат (яго тэхніка дагэтуль застаецца ў КДБ), нумар якога паведаміць праз свой сайт bnp.by, а таксама ў суполках "Ўкантакце" і "Facebook".

Антона вызвалілі каля каля 18:30 і прывезьлі на машыне дахаты ў Слуцк. Адваката пры яго вызваленьні не было. Антон ня мае права выяжджаць за межы Слуцку.

Абмежаваньняў наконт карыстаньня Інтэрнэтам у яго няма, і ён будзе спрабаваць выходзіць на сувязь праз стары кампутар, які стаіць у бацькоў — "калі адновіць паролі".

Што адбываецца зь яго тэхнікай, забранай у часе ператрусу, журналіст ня ведае.

У верасьні ў Антона сканчаюцца вакацыі і пачынаецца "журфакаўская" практыка, і ён спадзяецца вярнуцца ў Менск.

"Тое, што выпусьцілі ў гадавіну майго сайту (менавіта 17 жніўня — роўна год з дня зьяўлення першага допісу на сайце bnp.by) — найлепшы падарунак для мяне", — цытуе словы Антона прэсавая служба БАЖ.

00:05 У інтэрвію "Свабодзе" Сурапін заявіў, што не лічыць сябе вінаватым. Публікацыю фотаздымкаў мядзьведзікаў ён называе сваёй журналісцкай удачай.

 

"Радыё Свабода"


 

18 жніўня 2012 г.


Сурапін вінаватым і датычным да "швэдзкай справы" сябе ня лічыць


Увечары 17 жніўня са сьледчага ізалятара КДБ былі адпушчаныя двое беларускіх грамадзян, якія абвінавачваюцца ў спрыяньні незаконнаму перасячэньню мяжы Беларусі швэдзкімі грамадзянамі на лёгкаматорным самалёце 4 ліпеня гэтага года. Фотажурналіст Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў выпушчаныя на падпіску аб нявыезьдзе і належных паводзінах, яны ўжо дома.

Фотажурналіста Антона Сурапіна ў кватэры ягоных бацькоў у Слуцку адразу пасьля вяртаньня з "амэрыканкі" наведаў наш карэспандэнт Валер Каліноўскі.

Яшчэ раніцай 17 жніўня Алена Сурапіна прывезла харчовую перадачу сыну Антону ў сьледчы ізалятар КДБ ў Менску, яна згадвае, як на лаўцы каля КДБ яна ачышчала цукеркі і шакалядкі ад абгортак і ўкладвала ў празрыстыя пакеты. Увечары гэтыя цукеркі яна паклала на ўрачысты стол з нагоды вяртаньня сына. Антон вярнуўся дадому разам зь яе перадачай. Зь Менску яго прывёз супрацоўнік КДБ. А потым кватэру запаланілі сябры і калегі 20-гадовага Антона, фатографа, студэнта Інстытута журналістыкі, стваральніка сайту bnp.by.

Антон згадвае свой апошні дзень у турме КДБ:

— Прачнуліся, пасядзелі, паелі, далей усё было, як звычайна. А потым так нечакана адчыніліся дзьверы, сказалі: "Сурапін, зьбірай рэчы! Хутка!" Калі я сабраў рэчы, мяне завялі ў іншы пакой, агледзелі, там стаяў ужо сьледчы. Калі я ўбачыў свайго сьледчага, то зразумеў, што мяне сёньня адпусьцяць.

Пра тое, што па "швэдзкай" справе затрыманы яшчэ адзін чалавек, рыэлтар Сяргей Башарымаў, Антон выпадкова даведаўся з рэпартажу тэлебачаньня. Антон падпісаўся пад абавязаньнем не разгалошваць матэрыялы справы, але кажа, што разгалошваць яму няма чаго, бо ён проста нічога ня ведае пра справу і ня лічыць сябе да яе датычным:

— Я сябе не адчуваў ні датычным, ні вінаватым у гэтай справе, гэта ўсё адбылося як журналісцкая ўдача, што знайшліся вось такія ўнікальныя здымкі гэтых мядзьведзікаў у Беларусі. Я ведаў, што яны першымі зьявяцца ў Інтэрнэце, і таму гэта апублікаваў. А швэдаў я ня ведаў.

Антон таксама ня ведаў, што КДБ спрабавала выманіць у Беларусь швэдзкіх грамадзян нібыта для вочнай стаўкі зь ім і Башарымавым:

— Адчуваньне нейкага абсурду ў гэтым, калі нас трымалі толькі для таго, каб прыехалі гэтыя швэды. Мне цяжка гэта ўсьвядоміць.

Сам учынак швэдаў Антон Ацаніў наступным чынам:

— Я думаю, што гэта было вельмі весела.

Прэсавая служба КДБ тым часам паведамляе, што "Башарымаў і Сурапін застаюцца ў статусе абвінавачаных, паколькі неабходныя сьледчыя дзеяньні, у тым ліку правядзеньне вочнай стаўкі, не праведзеныя ў сувязі з адмовай падданых Швэцыі зьявіцца ў сьледчую управу КДБ".

Да канца жніўня Сурапіну забаронена выяжджаць за межы Слуцку, за гэты час ён зьбіраецца ўдасканаліць свой фотарэсурс ў Інтэрнэце:

— Сёньня сайту bnp.by спаўняецца роўна год, і трэба думаць, як рухацца далей, распрацоўваць новы дызайн сайту, новыя спэцпраекты. Усё гэта будзе, і я спадзяюся, што ў хуткім часе.

Антон спадзяецца, што празь нейкі час яго крымінальная справа заглохне сама сабою, бо яго і Башарымава няма за што судзіць, нягледзячы на тое, што фармальна яны застаюцца пад сьледзтвам.

Пра ўмовы ўтрыманьня ў "амэрыканцы" Антону распавядаць забаронена, але ён змог адказаць на пытаньне, чаго яму не хапала ў камэры:

— Інтэрнэту. Мне не хапала Інтэрнэту. Мы тыдзень таму неяк разважалі з сукамэрнікамі, каму чаго не хапае. Я кажу: мне б зараз ноўтбук з Інтэрнэтам, то мне больш нічога ня трэба, я б яшчэ месяц ці два там прасядзеў.

Антон Сурапін кажа, што не шкадуе пра тое, што апублікаваў фотаздымкі мядзьведзікаў, а выснову з тых цяжкасьцяў, якія яму давялося з-за гэтага перанесьці апошні месяц, ён зрабіў наступную:

— Трэба заставацца мужнымі, трэба любіць сваю прафэсію. Калі мы ўжо выбралі журналістыку як прафэсію, то ня трэба адмаўляцца, казаць, што ня буду працаваць, бо мяне затрымала КДБ. Трэба змагацца за свабоду слова.


"Радыё Свабода"



Антон Суряпин: Многое не могу сказать


Через несколько часов после освобождения журналист дал интервью charter97.org.

К сожалению, многое Антон Суряпин рассказать не может — он освобождён под подписку о невыезде и неразглашении материалов следствия. Кроме того, поскольку Антон Суряпин прописан в Слуцке у родителей, он не может покидать пределы этого города и приезжать в Менск без разрешения следователей КГБ. Тем не менее, чувствует себя журналист "оптимистично".

— В тюрьме я провёл месяц и четыре дня, — подсчитал журналист. — Условия были нормальные. Спальное место в камере было, туалета, правда, не было, выводили два раза в день. Но я ни на что не жалуюсь.

На вопрос, ждёт ли его суд, Антон отвечает, что не знает.

— Мне об этом не говорили, — сказал он.

Встречи с адвокатом, по словам Суряпина, у него проходили в здании тюрьмы, без присутствия следователя.

Риелтера Сергея Башаримова, которого сегодня также освободили из тюрьмы КГБ под подписку о невыезде, Антон не знает.

— Я о нём услышал по телевизору в новостях ОНТ. Понятия не имею, кто такой Башаримов, — сказал журналист.

Оценивать факт своего ареста Антон Суряпин также не может. И понять его можно — парень только вышел на свободу.

— Я просто разместил фотографию сброшенных шведскими пилотами медвежат. Это были не мои фотографии. Шведов я не знаю. Больше ничего сказать могу, — говорит журналист.

Сейчас ему очень хочется выйти в Интернет — почитать новости, зайти на свой сайт, в социальные сети. Но технику, изъятую во время обыска, Суряпину не отдали.

— Есть старенький компьютер, который на ладан дышит, может быть, смогу им пользоваться, — говорит журналист.

В конце разговора на просьбу сказать что-то людям, которые за него всё это время боролись, Антон твердо сказал:

— Жыве беларуская независимая журналистика!


"Хартыя’97"



Суряпин и Башаримов освобождены "под подписку"


Как напомнили БЕЛТА в КГБ Беларуси, Башаримов и Суряпин обвиняются по ч.6 ст.16 (пособничество в совершении преступления) и ч.3 ст. 371 (незаконное пересечение Государственной границы Беларуси) УК.

— Они остаются в статусе обвиняемых, поскольку необходимые следственные действия, в том числе проведение очной ставки, не проведены в связи с отказом подданных Швеции явиться в следственное управление, — отметили в КГБ.

В ведомстве подчеркнули, что окончательные процессуальные решения в отношении этих граждан Беларуси, проходящих по уголовному делу, будут приняты только после внесения полной ясности в обстоятельства расследуемого преступления.


— Мне приснилось пару снов про свободу, я думал-гадал, вещие они или нет, — рассказал уже находящийся в Слуцке Антон Суряпин "Салiдарнасцi". — Вечером ко мне в камеру пришли, сказали собирать вещи, и на комитетской машине подвезли к самому дому. Всё было неожиданно, буквально два-три часа назад я ещё сидел в камере и не знал, что меня отпускают под подписку о невыезде… Ничего особо не объясняли. То, что объяснили, я сказать не могу, потому что существует ещё и подписка о неразглашении.

Антон сообщил, что в сентябре начинается его "учеба-практика". Поэтому в первый месяц осени журналист должен официально вернуться в Менск.

— Письма до меня доходили только от родных и знакомых, то есть письма личного характера. Всего было три телеграммы, одно письмо от мамы и одна открытка. Сиделось нормально. Тут тоже попросили не разглашать информацию. Но скажу, что не избивали: я жив, цел, здоров. Оброс немного — не брился, немного потолстел.

Суряпин намерен и дальше заниматься профессиональной деятельностью:

— К сожалению, пока у меня нет паролей, но планирую в ближайшие пару часов их восстановить и буду буквально с сегодняшнего вечера заниматься сайтом. Сегодня у ресурса годовщина. Забрасывать проект не собираюсь: буду дальше его развивать, потому что нельзя останавливаться на одном месте.

Дополним, что риелтера Сергея Башаримова, которого также освободили из тюрьмы КГБ под подписку о невыезде, Антон не знает.

— Я о нем услышал по телевизору в новостях ОНТ. Понятия не имею, кто такой Башаримов, — сказал журналист в интервью Хартии’97.

Мать менского риелтора Сергея Башаримова об освобождении сына узнала по пути в Могилёв. Она возвращалась домой после свидания с ним, сообщает "Радыё Свабода".

— Я в дороге сейчас, мне позвонила дочь, потому что у него мобильного телефона нет — не вернули пока ещё. Тогда я ему на домашний перезвонила, и мы поговорили. Я за рулем, поэтому разговаривали мало — буквально пару минут, потому что мы же ещё и виделись вчера. Хотя я, конечно, не думала, что его сегодня освободят. Он сказал, что хочет прийти в себя — хоть пару дней побыть в спокойной обстановке. Я думаю, что немного позже придёт понимание того, как изменилось его положение. Ведь такие события сродни шоку. Такое впечатление, что жизнь начинается заново. Возможно, завтра вечером я поеду к нему. А пока им будет опекаться бабушка, он с ней живёт. Ей 90 лет, она его всё время ждала и вот дождалась, — сказала Людмила Башаримова.



Антон Суряпин в родительских объятиях


— В камере меня называли Росомахой, — поделился освобожденный под подписку о невыезде фоторепортер с коллегами, которые приехали к нему в Слуцк накануне со словами поддержки.

— Я там не стриг ногти, а также не брился, поскольку у меня чувствительная кожа, а там только холодная вода. Двое сокамерников в шутку называли Росомахой, потому что у меня выросла борода и я выглядел как герой этого фильма, — поделился накануне с друзьями и коллегами Антон.

Имена двух сокамерников фоторепортер, который обвиняется КГБ по делу о "медвежьем десанте", называть не стал:

— Один из них задержан за наркотики. Второй попросил не называть кто он и почему, и я эту просьбу выполняю.


"Салідарнасць"

 

 

20 жніўня 2012 г.

 

Амерыканскія СМІ кпяць з Лука-кі


У Інтэрнэце не перастаюць жартаваць над беларускім кіраўніком.

Хто б мог падумаць, што пакуль Кім Чэн Ын утрымліваў "ганаровае" першынство сярод здурнеўшых дыктатараў, за кулісамі сваёй чаргі чакае Лука-ка з Беларусі? Нядаўна ён канчаткова выжыў з розуму. Віной гэтаму паслужылі плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова, якія былі скінутыя над Беларуссю шведскімі пілотамі, піша амерыканскі навінавы партал Deseret News.

Лука-ка запатрабаваў ад шведаў, каб яны вярнуліся ў яго краіну і паўсталі перад судом. А для таго, каб запрашэнне выглядала больш пераканаўчым, узяў у заложнікі двух беларусаў, якім быў наканаваны лёс прынады.

Беларускі кіраўнік, які стаіць на варце краіны ад уварвання плюшавых жывёл, упэўнены ў тым, што суграмадзяне любяць і разумеюць яго. Бо сёння іх бяспеке пагражаюць плюшавыя мішкі, а заўтра — хто-небудзь больш сур'ёзны, напрыклад касмічны рэйнджар Базз Лайтер з мультфільма "Гісторыя цацак", з гумарам адзначае выданне.


"Хартыя’97"

 

 

22 жніўня 2012 г.

Лука-ка подложил Путину медведя


Суряпина с Башаримовым освобождали явно в срочном порядке.

Пока весь мир ужасался приговору девочкам из Pussy Riot, на сайте беларуского КГБ появилось сообщение об освобождении под подписку о невыезде студента журфака Антона Суряпина и риелтора Сергея Башаримова, обвиняемых в пособничестве незаконному пересечению границы Беларуси шведскими пилотами.

Антона Суряпина сотрудники КГБ отвезли домой в Слуцк — по условиям подписки о невыезде, он не должен покидать город до окончания следствия. Башаримову проще: он менчанин. Оба обвиняемых кроме подписки о невыезде давали еще и подписку о неразглашении тайны следствия. Антон только успел сказать журналистам, что о существовании Башаримова узнал из телевизионных новостей.

В официальном сообщении, опубликованном на сайте КГБ, говорится: "Сергей Башаримов и Антон Суряпин остаются в статусе обвиняемых, поскольку необходимые следственные действия, в том числе проведение очной ставки, не проведены в связи с отказом подданных Швеции явиться в следственное управление".

Сергей Башаримов был арестован 6 июля — через два дня после пролёта над Беларусью шведского самолёта. Он в мае сдавал квартиру шведским гражданам. Антона арестовали 13 июля, после того как он разместил на своём сайте фотографии плюшевых мишек, сброшенных с самолёта. 16 и 23 июля им были предъявлены обвинения.

Теперь можно с почти стопроцентной уверенностью утверждать, что больше ребята не сядут в тюрьму. Их просто взяли в заложники, надеясь выманить шведов в Беларусь "на живца": вот, мол, из-за вас невиновные люди томятся в застенках. А теперь, когда шведы категорически отказались ехать в Беларусь для "проведения следственных действий", вместо этого пригласив Лука-ку приехать к ним, удерживать фотографа и риелтора стало бессмысленно. Вопрос в другом: осознанным или не осознанным было решение освободить их именно после приговора Толоконниковой, Алехиной и Самуцевич?

Похоже, все-таки осознанным. Их освободили вечером, спустя несколько часов после вынесения приговора. Обратите внимание: пятница, вечер, конец рабочего дня давно наступил, и пришло блаженное время выходных. Мера пресечения для обоих уже давно была избрана... Вполне могли бы посидеть до понедельника. Тем не менее Суряпина с Башаримовым освобождали явно в срочном порядке.

Таким нехитрым образом Лука-ка вполне изящно подложил свинью Путину — вернее, подложил плюшевого медведя, в Беларуси это новая единица измерения. Раньше все отмечали тенденцию приближения расейского тоталитаризма к беларуской модели и семимильные шаги, которыми Путин догоняет Лука-ку. Западные чиновники делали заявления, в которых объединяли дела Pussy Riot и плюшевых мишек и называли оба дела "опасным трендом". Теперь они спокойно могут заявлять, что Путин догнал и перегнал, Расея ушла ещё дальше в глухое средневековье, чем Беларусь, а о Лука-ке заговорят как о человеке, с которым все-таки можно вести диалог.


Ирина Халип, "Новая газета"

"Хартыя’97"

 

 

29 жніўня 2012 г.

Лука-ка зьняў пасла ў Швэцыі

 

Лука-ка вызваліў Андрэя Грынкевіча ад пасады амбасадара ў Швэцыі. Адпаведны ўказ ад 23 жніўня апублікаваны на сайце Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-парталу 28 жніўня.

— Гэта не зьвязана са швэдзкім самалётам. Гэтыя падзеі супалі абсалютна выпадкова (?!— J.K.), — запэўніў "Свабоду" прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.


"Радыё Свабода"

 

 

30 жніўня 2012 г.

Шведский пилот Мазетти: Лука-ке осталось 14 месяцев


Беларуский КГБ угрожал "Studio Total" расправой и заманивал шведов в посольство в Москве.

Один из организаторов "плюшевого десанта" Тумас Мазетти дал интервью "Радыё Свабода". Кстати, зовут шведского пилота правильно не Томас, как все считают, а именно Тумас.

— Вы были готовы к тому, что вас убьют?

— Да я не очень боюсь. Все равно когда-то умрешь.


— Чувствуете ли вы себя героем?

— Да нет, не совсем. Это только маленькая кампания. Я думаю, что многие люди даже не представляли себе, насколько легко сделать нечто подобное и привлечь к себе внимание во всем мире. Я думаю, что это очень важно: сделать вот такую мирную кампанию, чтобы показать людям, что они тоже способны на такое.

— Вы на самом деле думали, что простые беларусы, которые идут по улице, поймут, что ваш медвежонок с парашютом борется с диктатурой? Или в администрации Лука-ки это поймут?

— Да мне и не нужно, чтобы все белорусы это понимали. Это лишь одна из многочисленных акций протеста. Одни думают, что это безумная идея, другие думают, что это смешная идея, а некоторые, что это глупая идея. Но очевидно, что ПВО не смогла нас найти и мы сделали, что хотели. Два маленьких человека прилетели в Менск на маленьком деревянном самолетике вопреки огромной армии, которая стоит 30-40 миллиардов в год. Это смешно. И это одна из целей. Таких целей много.

Большинство информации об армии не является секретной. Это же не секрет, какие именно системы использует Беларусь. Никто не скрывает, что беларуские военные любят праздники, что будет огромный парад, и что после этого они "немного устанут". Очень легко найти такую информацию, особенно на русских форумах. Вся русская армия есть в Интернете. Они готовы ответить на любые ваши вопросы.

— Вы с ними разговаривали?

— Да, через Интернет я разговаривал с ними.

— Вы уверены, что это были реальные люди?

— Не так много есть людей, которые знают, что такое китайская радарная система. Я верю, что это были реальные люди, хотя я не могу быть уверенным. Я думаю, что расейской армии по горло хватило беларуской. Предполагалось, что она будет щитом для Расеи, но она не работает. Многие русские офицеры охотно рассказывали нам, как плохо идут здесь дела.

— И как плохо?

— Это был день (4 июля — день "плюшевого десанта") после большого парада. Ваша армия специально создана, чтобы участвовать в парадах. Это не та армия, которая привыкла к борьбе. Я думаю, что это одна из самых худших армий во всем мире. Она используется 3-4 раза в год для парадов, это "показуха". Она абсолютно бесполезна.

— Но вы нарушили не только нашу противовоздушную систему, но и свою. Вы не боитесь, что кто-нибудь из России или из Беларуси захочет прилететь в Швецию?

— Знаете, когда кто-то из Беларуси или из Расеи захочет прилететь в Швецию на маленьком самолетике и разбросать медвежат, возможно, ему дадут штраф. В свободном мире ты можешь летать на самолете, это не проблема. Это только в Беларуси проблема.

— Когда КГБ пригласил вас приехать в Беларусь, вы написали письмо лично Лука-ке. Он вам ответил?

— Нет, Лука-ка нам не звонил. Но КГБ нам угрожал. Они прекратили угрозы, после того, как поняли, что мы можем в Интернете найти их следы. Мы знаем только отдел в КГБ, от которого были угрозы, но не знаем конкретно человека, который это делал.

Сначала они угрожали, что убьют нас. После того, как мы отреагировали на это, они сказали: ок, если вы не хотите приезжать в Беларусь, могли ли бы мы встретиться в посольстве в Москве? Я думаю, что они просто хотели с нами поговорить, и, конечно, проверить. Я думаю, что они не очень умные, не очень профессиональные. Привыкли угрожать людям и хотели так же поступить и с нами. А это настоящая глупость, потому что мы в Швеции имеем отличную систему безопасности, которая исследует такие случаи. Они вели себя как дилетанты.

— КГБ угрожал вам убийством?

— Да, но они, конечно, не говорили, что это КГБ. Просто мы проверили, что это они. Я не могу это комментировать. Это были настоящие угрозы.

— Хорошо, это ваше дело. Но думали ли вы, что другие люди будут из-за вас страдать? Как Антон Суряпин или Сергей Башаримов?

— Я не думаю, что они страдают из-за нас. Знаете, когда в Беларуси была нацистская оккупация, кто-то один в маленькой деревне стал бороться с фашистами. И из-за него сожгли всю деревню. Как ты думаешь, кто тут виноват: фашисты, которые сожгли деревню, или тот, кто начал с ними бороться?

— Вы думаете, права человека, демократические ценности — хороший инструмент для пиара?

— Думаю, да. Компании понимают, что есть вещи, важные для всего мира, и поддерживают их. И убеждают клиентов, которые покупают их товары, что это важно. Это хорошо. Это не новый тренд, и думаю, что он будет все более сильным.

— Как вы сами сейчас относитесь к тому, что вы сделали?

— Бывший президент Расеи был в Менске и сделал фото "Беларуский Государственный цирк".

Я думаю, что это самое худшее, что могло случиться с Лука-кой. Мне этого достаточно.

В конце интервью Тумас Мазетти поднялся и неожиданно спросил:

— Как ты думаешь, сколько осталось Лука-ке?

— Я не знаю, что ответить.

— Ну сколько? Год? Пять? Двадцать? Через двадцать лет он будет уже старый.

— У меня никаких ожиданий, мечтаний и прогнозов на этот счет.


— Знаешь сколько? Четырнадцать месяцев.

— С чего вы взяли?

— Четырнадцать месяцев! Это моя цифра. Посмотрим!

Как сообщал сайт charter97.org, 4 июля беларускую границу незаметно для ПВО пересек легкомоторный шведский самолет. Над Ивенцом и окраинами Менска с него были сброшены плюшевые медведи с плакатами в поддержку свободы слова в Беларуси. Власти Беларуси не признавали факта полета до 26 июля, заявляя, что ведется проверка. Тем временем были задержаны фотограф Антон Суряпин, который выложил в интернете фото плюшевых медведей, найденных под Ивенцом, а также риелтор Сергей Башаримов, который в Менске сдавал шведам квартиру.

После этого Лука-ка снял с должностей председателя Госпогранкомитета генерал-майора Игоря Рачковского и командующего ВВС и войсками ПВО Вооруженных Сил генерал-майора Дмитрия Пахмелкина.

Также из Беларуси выгнали шведского посла Стефана Эрикссона и весь персонал посольства.


"Хартыя’97"

 

 

20 верасня 2012 г.

Антону Сурапіну змянілі месца падпіскі аб нявыездзе  


Фатограф Антон Сурапін пераехаў у Менск.


Як паведамляе прэс-служба БАЖ, сёння журналісту падпіску аб нявыездзе перанеслі са Слуцка ў Менск.


— Дамагчыся змены падпіскі аб нявыездзе на Менск было няцяжка, следчыя абсалютна спакойна на гэта пагадзіліся. Я ўчора пераехаў у Менск, усё яшчэ шукаю кватэру, але на дадзены момант мне сябар дапамог з жыллём, — распавёў Сурапін.

Цяпер Сурапін праходзіць практыку, а з 1 кастрычніка працягне вучобу ў Інстытуце журналістыкі БДУ.

— Спадзяюся, што ў хуткім часе будзе закрытая і крымінальная справа ў дачыненні да мяне, — сказаў ён.


"Хартыя’97"

 

 

12 сьнежня 2012 г.

 

За "мядзьведзікаў" адкажа дзяжурны памежнага паста


Сьледчы камітэт Беларусі завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы па абвінавачваньні вайскоўца органаў памежнай службы ў парушэньні правілаў нясеньня памежнай службы.

Сьледзтвам прынята рашэньне аб перадачы крымінальнай справы пракурору для накіраваньня ў суд, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю СК.


— Сьледзтвам устаноўлена, што 4 ліпеня 2012 каля 5 гадзін 57 хвілін падданыя Каралеўства Швэцыі на лёгкаматорным самалёце на вельмі малой вышыні з боку Літоўскай Рэспублікі паблізу населенага пункта Баранавічы Іўеўскага раёна незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.

У ходзе палёту над тэрыторыяй Беларусі экіпажам былі выкінутыя плюшавыя медзьведзяняты, — нагадалі ў СК.

Пры перасячэньні дзяржаўнай мяжы самалёт быў своечасова выяўлены памежным нарадам.

— Пра гэта здарэньне нарад далажыў дзяжурнаму памежнаму пасту "Суботнікі", які уваходзіў у склад нараду па ахове дзяржаўнай мяжы.

Дзяжурны памежнага паста ў парушэньне усталяванага парадку, па ўласнай нядбайнасьці, не перадаў прынятае данясеньне аб назіраньні паветранай мэты — лятальнага апарата над дзяржаўнай мяжой у злучэньне ВПС і СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і вышэйшаму дзяжурнаму памежнага атраду, — канстатавалі ў СК.

— Паколькі апавяшчэньне адсутнічала, злучэньні супрацьпаветранай абароны Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь не былі пераведзены ў рэжым павышэньня ступені баявой гатоўнасьці, не знайшлі і не спынілі парушэньне дзяржаўнай мяжы Беларусі замежным паветраным суднам, — адзначылі ў Сьледчым камітэце.

У ліпені ў сувязі з "мядзьвежым дэсантам" Лука-ка вызваліў са сваіх пасадаў старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі супрацьпаветранай абароны Дзьмітрыя Пахмелкіна.


"Радыё Свабода"

 

 

18 лютага 2013 г.

Памежніку-"стрэлачніку" далі 2 гады калоніі


Памежніка, які прапусціў "плюшавы дэсант", прысудзілі да 2 гадоў калоніі.

Памежнік, які ў парушэнне службовых абавязкаў не далажыў пра шведскі самалёт, які  парушыў дзяржаўную мяжу Беларусі, прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пра гэта "БелТА" паведамілі ў Вярхоўным судзе Беларусі.

4 студзеня быў вынесены прысуд адным з ваенных судоў ваеннаслужачаму памежніку, які прызнаны вінаватым па ч.2 арт.453 (Парушэнне правілаў нясення памежнай службы) КК Беларусі ў тым, што не паведаміў у адпаведныя падраздзяленні Мінабароны аб факце перасячэння мяжы.

Нагадаем, 4 ліпеня лёгкаматорны грамадзянскі самалёт, пілатуемы падданымі Швецыі, перасёк з боку Літвы паветраную прастору Беларусі і раскідаў над Менскам і Івянцом плюшавых мішак з заклікамі да свабоды прэсы ў краіне. Тады Мінабароны Беларусі заявіла, што не было парушэнняў паветранай межы краіны, і назвала інфармацыю пра "дэсант плюшавых мішак" правакацыяй.

КДБ Беларусі распачаў крымінальную справу па факце незаконнага перасячэння мяжы, былі затрыманыя два беларускія грамадзяніна — фатограф Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў.

Пасля яны былі адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе.

31 ліпеня за "неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь" Лука-ка зняў з пасадаў кіраўніка Дзяржпамежкамітэта Ігара Рачкоўскага і камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёра Змітра Пахмелкіна.


"Хартыя’97"

 

 

27 чэрвеня 2013 г.


"Славик из КГБ" грозит шведским пилотам


Участник "плюшевого десанта" Томас Мазетти получил письмо с угрозами.

Неизвестный автор, который представился сотрудником беларуского КГБ, пишет, что шведский пилот вскоре может оказаться в тюрьме КГБ в Менске. Текст письма Томас Мазетти передал в редакцию charter97.org.

"Привет, Томас. Как твои дела? Я надеюсь скоро увидеть тебя в Беларуси. Очень жду этого.

Забыл представиться. Меня зовут Слава, но ты можешь звать меня Славик. Я работаю в очень хорошем месте. Некоторые люди называют его "американка". Наверное, тебе пока неизвестно, что это значит, но скоро ты узнаешь об этом.

Я слышал, что в ближайшее время ты здесь появишься. Очень волнуюсь из-за того, что ты можешь попасть в руки к другим людям, а не ко мне. Поэтому я решил написать тебе и попросить передать им, что ты мой. Меня здесь все знают как Славика. Надеюсь, что скоро увидимся, мой плюшевый медвежонок", — пишет автор письма.

Томас Мазетти ответил ему:

"Мы уже переписывались раньше, и я учил вас хорошим манерам. Мы почти забыли о вашем плохом воспитании. Но мы помним о том, как вы мучаете людей. Придёт время, и вы заплатите за это", — написал он, отметив бессмысленность дальнейших угроз в свой адрес.


"Хартыя’97"

 


29 чэрвеня 2013 г.

 

КГБ закрыл дело о "плюшевом десанте"


Комитет государственной безопасности Беларуси завершил расследование дела о "плюшевом десанте".

Об этом сообщил журналистам в пятницу в Менске первый заместитель председателя КГБ Игорь Сергеенко, передает "Интерфакс".

— Дело завершено, — сказал он.

В то же время Игорь Сергеенко отказался от комментариев о том, с какими результатами завершено расследование и какова дальнейшая судьба этого дела и его фигурантов.

Напомним, 4 июля 2012 года легкомоторный гражданский самолет, пилотируемый двумя подданными Швеции, пересек со стороны Литвы воздушное пространство Беларуси и разбросал над Менском и Ивенцом (Менская область) плюшевых мишек с призывами к свободе прессы в стране. КГБ Беларуси возбудил уголовное дело по факту незаконного пересечения границы, были задержаны два беларуских гражданина. Впоследствии они были отпущены под подписку о невыезде.

31 июля Лука-ка освободил от должности председателя Госпогранкомитета Игоря Рачковского и командующего ВВС и войсками ПВО Дмитрия Пахмелкина, ряду руководителей силовых структур были объявлены выговоры.

В августе прошлого года из Менска также выгнали шведского посла.

В феврале стало известно, что Гараденский межгарнизонный военный суд приговорил к двум годам лишения свободы с отбыванием наказания в колонии усиленного режима пограничника в звании прапорщика, который не сообщил о нарушении госграницы шведским самолётом. Он был признан виновным по ч.2 ст.453 (Нарушение правил несения пограничной службы) Уголовного кодекса Беларуси.

Участники "плюшевого десанта" периодически получают письма с угрозами, подписанные "сотрудниками КГБ".


"Хартыя’97"

 

 

Крымінальны перасьлед Сурапіна і Башарымава спынілі


Паводле кіраўніка прэсавай службы КДБ Артура Стрэха, "крымінальны перасьлед адносна Антона Сурапіна і Сяргея Башарымавы спынены", перадаў "Інтэрфакс".

— Адносна Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава былі праведзеныя ўсе неабходныя сьледчыя дзеяньні, па выніках якіх крымінальны перасьлед гэтых асобаў матывавана спынены, — сказаў Артур Стрэх.

Таксама Артур Стрэх паведаміў, што Сурапін і Башарымаў праінфармаваныя пра гэтае рашэньне.

Фотажурналіста Антона Сурапіна навіна пра зьняцьце зь яго крымінальнага абвінавачваньня засьпела на здымках у Мірскім замку.

— Ужо звоняць сябры і віншуюць. Вядома, я вельмі рады, што нарэшце гэта завершана і зьявілася такая інфармацыя КДБ, пасьля якой людзі ведаюць, што зь мяне зьнятыя абвінавачаньні. Амаль год я быў у стане, падобным да закладніка. Мне нічога не казалі, на допыты не выклікалі, але дзейнічала падпіска пра нявыезд і пра неразгалошваньне. Так, гэта можна параўнаць з закладнікам, і таму я вельмі рады, што гэта ўсё скончылася.

Антон Сурапін выказаў задавальненьне, што ўсе абвінавачаньні зьнятыя і зь Сяргея Башарымава.

— Хоць я і ня ведаў дакладна, у чым яго падазравалі, але вельмі рады, што і адносна яго справядлівасьць перамагла.

Справа пра "плюшавы дэсант" спыненая зусім ці толькі скончылася расьсьледаваньне? Антон Сурапін не бярэцца адказваць на гэтае пытаньне.

— Магчыма, цалкам закрылі, магчыма, цалкам прыпынілі. Быў жа суд над памежнікам, якога пакаралі за тое, што не паведаміў начальству пра швэдзкі самалёт. Таму, спадзяюся, больш нікога судзіць ня будуць. Але хто ведае, што можа зьявіцца ў галовах гэтых сьледчых ці іх начальства?


Алег Грузьдзіловіч

"Радыё Свабода"



Обновлен 28 июн 2013. Создан 11 авг 2012



  Комментарии       
Всего 2, последний 2 мес назад
kanc 10 апр 2017 ответить
Знаючи українську, не так і легко було читати білоруською. Але цікаво, дякую.
   
szlachta 10 апр 2017 ответить
Ведаючы беларускую, даволі лёгка чытаю навіны ўкраінскаю, гляджу ўкраінскія тэлевізійныя каналы :)
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter