Ачысцім Беларусь ад “маскалёўскага свету”

"НЕ!" — Маскалёўскае заразе на Беларусі



З праявамі “маскалёўскага свету” трэба змагацца законным шляхам


Гарадзенец, рэдактар беларускай службы рэсурсу “InformNapalm” Дзяніс Івашын лічыць, што з праявамі “днр” і “лнр” у Беларусі трэба змагацца законным шляхам.

Маладзён быў адным з першых, хто праз адкрытыя крыніцы знайшоў ў Гародні аўтамабіль з налепкамі “днр”, што ездзіць па месте. Дзяніс ўпэўнены, што кіроўцам ды ўладальнікам гэтага аўто з'яўляецца адзін з гарадзенскіх байкераў і менавіта гэтым транспартам ажыццяўляецца перакідка грузаў ў “днр” і “лнр”.

— Калі вы пабачылі недзе праявы так званага “маскалёўскага свету”, пабачылі пэўныя агітацыйныя матэрыялы ў выглядзе тых жа налепак ці ўлётак, гэтую інфармацыю можна падаваць у спецслужбы Рэспублікі Беларусь. Іх непасрэдная задача прыцягваць да адказнасці. Я лічу, што мусіць быць пэўная супраца, — кажа Дзяніс Івашын.

Актывісты чакаюць ад кіраўніцтва гарадзенскага ДАІ адказу на пытанні, што рабіць з такімі налепкамі на машыне і спадзяюцца на тое, што за праяву сепаратызма ў Беларусі прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.


“Беларускае Радыё Рацыя”, 11 ліпеня 2016 р.

 


Мусім вычысціць Беларусь ад гэтага бруду


За налепкі “днр” на транспартных сродках, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, прадугледжаны штраф у памеры 1 базавай велічыні.

Такі адказ прыйшоў гарадзенцу Ігару Банцару, які падаваў запыт у Дзяржаўтаінспекцыю Гарадзенскай вобласці аб законнасці такіх налепак. Грамадскі актывіст некалькі тыдняў таму ўбачыў джып з налепкай “днр” і напісаў заяву ў гарадзенскую ДАІ:

— Я вельмі задаволены адказам, які прыйшоў на мой зварот, які я пісаў на імя начальніка абласнога ДАІ. Гэта нам дадало ўпэўненасці і сіл у тым, што трэба далей змагацца з праяўленнямі сепаратызму, які праяўляецца таксама і такімі метадамі, як налепкі незразумелых структураў на беларускіх машынах.

Па словах Ігара Банцара, ён збіраецца далей падаваць на ўладальніка гэтага аўто заяву ва ўпраўленне КДБ па Гарадзенскай вобласці, каб законнным шляхам памагатага “маскалёўскага свету” прыцягнулі да адказнасці за праявы сепаратызму.


“Беларускае Радыё Рацыя”, 12 ліпеня 2016 р.

 


Ачысцім Беларусь ад “маскалёўскага свету”


Налепкі “днр” на аўтамабілях, зарэгістраваных у Беларусі, незаконныя.

За налепкі “днр” на транспартных сродках, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, прадугледжаны штраф 1 базавая адзінка. Такі адказ прыйшоў гарадзенскаму актывісту Ігару Банцару, які падаваў запыт у Дзяржаўтаінспекцыю Гарадзенскай вобласці аб законнасці такіх налепак, перадае “Радыё Рацыя”.

Грамадскі актывіст некалькі тыдняў таму ўбачыў джып з налепкай “днр” і напісаў заяву ў ДАІ.

— Я вельмі задаволены адказам, які прыйшоў на мой зварот, што я пісаў на імя начальніка абласной ДАІ. Гэта нам дадало ўпэўненасці і сіл у тым, што трэба далей змагацца з сэпаратызмам, які выяўляецца таксама і такімі метадамі, як налепкі незразумелых структур на беларускіх самаходах, — мяркуе актывіст.

Са слоў Ігара Банцара, ён мерыцца далей падаваць на ўладальніка гэтага аўто заяву ва ўправу КДБ Гарадзенскай вобласці, каб памагатага “маскалёўскага свету” законным шляхам прыцягнулі да адказнасці за выяўленне сэпаратызму.


“Хартыя’97”, 12 ліпеня 2016 р.

 

 

Светлагорскі паляўнічы на каларадскія стужкі зноў парэзаў колы машыне


У Беларусі зноў парэзалі колы машыне з каларадскае стужкай.

Гэта здарылася ў Маладзёжным мікрараёне Светлагорску, імаверна, уначы з 15 на 16 ліпеня. На месцы здарэння працавала ДАІ. 

Гэта не першы падобны інцыдэнт у гэтым месте ў Гомельскай вобласці. Міліцыя шукае чалавека, які гэта робіць.

Некалькі рокаў таму ў Масковіі вырашылі выкарыстоўваць каларадскую стужку як сімвал Перамогі на замену чырвонаму савецкаму сцягу. Аднак пасля анексіі Крыма і захопу Данбаса многія сталі разглядаць стужку як сімвал агрэсіі і шавінізму.


"Наша Ніва"


17 ліпеня 2017 р.

 

 

ДАІ Светлагорска не рэкамендуе вешаць каларадскія стужкі на аўто


ДАІ не рэкамэндуе чапляць георгіеўскія стужкі: вярнуўся “сьветлагорскі Дзетачкін”, які змагаецца з “русским миром”

У Сьветлагорску пасьля амаль месячнага перапынку зноў пачалі рэзаць колы аўтамабіляў, на якіх прымацаваныя так званыя “каларадскія стужкі”. Чарговы інцыдэнт адбыўся ў ноч з 15 на 16 ліпеня ў мікрараёне “Маладзёжны”.

— Пашкоджанымі аўтамабілямі займаюцца супрацоўнікі крымінальнага вышуку, — кажа начальнік Сьветлагорскага аддзяленьня ДАІ Васіль Гапоненка. — “Георгіеўскія (каларадскія) стужкі” раздавалі “валянтэры” падчас мінулых сьвятаў, некаторыя аўтааматары і пачапілі іх на свае аўтамабілі. Мы можам толькі рэкамэндаваць кіроўцам гэтага не рабіць. І рэкамэндуем.

Мясцовыя жыхары ў Сьветлагорску лічаць, што тут зьявіўся наступнік героя савецкай камэдыі “Сьцеражыся аўтамабіля” са сваёй адметнай спэцыялізацыяй. Той Дзетачкін краў аўтамашыны ў людзей, якія жылі на “непрацоўныя даходы”, прадаваў, а выручаныя грошы пералічваў на рахункі дзіцячых дамоў.

Цяперашні “сьветлагорскі Дзетачкін”, на думку грамадзкага актывіста, гісторыка Тэльмана Масьлюкова, “ваюе” не з аўтамашынамі, а з “русским миром”, з сэпаратызмам ды імпэрскасьцю, сымбалем якіх стала маскалёўская каларадская стужка падчас вайны на ўсходзе Ўкраіны і акупацыі Крыму.

— Некалі георгіеўская (“каларадская”) стужка, праўда, у крыху іншай колеравай гаме, асацыявалася з воінскай адвагаю, а цяпер у многіх выклікае адмоўныя эмоцыі. Гэта як свастыка: калісьці яна была графічным адлюстраваньнем сонца, а ў руках фашыстаў стала сымбалем зла і гвалту, — сказаў “Свабодзе” гісторык Масьлюкоў.

У чэрвені міліцыя зафіксавала ў Сьветлагорску каля дзесяці выпадкаў пашкоджаньня аўтамабіляў з каларадскай стужкай. Невядомы зламысьнік праколваў шыны ў пакінутых каля дамоў аўто. Найбольш такіх выпадкаў зафіксавана было менавіта ў мікрараёне “Маладзёжны”. На адной з машын невядомы нават паскакаў, моцна пашкодзіўшы кузаў.

Пасьля публікацыі ў мэдыя інфармацыі пра выхадкі “мясцовага Дзетачкіна” машыны з “каларадскімі” стужкамі пакінулі ў спакоі. Але ненадоўга.

— Маёмасьць, безумоўна, нельга, псаваць, — перакананы сьветлагорскі прадпрымальнік Юры Ляшэнка, які займаецца пасажырскімі аўтаперавозкамі. — Але ня трэба й правакаваць людзей на нэгатыўную рэакцыю, чапляючы георгіеўскія (“каларадскія”) стужкі ды прыклейваючы партрэты Сталіна на капот або шкло. Паласатая стужка, якую памылкова называюць “георгіеўскай” (“каларадскай”), неадназначна ацэньваецца ў нашым грамадзтве. У Берасьці і Магілёве ДАІ адрэагавала штрафамі на такія “ўпрыгажэньні” аўтамабіляў. І правільна. Аўтамабілі з графіці на капотах ды бакавінах наагул не павінны на тэхаглядах дапускацца да эксплюатацыі на беларускіх дарогах.


“Радыё Свабода”, 17 ліпень 2017 р.

 



Обновлен вчера. Создан 12 июл 2016



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter