У мурал аб маскоўска-менскім “сяброўстве” мастак “уплёў” калючы дрот




Невядомыя дамалявалі калючы дрот на графіці аб "сяброўстве" Менска і Масквы


Невядомыя перамалявалі графіці аб сяброўстве Менска і Масквы на шматпавярхоўцы па вуліцы Магілёўскай, 32. У букеце і вянку з рамонкаў і васількоў менчукі заўважылі новы элемент — калючы дрот.

Па інфармацыі "Еўрарадыё", "карэкцыя" насценнага жывапісу адбывалася ў першай палове дня ў нядзелю 23 кастрычніка.

Вакол хадзілі людзі, але ніхто не звяртаў увагі на тое, што ля сцяны стаіць пад'ёмнік, на якім працуе чалавек у камбінезоне.

Праз праект Signal аўтар перадаў, што цяпер у графіці ёсць хоць нейкі сэнс: "Выратаваць? Тое, што мёртвае, памерці не можа. Але сэнсу дадаць удалося".Нагадаем, у чэрвені маскалёўскі мастак Артур Кашак стварыў сваё графіці на сталічнай шматпавярхоўцы. Яно стала своеасаблівым "падарункам" да Дня Масквы Менску. Менчукі тады адрэагавалі на малюнак па-рознаму.

Раней аўтар малюнка распавёў, што на графіці сышло каля 300 балончыкаў фарбы і гэтая праца стала для яго на той момант самай маштабнай.

Як паведамлялі сталічныя ўлады, хлопчык на малюнку сімвалізуе Менск, а дзяўчынка — Маскву. На іх кашулях — гербы гэтых местаў. Праца была выкананая па ініцыятыве прадстаўніцтва места Масквы.

 


Гэта не вандалізм, а выпраўленне вандалізму


23 кастрычніка раніцай невядомы мастак дамаляваў на графіці аб беларуска-маскалёўскай інтэграцыі на вуліцы Магілёўскай калючы дрот. Новы элемент з’явіўся ў букеце кветак у руках хлопчыка і ў вянку на галаве дзяўчынкі.

"Нашай Ніве" атрымалася звязацца з аўтарам, які не раскрывае свайго імя, аднак пагадзіўся адказаць на некалькі пытанняў.

— Няўжо ніхто не звяртаў увагу на працу з пад’ёмнікам вакол графіці?

Ананімны графіціст:

Мінакі ўвагі не звярталі. Гэта была пахмурная раніца нядзелі.

— Чым вам не падабаўся першапачатковы варыянт?

— А вам самім хіба падабаўся? Па-мойму, гэта найлепшы варыянт ягонага выпраўлення. Іншых варыянтаў не было.

— Як думаеце, што зараз будуць рабіць з вашай працай? Пакінуць усё як ёсць? Замалююць?

— Цяжка прагназаваць. Сітуацыя такая, што варыянт зафарбоўвання досыць тэхнічна складаны і выклікае яшчэ большы негатыў у іх бок.

— Не баіцеся крымінальнага пераследу?

— Гэта глупства. Здаецца, сам арыгінал ніякім чынам не аформлены афіцыйна. Гэта можна лічыць не вандалізмам, а выпраўленнем вандалізму.

— Вы Бэнксі?:)

— Без каментароў.


Зміцер Панкавец, Ірына Арахоўская

"Наша Ніва", 24 кастрычніка 2016 р.

 


У графіці "Менск-Масква" уплялі калючы дрот


Прапагандысцкае графіці "Масква-Менск" на вуліцы Магілёўская, 32 у Менску ўпрыгожылі калючым дротам. Цяпер у букеце, які трымае хлопчык, і на вянку, што на галаве дзяўчынкі, з'явіліся прыгожыя, па-мастацку ўпісаныя шыпы. Фота "навінкі" апублікаваў у сацсетках праект Signal.

Па інфармацыі "Еўрарадыё", "карэкцыя" насценнага жывапісу адбывалася ў першай палове дня ў нядзелю 23 кастрычніка. Вакол хадзілі людзі, але ніхто не звяртаў увагі на тое, што ля сцяны стаіць пад'ёмнік, на якім працуе чалавек у камбінезоне.

Праз праект Signal аўтар перадаў "Еўрарадыё", што цяпер у графіці ёсць хоць нейкі сэнс: "Выратаваць? Тое, што мёртвае, памерці не можа. Але сэнсу дадаць атрымалася".

Нагадаем, графіці, прысвечанае сяброўству Менска і Масквы, з'явілася ў сталіцы на пачатку лета. Яго мастацкі складнік і ідэя выклікалі шэраг абурэнняў сярод мінчукоў.


Маша Калеснікава

 

 

Мінакі пра мурал аб менска-маскоўскім “сяброўстве”: А што, нешта змянілася?


Менчукі не заўважаюць, што графіці аб маскоўска-менскім “сяброўстве” на 32 доме па сталічнай вуліцы Магілёўская змянілася. У малюнак невядомы мастак “уплёў” калючы дрот. Раніцай 24 кастрычніка пра гэта даведаўся інтэрнэт, але не мясцовыя жыхары.

— У сэнсе, нешта змянілася? Мы ў інтэрнатах студэнцкіх жывем. Малюнак вельмі дзіўны, хацелася б тон змяніць, — рэагуюць студэнткі, якіх сустракаю каля мурала.

Дзве жанчыны спыняюцца і разглядаюць малюнак, але пра змены яны даведваюцца… з Твітара.

— Наогул, яго варта замаляваць было б, цалкам. Адразу нам гэты малюнак не спадабаўся, — рэагуюць мясцовыя жыхаркі.

Дзвюм студэнткам прапаную адразу паглядзець на малюнак. Глядзяць і… нічога не заўважаюць.

— Мы кожны дзень ходзім тут і ўжо не заўважаем, мы тут вучымся побач. Учора не хадзілі бо быў выхадны, — пра змены яны даведваюцца, толькі калі кажу пра гэта.

Дырэктар студыі “Наватэк Арт”, якая ініцыявала такі падарунак да Дзён Масквы ў Менску, Іван Панцялей ніяк не пракаментаваў змены.

— Пакуль не бачыў. Ніяк не магу гэта ацаніць ці пракаментаваць, — расказаў “Еўрарадыё” Іван.


Арцём Мартыновіч


"Еўрарадыё", 24 кастрычніка 2016 р.

 


Граффитист рассказал, почему "дружба" Менска и Москвии расцвела колючей проволокой


Поясняя свои мотивы, он отметил, что видит скрытую угрозу в отношениях Беларуси и Маскови.
По словам молодого человека, "дорисовать" граффити оказалось очень просто — понадобился только подъёмник, краска и малярный комбинезон, пишет tut.by.

— Малярный комбинезон обошёлся мне в 7 рублей. Аренда техники — 80 рублей. Ну и краски докупили две банки, большая часть у меня была. Работать мешала только погода. Было холодно, и дождик был неприятный, — рассказал он.

Граффитист также отметил, что никто из прохожих на его работу внимания не обращал.Поясняя свои мотивы, он отметил, что видит скрытую угрозу в отношениях между Беларусью и Масковией:

— Я вижу отношения наших стран как что-то, что скрывает в себе множество подводных камней и возможных опасных моментов, которые мы пытаемся спрятать за васильками и ромашками. Можно сказать, что это такая вылезшая правда жизни, которую не получилось спрятать.

Хочется сказать, что главное для меня — это внесение нового смысла в чужую работу. А трактовки я оставляю зрителям, — объяснил граффитист.

 


Я адчуў глыбокае задавальненне ад праведзенай працы


Беларускі мастак патлумачыў, навошта ён унёс свае праўкі ў графіці пра "сяброўства" Менска ды Масквы.

Вулічны мастак, дамаляваў калючы дрот да графіці пра беларуска-маскалёўскае "сяброўства", называе сябе "аўтарам паляпшэння".

— Мне стала сорамна за падарунак сваіх маскоўскіх калег, і я надумаў надаць гэтаму хоць нейкі сэнс, — сказаў ён у інтэрв'ю "БелаПАН".

На пытанне, як нарадзілася ідэя дамаляваць калючы дрот, мастак адказаў:

— Мне падабаецца дапаўняць чужыя працы невялікімі штрыхамі, надаваць ім новы сэнс. Калючы дрот — добры, шматслаёвы сімвал і цалкам дарэчны, калі гаворка ідзе пра стасункі Масковіі з іншымі краінамі.

Са слоў ананімнага аўтара, тэхніку для нанясення малюнка на два шматпавярховыя дамы ўдалося дастаць без праблем, аднак паведамляць падрабязнасці ён не стаў.

Мастак таксама распавёў, што маляваў на вуліцы цягам каля трох гадзін і рэакцыі мінакоў не заўважыў.

— З вышкі дрэнна відаць. Я думаю, мінакі спалі ў сваіх цёплых ложках, і правільна рабілі, — сказаў ён. — Няма ніякай розніцы, што маляваць — калючы дрот або рамонкі. Але калі я гэта зрабіў, то адчуў глыбокае задавальненне ад праведзенай працы і ад новага выгляду гэтага фасада.

На пытанне, ці не баіцца ён пераследу з боку праваахоўных органаў, мастак адказаў:

— Не, але калі яны звернуцца да мяне, я знайду, што ім адказаць.

Вобраз калючага дроту, паводле ягоных слоў, азначае, што "ва ўсяго ёсць прыхаваная старана", у гэтым выпадку — "непрыгожая і нават небяспечная".

Графіціст таксама адзначыў, што стараецца не думаць пра цяперашнія беларуска-маскалёўскія дачыненні і тых людзей, якія сёння знаходзяцца ва ўладзе ў Беларусі ды Масковіі, бо адразу пачынае "нервавацца і перажываць".

Ён таксама паведаміў, што знаёмы з мэнэджэрам і з непасрэдным выканаўцам праекта графіці.

Аўтар графіці — мастак Артур Кашак з Яраслаўля — ад каментароў адмовіўся.

— Вам лепей папрасіць каментары ў арганізатараў гэтага праекта. Я ўсяго толькі выканаўца і не магу вам нічога сказаць, — заявіў ён "БелаПАН".

Графіці, якія сімвалізуюць беларуска-маскалёўскае "сяброўства", былі нанесеныя на два жылыя дамы на вуліцы Магілёўскай у Менску з ініцыятывы маскалёўскага боку і прымеркаваныя да Дзён Масквы ў Менску, якія праходзілі ў чэрвені гэтага року. Хлопчык на малюнку сімвалізуе Менск, дзяўчынка — Маскву (на іх цішотках намаляваныя гербы местаў).

Графіці выклікалі шквал крытыкі і сталі аб'ектам кпінаў у сацсетках, іх звалі "адраджэннем манументальнай прапаганды".

Інфармацыя пра тое, што малюнак дапоўнены выявай калючага дроту, з'явілася раніцай 24 кастрычніка на старонцы стрыт-арт-супольнасці Signal у Facebook. Ананімны мастак працаваў у мінулую нядзелю пры дапамозе спецыяльнай пад'ёмнай тэхнікі. Паведамлялася таксама, што пасля заканчэння працы ён пакінуў Менск.


"Хартыя'97", 24 кастрычніка 2016 р.

 

 

Графіці разладу


Якое сяброўства, такое і графіці. Адыёзны менскі мурал, які падарыў урад Масквы беларускай сталіцы, трошкі падправіў невядомы мастак. Арыгінал выявы, на якой гіганцкі хлопчык у кашульцы з гербам Менска дорыць букет кветак дзяўчынцы-Маскве ў вянку, трошкі быў зменены. Некалькі гадзінаў працы, на якую, дарэчы, ніхто не звярнуў увагу, — і атрымаўся новы сімвал беларуска-маскалёўскіх стасункаў. Сцябліны кветак пасля працы майстра пераўтварыліся ў калючы дрот. Такім чынам, абсалютна бяздарнае графіці было ўратаванае. Нарэшце мурал, вакол якога ламалі вербальныя дзіды тысячы суайчыннікаў, займеў сэнс. Калі раней гэта было проста прапагандысцкае абы-што, то цяпер мы ўбачылі рэальны сімвал міждзяржаўных стасункаў, дзе пад выглядам падарункаў часта ўцюхваецца нешта малапрыемнае.

У сітуацыі з перамалёўваннем графіці "Дружба" варта звярнуць увагу на тое, што абсалютнай большасці беларусаў на гэты ўзор саюзнай творчасці проста начхаць. Пра гэта сведчыць хаця б той факт, што невядомы мастак адкрыта некалькі гадзін працаваў у цэнтры горада над змяненнем малюнка. І ніхто з мінакоў ці жыхароў будынка па вуліцы Магілёўскай не спыніў "акт вандалізму". Калі б не СМІ, то сумнеўна, што хтосьці б увогуле б заўважыў змены. Падумаеш, калючы дрот. А мог бы і матрошку гіганцкую намаляваць. Так што, невядомы графіціст паступіў з арыгінальнай выявай цалкам гуманна.

Цікава, што лёс графіці "Дружба" абыякавы не толькі менчукам, але і праваахоўнікам. Звычайна тыя ведаюць дзеянні апазіцыянераў на пяць крокаў наперад. Але тут мы бачым, што на мурал усе забыліся. Нават міліцыянты. Карацей, паляцяць шапкі некаторых уладаахоўнікаў, якія праспалі такі казус.

Няма сумневаў, што праз некалькі дзён скандальнаму графіці будзе вернуты стэрыльны выгляд. Нягледзячы на гэта, акцыя па перамалёўванню графіці "Дружба" на сцяне сталічнага шматпавярховіка ўвойдзе ў падручнікі гісторыі як прыклад паспяховасці гарадской арт-партызанкі.

 

Мікола Бянько
"Беларускае Радыё РАЦЫЯ", 25 кастрычніка 2016 р.

 

 

Менгарвыканкам асудзіў “калючы дрот” на мурале ў Менску,

назваўшы яго хамствам у дачыненні да гараджан


Менгарвыканкам асуджае ўчынак графіціста, які ўнёс змены ў малюнак аб дружбе Масквы і Менска. Пра гэта “БелТА” паведаміла прэс-сакратар Менгарвыканкама Алена Мохар.

— Гарадскія ўлады падтрымліваюць вулічны стрыт-арт, аднак гэта не значыць, што камусьці будзе дазволена ўмешвацца ва ўжо створаныя ў месце працы. Учынак невядомага графіціста, які ўнёс змены ў малюнак аб дружбе Масквы і Менска, — гэта, перш за ўсё, непавага да маскалёўскага мастака Артура Кашака і адкрытае хамства ў адносінах да менчукоў, — адзначыла Алена Мохар.

Яна падкрэсліла, што малюнак у любым выпадку адновяць у першапачатковым варыянце. Асоба графіціста будзе ўстаноўлена ў бліжэйшы час.

— Мы прапануем мастаку да канца гэтага тыдня выправіць малюнак самастойна, у адваротным выпадку панесеныя местам выдаткі будуць выстаўлены яму ў судовым парадку, — падкрэсліла Алена Мохар.

 


Блогер Матолька звяртаецца ў Менгарвыканкам з просьбай захаваць новы варыянт графіці


Блогер Антон Матолька адрэагаваў на каментар Менгарвыканкама з асуджэннем учынка ананімнага графіціста, які дамаляваў калючы дрот на графіці, прысвечаным беларуска-маскалёўскаму “сяброўству”.

“А мне вось, спадабалася, — піша Матолька ў сваім “Facebook”. — Таму я вазьму і напішу электронны зварот у Менгарвыканкам, што мне новы варыянт малюнка падабаецца, і прашу ўлічыць голас жыхара сталіцы і пакінуць яго ў цяперашнім выглядзе, з калючым дротам, як і намаляваў невядомы графіціст.

Даслаць афіцыйнае электроннае паведамленне ў Менгарвыканкам можна па спасылцы (http://minsk.gov.by/ru/feedback/10/).

Дасылайце таксама зварот, калі вам новы варыянт малюнка спадабаўся. Мы ж жыхары Менска? Менчукі? Дык няхай вучацца прыслухоўвацца да меркавання жыхароў”, — піша Матолька.


“Наша Ніва”, 25 красавіка 2016 р.

 

 

Знойдзены мастак, які намаляваў дрот на графіці “Менск-Масква”


“Мэр” Менска Шорац заявіў, што рыхтуе супраць яго судовы пазоў.
Выканаўца самавольнай замалёўкі графіці на вуліцы Магілёўскай у Менску знойдзены, і з яго запатрабуюць грошы праз суд. Аб гэтым заявіў старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац на прэс-канферэнцыі 21 снежня, паведамляюць “Белорусские новости” (naviny.by).

— Гэта мая цвёрдая пазіцыя: калі графіці з'явілася падчас правядзення дзён Масквы ў Менску і гэты эскіз быў узгоднены намі і маскалямі, то, я мяркую, гэта не правільна, калі хтосьці, зыходзячы з нейкіх асабістых меркаванняў, прыходзіць і замалёўвае. <...>

Спаганяць абавязкова будзем, і нашы грамадзяне павінны разумець, калі хочаш штосьці намаляваць, — паглядзіце на тое, што робіцца на вуліцы Кастрычніцкай, калі прыехалі бразільскія мастакі і намалявалі. Але я супраць, каб потым на іх штосьці чорным зафарбоўвалі. Калі ёсць аўтар, то толькі з яго ведама трэба ўносіць змены. Калі пусціць усё на самацёк, мы прыйдзем да хаосу. Мы абавязкова спагонім выдаткі на змены. Трэба юрыдычна гэта пісьменна зрабіць, каб у судзе нашая пазіцыя была вельмі пераканаўчая, — сказаў Шорац.

У лістападзе графіці вярнулі ранейшы выгляд. Менгарвыканкам заявіў пра намер выставіць у судовым парадку кошт невядомаму мастаку за працу аднаўлення малюнка ў першапачатковым выглядзе. Пазней стала вядома, што праверку паводле факту самавольнага дамалёўвання графіці праводзіла ўправа Следчага камітэта ў Менску.

Са звестак журналістаў, да мастака — магчымага аўтара змяненняў у графіці — пакуль ніхто не звяртаўся з намерам спагнаць выдаткі на аднаўленне малюнка.


“Хартыя'97”, 21 сьнежня 2016 р.

 

 

Автор "колючей проволоки" на граффити в Менске: Тошнит от ложной пропаганды


Председатель Менгорисполкома 21 декабря заявил, что исполнитель зарисовки граффити на улице Могилёвской в Менске найден, и с него взыщут средства через суд.Блогер Антон Мотолько полагает, что это не так. 23 декабря он опубликовал в обращение неизвестного художника к общественности.

"Я хочу поблагодарить всех, кто оценил мою акцию. Этой работой я не хотел говорить о политике или отношении Беларуси и Масковии. Эти трактовки я бы оставил зрителю: пусть каждый сам решает, что значит колючая проволока, кому она колит руки, кому — голову, а кому — череп изнутри.

Своей акцией я хотел сказать, что если кто-то собирается превратить уличное искусство в инструмент пропаганды и коммерческой наживы, он должен быть готов к тому, что так просто ему это с рук не сойдёт, легко не будет.

Если кто-то считает, что может наплевать на мнение людей, горожан, пусть будет готов получить отпор, ответ от тех, кому не всё равно. Буду ли это я, или кто-то другой — не важно. В данном случае я говорю от имени всех тех, кого тошнит от ложной пропаганды и навязывания своего вкуса и своего мнения теми, кто выше.

Городское пространство не принадлежит чиновникам, которых мы не выбираем. Нет, уважаемые, мы вам не верим!

Спасибо!"


"Хартыя'97", 24 сьнежня 2016 р.

 

 

Власти не нашли автора изменений в граффити о “дружбе” Москвы и Менска


Милиция расписалась в собственном бессилии.

Завершена проверка по случаю с перерисованным граффити о “дружбе” Москвы и Менска в беларусской столице. Оснований для возбуждения уголовного дела не нашли, как и самого художника. Однако составили протоколы об административных правонарушениях на двух вероятных участников акции.

— В ходе доследственной проверки признаков уголовно наказуемого деяния не установлено. Выявлены признаки административного правонарушения. Материалы переданы в милицию для дачи правовой оценки и привлечения лица к административной ответственности, — сообщил официальный представитель управления Следственного комитета по Менску Алексей Климович.

В столичной милиции рассказали, что протоколы об административном правонарушении составлены в отношении двух человек по статье 10.9 КоАП (Умышленное уничтожение либо повреждение имущества). Им грозит штраф в размере до 50 базовых (1150 рублей). Этих граждан милиция посчитала причастными, а вот сам художник фигурирует как неустановленное лицо.

В ближайшее время протоколы рассмотрит суд, рассказал официальный представитель ГУВД Менгорисполкома Александр Ластовский.

— Материалы проверки собраны и будут в скором времени направлены в суд Октябрьского района Менска.

Напомним, в июне маскалёвский художник Артур Кашак представил своё граффити на столичной многоэтажке по улице Могилёвской, 32. Это стало своеобразным подарком ко Дню Москвы в Менске. Менчане тогда отреагировали на рисунок по-разному.

А в конце октября неизвестный художник дорисовал колючую проволоку на граффити. Вскоре через СМИ он на правах анонимности пояснил свои мотивы:

“В этой работе я не хотел говорить о политике или об отношениях Беларуси с Расеей. <…> Своей акцией я хотел сказать, что, если кто-то собирается превратить уличное искусство в инструмент пропаганды и коммерческой наживы, он должен быть готов к тому, что так просто ему это с рук не сойдёт”.

Руководство столицы предложило автору вернуть рисунку первоначальный вид в течение недели или это сделают силами места. В итоге так и случилось — власти исправили рисунок своими силами и пригрозили художнику судом для возмещения расходов.

В декабре мэр Менска Андрей Шорец заявил, что место будет взыскивать с граффитиста расходы за исправление. И тогда чиновник заявил, якобы личность дорисовавшего мурал человека уже известна.


“Цензор.НЕТ”, 1 сакавіка 2017 р.



Обновлен 01 мар 2017. Создан 25 окт 2016



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter