“Справа патрыётаў”

Навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музэю, кніганош, вязень сумленьня, вадалаз-ратавальнік МНС. Іх падазраюць у стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня (атр. 287 Крымінальнага кодэксу) або падрыхтоўцы масавых беспарадкаў (арт. 293).



За лагер баевікоў выдаюць афіцыйна зарэгістраваны патрыятычны летнік пад Асіповічамі


Становяцца вядомыя дэталі справы, што стала раскручвацца 21 сакавіка пасля заяваў Лука-кі аб выкрыцці "лагера баевікоў" недзе ў лясах "паміж Бабруйскам і Асіповічамі". Пазней у той самы дзень былі затрыманыя адзін з лідараў былога "Белага легіёна" Міраслаў Лазоўскі, кніганоша Алесь Яўдаха, бабруйскі падарожнік-экстрэмал Андрэй Дундукоў, а таксама яшчэ два былыя "легіёнаўцы" — супрацоўнікі сілавых ведамстваў.

Што спецслужбы маглі выдаць за "лагер баевікоў"? Сапраўды, ужо больш за дзесяць гадоў у Бабруйску дзейнічае вайскова-спартовы клуб "Патрыёт". Ён афіцыйна зарэгістраваны, працуе пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Ленінскага раёна Бабруйска. Гэты клуб адметны тым, што апроч фізічнага развіцця падлеткаў педагогі гутарылі з дзецьмі выключна на беларускай мове, ладзілі заняткі па гісторыі краіны. Нічога надзвычайнага — здаровы патрыятызм.

Кожнае лета "Патрыёт" ладзіў перасоўны палатачны лагер "Брыганціна", у якім школьнікі вучыліся выжыванню ў экстрэмальных умовах — распальваць вогнішча, гатаваць ежу, быць дысцыплінаванымі. Варта адзначыць, што дзяцей набіралі з сацыяльна неўладкаваных сем'яў.

Лагер "Брыганціна" курсаваў па маршруце Бабруйск — Кісялевічы — Мірадзіна — Сычкава — Ізюмава — Елавікі — Бабруйск. Хлопцы даглядалі могілкі ўдзельнікаў Другой сусветнай вайны, аказвалі дапамогу старым людзям.

Час ад часу ў лагеры ладзіліся культурныя мерапрыемствы. На сайце "Будзьмы" ёсць невялікая нататка, як да дзяцей прыязджалі пісьменніца Вольга Бабкова, а таксама бард Андрэй Мельнікаў. Ездзілі туды і іншыя дзеячы беларускай культуры.

Адзначым яшчэ раз, усё адбывалася абсалютна легальна, дазволена. Клуб быў патрыятычны, але зусім не экстрэмісцкі.

Кіраваў клубам былы спецназавец Мікалай Міхалькоў. Па нашых звестках, ён не арыштаваны. Але рашуча адмаўляецца размаўляць на гэтую тэму.

Прычым тут "Белы легіён"? З тых рэдкіх здымкаў, што фігуравалі ў Інтэрнэце з лагера Міхалькова, можна ўбачыць, што некаторыя з удзельнікаў мелі шаўроны "Беларусь. Гонар. Годнасць". Такімі карысталіся актывісты, якія выйшлі з "Белага легіёна". Але нічога кепскага і незаконнага ў такіх словах няма.

Што такое "Белы легіён"? Гэта патрыятычная арганізацыя, якая існавала ў 1990-я і спыніла сваю актыўную дзейнасць яшчэ на пачатку 2000-х. У 2008 роке, калі адбыўся выбух на стэле "Менск — места-герой", многія экс-актывісты "Белага легіёна" прайшлі праз 10-дзённыя затрыманні як "падазраваныя ў выбуху". У выніку справа супраць "Белага легіёна" развалілася. Цяпер нехта зноў спрабуе выцягнуць з шафы шкілет — арганізацыю, якая даўно не існуе.

Па нашых звестках, леташні лагер пад Бабруйскам актыўна здымалі супрацоўнікі спецслужб. Крыніцы "НН" выказваюць меркаванне, што ўжо тады рыхтавалася нейкая правакацыя.

Пакуль КДБ і іншыя сілавыя структуры маўчаць пра колькасць затрыманых, а таксама пра выстаўленыя абвінавачанні.


Зміцер Панкавец

 


Затрыманая група беларускіх актывістаў па падазрэнні ў "арганізацыі масавых беспарадкаў"


Кніганоша Алесь Яўдаха затрыманы па падазрэнні ў “арганізацыі масавых беспарадкаў”. Пра гэта напісаў у сваім Фэйсбуку намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Усевалад Сцебурака.

“Асобы з КДБ, што рабілі вобшук уночы на кватэры Алеся прад'явілі родным ордар і сказалі, што Алесь арыштаваны па абвінавачванні ўарганізацыі падрыхтоўкі масавых беспарадкаў. Крымінальны кодэкс РБ арт 293, частка №3. Паведамілі, што Пракуратура будзе “паведамлена” сення. Паколькі верагодна затрыманы ў СІЗА КДБ — перадачаў пакуль не возьмуць. З кватэры ўзялі нешта сімвалічнае. Вярнулі ключы ад машыны, на якой Алесь прыехаў на Кастрычніцкую (месца затрымання)”.

Учора былі таксама затрыманыя ўдзельнік былой вайскова-патрыятычнай суполкі “Белы легіён” Міраслаў Лазоўскі і жыхар сталіцы Андрэй Дундукоў.

Ёсць інфармацыя і пра іншых затрыманых. Па стане на 10:40 нашы карэспандэнты правяраюць яе.

Жыхар Менска Андрэй Дундукоў быў затрыманы, калі разам з жонкай і дзіцем ехаў на адпачынак.

Пра Андрэя Дундукова вядома, што ён аматар экстрэмальнага турызму, скачкоў з парашутам, вадалажання, промаальпінізму, страйкбола.

Міраслава Лазоўскага людзі ў цывільным і двое ў чорнай вопратцы ды ў масках на тварах прывезлі Міраслава дамоў і правялі ператрус.

— Быў збіты, твар у крыві. Завялі ў кайданках і пасадзілі на зэдлік тварам да сцяны. Дазволілі толькі даць папіць, размаўляць не дазволілі, — расказала ягоная нявеста Святлана.

З забраных рэчаў Святлана памятае камп'ютар, ейны планшэт.

— Сказалі, што для праверкі.

Таксама ў яго забралі шаўрон арганізацыі "Белы легіён".

Са слоў Святланы, чалавек, які праводзіў ператрус, пацвердзіў, што ён звязаны з заклікамі да ўзброенай барацьбы, якія з'явіліся ў інтэрнэце нібыта ад імя Міраслава Лазоўскага.

— Ягоны акаўнт у Фэйсбуку быў узламаны, з'явіўся гэты заклік, да якога ён не мае дачынення, — расказала яна.

Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха быў затрыманы невядомымі пасля цырымоніі ўручэння прэмій "Дэбют" Беларускага ПЭН-цэнтра, што прайшла ўвечары 21 сакавіка ў выставачнай прасторы "ЦЭХ" на вуліцы Кастрычніцкай у Менску.

Адразу пасля цырымоніі асобы ў цывільным брутальна затрымалі і звезлі Яўдаху. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла Вера Сцебурака. 

Як стала вядома пазней, дома ў яго таксама быў ператрус.

Алесь Яўдаха займаўся гандлем кнігамі поштай і ўразнос, гэта быў бізнэс з малымі абаротамі. Ён прадаваў кнігі Быкава, Арлова, Барадуліна.

Праз сваю дзейнасць ён ужо меў праблемы падатковага характару ў 2010—2012 роках, якія скончыліся судом і штрафам. Яму прысудзілі год абмежавання волі без накіравання на хімію і штраф 57 мільёнаў, на сплату якога збіралі грошы ўсёй беларускай грамадой. Сам Яўдаха звязваў першую справу з тым, што ўзяў на распаўсюд у тым ліку кнігу “Маладафронтаўцы”.

 


Брутальна затрыманы кніганоша Алесь Яўдаха


Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха быў затрыманы невядомымі пасля цырымоніі ўручэння прэмій "Дэбют" Беларускага ПЭН-цэнтра, што прайшла ўвечары 21 сакавіка ў выставачнай прасторы "ЦЭХ" на вуліцы Кастрычніцкай у Менску.

Адразу пасля цырымоніі асобы ў цывільным брутальна затрымалі і звезлі Яўдаху. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла Вера Сцебурака.
Як стала вядома пазней, дома ў яго таксама быў ператрус.

Алесь Яўдаха займаўся гандлем кнігамі поштай і ўразнос, гэта быў бізнэс з малымі абаротамі. Ён прадаваў кнігі Быкава, Арлова, Барадуліна.

Праз сваю дзейнасць ён ужо меў праблемы падатковага характару ў 2010-2012 роках, якія скончыліся судом і штрафам. Яму прысудзілі рок абмежавання волі без накіравання на хімію і штраф 57 мільёнаў, на сплату якога збіралі грошы ўсёй беларускай грамадой. Сам Яўдаха звязваў першую справу з тым, што ўзяў на распаўсюд у тым ліку кнігу "Маладафронтаўцы".

 


Затрыманы Андрэй Комлік вырабляў з жонкай вопратку ў нацыянальным стылі,

яго ўзялі, калі выносіў смецце

 

Андрэй Комлік-Ямацін — сярод тых дзесяці чалавек, што затрыманыя спецслужбамі па справе "баевікоў з-пад Асіповіч".

Андрэй Комлік родам з Барысава. Па адукацыі — інжынер. У войску не служыў, у сілавых структурах не працаваў.


— Пайшоў а 20:30 выносіць смецце, болей яго не бачыла, — плача жонка Андрэя Анастасія Комлік-Ямаціна. — Паведамілі, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Назвалі артыкул, па якім праходзіць, я ў такім стане была, што адразу не запомніла.У пары ёсць малое дзіцё — сыну Васілю адзін рок і два месяцы.

Андрэй і Анастасія Комлікі займаліся вырабам адзення ў нацыянальным стылі пад маркай "Terram album".


— Гэта я пачынала, вышывала ад рукі, а потым Андрэй далучыўся, ён больш на машынцы вышывае, — расказвае Анастасія.


Зміцер Панкавец, Ірына Арахоўская

 


Затрыманы сын кіраўніка бабруйскага клуба “Патрыёт” — вайсковец Ян Міхалькоў


Усё больш і больш прыходзіць вестак па справе “асіповіцкіх “баевікоў”. “Наша Ніва” напісала пра вайскова-спартыўны клуб “Патрыёт” з Бабруйску, кіраўніком якога з’яўляецца Мікалай Міхалькоў. Вядома, што Ян Міхалькоў быў вайскоўцам.

— Так, раніцай з адпаведных органаў мне паведамілі, што затрыманы мой сын Ян, — сказаў “НН” Мікалай Міхалькоў. — Я пакуль не гатовы даваць нейкія каментары.

 


Гэта ўкладваецца ў сцэнар мірнай акупацыі


"Наша Ніва" расшукала за мяжой былога лідара "Белага легіёна" Сяргея Чыслава. Цяпер ён займаецца бізнэсам і асэнсоўвае мудрасць жыцця ў тыбецкім кляштары.

— Трэба стварэнне страшылкі для людзей. Калі на выхадных у Інтэрнэце з'явілася падстаўная ўлётка ад імя "Белага легіёна", то было нядобрае адчуванне. У мяне было тры версіі, адкуль гэта магло ўзяцца: 1. Ультрапатрыёты. 2. Беларускія ўлады. 3. Маскалёўскі след.

Першая версія вельмі хутка адпала, а другая і трэцяя могуць паміж сабой перасякацца. Я памятаю і раней перад выбарамі 2010 рока праз КДБ, калі ім кіраваў непрафесіянал Зайцаў, укідвалі такія страшылкі для кіраўніка краіны.

Гэта ж такая карцінка атрымліваецца! "Белы легіён" запрашае нейкіх сяброў з Масковіі і Украіны, лагеры баевікоў, машына з рэчывам, падобным да траціла, спрабуе прарвацца праз украінска-беларускую мяжу. Мне, дарэчы, хочацца спытаць, што гэта за рэчыва такое падобнае да траціла? Гаспадарчае мыла?

І вось такія даклады кладуць гаспадару на стол. Натуральна, што тут можа сарваць галаву.

Гэта ўсё ўпісваецца ў сцэнар мірнай акупацыі Беларусі, якую праводзіць Масковія. Адбываецца зачыстка краіны ад людзей, якія здольныя супрацьстаяць такім планам.Нездарма гэта ўсё пачалося ў Курапатах. Нас спрабуюць акунуць у 1937-ы рок. Толькі агульнабеларуская салідарнасць, як было ва Украіне, можа сарваць такія планы.


Запісаў Зміцер Панкавец

 


Спіс меркавана затрыманых удзельнікаў летніка “Патрыёт”


1. Грэк Ілля Генадзевіч, нар. 11.11.1992 — нам. начальніка па ідэалогіі ў Смаргонскім памежным атрадзе, Гарадзенская вобласць.
2. Дукшт Вячеслав Александровіч 19.04.1992 — Мар'іна Горка. Спецназавец.
3. Дундукоў Андрэй — ратавальнік рэспубліканскага атрада спецыяльнага назначэння, прапаршчык.
4. Міхалькоў Ян, вайсковец.
5. Лазоўскі Міраслаў.
6. Яўдаха Алесь, гандляр кнігамі.
7. Абрамаў Аляксей Анатольевіч, нар. 17.08.1979
8. Комлік-Ямацін Андрэй, вырабнік адзення.
9. Папрасілі не называць імя і прозвішча. Спадзяюцца, што ўзялі за “кампанію” і чалавек “выпадковы”. Служыць у Памежных войсках.
10. Барсток Сяргей Пятровіч. 
11. Пашкевіч Цімур.


“Наша Ніва”, 22 сакавіка 2017 р.

 

 

Арышты пасьля заявы Лука-кі пра “лягеры баевікоў”: да 11 затрыманых


Лука-ка 21 сакавіка заявіў, што ў Беларусі “затрымалі дзясяткі баевікоў”, якія “трэнаваліся ў лягерах з зброяй”. Адзін зь лягераў нібы быў “у раёне Бабруйску і Асіповічаў”, астатнія ва Ўкраіне і ці Літве, ці Польшчы. У той жа дзень Лука-ка казаў, што “не адмяняў і не прыпыняў” дэкрэт №3, што “ўзарваў апазыцыйную кляаку” і што хацеў бы, каб беларускія навукоўцы вынайшлі новую крыніцу энэргіі. А днём раней публікаваліся “страшылкі” пра нібыта “прарыў мяжы” і “радыеактыўны самалёт”, якія былі часткова абвергнутыя.

Пасьля пачаліся затрыманьні.

Спачатку быў затрыманы і зьбіты людзьмі ў масках Міраслаў Лазоўскі, колішні лідэр “Белага легіёну”. У ягонай кватэры адбыўся ператрус. У чым абвінавачваюць Лазоўскага, невядома. Але да затрыманьня ён паведамляў, што ягоны профіль на Facebook быў узламаны, невядомая асоба ад ягонага імя распаўсюджвала інфармацыю пра падрыхтоўку да вулічнай акцыі 25 сакавіка.

Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч кажа “Свабодзе”, што Лазоўскі браў удзел у нядаўняй абароне Курапатаў, у тым ліку прысутнічаў у час начнога нападу на абаронцаў. Але Дашкевіч адзначае, што Лазоўскі апошнім часам ня вёў нейкай грамадзкай ці палітычнай дзейнасьці, хіба падтрымліваў уласную фізычную форму, а “Белы легіён” ня быў актыўны пасьля 2000-х рокаў.

Празь некалькі гадзінаў быў затрыманы кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха. “Людзі ў цывільным” схапілі яго проста на вуліцы, запхалі ў мікрааўтобус. Ягоны бацька напісаў заяву аб выкраданьні сына. Паводле зьвестак ягонага сябра, Яўдаху абвінавацілі ў “падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках”.

Зранку стала вядома пра трэцяе начное затрыманьне: быў схоплены аматар экстрэмальнага турызму і страйкболу, ратавальнік МНС Андрэй Дундукоў. Ён быў затрыманы на мяжы з Украінай, калі ехаў з жонкай і дзіцём на адпачынак. У чым абвінавачваюць Дундукова, пакуль невядома.

Паводле зьвестак газэты “Наша ніва” і актывісткі Насты Дашкевіч, 21 сакавіка былі затрыманыя яшчэ восем сяброў зарэгістравагана бабруйскага вайскова-патрыятычнага клюбу “Патрыёт”. У іх ліку спэцназавец з Мар’інай Горкі Вячеслаў Дукшт (1992 року нараджэньня), вайсковец і сын заснавальніка клюбу Ян Міхалькоў, а таксама памежнік Смаргонскага атраду, намесьнік начальніка па ідэалёгіі Ільля Грэк (1992 року нараджэньня), нехта Аляксей Абрамаў (1979 року нараджэньня), Андрэй Колмік-Ямацін, Сяргей Барсток і Цімур Пашкевіч, а таксама яшчэ адзін зь сяброў клюбу “Патрыёт”, імя якога прасілі не называць, бо яго “ўзялі за кампанію”.

Ільля Грэк, паводле газэты “Сьветлы шлях”, ў траўні 2016 рока служыў намесьнікам начальніка па ідэалёгіі памежнай заставы “Лоша” Смаргонскай памежнай групы. Прэсавы сакратар Памежнага камітэту Антон Бычкоўскі пра меркаванае затрыманьне памежніка Грэка заявіў:

— Абвергнуць і пацьвердзіць затрыманьне не магу, зьвестак пра затрыманьні апошнімі днямі супрацоўнікаў Памежнага камітэту ў мяне няма.

— Як выводзілі мужа, дык спытала ў іх, куды яго. Сказалі — у СІЗА. Таму мяркую, што ён ў СІЗА КДБ — яны ж былі з КДБ, у пратаколе вобыску так пазначана, — сказала карэспандэнту “Свабоды” Марыя. Для яе затрыманьне мужа стала шокам.

Былы лідэр “Белага легіёну” Сяргей Чыслаў, які жыве цяпер ва Ўкраіне, у інтэрвію “Свабодзе” распавёў, што яшчэ летась міліцыянты здымалі на відэакамэру заняткі ў бабруйскім клюбе “Патрыёт”.

— Ён ратуе людзей. Не было да яго ніякіх пытаньняў. У іміджавым роліку МНС здымаўся. Ён там вадалаз. Прымаў удзел у вялікім парадзе МНС летам. Шмат што добрага можна пра яго сказаць, — паведаміла “Свабодзе” жонка затрыманага.

Кіраўнік прэсавай службы МУС Канстанцін Шалькевіч сказаў “Свабодзе”, што ня ведае такіх прозьвішчаў — Лазоўскі, Яўдаха і Дундукоў — і ня можа паведаміць, затрыманыя яны ці не:

— Калі нешта зрабілі і за гэта затрыманыя, тады так. Але мне прозьвішчы затрыманых не паведамляюць і дзе яны цяпер, ня ведаю, — адказаў Канстанцін Шалькевіч “Свабодзе”.

Прэсавы сакратар КДБ Дзьмітры Пабяржын адказаў “Свабодзе” пра затрыманьні мінулай ночы:

— Без камэнтароў. Я ведаю, пра каго вы пытаецеся, ужо многія СМІ напісалі. Усяму свой час. Неўзабаве пра ўсё даведаецеся.

Дзяжурная сьледчага ізалятару нумар 1, што месьціцца на вуліцы Валадарскага ў Менску, паведаміла карэспандэнту “Свабоды”, што ў сьпісах іхных вязьняў няма Алеся Яўдахі, Міраслава Лазоўскага і Андрэя Дундукова.

Лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) Мікола Статкевіч лічыць, што затрыманьні Алеся Яўдахі, Міраслава Лазоўскага і Андрэя Дундукова скіраваныя на тое, каб запалохаць людзей перад акцыяй 25 сакавіка. Палітык перакананы, што яны атрымаюць па некалькі сутак адміністрацыйнага арышту і выйдуць на волю пасьля 25 сакавіка. Ён абверг іх датычнасьць да арганізацыі Дня Волі ў Менску.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч мяркуе, што тры затрыманьні зьвязаныя між сабой і зьвязаныя з заявамі Лука-кі пра “лягеры баевікоў”.

Адзін з заяўнікаў шэсьця на Дзень Волі Дзяніс Садоўскі заявіў “Свабодзе”:

— З гэтымі людзьмі не знаёмы. Ніякім чынам мы не перасякаліся ні раней, ні для арганізацыі акцыі 25 сакавіка. Я думаю, што іх арыштавалі для таго, каб упісаць гэтых асобаў у прыдуманы КДБ сцэнар пра лягеры пад Асіповічамі і Бабруйскам. Улады хочуць стварыць страшылку, каб запалохаць людзей перад акцыяй.


***


Разам з тым у Беларусі ідуць затрыманьні і суды ўдзельнікаў “маршаў недармаедаў”. Пакараньні за маршы датыкнуліся бяз малага 250 чалавек, зь іх больш за 80 чалавек правядуць Дзень Волі за кратамі.

 


Што вядома пра клюб “Патрыёт”, які палічылі за “лягер баевікоў”


Частка людзей з прынамсі адзінаццаці затрыманых 21 і 22 сакавіка, верагодна, маюць дачыненьне да спартова-патрыятычнага клюбу “Патрыёт” у Бабруйску. Некаторыя зь іх працуюць у сілавых органах Рэспублікі Беларусь.

21 сакавіка Лука-ка заявіў, што ў Беларусі “затрымалі дзясяткі баевікоў”, якія “трэніраваліся ў лягерах са зброяй”. Адзін зь лягераў нібы быў “у раёне Бабруйску і Асіповічаў”, астатнія ва Ўкраіне і ці то ў Літве, ці то ў Польшчы. А днём раней публікаваліся “страшылкі” пра нібыта “прарыў мяжы” і “радыеактыўны самалёт”, якія былі часткова абвергнутыя.

Што вядома на гэты момант пра клюб “Патрыёт”?

1. Пачаў існаваць у 2003 роке. Афіцыйна зарэгістраваны, зьяўляецца структурай аддзелу адукацыі, працуе на базе Цэнтру творчасьці дзяцей і моладзі Бабруйску.

2. Кіраўнік клюбу — былы спэцназавец Мікалай Міхалькоў. Сярод затрыманых — яго сын Ян Міхалькоў.

3. Клюб беларускамоўны, і гэта прынцыпова. Выхаваньне адбываецца па-беларуску, ёсьць заняткі па гісторыі Беларусі — ад сярэднявечча да сучаснасьці.

— Беларуская мова — гэта толькі частка, невялікі кавалачак таго, што я хачу ўкласьці ў іх. Павага да бацькоў, павага да краіны, да сваіх нацыянальных і дзяржаўных сымбаляў — гэта асноўнае, але і гэта яшчэ ня ўсё. На летніку многім дзецям даводзіцца вучыцца самым простым справам. Яны самі сябе даглядаюць, чаго раней ніколі ў жыцьці не рабілі. Некаторыя нават сякеры ня бачылі!, — расказваў у 2012 роке кіраўнік клюбу выданьню “Коммерческий курьер”.

4. Мікалай Міхалькоў паведаміў euroradio.fm, што сілавы блёк кантралюе клюб “Патрыёт”, ёсьць куратар “зьверху”.

5. У клюбе займаюцца і хлопцы, і дзяўчаты. Сярод іх ёсьць падлеткі з праблемных сямей і тыя, што стаяць на ўліку ў інспэкцыі па справах непаўналетніх.

6. Апроч беларускай мовы і гісторыі, у клюбе вывучаюць вайсковыя статуты і зброю. Усе ўдзельнікі клюбу ўмеюць абыходзіцца са зброяй, могуць сабраць-разабраць аўтамат.

7. У клюбу ёсьць свая структура, кожны ўдзельнік мае сваю ступень. Навічкоў называюць “валянтэрамі”. Павысіць званьне можна пасьля здачы фізычных нарматываў і іспыту па гісторыі Беларусі.

8. Штолета “Патрыёт” ладзіць 9-дзённы перасоўны намётавы летнік “Брыгантына”, дзе школьнікі вучацца выжываньню ў экстрэмальных умовах: як распальваць вогнішча, гатаваць ежу. Як паведамляе “Наша Ніва”, удзельнікі летніка таксама дапамагаюць старым людзям і даглядаюць могілкі часоў Другой усясьветнай вайны.

9. Некаторыя ўдзельнікі клюбу “Патрыёт” маюць шаўроны “Беларусь. Гонар. Годнасьць”. Такімі ж самымі карысталіся актывісты “Белага легіёну”. Таксама выкарыстоўваюць сымбаль ВКЛ “Калюмны”.

10. Шмат хто з былых выхаванцаў клюбу абірае для сябе вайсковую кар’еру, але ня ўсе. Кіраўнік клюбу вучыць хлопцаў не баяцца і не пазьбягаць войска, але некаторым, каго лічыць “невайскоўцамі па духу”, раіць зьвярнуцца да іншых прафэсій.

11. Міліцыя здымала трэніроўкі клюбу “Патрыёт” яшчэ летась.

Былы лідэр “Белага легіёну” Сяргей Чыслаў расказаў, што здымалі ўвесь летнік ад пачатку і да канца, удзельнікі летніка ня ведалі, як рэагаваць на гэта.

— Яны здымалі цалкам увесь летнік ад пачатку і да канца яшчэ летась. Яны доўга ня ведалі, што з гэтым рабіць і як да гэтага ставіцца. Бо клюб быў афіцыйна зарэгістраваны, усё нармальна. І тыя афіцэры, якія здымалі, падыходзілі і казалі: “Хлопцы, вы ж добрую справу робіце, мы з вамі павінны быць на адным баку”, — расказвае Чыслаў.

 


“Можа, гаворка не пра клюб “Патрыёт”? Я ня веру ў гэта”


У некаторых СМІ і сеціве зьявілася інфармацыя пра затрыманьне ўдзельнікаў спартова-патрыятычнага клюбу “Патрыёт” з Бабруйску.

Называюцца прозьвішчы некаторых гадаванцаў клюбу — Андрэя Дундукова, які цяпер працуе ратавальнікам у МНС, Яна Міхалькова — сына кіраўніка клюбу Мікалая Міхалькова, ды іншых. Клюб “Патрыёт” афіцыйна зарэгістраваны і працуе пры Цэнтры творчасьці дзяцей і моладзі Ленінскага раёну.

“Свабода” зьвязалася з намесьніцай начальніка аддзелу адукацыі, спорту і турызму Ленінскага раёну места Бабруйску Аленай Мельнік. Пра затрыманьні яна даведалася ад нашай карэспандэнткі і была вельмі зьдзіўленая:

— Клюб “Патрыёт” мы характарызуем толькі вельмі добра, толькі са станоўчага боку. Пачатковая вайсковая падрыхтоўка, займаюцца ў асноўным хлопцы, але ёсьць і дзяўчаты. Характарызуем вельмі добра.

— А ці чулі вы, што ў Менску затрымалі дарослых былых гадаванцаў клюбу і што ім інкрымінуюць вельмі сур'ёзныя справы...

— На жаль, нічога ня чулі. Я першы раз ад вас гэта чую. У нас ніколі ніякіх пытаньняў і праблем зь імі не было. Справа ў тым, што яны адгукаюцца на любыя просьбы, калі трэба дапамагчы пажылым людзям, і дроваў наколюць, і сьнег пачысьцяць, займаюцца валянтэрскай дзейнасьцю. Таму для мяне дзіўна. Можа, гэта ўсё ж неўдакладненая інфармацыя? Можа, гаворка ідзе не пра наш клюб? Я спадзяюся на гэта. Кіраўнік гэтага клюбу — Мікалай Міхалькоў.

— Прайшла інфармацыя, быццам бы ягонага сына Яна затрымалі...

— Нічога не магу сказаць. Сын, наколькі я ведаю, вучыцца ў вайсковай акадэміі. Я дакладнай інфармацыяй не валодаю. З кіраўніком клюбу Мікалаем Міхальковым і з моладзьдзю ў нас ніколі ніякіх праблем не ўзьнікала. Кіраўнік — вельмі сур'ёзны, станоўчы чалавек. Таму для мяне дзіўна тое, што вы кажаце. Я чамусьці схільная ня верыць гэтаму. Давайце пачакаем, што будзе далей. Але я ня веру ў гэта.

 


Міраслава прывялі ў крыві і ў кайданках


Карэспандэнт "Свабоды" пагутарыў зь нявестай затрыманага ўчора Міраслава Лазоўскага Сьвятланай.

Нявеста Міраслава Лазоўскага Сьвятлана плача, узгадваючы тое, як учора ўвечары людзі ў цывільным і двое ў чорнай вопратцы ды ў масках на тварах прывезьлі Міраслава дамоў і праводзілі ператрус.

— Быў зьбіты, твар у крыві. Завялі ў кайданках і пасадзілі на зэдлік тварам да сьцяны. Дазволілі толькі даць папіць, размаўляць не дазволілі.

Паводле Сьвятланы, на час ператрусу былі запрошаныя ў якасьці панятых дзьве суседкі. З забраных рэчаў Сьвятлана памятае кампутар, усе грошы ("сямейныя назапашваньні"), ейны пляншэт. "Сказалі, што для праверкі".

Таксама былі забраныя "нейкія рэчы з сымболікай Украіны" і шэўрон арганізацыі "Белы легіён".

Паводле Сьвятланы, чалавек, які праводзіў ператрус, пацьвердзіў, што ён зьвязаны з заклікамі да ўзброенай барацьбы, якія зьявіліся ў інтэрнэце нібыта ад імя Міраслава Лазоўскага.

— Ягоны акаўнт у Фэйсбуку быў узламаны, зьявіўся гэты заклік, да якога ён ня мае дачыненьня. Яму званілі сябры і пыталіся, ці ты ведаеш пра гэта, што ад твайго імя распаўсюджваюць? Ён ведаў, а што зробіш?

Сьвятлана ня ведае, дзе цяпер трымаюць яе любімага чалавека, і кажа, што вельмі за яго непакоіцца.


Алег Грузьдзіловіч

"Радыё Свабода", 22 сакавіка 2017 р.

 

 

Па Беларусі прайшла хваля затрыманняў


Прапагандысцкія заявы і беспадстаўныя затрыманні не навіна для Беларусі, адзначае палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. Па Беларусі прайшоў шэраг затрыманняў.

Паводле непацверджанай інфармацыі, спецслужбы затрымалі 10 асоб, падставы затрымання дагэтуль афіцыйна не абвешчаны.

Мяркуецца, што затрыманні могуць быць звязаныя з заявай Лука-кі пра нібыта выкрыццё пад Бабруйскам лагера баевікоў. Раман Якаўлеўскі мяркуе, што рэпрэсіі адбываюцца пры згодзе кіраўніка Беларусі.

— На жаль, гэта звычайная рэакцыя беларускага кіраўніка і яго  спецслужб.  Але ж якіх спецслужб — гэта можна было б удакладніць. Ёсць меркаванне, што гэтыя службы нібыта ім гуляюць і нібыта крамлёўскія. Я да гэтага стаўлюся стрымана. Бо нам хапае такіх паводзінаў  асабістых структур і тут.

Напярэдадні Лука-ка заявіў пра нібыта выкрыццё і затрыманне дзясяткаў баевікоў са зброяй, якія мелі трэніровачны лагер пад Бабруйскам. Паводле незалежных беларускіх СМІ затрыманыя мелі сувязь з афіцыйна зарэгістраваным бабруйскім патрыятычна-спартовым клубам “Патрыёт”. Дзе знаходзяцца затрыманыя — дагэтуль невядома.

Раман Якаўлеўскі мяркуе, што беларускія ўлады спрабуюць паўтарыць сцэнар 2010 рока. Цяпер нельга выключаць новых правакацый і рэпрэсій з боку ўлады, бо дзяржаўны апарат дзейнічае паводле лейкалаў снежня 2010 рока, адзначае беларускі палітычны аглядальнік.

— Спадар Макей адкрыта казаў пра сховішча арматуры, спецабмундзіравання, зброі апазіцыі.  Нічога новага няма, але ўсё гэта небяспечна. Усе мы ведаем, што падзеі 2010 рока закончыліся масавымі рэпрэсіямі. Сённяшняя сітуацыя адрозніваецца тым, што тады не было такіх адносін паміж Пуціным і Лука-кай.

Пры гвалтоўных дзеяннях уладаў у час святкавання Дня Волі і далейшым працягу рэпрэсій Еўразвяз будзе вымушаны жорстка рэагаваць на дзеянні Менску. Усё гэта можа павялічыць небяспеку страты незалежнасці Беларусі, адзначае Раман Якаўлеўскі.


***


Увечары 21 сакавіка ў Беларусі былі затрыманыя супрацоўнік выдавецтва “Кнігазбор” Міраслаў Лазоўскі і яго сябар Андрэй Дундукоў, якія раней былі актывістамі цяпер не існай маладзёжнай патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён”.

Пакуль невядома, дзе змешчаныя і па якіх прычынах затрыманыя Андрэй Дундукоў і Міраслаў Лазоўскі. Кажа сяброўка Міраслава Лазоўскага Ніна Шыдлоўская:

— Абодвух — Андрэя Дундукова і Міраслава Лазоўскага — чакаюць у СІЗА КДБ. Пакуль нічога канкрэтнага не ведаю. Я зараз заключаю дамовы з адвакатамі.

Яны былі затрыманыя мінулай ноччу пасля таго, як Лука-ка 21 сакавіка заявіў, што ў Беларусі “затрымалі дзясяткі баевікоў”, якія “трэнераваліся ў лагерах са зброяй”.

Алесь Яўдаха, які быў схоплены людзьмі ў цывільным на вуліцы, нібыта абвінавачаны ў “падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках”. У чым абвінавачваюць Міраслава Лазоўскага, дакладна таксама невядома. Але да затрымання ён паведамляў, што ягоны профіль на Facebook быў узламаны, невядомая асоба ад яго імя распаўсюджвала інфармацыю пра падрыхтоўку да вулічнай акцыі 25 сакавіка.

Нявыключана, што затрыманыя знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Але ў КДБ Беларусі не даюць інфармацыі пра гэта.


***


Пра затрыманне ў Менску Лазоўскага БелаПАН паведаміла яго сяброўка, грамадска-культурная актывістка Ніна Шыдлоўская. Яна сказала, што прыблізна ў 20:00 яго, моцна збітага, прывялі дадому людзі ў цывільным адзенні з маскамі на тварах. У доме правялі вобыск. Паводле інфармацыі сяброўкі затрыманага, яго “моцна білі па твары, у яго пабітая патыліца, якія пашкоджанні пад адзеннем — ніхто не ведае”.

— Вобыск доўжыўся дзве гадзіны, ніякіх папер не пакідалі, — сказала яна. — Яго нявеста спытала ў гэтых людзей, ці звязана гэта з той фэйкавай улёткай [з заклікам да актыўнага супрацьстаяння з уладамі на Дзень Волі], якую распаўсюдзілі ў сацсетках нібыта ад імя “Белага легіёну”. Яны пацвердзілі, што звязана.

Пасля вобыску невядомыя павезлі Лазоўскага. Дзе ён знаходзіцца цяпер, сябры і сваякі не ведаюць.

— Мы зараз займаемся адвакатам, каб дапамагчы яго адшукаць, таму што ні ў адным РУУС, як кажуць, яго няма. На Акрэсціна (менскі цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.) яго таксама няма, — сказала Шыдлоўская.

Пра затрыманне яшчэ аднаго былога актывіста “Белага легіёну” Андрэя Дундукова Шыдлоўская даведалася, калі тэлефанавала людзям у пошуках Лазоўскага.

— Яго забралі пасля восьмай гадзіны вечара. Я шукала Міраслава, абзвоньвала людзей, а ў Андрэя ў гэты час ужо быў адключаны тэлефон, яго жонка Аня трубку не здымала. Як потым высветлілася, як раз у гэты час яго бралі. Яны з жонкай і маленькім дзіцем ехалі на адпачынак, як я зразумела, ва Украіну, хацелі адпачыць у гарах. Машыну спынілі на мяжы, Андрэя забралі. Аня з дзіцем здолелі вярнуцца ў Менск толькі блізу шостай гадзіны раніцы, — сказала Шыдлоўская.

Як паведамлялася раней, пасля цырымоніі ўручэння прэмій “Дэбют” Беларускага ПЭН-цэнтра вечарам 21 сакавіка на вуліцы Кастрычніцкай у Менску невядомыя затрымалі распаўсюджвальніка беларускамоўных кніг Алеся Яўдаху. Згодна з неафіцыйнай інфармацыяй, яго затрымалі паводле падазрэння ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Праваахоўныя органы пакуль не каментуюць гэтыя затрыманні.


Зміцер Косцін

“Беларускае Радыё Рацыя”, 22 сакавіка 2017 р.

 

 

Спіс 17 затрыманых за “масавыя беспарадкі”, якіх не было


На працягу 21—22 сакавіка беларускія спецслужбы затрымалі як мінімум 17 чалавек, якіх падазраюць у “навучанні ці іншай падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама фiнансаванні цi iншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці” (частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса).

Пакаранне па гэтым артыкуле — арышт на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленне волі на тэрмін да трох рокаў.

На дадзены момант праваабаронцы-вясноўцы сабралі інфармацыю пра 17 чалавек, магчыма, датычных да гэтай крымінальнай справы. Спіс асобаў дапаўняецца і месцы іх утрымання высвятляюцца:

• Абрамаў Аляксей Анатольевіч, нар. 17.08.1979.
• Афнагель Яўген (меркавана, статус высвятляецца).
• Барсток Сяргей Пятровіч.
• Грэк Ілля Генадзьевіч, нар. 11.11.1992 — нам. начальніка па ідэалогіі ў Смаргонскім памежным атрадзе, Гарадзенская вобласць.
• Гурын Юрый (у СІЗА КДБ).
• Данілаў Віктар.
• Дашкевіч Зміцер (у СІЗА КДБ).
• Дукшт Вячаслаў Аляксандравіч, нар. 19.04.1992 — Мар'іна Горка. Спецназавец.
• Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 г.н., ратавальнік рэспубліканскага атрада спецыяльнага назначэння, прапаршчык.
• Комлік-Ямацін Андрэй, вырабнік адзення.
• Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч, 1973 г.н. 
• Леўчанка Арцём (у СІЗА №1).
• Максім С.
• Міхалькоў Ян Мікалаевіч, вайсковец.
• Пашкевіч Цімур 
• Стрыбульскі Сяргей (меркавана, статус высвятляецца)
• Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 г.н., гандляр кнігамі. (у СІЗА КДБ).

Некаторыя з іх былі датычныя да афіцыйна зарэгістраванага патрыятычнага летніка пад Асіповічамі, які спецслужбы выдаюць за лагер баевікоў.

 

“Наша Ніва”, 23 сакавіка 2017 р.

 

 

Ператрус у кватэры цягнуўся 20 гадзінаў, падчас маніпуляцыяў са зброяй дадаўся аўтамат


Юля Букштановіч, нявеста затрыманага Віктара Данілава, распавяла пра ператрус у іхнай кватэры, які пачаўся ў 0:40 22 сакавіка, а скончыўся каля 8 гадзінаў вечара.

— Дома я была з маці, Віктара не было. Уначы зазваніў дамафон, папрасілі адчыніць дзьверы пад’езду, маўляў, трэба суседзям перадаць паперу. Адчынілі. Тады пачалі грукаць у нашы дзьверы. Чалавек назваўся супрацоўнікам КДБ, паказваў у вочка пасьведчаньне, але яго было дрэнна відаць. На маю маці ў пад’езьдзе двойчы нападалі невядомыя, яна цяпер усяго баіцца. Мы сказалі, каб пачакалі, паклічам міліцыю, “тым больш вы нас ужо падманулі з суседзямі”. Потым раздаўся голас, што нібыта прыехаў міліцыянт. Назваўся, але мы пазванілі ў міліцыю, там сказалі, што яшчэ іхныя людзі не прыехалі. Зноў падман. Таму дзьверы мы так і не адчынілі, а яны пачалі ламаць. Зламалі каробку, адчынілі дзьверы, уварваліся — два зь іх у масках, нас з маці паклалі на падлогу. Сталі казаць, што мы нібыта укрываем сьляды злачынства. Потым пачалі ператрус, які цягнуўся фактычна з ночы да вечара наступнага дня.

Што забралі з кватэры?

Юля пералічвае рэчы, якія забралі сьледчыя КДБ:

— Гэта некалькі муляжоў гранат, у тым ліку пафарбаваная ў белы колер, якую паказалі на БТ. Гэта фактычна сувэніры, без запалаў. У іх асадкі былі ўторкнутыя. Адна дымавая шашка, — кажа дзяўчына.

Яшчэ, паводле яе, забралі некалькі кніг, брашур, сьцягоў. Пра забраную зброю Юля ведае наступнае:

— У Віктара ў сэйфе былі дзьве стрэльбы, ствол (проста мэталічная трубка) і муляж аўтамата. Стрэльбы зарэгістраваныя, гэта я дакладна ведаю — Віктар паказваў мне дакумэнты. Захоўвалася ўсё ў сэйфе, як мае быць. Гэта ўсё дасталі з сэйфа, апісалі, упакавалі, склалі сьпіс, але потым пачаліся маніпуляцыі са зброяй. Віктара на той момант дома не было, ён ужо быў затрыманы. Нам так сказалі. Тады прывялі яго і пачалі браць у яго тлумачэньні. Мы яго ня бачылі, але чулі ягоны голас. Як казаў, што стрэльбы зарэгістраваныя, што гранаты — муляжы, што сьцягі і шаўроны зьбірае для калекцыі. Яны ўсё гэта запісвалі і Віктара кудысьці павезьлі. Але ператрус працягваўся. Недзе па абедзе прыходзяць і кажуць, што зноў на хвілінку прывязуць Віктара, трэба нешта спытаць. Тады, відаць, яго распытвалі на камэру. Я праз зацемненую шыбу дзьвярэй бачыла толькі сылюэты і словы “Крупным планом”. Потым чула задаволенае хіхіканьне. Яшчэ чула, як яму загадвалі адказваць толькі “так” ці “не”, нічога не дадаваць. А калі гэта зноў пачыналася, дык яны бегалі туды-сюды і распакоўвалі рэчы, якія ўжо запакавалі. У выніку, калі мы з маці правяралі забраныя рэчы, дык на адзін аўтамат аказалася больш. Прычым у сьпісе яго не было, дык потым перапісвалі цэлую старонку. У зброі я не асабліва разьбіраюся, але дакладна ведаю, што ў Віктара ўсё было зарэгістраванае і той новы аўтамат, які зьявіўся, не ягоны.

Юля расказала, што ведае пра дачыненьні мужа з клюбам “Патрыёт”. Яна ня ведала назву клюбу і ўвогуле ня ведала, што гэта быў клюб, але пацьвердзіла, што яе жаніх захапляўся вайскова-патрыятычнай падрыхтоўкай, бываў у летніку.

— Туды і я да яго езьдзіла. Гэта было ўлетку, было вельмі цікава, жылі ў намёце, ежу гатавалі на агні, — прыгадала Юля.

Пра дачыненьні Віктара з былой арганізацыяй “Белы легіён” дзяўчына, паводле яе, нічога ня ведае.

Таксама супрацоўнікі КДБ забралі ў кватэры Юлі Букштановіч грошы.

— У нас захоўваліся бабуліны грошы, яна зьбірала. Іх зьнялі з рахунку, ёсьць даведка. Мы самі паказалі грошы сьледчым і сказалі, што гэта бабуліны. Але ўсё забралі. Сказалі, калі дакажаце, што гэтыя грошы належаць бабулі, дык аддадуць,— паведаміла нявеста затрыманага Віктара Данілава.


Алег Грузьдзіловіч

“Радыё Свабода”, 23 сакавіка 2017 р.

 


Вучэбныя патроны, паляўнічыя стрэльбы, макет: што за зброю знайшлі ў Данілава


У сераду дзяржаўныя тэлеканалы паведамілі пра вобшук у фігуранта “справы баевікоў” Віктара Данілава. Праўда, у сюжэтах АНТ і БТ па-рознаму называлі зброю, што была ў кадры: у адных — тры карабіны, у другіх — “драбавік і калашнікаў”.

“Наша Ніва” паспрабавала разабрацца, што за боекамплект прадстаўлены на кадрах вобшуку ў кватэры Данілава. У гэтым нам дапамаглі кампетэнтныя спецыялісты, якія прасілі не называць іх імёнаў.

Найперш, на першым скрыншоце не тры карабіны, як сцвярджаецца ў сюжэце.

Карабін там толькі адзін — паляўнічы “Сайга-410”, які легальна прадаецца ў Беларусі і выкарыстоўваецца для палявання на птушку і небуйнога звера.

У цэнтры — дзве гладкаствольныя помпавыя стрэльбы са знятымі стваламі і аптычнымі прыцэламі.

— Гэта дзве, найхутчэй, аднолькавыя паляўнічыя стрэльбы ў розных колерах. З тых кадраў цяжка сказаць, што менавіта за мадэлі. Але варыянтаў тут не шмат: гэта можа быць альбо “Бакас”, альбо ІЖ-81 ці МР-133 на базе ІЖа, — сказаў суразмоўца і дадаў, што такая зброя легальная (пры наяўнасці дазволу) і даволі распаўсюджаная сярод паляўнічых.

Усе нашыя суразмоўцы, праўда, забуксавалі на вызначэнні зброі, якая сваім выглядам нагадвае АКС-74.

— Можна было б падумаць, што тут АКС, але пытанні з прыкладам. У гэтага аўтамата тоўсты ствол, што робіць яго падобным да страйкбольнага прывада. Але, адначасова, адсутнічае дульны тормаз-кампенсатар, з чаго можна зрабіць выснову, што гэты аўтамат не баявы. Найхутчэй, гэта нейкі ММГ (маса-габарытны макет).

Што датычыць паказаных патронаў, то тут не выпадае сумнявацца, што яны вучэбныя — нашыя суразмоўцы не раз з такімі працавалі.

— Калі прыязджаюць прызыўнікі, то кожны з іх праходзіць “вучэбку”. Паказаныя патроны — гэта тое, на чым маладых салдат вучаць зараджаць магазіны.

Аб вучэбным характары сведчаць прадольныя выразы на баках. Скажу больш, баявыя патроны не захоўваюцца на такіх планках, якія паказаныя на відэа. У нас такіх патронаў у вучэбках без уліку валяецца. У прынцыпе, калі аўтары сюжэта пераблыталі карабін з помпавым ружжом, то не дзіўна, што яны і вучэбныя патроны маглі прыняць за баявыя. Гэта ж можна сказаць і пра гранаты. Канечне, па відэа цяжка сказаць, бо трэба памацаць і паглядзець ва ўнутр. Але мяне засмуціла наяўнасць пашкоджанняў на корпусе, умяцін.

— З сапраўднай зброяй так не абыходзяцца, калі шкадуюць жыццё, вядома. Магу толькі сказаць, што муляжы гранат прадаюцца свабодна. Таксама яны ёсць у кожнай школе. На трэніроўках з асабовым складам такія гранаты губляюцца ў незлічонай колькасці і потым знаходзяцца, па завядзёнцы, у кішэнях “дэмбеляў”, якія хваляцца перад сваімі дзяўчатамі сувенірамі з войска, — сказаў эксперт па зброі і дадаў, што дробавыя паляўнічыя патроны на фота могуць быць у каробках з надпісам “Professional-Safari” — такія выкарыстоўваюцца ў гладкаствольнай паляўнічай зброі.


Арцём Гарбацэвіч

“Наша Ніва”, 23 сакавіка 2017 р.

 

 

Маскалёўскі сьлед затрыманьняў беларускіх патрыётаў


Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва "БелТА" агучыла матыў некаторых удзельнікаў "справы "Белага легіёну" адмыслова рыхтавацца да Дня Волі ў Менску.

Адзін з затрыманых:

— Паступіла паведамленьне, што 25 сакавіка, магчыма, будзе атакаваная калёна дэманстрантаў прамаскалёўскімі сіламі, якія могуць пакалечыць людзей.


"Радыё Свабода", 23 сакавіка 2017 р.

 

 

Родственники задержанных “боевиков”: никаких провокаций они не готовили

 

Задержанные “боевики” давно не связаны с “Белым легионом” и не готовили никаких провокаций на День Воли. Об этом на пресс-конференции в лишённом регистрации правозащитном центре “Весна” сообщили родственники задержанных.

 

Они обратили внимание на то, что долгое время местонахождение задержанных было неизвестно, к ним до сих пор не пускают адвокатов.

 

Глава ЗБС “Бацькаўшчына” и бывшая жена Мирослава Лозовского Нина Шидловская рассказала подробности его задержания. По её словам, вещи, которые якобы были найдены у Лозовского и показаны в эфире беларусского телевидения (несколько единиц холодного оружия (топоры, ножи), телескопическая дубинка, приклад от автомата и т.д. — Прим. “TUT.BY”), ему попросту приписаны. А изъятые мачете — давний подарок.

 

— Все они участвовали в массовых мероприятиях, но там только содействовали поддержанию порядка. Они уже давно не вели ту деятельность, которую им приписывают, — сказала она.

 

Шидловская также пояснила, что никто из родственников задержанных не знает Евгения Полторжицкого, который вчера в сюжете одного из телеканалов показал схрон оружия в Столбцовском районе и назвал своими руководителями Виктора Данилова и Мирослава Лозовского.

 

— Этот человек никогда не имел отношения к “Белому легиону“, мы в первый раз в жизни увидели его по телевизору, — отметила бывшая супруга Лозовского.

 

На пресс-конференции также была Юлия Букштанович, невеста Виктора Данилова. По её словам, вечером 21 марта в родительскую квартиру Виктора ворвались сотрудники спецслужб в масках и на протяжении 20 часов вели обыск.

 

— Все это время нам не давали общаться с Виктором, его только на несколько минут заводили в квартиру, чтобы снять то видео, которое потом показали по телевидению. Никакого боевого оружия найдено не было. Все гранаты — учебные или муляжи, — рассказала девушка.

 

Она также сообщила, что Виктор Данилов преподавал довоенную подготовку в 55-й минской школе.

 

Александра, супруга Сергея Борстока сообщила журналистам, что 21 марта в их квартире также прошел обыск: изъяли бинокль, жёсткие диски, майки с символикой “Чёрного солнца” (эзотерический оккультный символ, широко использовавшийся в германском неоязыческом и нацистском мистицизме. — Прим. "TUT.BY").

 

— Потом обыск прошёл в гараже. Там тоже ничего не нашли. Когда Сергея задерживали, он сам не понимал за что. В последнее время он не участвовал ни в каких акциях и редко выбирался дальше нашего микрорайона, — рассказала она.

 

Алексей Ковальчук, брат задержанного Ивана Ковальчука, рассказал, что молодого человека задержали вечером во вторник по дороге с работы в общежитие в студгородке в Малиновке.

 

— Иван учится на последнем курсе архитектурного факультета БНТУ, поэтому в последнее время утром он всегда был в университете, после обеда — на работе, а вечером писал диплом. На те действия, что ему приписывают, у него попросту не было времени, — отметил он.

 

Во время обыска в комнате парня изъяли марганцовку, красно-чёрный флаг, камуфляжную одежду, берцы, строительные и военные каски. Алексей объяснил, что эти вещи нужны были его брату для хобби — Иван увлекается диггерством.

 

Анастасия Дашкевич, жена лидера незарегистрированной организации “Молодой фронт” Дмитрия Дашкевича, сообщила журналистам, что задержанных активистов организации перевели из СИЗО в КГБ в СИЗО на Володарского. К задержанным не пускают адвокатов, передачи от родственников не принимают.

 

Юрист “Весны” Валентин Стефанович уточнил, что с 3 марта по всей стране были задержаны около 300 человек.

 

Напомним, всего по делу о массовых беспорядках задержано 26 человек, в основном это активисты организации “Белый легион”. Было проведено 29 обысков — в КГБ рассказали, что нашли оружие и боеприпасы при задержании у руководителя организации Мирослава Лозовского и других.

 

Задержания в Менске и Бобруйске прошли после заявления Александра Лука-ки о том, что спецслужбы обнаружили в Беларуси “несколько десятков боевиков”, которые “тренировались в лагерях с оружием”.

 

“TUT.BY”, 24 сакавiка 2017 р.

 

 

Мікалая Міхалькова дапытвалі ўсю ноч і адпусцілі


Кіраўніка бабруйскага вайскова-спартыўнага клуба “”Патрыёт" Мікалая Міхалькова дапытвалі ўсю ноч і зранку адпусцілі. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў заснавальнік “Белага лёгіёна” Сяргей Бульба (Чыслаў).

“Міколу адпусцілі. З 19:07 учора — да раніцы сёння допыты, вобшукі — дом, лецішча, гараж — адпусьцілі. Але не факт, што не будуць спрабаваць па іншых артыкулах”, — напісаў Бульба.

Як паведамлялася раней, 23 сакавіка Мікалая Міхалькова выклікалі ў бабруйскае КДБ, адкуль ён у той дзень не выйшаў.

Яго сына, Яна Міхалькова, затрымалі па справе аб падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў “масавых беспарадках”. Таксама па гэтай справе былі затрыманыя некалькі іншых удзельнікаў і выхаванцаў клуба.  

У каментары “Еўрарадыё” Мікалай Міхалькоў заявіў:

— Мае выхаванцы клуба “Патрыёт” ні ў чым не вінаватыя, і ніякага дачынення да радыкальных арганізацый яны не маюць і не мелі. І ніякіх дурных думак у іх не было ў галаве нават. Гэта хлопцы, якія дзейнічаюць толькі ў прававым полі. Яны афіцэры ў большасці, і яны ведаюць, што такое вайсковы статут.


Зміцер Лукашук

“Еўрарадыё”, 25 сакавіка 2017 р.

 

 

“Патрыёты сваёй краіны не зьбіраліся распальваць у сябе дома пажар”


Кіраўнік афіцыйна зарэгістраванага вайскова-спартовага клюбу “Патрыёт”, чальцы якога былі затрыманыя пасьля заявы Лука-кі пра “лягеры баевікоў”, 24 сакавіка выйшаў на волю. Мікола Міхалькоў кажа “Свабодзе”, што яго сына Яна пакуль не адпусьцілі. Ён абураецца затрыманьнямі чальцоў яго клюбу:

— Усе хлопцы, якія былі ў мяне ў клюбе, ня маюць ні да экстрэмізму, ні да тэрарызму, ні да падрыхтоўкі баевікоў, — кажа Міхалькоў. — Абсалютна нармальныя, адэкватныя хлопцы, афіцэры! Яны сапраўдныя патрыёты сваёй краіны — відавочна не зьбіраліся распальваць у сябе дома пажар.

Ён кажа, што супраць яго ніякіх абвінавачаньняў “пакуль не прад’яўлялі”. Колькі чалавек з клюбу “Патрыёт” затрымалі, ён пакуль ня ведае: кажа, парадку 8-10 чалавек, але дадае: ня ўпэўнены, бо “літаральна паўтары гадзіны як сам хаджу, не разумею, на якім сьвеце”.

— Тры зь іх толькі нядаўна ажаніліся, сын толькі ажаніўся, яшчэ месяцу няма. Уявіце сабе, што маладыя афіцэры сваю кар’еру пачнуць з такога, будучы патрыётамі сваёй краіны, — дадае Міхалькоў. — Я вельмі-вельмі зьдзіўлены ўсёй гэтай сытуацыяй, бо гэта на роўным месцы фактычна. Тое, што адбываецца — гэта нейкі жах.


“Радыё Свабода”, 24 сакавіка 2017 р.

 

 

Кіраўнік бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалай Міхалькоў зноў затрыманы


Кіраўнік бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалай Міхалькоў зноў затрыманы. Пра гэта стала вядома “Нашай Ніве”.

Яго сын, вайсковец Ян Міхалькоў, быў затрыманы 21 сакавіка па справе аб “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”. КДБ заявіў, што ўсяго па справе затрымана 26 чалавек.

Міхалькова ўчора выклікалі ў КДБ у Бабруйску, а сёння раніцай адпусцілі. Цяпер ён зноў затрыманы.


“Наша Ніва”, 24 сакавіка 2017 р.

 

 

27-ы затрыманы ў справе “Белага легіёну” — гісторык Аляксандар Зімніцкі


Як стала вядома “Свабодзе”, у аўторак 28 сакавіка КДБ затрымаў яшчэ аднаго меркаванага фігуранта справы “Белага легіёну” — 25-гадовага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага гістарычнага музэю Аляксандра Зімніцкага.

Ён стаў 27-м затрыманым у сьпісе затрыманых у гэтай справе, які склалі праваабаронцы і прадстаўнікі грамадзкасьці.

Зоя Зімніцкая, маці Аляксандра Зімніцкага, жыве ў Докшыцкім раёне, у вёсцы Глінная. Яна ўжо пэнсіянэрка, раней працавала выхавальніцай у дзіцячым садку. Зоя Вікенцьеўна плача, калі распавядае пра арышт сына.

— У пятніцу ён прыехаў сюды дадому, а ў панядзелак выправіўся ў Менск, на працу. А тады пазваніў, што яго выклікае ў аўторак раніцай на гутарку сьледчы. Казаў, што ў яго быў ператрус, што забралі той пнэўматычны пісталет, які ў яго быў даўно. Ён зь дзяцінства захапляўся гісторыяй, кнігамі, усё вучыўся на гісторыка, цяпер у музэі працуе. Як пазваніў, дык паехаў да сьледчага. А ўжо ўвечары патэлефанаваў сьледчы і сказаў, што Алесь затрыманы, пакуль на 3 дні. Больш нічога ня ведаю. І за што яго? Казаў, што нічога дрэннага людзям ня робіць, толькі добраму вучылі. Што цяпер будзе? — расказала Зоя Зімніцкая.

Да сёньня было вядома, што абвінавачаньне затрыманым фігурантам справы “Белага легіёну” не былі выстаўленыя. Напярэдадні кіраўнік упраўленьня інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю КДБ Дзьмітры Пабяржын казаў, што 29 сакавіка можа зьявіцца інфармацыя пра выстаўленьне абвінавачаньня фігурантам справы.

— Ёсьць вызначаны законам час, да 31 сакавіка, мяркую, будзе інфармацыя, — казаў учора Дзьмітры Пабяржын.

Паводле старшыні рады “Бацькаўшчыны” Ніны Шыдлоўскай, на 29 сакавіка ў КДБ для ўдзелу ў сьледчых дзеяньнях выкліканыя адвакаты шэрагу затрыманых.

— Спадзяюся, хлопцаў пачнуць вызваляць, спадзяюся — усіх, — сказала Ніна Шыдлоўская.


Алег Грузьдзіловіч

“Радыё Свабода”, 29 сакавіка 2017 р.

 

 

У справе "Белага легіёну" — першы вызвалены зь СІЗА КДБ


Зь СІЗА КДБ вызвалілі Сяргея Барстока, якога затрымалі ў ноч на 22 сакавіка і трымалі ў ізалятары КДБ. Паводле жонкі Сяргея Барстока Аляксандры, з мужа ўзялі падпіску пра нявыезд і невыдаваньне, таму ён не дае камэнтароў журналістам.

— Выглядае нармальна. Ня зьбіты. Але маўчыць пра тое, што там было. Вызвалілі яго ўчора ўвечары, прывезьлі дадому, — сказала жонка экс-затрыманага Аляксандра.

Паводле старшыні рады "Бацькаўшчыны" Ніны Шыдлоўскай, на гэты час выстаўленыя абвінавачаньні тром з затрыманых у справе "Белага легіёну".

— Іх прозьвішчы яшчэ высьвятляем, — сказала Ніна Шыдлоўская.

У КДБ зьвесткі пра выстаўленьне абвінавачаньняў праверыць не ўдалося. Тэлефон прэсавай службы працуе ў рэжыме аўтаадказьніка.

 

Арыштанты ў справе “Белага легіёну”


Аляксей Абрамаў
Сяргей Барсток (вызвалены пад падпіску 30.III.2017)
Андрэй Бяляўскі
Раман Васільеў
Ільля Грэк
Юры Гурын
Віктар Данілаў
Зьміцер Дашкевіч
Вячаслаў Дукшт
Андрэй Дундукоў
Іван Кавальчук
Андрэй Комлік-Ямацін
Зьміцер Крамянецкі
Міраслаў Лазоўскі
Арцём Леўчанка
Ян Міхалькоў
Мікалай Міхалькоў
Дзьмітры Новік
Яўген Палтаржыцкі
Сяргей Пальчэўскі
Цімур Пашкевіч
Уладзімер Румянцаў
Сяргей Стрыбульскі
Максім Сьцяпанаў
Уладзь Яроменак
Алесь Яўдаха


Алег Грузьдзіловіч

"Радыё Свабода", 31 сакавіка 2017 р.

 

 

Працягваецца паляванне на “баевікоў” — затрыманы 29-рочны гісторык


Як стала вядома “Нашай Ніве”, 30 сакавіка затрыманы яшчэ адзін чалавек у рамках “справы “баевікоў”.

Гэта 29-гадовы бабруйчанін — маці пакуль што супраць разгалошвання ягонага імя ў СМІ.

— Гісторык, скончыў аспірантуру. Сфера навуковых інтарэсаў — ВКЛ XIV—XVI стагоддзя. Апошнім часам працаваў у сферы лагістыкі, — апісала нам бабруйчаніна сяброўка.

Вядома таксама, што ў кватэры затрыманага быў вобшук, падчас якога канфіскавалі камуфляжную форму і металашукальнік.

 

 

Дашкевічу, Лазоўскаму і яшчэ некалькім фігурантам справы выставілі абвінавачванне


Маладафронтаўцам Змітру Дашкевічу і Сяргею Стрыбульскаму, студэнту БНТУ Івану Кавальчуку, былому студэнту гістфака БДУ Яўгену Палтаржыцкаму і менеджару па продажах Алексею Абрамаву выстаўленае абвінавачанне па арт. 293 ч. 3 КК (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца ўчыненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці).

Пра гэта ў Фэйсбуку паведамілі Наста Дашкевіч і Святлана Каваленка. 

Пра тое, што абвінавачанне выстаўленае таксама былому лідару незарэгістраванай арганізацыі “Белы Легіён” Міраславу Лазоўскаму, Радыё Свабода ўвечары 31 сакавіка паведаміў ягоны адвакат.

З уласных крыніц “Нашай Ніве” стала вядома, што абвінавачанне выстаўленае таксама Алесю Яўдаху. 

Пакаранне па гэтым артыкуле — арышт на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленне волі на тэрмін да трох рокаў.


“Наша Ніва”, 31 сакавіка 2017 р.

 

 

У падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў афіцыйна абвінавачаныя прынамсі шэсьць чалавек


Усім ім выстаўленыя абвінавачаньні паводле 3-й часткі 293 артыкулу Крымінальнага кодэксу — аб навучаньні і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.Пра тое што абвінавачаньне выстаўлена былому лідэру незарэгістраванай арганізацыі “Белы Легіён” Міраславу Лазоўскаму, “Радыё Свабода” ўвечары 31 сакавіка паведаміў ягоны адвакат.

Крыху раней жонка лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча паведаміла пра такое ж абвінавачаньне супраць мужы. Анастасія Дашкевіч расказала, што сёньня адвакатка Зьмітра сустракалася зь ім у прысутнасьці сьледчага. Пасьля гэтага адвакатка патэлефанавала і паведаміла, што Зьмітру Дашкевічу выстаўленыя абвінавачаньні паводле 3-й часткі 293 артыкулу Крымінальнага кодэксу.

Яшчэ раней сёньня старшыня рады Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская са спасылкай на сваякоў затрыманых і ўласныя крыніцы паведаміла Радыё Свабода, што такія ж абвінавачаньні выстаўленыя затрыманым студэнту БНТУ Івану Кавальчуку, былому студэнту гістфаку БДУ Яўгену Палтаржыцкаму, Сяргею Стрыбульскаму з “Маладога Фронту” і мэнэджэру па продажах Аляксею Абрамаву.
У КДБ Беларусі атрымаць камэнтар наконт гэтых зьвестак не ўдалося, бо тэлефон для сувязяў з мэдыямі не адказвае.

Агулам па справе аб падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў ужо было затрымана амаль тры дзясяткі чалавек.

Прынамсі аднаго з затрыманых, Сяргея Барстока, ужо вызвалілі. Яго затрымалі ў ноч на 22 сакавіка і трымалі ў ізалятары КДБ. Паводле жонкі Сяргея Барстока Аляксандры, з мужа ўзялі падпіску пра нявыезд і невыдаваньне, таму ён не дае камэнтароў журналістам.

— Выглядае нармальна. Ня зьбіты. Але маўчыць пра тое, што там было. Вызвалілі яго ўчора ўвечары, прывезьлі дадому, — сказала Аляксандра ў гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” 31 сакавіка.


“Радыё Свабода”, 31 сакавік 2017 р.

 

 

Сяргей Пальчэўскі — дзясяты абвінавачаны па “справе патрыётаў”


Сяргею Пальчэўскаму выставілі абвінавачаньне па частцы 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу “Навучаньне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках”.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміла Наста Дашкевіч са спасылкай на маці Сяргея Пальчэўскага.

Сяргей Пальчэўскі быў затрыманы 22 сакавіка разам са Зьмітром Дашкевічам і Арцёмам Леўчанкам, калі маладафронтаўцы ўсталёўвалі шафу на кватэры ў пісьменьніка Ўладзімера Арлова.


“Наша Ніва”, 1 красавіка 2017 р.

 

 

Вызваленьні ў справе "Белага Легіёну"


Зь СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску вызвалілі чатырох з шасьці сябраў "Маладога фронту", якія былі затрыманыя па справе "Белага легіёну". Гэта Раман Васільеў, Зьміцер Крамянецкі, Арцём Леўчанка і Ўладзь Яроменак.

А 12:25 зь СІЗА №1 выйшаў маладафронтавец Уладзь Яроменак.

— Для мяне гэта было нечакана, - сказаў Яроменак. — Я знаходжуся ў статусе падазраванага, але да мяне зьмененая мера ўтрыманьня.

Пра вызваленьне Зьмітра Крамянецкага і Арцёма Леўчанку напісаў у Фэйсбуку Барыс Гарэцкі. Ён знаходзіўся каля СІЗА №1 на Валадарскага ад раніцы.

Цягам 10 сутак Арцём Леўчанка трываў галадоўку ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Як ён распавёў "Свабодзе", сьледчыя пыталіся найперш пра сувязі "Маладога фронту" і "Белага легіёну", абарону Курапатаў, клюб "Ваяр", Міраслава Лазоўскага і Сяргея Стрыбульскага.

— Мне распытывалі пра "Белы Легіён", які распаўся, калі мне было 3 рока, — сказаў Леўчанка.

Раман Васільеў упершыню знаходзіўся на Валадарцы. Умовы ўтрыманьня ў СІЗА ён назваў санаторнымі.

— Вельмі падобна да санаторыю, — сказаў Васільеў. — Кормяць добра. Мне спадабалася. Ніякіх прэтэнзій.

Як і астатніх сябраў "Маладога фронту", Васільева распытвалі пра Міраслава Лазоўскага і Сержука Стрыбульскга.

— Запытвалі, ці Лазоўскі нейкі інструктаж праводзіў "Маладому фронту". Але мне не было чаго сказаць.

Раней "Свабода" пісала пра вызваленьне Сяргея Барстока вызваліл пад падпіску 30 сакавіка.

 

 

У справе "Белага Легіёну" ўжо 10 абвінавачаных


Яшчэ дваім выстаўленыя абвінавачаньні па справе "Белага Легіёну". Алесю Яўдаху і Ўладзімеру Румянцаву таксама прад'явілі абвінавачваньне ў "падрыхтоўцы масавых беспарадкаў".

Пра гэта "Свабодзе" паведаміла Ніна Шыдлоўская, якая трымае сувязь з адвакатамі і сваякамі затрыманых па справе "Белага легіёну".

Такім чынам ужо вядома пра дзевяць чалавек, якім афіцыйна выставілі абвінавачаньне. Гэта Зьміцер Дашкевіч, Міраслаў Лазоўскі, Іван Кавальчук, Яўген Палтаржыцкі, Сяргей Стрыбульскі, Аляксей Абрамаў, Алесь Яўдаха, Уладзімер Румянцаў і Андрэй Бяляўскі.

Дзясяты абвінавачаны — Сяргей Пальчэўскі. Пра гэта "Свабодзе" паведаміла Наста Дашкевіч са спасылкай на маці Сяргея Пальчэўскага.

Уладзь Яроменак, Арцём Леўчанка, Раман Васільеў, Зьміцер Крамянецкі былі вызваленыя 1 красавіка. Сяргея Барстока вызвалілі 30 сакавіка.


"Радыё Свабода", 1 красавік 2017 р.

 

 

Па “справе баевікоў” вызвалілі спецназаўца Дукшта і памежніка Грэка


Паводле інфармацыі закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна”, з СІЗА КДБ адпушчаныя яшчэ двое фігурантаў справы аб падрыхтоўцы “масавых беспарадкаў”.

31 сакавіка з СІЗА КДБ выйшлі Вячаслаў Дукшт, спецназавец з Мар’інай Горкі, і Ілля Грэк, намеснік начальніка па ідэалогіі смаргонскага памежнага атрада. Абодва былі затрыманыя 21 сакавіка.

31 сакавіка таксама быў адпушчаны Сяргей Барсток, а 1 красавіка — чатыры актывісты “Маладога фронту” — Дзмітрый Крамянецкі, Раман Васільеў, Арцём Леўчанка і Уладзімір Яроменак. У спісе затрыманых па справе аб падрыхтоўцы “масавых беспарадкаў” застаецца 21 чалавек. Вядома, што 10-ці з іх ужо прад’яўлены абвінавачванні паводле ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса РБ.


“Наша Ніва”, 3 красавіка 2017 р.

 

 

Гісторыку Аляксандру Зімніцкаму выставілі абвінавачванне па “справе патрыётаў”

 

Гісторык Аляксандр Зімніцкі стаў чарговым абвінавачаным па так званай “справе патрыётаў”. Яго вінавацяць у “навучанні ці іншай падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама фiнансаванні цi iншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці”. Пра гэта “Еўрарадыё” паведамілі сябры затрыманага.

 

Падобныя абвінавачванні раней выставілі яшчэ 16 фігурантам справы. 5 красавіка такія ж абвінавачванні прад’яўленыя Віктару Данілаву і Андрэю Дундукову. З 29-ці фігурантаў справы цяпер 9 чалавек знаходзяцца на волі.

 

25-рочны Аляксандр Зімніцкі працаваў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага музея, вучыўся ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Пры ператрусе ў Аляксандра быў забраны пнеўматычны пісталет, але яго захоўванне не з’яўляецца парушэннем закона.

 

Арцём Мартыновіч

 

“Еўрарадыё”, 6 красавіка 2017 р.

 

 

Гісторыку Аляксандру Зімніцкаму выстаўлена абвінавачванне паводле справы “Белага легіёну”

 

Гісторыку Аляксандру Зімніцкаму выстаўлена абвінавачванне паводле справы “Белага легіёну”. Яго абвінавачваюць у “навучанні ці іншай падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці”.

 

Пра гэта паведамілі сябры затрыманага, паведамляе.

 

25-рочны Аляксандр Зімніцкі працаваў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага музея, вучыўся ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Пры ператрусе ў Аляксандра знайшлі пнеўматычны пісталет, але яго захоўванне не з'яўляецца парушэннем закона.

 

Такія абвінавачванні раней выстаўлялі яшчэ 16 фігурантам справы. 5 красавіка такія абвінавачванні выстаўленыя Віктару Данілаву і Андрэю Дундукову. З 29-ці фігурантаў справы цяпер 9 чалавек знаходзяцца на свабодзе. Апошнім адпусцілі Сяргея Кулініча з партыі “Народная грамада”.

 

Паводле 3-й частцы 293-га артыкула КК пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

 

Такім чынам, спіс тых, каму выстаўлена абвінавачанне паводле 3-й частцы 293-га артыкула КК, выглядае цяпер так:

 

Аляксей Абрамаў

Андрэй Бяляўскі

Юры Гурын

Віктар Данілаў

Зміцер Дашкевіч

Андрэй Дундукоў

Алесь Яўдаха

Іван Кавальчук

Андрэй Комлік-Ямацін

Міраслаў Лазоўскі

Мікалай Міхалькоў

Дзмітрый Новік

Сяргей Пальчэўскі

Яўген Палтаржыцкі

Уладзімір Румянцаў

Сяргей Стрыбульскі

Аляксандр Зімніцкі

 

На сайце КДБ дагэтуль афіцыйна не пацверджана выстаўленне абвінавачванняў затрыманым.

 

“Хартыя’97”, 6 красавіка 2017 р.

 

 

Дык што ж рыхтаваў “Белы легіён”?

 

Абсалютна новая тэма апошніх тыдняў — гэта “Справа патрыётаў”.

 

Арыштаваны Віктар Данілаў працаваў у прыватнай фірме і, адначасова, настаўнікам дапрызыўнай падрыхтоўкі ў адной з мінскіх школ.

 

Нічога падобнага раней не бывала. Па абвінавачанні ў “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” — не беспарадках саміх, а толькі нібыта іх падрыхтоўцы — было арыштавана тры дзясяткі людзей, прычым частка іх — супрацоўнікі розных сілавых структур. Тое было зроблена за пару дзён да Дня Волі, калі апазіцыя заклікала да правядзення ў Менску масавай дэманстрацыі пратэсту супраць Аляксандра Лука-кі.

 

Што, унутры краіны выспела змова з мэтай змены існуючага ладу?

 

Дзясятку арыштаваных ужо выставілі абвінавачанні.

 

“Наша Ніва” сабрала ўсё вядомае пра дзейнасць тых, каго называюць “баевікамі”.

 

Чаму радыкалы?

 

У фармулёўках дзяржаўных СМІ затрыманыя — “баевікі”.

 

Між тым вартых даверу доказаў іх радыкалізму не прагучала.

 

Існаваў фэйкавы заклік падняцца на «ўзброеную барацьбу з рэжымам» ад імя “Белага легіёна” — такое паведамленне з’явілася на ўзламанай старонцы жыхара Менска Міраслава Лазоўскага ў Фэйсбуку, ён пра гэта заявіў і адхрысціўся ў той жа дзень.

 

Быў паказаны таксама “схрон арматуры” ў Налібоцкай пушчы — смешны факт, калі “масавыя беспарадкі” нібыта планаваліся ў Менску (а там працуюць дзясяткі металабаз, дзе табе такой арматуры за дзесяць хвілін нарэжуць поўны фургон).

 

Існуе яшчэ запіс нібыта прарыву з Украіны джыпа са зброяй — але ніхто не бачыў ні затрыманых у тым джыпе, ні з украінскага боку той джып не выязджаў, што дало падставы СМІ ўсумніцца ў рэальнасці факта “прарыву”.

 

Са зброі ў арыштаваных па “справе патрыётаў” на момант затрымання знайшлі, як паведамлялася, паляўнічыя карабіны і ружжы (легальныя) і пнеўматыку (таксама дазволеную).

 

Дык “Белы легіён” ці не?

 

Па інфармацыі “Нашай Нівы”, “Белы легіён” сапраўды спыніў сваё існаванне як структура яшчэ на пачатку 2000-х. Але яго ідэя — выхаванне патрыётаў Беларусі для службы радзіме (у ідэале — у сілавых структурах) — засталася жыць. Яна выражалася ў тым ліку ў працягу работы з моладдзю. Узорам быў летнік “Патрыёт” пад Бабруйскам, дзе школьнікаў вучылі элементам працы са зброяй на ўзор школьных урокаў дапрызыўнай падрыхтоўкі. Гэта ўсё спалучалася з ўрокамі беларускай мовы, гісторыі і культуры.

 

Немагчыма выхаваць патрыёта Беларусі без мовы і гісторыі, лічылі гэтыя людзі.

 

— Да палітыкі ставіліся хутчэй абыякава, — сказалі нам людзі, блізкія да затрыманых.

 

І прычыны тут ясныя — палітыкі ў Беларусі няма.

 

Хтосьці сышоў у бізнес, хтосьці пайшоў на службу.

 

Па словах іншага былога “легіёнаўца”, яго былыя сябры “не імкнуліся змяніць існую сістэму каардынат, а адаптаваліся да яе”.

 

Ваенную і міліцэйскую акадэмію за часы незалежнасці скончылі дзясяткі выхаванцаў “Патрыёта”, і дзясяткі яшчэ скончаць, бо “на летніках шмат хто з малых выказваў жаданне туды паступаць”.

 

Але, выхаваўчая праца вялася не толькі з дзецьмі.

 

Палявыя выхады

 

Удзельнічалі ў дзейнасці летнікаў не толькі падлеткі, але і дарослыя мужчыны, кшталту выратавальніка Дундукова і спецназаўца Дукшта.

 

Для кагосьці з іх гэта была выпадковасць, але для некаторых — свядомы выбар. Штуршком для трэціх стала акупацыя Крыма і вайна на Данбасе — патрыёты дапускалі, што Расія рана ці позна паспрабуе ліквідаваць дзяржаўнасць Беларусі.

 

У гутарках хлопцы прызнавалі, што ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі яны гатовыя стаць касцяком добраахвотніцкага батальёна. Яны цытавалі словы Лука-кі, што “ў выпадку чаго ўра-­патрыёты пойдуць у атаку першымі, дамо магчымасць”.

 

Падрыхтоўка была сур’ёзнай: інструктары са спецназа, абавязковыя медыцынскія курсы і атрыманне сертыфікатаў “Чырвонага крыжа”, стральба са спартовай і паляўнічай зброі (у адведзеных для гэтага месцах і пры інструктары), заняткі адзінаборствамі.

 

Адпрацоўвалася таксама аўтаномнае жыццё ў партызанскіх умовах у фармаце палявых выхадаў, з начоўкамі і без.

 

Паводле нашых ацэнак, за апошнія гады праз трэніроўкі былых “легіянераў” прайшлі сотні чалавек. Гэта, дарэчы, паказвае, што патрыётаў у сілавых структурах больш, чым многія думаюць.

 

Да легіянераў ішлі розныя людзі, часам далёка не прафесіяналы баявой справы, кшталту таго ж кніганошы Яўдахі.

 

Нельга выключаць, што некаторыя з затрыманых “легіянераў” мелі сустрэчы ва Украіне з беларусамі з добраахвотніцкіх батальёнаў. Прынамсі, факт, што многія з “легіянераў” бывалі ва Украіне. Але ніводзін “легіянер” не ездзіў туды ваяваць. Калі б такі факт быў, яго б ужо агучылі.

 

— У Беларусі тут усё на далоні. Ідзём мы ў камуфляжы на турбазу ў Пушчы, а па прыходзе нам кажуць, што ўжо ведалі, што да іх ідуць людзі ў камуфляжы, — сказаў нам чалавек, які браў удзел у палявых выхадах старэйшага складу “Легіёна”.

 

Казаў ён гэта да таго, што нічога нелегальнага ці забароненага ў іх дзейнасці ён не бачыў.

 

Такія трэніроўкі — завядзёнка для любога страйкбольнага, хардбольнага ці пейнтбольнага клуба.

 

Зрэшты, паляўнічых у нашых лясах ходзіць болей, чым “легіёнаўцаў”.

 

І прышыты да іх Дашкевіч

 

Асобнай увагі заслугоўвае адначасовы з “легіянерамі” арышт Змітра Дашкевіча і маладафронтаўцаў. У дзейнасці “Патрыёта” МФаўцы ўдзелу не бралі, менавіта таму, што “Патрыёт” і “Белы легіён” ухіляліся ад палітыкі. Арышт семярых маладафронтаўцаў — і наступнае такое ж вызваленне чатырох — можна патлумачыць толькі палітычнымі прычынамі.

 

Існаваў вайскова­-патрыятычны клуб “Ваяр” з удзелам МФаўцаў, але гэта не выходзіла за рамкі страйкбольных трэніровак.

 

Пакуль справа Дашкевіча нічым не адрозніваецца ад ягонай жа справы ўзору 2010 рока, па выніках якой ён быў прызнаны сусветнай супольнасцю палітычным вязнем.

 

Факт і выдумкі

 

Падсумоўваючы, можна сказаць наступнае.

 

Памятаеце нашы расследаванні пра лагеры, дзе ўдзельнікі выкідваюць руку ў нацысцкім вітанні ці рэжуць галовы сабакам, як рабіў маскалёўскі неанацыст Аляксей Мільчакоў? Дарэчы, крымінальныя справы па фактах удзелу беларусаў у тых лагерах заведзеныя не былі.

 

Дык вось, ніводнага падобнага дыскрэдытуючага фота ці відэа з удзелам “белых легіянераў” не выстаўлена.

 

Што беларускія патрыёты гуртаваліся, рыхтаваліся быць “абаронцамі Айчыны” і рыхтавалі моладзь да гэтага — факт.

 

Але што яны «рыхтавалі беспарадкі» або што існавала нейкая змова між імі з мэтамі, якія выходзяць за афіцыйна дэклараваныя, — мы такіх фактаў не знайшлі.

 

Пакуль выглядае, што прыдуманая змова была патрэбная адзіна для таго, каб збіць хвалю пратэстаў, што нарастала ў сакавіку. Змаганне з хімерамі радыкалаў, аднак, дало грамадству сігнал, што не толькі беларускі нацыяналізм, але і нацыянальны патрыятызм не вітаецца і можа выклікаць рэпрэсіі з боку КДБ. І гэта ўваходзіць у супярэчнасць з нядаўняй заўвагай Лука-кі, што “здаровы нацыяналізм” — гэта нармальна і нават патрэбна.

 

Спіс затрыманых па справе “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (магчыма, няпоўны):

 

Абрамаў Аляксей Анатольевіч, 1979 р.н.; знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Абвіначванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.

 

Барсток Сяргей Пятровіч

 

Бяляўскі Андрэй Валер’евіч; у СІЗА КДБ. Абвін. па ч.3 арт. 293.

 

Грэк Ілля Генадзьевіч, 1992 р.н., памежнік, Смаргонь.

 

Гурын Юрый Яўгенавіч; знаходзіцца ў СІЗА №1.

 

Данілаў Віктар Канстанцінавіч. У СІЗА КДБ.

 

Дашкевіч Зміцер Вячаслававіч. У СІЗА №1. Выстаўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293.

 

Дукшт Вячаслаў Александровіч 19.04.1992 р.н. Мар’іна Горка. Спецназавец.

 

Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 р.н.. У СІЗА КДБ.

 

Зімніцкі Аляксандр Антонавіч. У СІЗА КДБ.

 

Кавальчук Іван Віктаравіч. У СІЗА КДБ, абвінавачванне па ч.3 арт. 293.

 

Комлік-­Ямацін Андрэй Вячаслававіч. У СІЗА КДБ.

 

Кунцэвіч Сяргей Уладзіміравіч. У СІЗА КДБ.

 

Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч, 1973 р.н.. У СІЗА КДБ. Выстаўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293.

 

Мароз Віктар Генадзевіч. У СІЗА КДБ.

 

Міхалькоў Мікалай Мікалаевіч, кіраўнік клуба “Патрыёт”, Бабруйск. У СІЗА КДБ.

 

Міхалькоў Ян Мікалаевіч (сын кіраўніка бабруйскага “Патрыёта”), вайсковец. У СІЗА КДБ.

 

Новік Дзмітрый Мікалаевіч. У СІЗА КДБ.

 

Палтаржыцкі Яўген Канстанцінавіч, 1987 р.н. У СІЗА КДБ, Выстаўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293.

 

Пальчэўскі Сяргей Аляксандравіч. У СІЗА №1. Абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.

 

Пашкевіч Цімур. У СІЗА КДБ.

 

Румянцаў Уладзімір Аляксандравіч. У СІЗА КДБ, выстаўлена абвін. па ч.3 арт. 293.

 

Стрыбульскі Сяргей Сяргеевіч, у СІЗА КДБ. Выстаўлена абвін. па ч.3 арт. 293.

 

Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 р.н.. У СІЗА №1, выстаўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293.

 

 

Адрасы турмаў, на якія можна пасылаць пісьмы ці адпраўляць тэлеграмы:

 

СІЗА КДБ 220050, абаненцкая скрыня 8, прозвішча, імя і імя па бацьку арыштаванага

 

СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, г. Менск, 220030, прозвішча, імя і імя па бацьку арыштаванага

 

“Наша Ніва”, 8 красавіка 2017 р.

 

 

Па справе “Белага легіёна” распачалі новую крымінальную справу


Па справе “Белага легіёна” (“справе патрыётаў”) распачынаецца новая крымінальная справа. Артыкул 287 КК — “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”. У Беларусі гэта адбываецца ўпершыню, піша газета “СБ. Беларусь сегодня”, якая змяшчае вялікі матэрыял на гэтую тэму. Адзначаецца, што “следства высвятляе факты па стварэнні глыбока заканспіраванай арганізацыі з дакладнай іерархіяй, жорсткай дысцыплінай, аб’яднанай ідэалагічнай асновай, узбраеннем”. Падкрэсліваецца, што “артыкул — вельмі і вельмі строгі”. Кіраўніцтва “незаконным узброеным фармаваннем” ці ўдзел у ім караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 рокаў ці пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 7 рокаў. Абвінавачанне па гэтым артыкуле выставілі 20 чалавекам.

СБ піша, што па справе аб падрыхтоўцы “масавых беспарадкаў” праходзіць 35 чалавек. 17 з іх выставілі абвінавачанне, яны арыштаваныя. Яшчэ 18 чалавек знаходзяцца ў статусе падазраваных. Згаданыя 20 чалавек з ліку гэтых 35-ці.

У публікацыі “Аддзела расследаванняў” сцвярджаецца, што заява пра самароспуск “Белага легіёна” быў спробай “перахітрыць спецслужбы”. Нібыта, ад самага пачатку арганізацыя стваралася “як нелегальная структура” і яна магла “прачнуцца” ў любы момант”. Згадваецца і яе “пастаянная сувязь” з Мікалаем Статкевічам. Нібыта, ён спадзяваўся, што легіянеры стануць яго “асабістай гвардыяй”. Таксама адзначаецца, што раней “Легіён” знаходзіў спачуванне ў асобных афіцэраў сілавых структур”. Згадваецца бабруйскі клуб “Патрыёт”, пад прыкрыццём якога, нібыта, “ішла спецпадрыхтоўка і падтрымка баявой формы “легіянераў”. КДБ стаў фіксаваць аднаўленне цэнтралізаваных палявых збораў “легіянераў” у 2014 роке. А ў сакавіку сёлета спецслужбе стала вядома пра іх кантакт з маладафронтаўцамі, сцвярджае выданне.

У публікацыі таксама сцвярджаецца, што сябры “Белага легіёна”, якія знаходзяцца за кратамі, моцна трымаюцца, некаторыя з іх маўчаць. Прыводзяцца фрагменты з паказанняў асобных затрыманых.

Змешчаны ліст невядомай “грамадзянкі Германіі з беларускімі каранямі”, якая “папярэдзіла” ўлады Беларусі пра нейкую правакацыю, што рыхтавалася на 25 сакавіка ў Менску. І КДБ адрэагаваў на гэты “сігнал”, пачаліся затрыманні, ператрусы і г.д.

Падкрэсліваецца таксама, што беларускія сілавікі нанеслі два ўдары. Першы — па аўтарах “Рэгнума”, удар па “Белым легіёне” быў другім.


“Еўрарадыё”, 11 красавіка 2017 р.

 

 

“Ліст”, з якога пачалася справа “Белага Легіёну”


“СовБелка” выйшла 11 красавіка з вялікім матэрыялам, прысвечаным справе “Белага Легіёна”. Апроч іншага, у ім апублікаваны ліст “ад грамадзянкі Германіі”. 21 сакавіка, напярэдадні затрыманняў, Лука-ка заявіў, што ў амбасаду Беларусі нібыта прыйшла жанчына, якая папярэдзіла — рыхтуюцца правакацыі.

— Дзякуй, што ёсць беларусы і беларускі сапраўдныя, якія быўшы за мяжой — у Эўразвязе — папярэдзілі нас. Жанчына прыйшла ў амбасаду і папярэдзіла, афіцыйна напісала ліст: рыхтуецца правакацыя. І мы пачалі разбірацца. І сапраўды выйшлі на вельмі цікавыя рэчы, — сказаў Лука-ка падчас сустрэчы з калектывам магілёўскага прадпрыемства “Кранаспан”.

Сам жа “ліст неабыякавай жанчыны” выклікае шмат пытанняў. Прыводзім тэкст цалкам і на маскалёўскай мове — каб можна было ацаніць стыль напісання.


“Президенту республики Беларусь
А.Г. Лукашенко


Уважаемый г-н Президент,


Я, фрау * А*** хочу сообщить вам, что после моих бесед с французским гражданином Л*** *** и я узнала о готовящихся провокациях и планирующемся перевороте в Беларусь. Как сообщил г-н *** это произойдёт 25.03.2017. Запланированные провокации могут произойти во время демонстраций.

Подготовлены в Польше группы исполнителей, которые в это время будут находится в Беларусь.

Возможно, одним из организаторов является господин Бондаренко, проживающий в Польше.

Для создания жертв запланировано использование спецтехники.

Г-н Бондаренко — участник событий декабря 2010 года.

Запланировано участие подготовленных журналистов для on-line трансляций провокаций.

Как М*** *** считает, что эти события в Беларусь должны стать последним шансом для фашистского переворота.


С уважением, * А***. Berlin, Deu.
16.03.2017”.


Згодна з пячаткай, ліст быў прыняты 20 сакавіка. Увечары і ноччу ў гэты ж дзень і пачаліся першыя затрыманні былых “легіянераў”. 


“Наша Ніва”, 11 красавіка 2017 р.

 

 

Наталля Радзіна пра фальшыўку ў “Советской Б”

 

Лука-кіны прапагандысты зусім здурнелі.

 

Такім чынам галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна пракаментавала артыкул “Імя ім — легіён”, апублікаваны сёння ў газеце адміністрацыі Лука-кі “СовБелке”.

 

“Гэта ўсё ж такі канец. Прачытала шалёны матэрыял у “Советской Б.” Кароткі змест: “Белы легіён” рыхтаваў “тэракты” ў Менску пад “кіраўніцтвам” Статкевіча, Саннікава і Бандарэнкі. “З'ехалыя ў Варшаву” прагаварыліся пра гэта французу Мішэлю, а той сваёй нямецкай сяброўцы фраў А. Фраў А. у жаху напісала ліст Лука-ке і ўсё яму расказала. КДБ прыняў да ведама. Адначасова зласлівыя “Хартыя” і “Белсат” пішуць “гнілыя” навіны пра тое, што “трон пахіснуўся”.

 

Бог мой, у якім жа трывожным трызненні яны гэта складалі. Мабыць, сапраўды трон хістаецца не па-дзіцячаму.

 

P.S. Узгадала імёны ўсіх знаёмых французаў. Ніводнага Мішэля. Можа, з місіс Абамай паблытаў?”, — напісала Наталля Радзіна ў Фэйсбуку.

 

Адзін з каментатараў тут жа прапанаваў сваё тлумачэнне публікацыі гэтага артыкулы ў “СовБелке”:

 

“Мішэль - прыгожае імя. Такім чынам, я зразумеў так: мусьё Мішэль спіць з фраў А., танцоркай, старой сяброўкай Лука-кі, якая піша яму лісты і дзеліцца ўражаннямі ад кожнай сустрэчы з Мішэлем, які чытае “Советскую Белоруссию” і пераказвае змесціва перадавіц сваёй фраў. Потым гэта перадаецца Лука-ке, а той патрабуе ад газеты, каб гэтае трызненне апублікавалі і далі ацэнку подлым планам апазіцыі”.

 

 

Мікалай Статкевіч напісаў ліст Ангеле Мэркель

 

Лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу просіць канцлерку Нямеччыны дапытаць грамадзянку ФРГ, “якая напісала ліст Лука-ку”.

 

Змест ліста канцлерцы Нямеччыне Ангеле Мэркель Мікалай Статкевіч апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

 

Паважаная спадарыня канцлерка!

 

Звяртаюся да Вас з просьбай узяць удзел у лёсе больш чым 20 чалавек, якія сталі закладнікамі праз паклёпніцкі данос грамадзянкі ФРГ.

 

Калі верыць Аляксандру Лука-ке, нейкая фраў А. (сапраўднае імя паклёпніцы не апублікаванае) прыйшла ў амбасаду Беларусі ў ФРГ і напісала на ягонае імя заяву, дзе паказала, што мае звесткі аб стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь незаконных узброеных фармаванняў. На падставе гэтага даносу ўжо на наступны дзень ва ўсёй краіне былі затрыманыя дзясяткі маладых людзей, якія знаходзіліся ў патрыятычных клубах або ў апазіцыйных арганізацыях. Хоць гэта не з'яўляецца злачынствам нават паводле беларускіх законаў. 21 з іх, у тым ліку кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі нашай партыі Сяргей Кунцэвіч, знаходзяцца цяпер у следчай турме КДБ.

 

Улічваючы, што гаворка ідзе пра лёс дзясяткаў беларускіх грамадзян, а таксама іх сямейнікаў, прашу Вас даць распараджэнне органам правапарадку Вашай краіны запытаць звесткі пра грамадзянку ФРГ, якая напісала ліст Лука-ке. Кантактныя звесткі гэтай грамадзянкі маюць беларускія спецслужбы, а фотакопія яе ліста сёння была апублікаваная дзяржаўнымі СМІ. Прашу таксама правесці допыт гэтай “сведкі” з выкарыстаннем дэтэктара хлусні.

 

Вынікі гэтага допыту прашу даць беларускім органам дазнання, а таксама апублікаваць у СМІ.

 

Вы ведаеце пра пераследы тых беларусаў, якія публічна выказваюць сваю нязгоду з палітыкай кіроўнага рэжыму. За апошнія некалькі тыдняў больш за тысячу чалавек былі затрыманыя за ўдзел у выключна мірных акцыях пратэсту. Довады іх “віны” бессаромна фальсіфікаваліся. Падчас арыштаў многіх збівалі і катавалі.

 

Я сам быў таемна затрыманы і 3 дні незаконна ўтрымліваўся ў турме КДБ. Мае блізкія перажылі цяжкае ўзрушэнне, не ведаючы, што са мной здарылася. Бо ўлады Беларусі абвінавачваюцца ў выкраданні людзей і палітычных забойствах.

 

Міжнародная грамадскасць і кіраўніцтва Нямеччыны неаднаразова выказвала шкадаванне ў сувязі з адсутнасцю ў Рэспубліцы Беларусь незалежных следчых і судовых органаў. Напрыклад, расследаванне выбуху ў Менскім метро, паспешлівы расстрэл абвінавачаных у ім двух маладых людзей і неадкладнае знішчэнне рэчавых довадаў выклікаюць шмат пытанняў.

 

Аднак у вышэй згаданым выпадку, дзеянні беларускіх уладаў выходзяць за межы Рэспублікі Беларусь. Яны тычацца рэпутацыі Вашай краіны і нямецкіх грамадзян, якіх беларускі дыктатар выкарыстоўвае для расправы над іншадумцамі.

 

Вашая дапамогу ў правядзенні сумленнага расследавання і вызваленні беларускіх грамадзян, якія незаконна ўтрымліваюцца ў засценках КДБ, будзе неацэнным унёскам у прасоўванне дэмакратычных каштоўнасцяў і ўстанаўленні законнасці і парадку на эўрапейскім кантыненце.

 

“Хартыя’97” , 11 красавіка 2017 р.

 

 

Мы заявілі пра палітычны матыў пераследу

 

20 фігурантам справы “Белага легіёна” вылучана абвінавачанне ў “стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання і ўдзелу ў ім”. Пра гэта паведаміла праўладная “Беларусь сегодня”.

 

Новы крымінальны артыкул дае магчымасць больш жорсткага пакарання: паводле артыкула 287 пакараць можна абмежаваннем волі на тэрмін да 5 рокаў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 7 рокаў.

 

Намеснік старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч адзначае, што пакуль цяжка рабіць нейкія заключэнні па гэтай справе

 

— Як думаеце, з чым звязана гэтая перакваліфікацыя крымінальнай справы?

 

— Па-першае, я б сказаў, што гэта не перакваліфікацыя, гэта дадатковы артыкул, які інкрымінаваны. Зараз некаторых фігурантаў абвінавачваюць па частцы 3-й 293-га артыкула ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, а частку — па частцы 3-й арт. 293, яшчэ дадаткова па 287 артыкуле Крымінальнага кодэкса – гэта незаконныя ўзброеныя фармаванні.

 

— Наколькі абвінавачанні, прыведзеныя ў “СБ”, адпавядаюць рэчаіснасці?

 

— Пакуль рабіць нейкія заключэнні яшчэ цяжкавата, бо мы бачым, што інфармацыя па гэтай справе фактычна адсутнічае. Мы бачым толькі тое, што надрукавана ў “Савецкай Беларусі”. Трэба адзначыць, што прынцып прэзумпцыі невінаватасці гарантаваны Канстытуцыяй, яго ніхто не адмяняў. Атрымліваецца, што з аднаго боку абаронцы, адвакаты фігурантаў не могуць каментаваць, яны не каментуюць нічога і часам нават не даюць інфармацыі пра працэсуальны статус сваіх падабаронных і пра ўмовы іх утрымання і стан здароўя і г.д. Асобы, якія былі вызваленыя, у іх таксама бяруць падпіску пра неразгалошванне матэрыялаў справы, хаця Крымінальна-працэсуальны кодэкс не прадугледжвае абавязальніцтваў менавіта падазраваных і абвінавачаных, бо гэта з’яўляецца адной з формаў абароны. Таму атрымліваецца, што адзін бок нічога не можа пракаментаваць, затое ў “СБ” мы бачым ужо стварэнне вобраза гэтакіх небяспечных, радыкальных людзей, якія нібыта рыхтавалі масавыя беспарадкі і ўвогуле стварылі незаконныя ўзброеныя фармаванні. Зноўку бачым фотаздымкі нейкай зброі, яшчэ чагосьці, што мне ў прынцыпе ні пра што не гаворыць, бо я не ведаю, што гэта за зброя. Толькі калі будзе экспертыза, дзе будзе напісана што гэта такое, тады можна будзе рабіць высновы. Можна сфатаграфаваць і пнеўматычную зброю, зараз яна прадаецца і ў прынцыпе выглядае так, што не спецыялісту адрозніць яе ад сапраўднай зброі немагчыма фактычна. Пакуль што можна толькі апеляваць аргументамі кшталту я веру, ці я не веру. Канешне я не схільны давяраць таму, што я прачытаў, убачыў, бо мы ўжо шмат разоў чулі ад Камітэта дзяржаўнай бяспекі цікавыя байкі пра розныя элементы, якія хацелі дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне: ці то кідаючы пацукоў у водаправоды, ці то гаражы са зброяй фігуравалі перад 19 снежня ў 2010 роке. На судзе ўсё будзе бачна, калі гэта справа сапраўды шытая “белымі ніткамі”, то ўсё гэта будзе бачна.

 

— Ці можна казаць пра палітычны пераслед гэтых асобаў? Ці падпадаюць яны пад статус палітвязняў?

 

— Пакуль інфармацыі недастаткова, каб мы рабілі нейкія высновы адносна таго ці можна гэтых людзей прызнаць палітычнымі зняволенымі ці не. Трэба больш інфармацыі ці інкрымінавана ім штосьці і што інкрымінавана. Ці там сапраўды зброя, бо 287 артыкул характэрны тым, што ён паглынае кваліфікацыю ў дачыненні да незаконных дзеянняў да агнястрэльнай зброі, то бок не патрабуе дадатковай кваліфікацыі, бо пакуль не зразумела была яна ці не. Міжнародныя стандарты не абараняюць нейкіх дзеянняў са зброяй у руках. Трэба чакаць больш інфармацыі, тады мы будзем вызначацца, калі будзем разумець, што віна гэтых людзей не даказана і суды будуць адбывацца з парушэннямі судовага разбіральніцтва. Я думаю, што наша рэакцыя будзе адназначная. У прынцыпе, мы ўжо заявілі пра палітычны матыў, пераслед з боку ўладаў ў гэтай крымінальнай справе, як нам падаецца ён прысутнічае, але дастатковай інфармацыі пакуль няма.

 

Паводле беларускіх праваабаронцаў статус палітвязня ў Беларусі прызнаны грамадскаму актывісту Міхаілу Жамчужнаму і актывісту анархісцкага руху Вячаславу Касінераву.

 

Зміцер Косцін

 

“Беларускае Радыё Рацыя”, 11 красавіка 2017 р.

 

 

Зьміцер Дашкевіч дома


15 красаавіка праз тры з паловай тыдні пасьля затрыманьня з турмы КДБ выпушчаны лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч.

— Падвяла кішка, — кажа Зьміцер Дашкевіч пра затрыманьне.

Разам з Арцёмам Леўчанкам яны замовілі баршчу, калі ўсталёўвалі мэблю ў сям'і Арловых 22 сакавіка. Аднак замест дастаўшчыкаў ежы ў кватэру ўварваліся прадстаўнікі правахоўніых органаў.

Пасьля затрыманьня яго прывезьлі дамоў. Ператрус трываў 5-6 гадзінаў. У яго канфіскавалі 17 бел-чырвона-белых сьцягоў, 3 мэгафоны і 300-400 даляраў, якія сям'я Дашкевічаў адкладалі на адпачынак.

Дашкевіч застаецца падазроным па частцы 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу.

Сваё затрыманьне ён называе "анэкдотам". Першапачаткова яму прад'явілі дакумэнт, у якім ён абвінавачваўся ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў з 2011 рока. Насамрэч, да 2013 рока Дашкевіч быў у зьняволеньні.

— КДБ ня можа прызнаць, што ўсё гэта ахінэя, — кажа Дашкевіч. — Я не даваў ніякіх паказаньняў".

— Мажліва, мы разьлічваемся за Курапаты, за збор подпісаў за сцьяг. Гэта асабістая помста, — лічыць Дашкевіч пра сваё затрыманьне.

Як яму распавялі, з 21 сакавіка пачалі перавозіць усіх затрыманых зь СІЗА на Валадарскага ў Жодзіна. А калі яго прывезьлі 22 сакавіка, ён сядзеў адзін у 3-4-мясцовай камэры.
— У рэжыма сарвала дах, — кажа Дашкевіч. — І была каманда зачысьціць. Ва ўзурпатара ёсьць толькі адзін мэханізм: аўтазакі, затрыманьні, турмы".

Дашкевіч лічыць, што ў КДБ не было чаго прад'яўляць у якасьці абвінавачаньня, а таму разьлічваў выйсьці зь СІЗА праз 10 дзён.

— Каб была нейкая інфармацыя пра “Белы легіён”, даўно ўжо пра гэта было б вядома, — кажа Дашкевіч. — Арматура пад Асіповічамі ў бутэльках — гэта а-ля пацукі ў 2006 рока.

Ён лічыць, што астатніх затрыманых па справе могуць яшчэ месяц-два пратрымаць у СІЗА. Ён не ўяўляе, як з такой базай доказаў, якая ёсьць у КДБ, справу патрыётаў можна давесьці да суду.

— Спадзяюся, усе затрыманыя будуць вызваленыя, — сказаў Зьміцер.

Паводле Дашкевіча, праваахоўнікі абыходзіліся зь ім вельмі карэктна.

На пытаньне журналістаў, ці будзе працягавць працу клюб “Ваяр”, Зьміцер Дашкевіч адказаў, што пасьля такіх гучных арыштаў наступныя два гады дзейнасьць вайскова-патрыятычных клюбаў будзе сьцішаная.

— У нас такая традыцыя: мы расьпісаліся пасьля Раства, а вызваляемся напярэдадні Вялікадня, — сказала жонка Наста Дашкевіч.

Наста Дашкевіч сказала журналістам, што яна — ужо даволі вопытная жонка і палітзьняволеная — уражаная той хваляй салідарнасьці і прапановаў дапамогі з боку розных людзей, якая абрынулася на яе пасьля арышту Зьмітра.

— Я буду далей працягваць зьвяржэньне старога рэжыму. Буду зьвяргаць старыя кухні і шафы ў кватэрах, — жартуе Дашкевіч. — Сьвяткуем Пасху. Хрыстос уваскрос!

 


Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі таксама вызвалены


Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміў грамадзкі актывіст Барыс Гарэцкі.

Паводле Гарэцкага, Сяргей Пальчэўскі ўжо знаходзіцца ў сябе дома. Ягоныя сваякі пазванілі Зьмітру Дашкевічу дахаты і паведамілі пра вызваленьне Сяргея.

 

Праз дзьве гадзіны пасьля вызваленьня лідэра "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча стала вядома, што на волю з трумы КДБ выйшаў і маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі. Ягоныя сваякі пазванілі Дашкевічу.

У першым інтэрвію Радыё Свабода Сяргей паведаміў, што яго вызвалілі а 19:00 у суботу 15 красавіка.

У мінулую пятніцу яго з турмы на Валадарскага перавялі ў турму КДБ "Амэрыканка". Увесь час арышту Пальчэўскі сядзеў у "Валадарцы".

Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Сяргей Пальчэўскі быў затрыманы ў той жа дзень, калі былі затрыманыя Дашкевіч і Леўчанка, 21 сакавіка. Пальчэўскі прыехаў да дому, дзе быў Дашкевіч, на машыне. Нейкія людзі выбілі шкло ў машыне і выцягнулі яго.

Ён абвінавачваецца паводле артыкулу 293 частка 3, арганізацыя масавых беспарадкаў.

Адносна падзеяў 25 сакавіка Пальчэўскі сказаў, што такога не чакаў.

Наконт абыходжаньня зь ім у турме, Сяргей Пальчэўскі сказаў, што нібыта нармальна, яму няма з чым параўноўваць, бо раней ён не сядзеў. Яго ня білі.

Яму ў турму выпісалі незалежныя газэты. Атрымліваць іх яму не перашкаджалі. З газэт ён даведаўся пра затрыманьні людзей па справе "Белага легіёну". Гэтую справу ён лічыць палітычнай і ня верыць, што гэтыя людзі рыхтавалі рэвалюцыю.

Пра далейшыя пляны пакуль ня ведае, кажа, што будзе рабіць тое самае, што рабіў і раней.

Сяргей Пальчэўскі набыў вядомасьць сваім удзелам у абароне Курапатаў падчас спрбы пабудаваць там Бізнэс-цэнтар.


“Радыё Свабода”, 15 красавік 2017 р.

 

 

"Яго арыштавалі за паездку ў Карпаты". Хто такі Уладзімір Фёдараў са "справы патрыётаў"?


Арыштаваны па "справе патрыётаў" Уладзімір Фёдараў не знаходзіўся ні ў якіх тайных альбо яўных арганізацыях, а падставы для яго арышту абсалютна абсурдныя, пераконвае яго таварыш.

29 сакавіка ў Менску быў арыштаваны ўраджэнец Бабруйску Уладзімір Фёдараў. Ён стаў чарговым фігурантам "справы патрыётаў". Праз 10 дзён пасля арышту яго не выпусцілі з-пад варты, што азначае, што яму было прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 293 ("падрыхтоўка масавых беспарадкаў") альбо па артыкуле 287 Крымінальнага кодэксу ("стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання"). У прэсе не з'яўлялася інфармацыі пра Уладзіміра, яго сям'я пакуль не гатовая даваць каментары. На ўмовах ананімнасці распавесці пра зняволенага хлопца пагадзіўся сябра Уладзіміра Фёдарава, які добра яго ведае.

— Валодзю 29 рокаў. Ён скончыў гістфак БДУ, затым магістратуру, дапісваў кандыдацкую дысертацыю. Адказны і прыстойны хлопец, спакойны і ўраўнаважаны. Валодзя ніколі не знаходзіўся ў якіх-небудзь нацыяналістычных арганізацыях або рухах — гэта я магу абсалютна дакладна сказаць. Сам па сабе ён далёкі ад палітыкі. Апошнія 2,5 рока працуе ў сферы лагістыкі, у авіяцыйных перавозках. На працы ён нярэдка праводзіць больш за 12 гадзін, і гэта могуць пацвердзіць яго калегі. Так што праца для яго — самае галоўнае. Сама нагода для яго затрымання (паездка ў Карпаты) — проста смешная. Дзясяткі тысяч беларусаў кожны рок наведваюць украінскія горы, і нічога злачыннага ў гэтым няма і быць не можа па вызначэнні. Хай супрацоўнікі КДБ і іншыя сілавікі, якія проста выслужваюцца перад начальствам, усведамляюць, што такімі дзеяннямі яны ламаюць жыцці ні ў чым не вінаватых людзей, — расказвае ён.

Сябар Уладзіміра Фёдарава сцвярджае, што адзінай падставай для арышту стала тое, што восенню мінулага году ён паехаў на адпачынак ва ўкраінскія Карпаты ў кампаніі з іншымі фігурантамі "справы патрыётаў" — выратавальнікам Андрэем Дундуковым і некалькімі беларускімі афіцэрамі.

— Іншай прычыны для арышту, нягледзячы на ўсю яе абсурднасць, я не бачу, — сцвярджае таварыш Уладзіміра Фёдарава.


"Наша Нива", 19 красавіка 2017 р.

 

 

Споведзь Сяргея Пальчэўскага


Сябры, хачу перад вамі паспавядацца. І судзіце мяне так, як хто палічыць патрэбным. Сёньня я прызнаюся ў тым, што падпісаў супрацу з КДБ.

На першым жа допыце, на які мяне прывезьлі ў цэнтральны апарат камітэта, я меў размову без адваката з двума гэбэшнікамі. Яны адразу пачалі патрабаваць, каб я распавядаў ім нешта па “справе патрыётаў”. Я адмовіўся. Тады мяне пачалі шантажаваць.

Мне была выказана пагроза крымінальнага перасьледу і дадатковага тэрміну за ДТЗ з маім удзелам. Справа ў тым, што сёлета ў лютым я, рухаючыся за стырном, зьбіў на пешаходным пераходзе жанчыну. Дзякуй Богу, ДТЗ абышлося без пераломаў, але пашкоджаньні здароўю кваліфікаваныя ячк менш цяжкія і за гэта, пры жаданьні пацярпелай, можа быць узбуджана крымінальная справа.

Таксама была агучана пагроза публікацыі нейкіх інтымных падрабязнасьцяў аб маім асабістым жыцьці. Па шчырасьці сказаць, я і ня вельмі зразумеў, пра што вядзецца гаворка. Цяпер узгадваю, што за некалькі дзён да арышту мне грукаліся ў сетцы “Укантакце” невядомыя людзі і казалі мне, што ведаюць аб тым, што я гей ды прапаноўвалі мне адкрыцца ў “шчырай размове”. Гэтых людзей я заблякаваў, але калі вычварэнцам з КДБ цікава, сёньня я прызнаюся: я ня гей.

На завяршэньне мне пагражалі “пятушатнямі” ў зоне.

Зважаючы на шантаж і тое, што я ня вёў ніякай злачыннай дзейнасьці, ня ведаю ніякіх сакрэтаў — я вырашыў даваць паказаньні. Пасьля таго, як мы паразмаўлялі прыватна, гэбэшнікі загадалі паўтарыць усё гэта пры адвакаце і далі мне на подпіс падпіску аб супрацы. Пад псеўданімам “Артур” я падпісаў супрацу з КДБ, разважаючы аб тым, што па вызваленьні прызнаюся аб гэтым маім сябрам. І сёньня я каюся ў гэтым учынку перад Богам і людзьмі. Калі нехта мяне асуджае за ўчыненае, я лічу, што кожны мае на тое поўнае права.


Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі

Facebook, 27 красавіка 2017 р.

 

 

Вызвалены Ян Міхалькоў, арыштаваны па “Справе патрыётаў”


Вайсковец Ян Міхалькоў, які, як і ягоны бацька Мікалай Міхалькоў, быў затрыманы ў межах крымінальнай справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, ужо на волі.

Хлопец быў вызвалены з СІЗА-1 29 красавіка. Умовы яго вызвалення пакуль невядомыя.

Ян Міхалькоў быў затрыманы 21 сакавіка, яго бацька — 24 сакавіка. Спачатку яны ўтрымліваліся ў СІЗА КДБ, дзе ім афіцыйна было выстаўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 293 КК РБ. Пазней абодвух перавялі на “Валадарку”.

Трэба адзначыць, што Міхальковы ў ліку трох фігурантаў справы, якім, па наяўнай інфармацыі, не прад’яўлена дадатковае абвінавачанне — звязанае з незаконным узброеным фармаваннем.

Такім чынам, за кратамі працягваюць заставацца 18 чалавек з абвінавачваннем у “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса), 16 з іх таксама праходзяць па справе, узбуджанай па артыкуле 287 КК.


“Наша Ніва”, 1 траўня 2017 р.

 

 

Кіраўнік клуба “Патрыёт” Мікалай Міхалькоў выйшаў на волю

 

Як стала вядома закрытаму ўладамі праваабарончаму цэнтру “Вясна”, кіраўнік бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалай Міхалькоў адпушчаны на свабоду.

 

Міхалькоў старэйшы заставаўся апошнім з фігурантаў справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў з ліку “патрыётаў”.

 

Нагадаем, Мікалай Міхалькоў быў затрыманы 24 сакавіка і першапачаткова знаходзіўся ў СІЗА КДБ, дзе яму было афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пасля быў пераведзены ў СІЗА-1 на Валадарскага. Дададзім, што ён з'яўляўся адным з трох фігурантаў справы, якім не было прад'яўлена дадатковае абвінавачванне, звязанае з незаконным узброеным фармаваннем.

 

Такім чынам, за кратамі застаюцца 17 фігурантаў справы, сярод якіх 16 асобаў, чые імёны звязваюць з дзейнасцю былой арганізацыі “Белы легіён”, і актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч.

 

“Наша Ніва”, 18 траўня 2017 р.

 

 

Вясна 2017-га яскрава паказвае, што краінай кіруе не Лука-ка 

 

Паводле заснавальніка і былога лідара “Белага легіёну” Сяргея Чыслава, арыштаваныя фігуранты “справы патрыётаў” падвяргаюцца ў СІЗА катаванням і ўздзеянню псіхатропаў.

 

У інтэрв’ю “Белсату” Сяргей Чыслаў (Бульба) распавёў, што яму вядома пра становішча арыштаваных, як ажыццяўляецца інфармацыйнае прыкрыццё справы “Белага легіёну”, а таксама пра сваё бачанне сітуацыі ў Беларусі.

 

— Учора на прэс-канферэнцыі ў Кіеве вы заяўлялі, што ў адносінах да фігурантаў справы “Белага легіёну” ужываліся катаванні ды псіхатропныя сродкі. Гэта сапраўды так?

 

— Так. Фігурантаў справы, якія патрапілі ў “амерыканку”, асабліва па першым часе, збівалі, ды давалі папіць “мінералачку”, пасля якой людзі ўпадалі ў эйфарыю, гублялі розум і не памяталі што рабілі ў гэты час. Падумайце самі, чаму прайшло два месяцы, а жонак ані разу не дапусцілі на сустрэчу? Чаму існуюць цяжкасці з доступам адвакатаў? Вядома, што першыя тры допыты Міраслава Лазоўскага прайшлі без адваката, яго пусцілі толькі праз тры дні пасля арышту…

 

— Як пішуць СМІ, у Кіеве вы заявілі, што “некалькі чалавек былі выпушчаныя паводле стану здароўя, і пасля пабояў яны там ледзь не памерлі”…

 

— У Кіеве я сказаў, што некаторых выпусцілі раней пад падпіску, бо асцерагаліся, што тыя могуць па стане здароуʼя не вытрываць і памерці пасля пабояў і СІЗА — сапсаваць статыстыку.

 

— То бок вас не зусім дакладна працытавалі — вы не мелі на ўвазе, што тыя, каго зараз выпусцілі з СІЗА, ледзь не памерлі ад пабояў?

 

— Мяне неяк дзіўна працытавалі. Некаторых сапраўды выпусцілі пад падпіску, таму што яны ледзь не сканалі пасля збіцця ў СІЗА, але гэта было на пачатку. Цяпер такой інфармацыі няма. Ёсць уражанне, што ўлады самі наведаюць што з імі рабіць цяпер, бо нават таго, што яны маюць нагаворанага “пад мінералачкай” — для справы яўна бракуе.

 

— Але адкуль у вас сведчанне пра катаванні і “мінералку”? Гэта дакладная інфармацыя ці здагадка? Усе ж заява сур’еўная…

 

— Як я магу адказаць на гэтае пытанне, калі ўсе пад падпіскай?.. “Амерыканка” і яе адмысловы штат супрацоўнікаў для таго і існуе, каб зламіць чалавека. Ад часу калі трымалі палітычных у 2010-м анічога не змянілася. Як тады быў запушчаны сцэнар, распрацаваны кімсьці ў нетрах спецслужбаў, так і цяпер.

 

— Справа “Белага легіёна” суправаджалася вялікай прапагандысцкай кампаніяй. Ці будзе інфармацыйная вайна працягвацца і надалей ці, на вашую думку, дзяржаўныя СМІ пастараюцца забыць пра “Белы легіён”?

 

— Інфармацыйная вайна з унутранай прасторы перамясцілася на вонкі. Ад наўпроставага шматразовага паказвання зброі па БТ перайшлі на больш, так бы мовіць, тонкую работу. Зараз — час МЗС. Дэлегацыя МЗС навербавала “прыгожых, прэзентабельных” выхаванцаў дэмакратычных колаў, якім, відаць, усё адно ад каго атрымліваць грошы. Менавіта гэты “ліберальны” атрад, як бы не знарок, асабліва ў прыватных размовах з прадстаўнікамі замежных дыпламатычных колаў, расказваюць, што насамрэч “Белы легіён” — ультраправыя неанацысты. З’явіліся і ў маім коле сяброў “парламенцёры” якія заклікаюць ціхенька маўчаць, як бы забыцца на арыштаваных, а то, крый божа, прызнаюць палітзняволенымі ды ўвядуць санкцыі. І тут жа тлумачаць што Лука-ку санкцыі пофіг, а вось народ беларускі ад санкцыяў будзе пакутаваць. Так што цяпер фактычна нашыя сябры — закладнікі чужых гульняў.

 

— А Захад сёння можа чым-небудзь дапамагчы беларусам?

 

— Эўропа сёння можа дапамагчы нам выключна адукацыяй – падзяліцца сваім досведам і падтрымкай новых грамадскіх праектаў (пры іхным з’яуленні). Менавіта новых. Проста санкцыі ці проста крэдыты ў абмен на палітзняволеных тут не дапамогуць. Для ўладаў — гэта ўжо даўно сродак выбіваць грошы.

 

Эўрапейскія дыпламаты часта задаюць рытарычнае пытанне: як Эўропе далей узаемадзейнічаць з беларускімі ўладамі? Маўляў, і пернік спрабавалі, і санкцыі. Маё разуменне — наш кавалак СССР рэфармаванню не падлягае. Улада і апазіцыя на сёння завіслі ў мінулым. Ідэалогія новай сістэмы, прычым якая будзе базавацца не на вузкім нацыяналізме, гэта першасная задача для беларускай інтэлігенцыі. Грамадзянін Лука-ка — памрэ. Наш клопат мае быць не аб ім. Стварэнне новай сістэмы — вось чым нам цяпер варта заняцца. Дзяржаўная сістэма з дасканалай зваротнай сувяззю. Досвед Украіны вельмі красамоўна паказвае, што аніякая рэвалюцыя не вартая крыві пралітай за яе, калі яна не нясе новую сістэму.

 

— Існуе версія, што справа “Белага легіёна” была ініцыяваная ФСБ праз агентаў свайго ўплыву ў беларускіх спецслужбах. Ці бачыце вы тут “руку Масквы”?

 

— Логіка падказвае што гэта вельмі верагодна. Вясна 2017-га яскрава паказвае, што краінай кіруе не Лука-ка. Тэзіс пра тое што калі не будзе Лука-кі, то будзе Расея таксама пара здымаць. Бо дзе ў нас зараз не Расея? Школа? Тэлебачанне? Грамадства? Дзе? Як толькі Лука-ка ў канцы лютага загаварыў пра здаровы патрыятызм і неабходнасць перапісаць падручнікі па гісторыі пачынаючы ад Полацкага княства — як “ягоныя” сілавікі задалі яму і краіне іншую траекторыю.

 

Ігар Ільяш

 

“Белсат”, 20 траўня 2017 р.

 

 

Як у КДБ здзекуюцца з фігурантаў “справы патрыётаў”

 

Са слоў заснавальніка і былога лідара “Белага легіёну”, арыштаваныя фігуранты “справы патрыётаў” зазнаюць у следчым ізалятары катаванні і ўздзеянне псіхатропных сродкаў.

 

У інтэрв'ю “Белсату” Сяргей Чыслаў (Бульба) распавёў, што яму вядома аб становішчы арыштаваных, як вядзецца інфармацыйнае прыкрыццё справы “Белага легіёну”, а таксама пра сваё бачанне сітуацыі ў Беларусі.

 

— Фігурантаў справы, якія трапілі ў “амерыканку”, асабліва ў першы час, збівалі, і давалі папіць “мінералкі”, пасля якой людзі ўпадалі ў эйфарыю, гублялі розум і не маглі ўспомніць, што рабілі ў гэты час. Падумайце самі, чаму прайшло два месяцы, а жонак ні разу не пусцілі на сустрэчу? Чаму існуюць цяжкасці з доступам адвакатаў? Вядома, што першыя тры допыты Міраслава Лазоўскага адбыліся без адваката, яго пусцілі толькі праз тры дні пасля арышту,.. — распавядае Чыслаў.

 

З ягоных слоў, некаторых выпусцілі раней пад падпіску, бо асцерагаліся, што тыя могуць праз стан здароўя не вытрымаць і памерці пасля збіцця ў следчым ізалятары — сапсаваць статыстыку.

 

— Некаторых сапраўды выпусцілі пад падпіску, бо яны ледзь не памерлі пасля збіцця ў следчым ізалятары, але гэта было ў самым пачатку. Цяпер такой інфармацыі няма. Ёсць уражанне, што ўлады самі не ведаюць, што з імі рабіць цяпер, бо нават таго, што яны запісалі “пад мінералачкай”  для справы відавочна не стае, — адзначыў заснавальнік “Белага легіёну”.

 

З ягоных слоў, “Амерыканка” і яе спецыяльны штат супрацоўнікаў для таго і існуе, каб зламаць чалавека. З таго часу, калі трымалі палітвязняў у 2010-м, нічога не змянілася. Як тады быў запушчаны сцэнар, распрацаваны кімсьці ў нетрах спецслужбаў, так і цяпер.

 

— Інфармацыйная вайна, звязаная з “Белым легіёнам”, з унутранай прасторы перамясцілася вонкі. Ад наўпроставага шматразовага дэманстравання зброі па БТ перайшлі на больш, так бы мовіць, тонкую працу. Цяпер — час МЗС. Дэлегацыя МЗС навербавала “прыгожых, прэзентабельных” выхаванцаў дэмакратычных колаў, якім, відаць, усё адно, ад каго атрымліваць грошы. Менавіта гэты “ліберальны” атрад, асабліва ў прыватных гутарках з прадстаўнікамі замежных дыпламатычных колаў, распавядае, што напраўду “Белы легіён” — ультраправыя неанацысты. З'явіліся і ў маім коле сяброў “парламенцёры”, якія заклікаюць ціхенька маўчаць, як бы забыцца пра арыштаваных, а то, не дай Бог, прызнаюць палітвязнямі і ўвядуць санкцыі. І тут жа тлумачаць, што на Лука-ку санкцыі не ўздзейнічаюць, а вось народ беларускі ад санкцый будзе пакутаваць. Так што цяпер фактычна нашы сябры — закладнікі чужых гульняў, — сказаў Сяргей Чыслаў.

 

Існуе версія, што справа “Белага легіёну” была ініцыяваная ФСБ праз агентаў свайго ўплыву ў беларускіх спецслужбах. На думку заснавальніка “Белага легіёну”, гэта вельмі магчыма.

 

— Вясна 2017-а яскрава сведчыць, што краінай кіруе не Лука-ка. Тэзіс пра тое, што калі не будзе Лука-кі, то будзе Расея, таксама пара здымаць. Бо дзе ў нас цяпер не Расея? Школа? Тэлевізія? Грамадства? Дзе? Як толькі Лука-ка ў канцы лютага загаварыў пра здаровы патрыятызм і неабходнасць перапісаць падручнікі па гісторыі пачынаючы ад Полацкага княства — дык “ягоныя” сілавікі задалі яму і краіне іншую траекторыю, — рэзюмаваў Сяргей Чыслаў.

 

“Хартыя’97”, 21 траўня 2017 р.

 

 

Палітвязня Cяргея Кунцэвіча катавалі электрычным токам

 

Пра гэта стала вядома лідару БНК Мікалаю Статкевічу.

 

У інтэрв'ю Charter97.org лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч распавёў:

 

— Кіраўнік Менскай месцкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) і адзін з прадстаўнікоў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Менску Сяргей Кунцэвіч быў арыштаваны КДБ напярэдадні Дня Волі 25 сакавіка. Яго арыштавалі, таму што Сяргей дапамагаў мне заставацца на волі, каб я мог узяць удзел у акцыі на Дзень Волі. Ён эвакуяваў мяне ад станцыі метро, каб я мог адарвацца ад “знадворкі”. Сяргея нейкім чынам вылічылі, магчыма, відэакамеры былі ў метро і на прыпынку, дзе я сядзеў у аўтамабілі.

 

Сяргей таксама адказваў за гукаўзмацняльную тэхніку для акцыі. Ён паставіў свой аўтамабіль каля Акадэміі Навук, дзе знаходзілася апаратура. Потым па СТВ паказалі фільм пра тое, што нібыта з гэтага аўтамабілі дасталі “кактэйлі Молатава”. Але адначасова з'явілася інфармацыя аб тым, як гэтыя ж бутэлькі даставалі з мікрааўтобуса сіняга колеру без нумароў. Гэта значыць, тут відавочная грубая правакацыя. Але аднак Сяргей застаецца ў турме: спачатку яго трымалі ў следчым ізалятары КДБ, цяпер — у следчым ізалятраы МУС. Яму выставілі абвінавачанне ў “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”.

 

Цяпер мы атрымалі ад яго інфармацыю. У мяне няма сумневаў, што гэтая інфармацыя менавіта ад яго. Пры неабходнасці мы можам гэта лёгка давесці. Я прывяду некалькі цытат.

 

Пачатковыя словы: “Дыктатура трымаецца на жорсткасці і страху. Чым горшая эканоміка, тым больш будзе жорсткасці. Людзі, спыняйце баяцца!”.

 

Далей цытую: “Катавалі электрашокерам, хацелі даведацца, дзе Мікалай”.

 

Сяргей паведамляе, што знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. Я сам яму пісаў шмат разоў, але лісты да яго не прапускаюць. Ён не ведае, што правакацыя супраць яго раскрытая, ён піша, што бутэлькі падкінула КДБ ля Акадэміі Навук. На знак пратэсту ён трымаў трохдзённую галадоўку.

 

— Мікалай, як вы пракаментуеце гэтую шакавальную інфармацыю?

 

— Вядома, шакуе гэтая інфармацыя аб катаваннях. Ведаючы Сяргея Кунцэвіча, я цалкам яму давяраю. Гэтая палітыка “лібералізацыі” прыйшла да такога канца. Так, палітыкаў у Беларусі выкрадалі, забівалі, катавалі іншымі спосабамі ў следчым ізалятраы КДБ у 2010 роке, але каб вось так у адкрытую ўжо да метадаў гестапа — катаваць электрычным токам чалавека...

 

Мы да гэтага прыйшлі. У тым ліку, дзякуючы “добрым” палітыкам на Захадзе, якія вызначылі, што тут “лібералізацыя” і развязалі рукі беларускаму рэжыму, пасяліўшы ў яго пачуццё беспакаранасці.

 

Уявіце, што цяпер адбываецца з тымі маладзёнамі ў “справе патрыётаў”, якія дагэтуль знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ і якіх спрабуюць падпісаць пад артыкул, што яны стваралі "вайсковае фармаванне"?!

 

Беларускі Нацыянальны Кангрэс і “Народная Грамада” зробяць усё магчымае, каб абараніць гэтых людзей.

 

“Хартыя’97”, 21 траўня 2017 р.

 

 

Яўген Палтаржыцкі выйшаў з турмы

 

Фігурант справы “Белага легіёну” пераведзены пад хатні арышт.

 

Фігурант справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Яўген Палтаржыцкі пераведзены на хатні арышт.

 

 

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, мера стрымання ў дачыненні да Яўгена Палтаржыцкага была зменена ўвечары 19 траўня. Дагэтуль ён утрымліваўся пад вартай у СІЗА КДБ.

 

Нагадаем, што Палтаржыцкі, гісторык па адукацыі, які ўважаецца за сябра былой арганізацыі “Белы легіён”, быў затрыманы 21 сакавіка. 30 сакавіка яму афіцыйна было выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, а ў 20-х чыслах красавіка — і дадатковае абвінавачванне паводле артыкула 287 КК.

 

Такім чынам, у следчых ізалятарах Менску, “Амерыканцы” і “Валадарцы”, застаюцца яшчэ 16 чалавек, якія абвінавачваюцца ў “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, з іх толькі адзін — актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч, не праходзіць у распачатай пазней справе аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання.

 

 

Обновлен список задержанных по “делу патриотов”

 

16 фигурантов сфабрикованного властями дел остаются за решёткой.

 

На 22 мая Правозащитному центру “Весна” известно о 16 фигурантах дела “о подготовке массовых беспорядков”, которые остаются за решёткой. Лишь одному из них не предъявлено дополнительное обвинение, сообщает сайт spring96.org.

 

Список задержанных по делу “о подготовке массовых беспорядков”:

 

Абрамов Алексей Анатольевич, 1979 г.р.; задержан 21.03.2017, находится в СИЗО КГБ; 30.03.2017 предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. (Также официально предъявлено обвинение по ст. 287 УК).

 

Белявский Андрей Валерьевич, 1982 г.р.; задержан 21.03.2017, находился в СИЗО КГБ; 31.03.2017 предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. В первой декаде апреля переведён в СИЗО-1. (Также проходит по делу, возбуждённому по ст. 287 УК).

 

Данилов Виктор Константинович, 1987 г.р.; задержан 21.03.2017, находился в СИЗО КГБ; предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. 10.04.2017 переведён в СИЗО-1. (Также официально предъявлено обвинение по ст. 287 УК).

 

Дундуков Андрей Вячеславович, 1985 г.р.; задержан 21.03.2017, находился в СИЗО КГБ; предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. Переведён в СИЗО-1. (Также проходит по делу, возбуждённому по ст. 287 УК).

 

Евдахо Александр Анатольевич, 1975 г.р.; задержан 21.03.2017, находится в СИЗО-1; 31.03.2017 предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. (Также официально предъявлено обвинение по ст. 287 УК).

 

Зимницкий Александр Антонович, 1991 г.р.; задержан 29.03.2017, находился в СИЗО КГБ; предъявлено обвинение по ч. 3 ст. 293 УК. Переведён в СИЗО-1. (Также проходит по делу, возбуждённому по ст. 287 УК).

 

Ковальчук Иван Викторович, 1991 г.р.; задержан 23.03.2017, находится в СИЗО КГБ; 30.03.2017 предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. (Также проходит по делу, возбуждённому по ст. 287 УК).

 

Комлик-Яматин Андрей Вячеславович, 1985 г.р.; задержан 21.03.2017, находится в СИЗО КГБ; предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. (Также проходит по делу, возбуждённому по ст. 287 УК).

 

Кунцевич Сергей Владимирович, 1985 г.р.; находился в СИЗО КГБ, предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. Переведён в СИЗО-1.

 

Лозовский Мирослав Владимирович, 1973 г.р.; задержан 21.03.2017, находится в СИЗО КГБ; 31.03.2017 предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. (Также проходит по делу, возбуждённому по ст. 287 УК).

 

Мороз Виктор Геннадьевич, 1986 г.р.; задержан 03.04.2017, находился в СИЗО КГБ, предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. Переведён в СИЗО-1. (Также проходит по делу, возбуждённому по ст. 287 УК).

 

Новик Дмитрий Николаевич, 1978 г.р.; задержан 21.03.2017, находился в СИЗО КГБ; предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. 07.04.2017 переведён в СИЗО-1. (Также проходит по делу, возбуждённому по ст. 287 УК).

 

Пашкевич Тимур Витальевич, задержан 21.03.2017, находится в СИЗО КГБ; предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. 29 апреля был переведён в СИЗО-1. (Также официально предъявлено обвинение по ст. 287 УК).

 

Румянцев Владимир Александрович, 1988 г.р.; задержан 21.03.2017, находился в СИЗО КГБ; 31.03.2017 предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. Переведён в СИЗО-1. (Также проходит по делу, возбуждённому по ст. 287 УК).

 

Стрибульский Сергей Сергеевич, 1976 г.р.; задержан 21.03.2017, находился в СИЗО КГБ; 31.03.2017 предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. С 05.04.2017 находится в СИЗО-1. (Также проходит по делу, возбуждённому по ст. 287 УК).

 

Фёдоров Владимир Валерьевич, 1988 г.р.; задержан 29.03.2017, находится в СИЗО-1, предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. (Также официально предъявлено обвинение по ст. 287 УК).

 

Известно об освобождении следующих фигурантов дела:

 

Полторжицкий Евгений Константинович, 1987 г.р.; задержан 21.03.2017, находился в СИЗО КГБ; 30.03.2017 предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. (Также официально предъявлено обвинение по ст. 287 УК). 19 мая переведён под домашний арест.

 

Михальков Николай Николаевич, 1970 г.р.; руководитель клуба «Патриот» в Бобруйске; задержан 24.03.2017, находился в СИЗО КГБ; предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. Позже был переведён в СИЗО-1. Отпущен 18 мая.

 

Михальков Ян Николаевич (сын руководителя бобруйского клуба “Патриот”), 1994 г.р.; задержан 21.03.2017, находился в СИЗО КГБ; предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. Был переведён в СИЗО-1. Отпущен 29.04.2016.

 

Пальчевский Сергей Александрович, задержан 22.03.2017, находился в СИЗО-1, предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. Отпущен 15.04.2017 под подписку о невыезде.

 

Дашкевич Дмитрий Вячеславович, задержан 22.03.2017, изначально содержался в СИЗО КГБ, затем в СИЗО-1, 31.03.2017 было предъявлено обвинение по ч.3 ст. 293 УК РБ. Отпущен 15.04.2017 под подписку о невыезде.

 

Гурин Юрий Евгеньевич, задержанный 21.03.2017, отпущен из СИЗО-1 31.03.2017.

 

Кулинич Сергей Владимирович, политический активист и соратник экс-кандидата в президенты Николая Статкевича, задержанный 24.03.2017, отпущен из СИЗО КГБ 03.04.2017.

 

Васильев Роман Игоревич, активист “Молодого фронта”, задержанный 23.03.2017, отпущен из СИЗО №1 01.04.2017.

 

Еремёнок Владимир Николаевич, активист “Молодого фронта”, задержанный 23.03.2017, отпущен из СИЗО №1 01.04.2017.

 

Кременецкий Дмитрий Олегович, активист “Молодого фронта”, задержанный 23.03.2017, отпущен из СИЗО №1 01.04.2017.

 

Левченко Артём Русланович, активист “Молодого фронта”, задержанный 22.03.2017, отпущен из СИЗО №1 01.04.2017.

 

Борсток Сергей Петрович, задержанный 21.03.2017, отпущен 31.03.2017.

 

Дукшт Вячеслав Александрович, спецназовец из Марьиной Горки, задержанный 21.03.2017, отпущен из СИЗО КГБ 31.03.2017.

 

Грек Илья Геннадьевич, замначальника по идеологии Сморгонского пограничного отряда, задержанный 21.03.2017, отпущен из СИЗО КГБ 31.03.2017.

 

Степанов Максим Сергеевич, задержан 21.03.2017, содержался в СИЗО КГБ, отпущен 31.03.2017.

 

Саскевич Алексей Иванович, военнослужащий из Марьиной Горки; задержан 24.03.2017, отпущен.

 

“Хартыя'97”, 22 траўня 2017 р.

 

 

Сваякі фігурантаў “справы патрыётаў” дзеляцца зьвесткамі зь вязьніц КДБ і міліцыі

 

Ці ўжывалі сьледчыя адносна фігурантаў “справы патрыётаў” незаконныя захады ўзьдзеяньня, у тым ліку фізычныя катаваньні? 23 траўня старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які не выключае, што незаконныя захады ўзьдзеяньня маглі ўжывацца, зьвярнуўся ў Генпракуратуру з просьбай праверыць працу сьледчых. А што кажуць пра гэта сваякі арыштаваных?

 

“Кроў капала з носа на падлогу”

 

Нявеста аднаго зь лідэраў “Белага легіёну” Міраслава Лазоўскага Сьвятлана кажа пра вядомыя ёй факты: што яе жаніх быў моцна зьбіты падчас арышту і што ў першыя дні сьледзтва да яго не пускалі адваката, хоць допыты працягваліся, у тым ліку ўначы.

 

— Цяпер пра катаваньні нічога ня ведаю, бо такіх зьвестак яны не даюць, у лістах пра гэта нічога ня пішуць, бо тады б лісты не дайшлі. Таму ня ведаю, ці верыць гэтым меркаваньням пра катаваньні. Ад адваката ведаю, што выглядае быццам нармальна, ні на што ня скардзіцца, адчувае сябе добра. Але як там на самой справе, калі шчыра, ня ведаю. Спадзяюся, што бяз гэтага абыходзіцца. Але пры затрыманьні — так, бачыла, што ў яго твар быў пабіты да крыві. Прыйшлі да нас зь ператрусам, а яго спачатку не прывялі, падманвалі мяне, казалі, што ён недзе едзе, хаця трымалі ўнізе. Я запатрабавала, каб яго прывялі, і ўрэшце гэта зрабілі. На твары Міраслава было шмат крыві, якая запяклася, але была і сьвежая кроў. Як пасадзілі да сьцяны, дык кроў накапала з носа на падлогу. Самі мне прапанавалі яму твар абцерці. Як разумею, калі была сьвежая кроў, дык унізе зьбівалі, калі трымалі перад кватэрай. І на патыліцы была вялікая чырвоная пляма крыві ад удару. Але цяпер такога няма, як кажа адвакат, усё нармальна. Хаця адвакаты ж даюць падпіску аб неразгалошваньні, — кажа Сьвятлана.

 

Ці мог Міраслаў Лазоўскі адразу пасьля затрыманьня кантактаваць з адвакатам? Сьвятлана кажа:

 

— Не, бо ведаю, што адразу да яго не пускалі адваката, пры гэтым допыты працягваліся. І яшчэ пра першы тыдзень Міраслаў казаў, што не давалі спаць, бо прыходзілі з допытамі. Гэта ён перадаваў праз адваката. Што хадзілі да яго, хадзілі і хадзілі — гэтак цэлы тыдзень. Пра гэта я даведалася нядаўна, бо не хацелі мяне непакоіць, не расказвалі, — кажа Сьвятлана, нявеста Міраслава Лазоўскага.

 

Нерэгулярныя лісты — праблема, пра якую дакладна вядома

 

Паводле жонкі яшчэ аднаго вязьня “амэрыканкі” Аляксея Абрамава, ёй невядома, каб мужа падчас затрыманьня зьбівалі. І цяпер зь ім абыходзяцца ў межах закону, мяркуе Марыя.

 

— Я бачыла яго пасьля затрыманьня, на ператрусе, і тады на ягоным твары сьлядоў зьбіцьця не было. А што там было далей, ня ведаю. У лістах нічога пра гэта не пісаў, ня скардзіўся, што такое было ў вязьніцы, — кажа жонка Аляксея Абрамава.

 

У Аляксея Абрамава ёсьць праблемы са здароўем. Ці аказваюць яму ў “амэрыканцы” мэдычную дапамогу?

 

— У яго праблемы са страўнікам, дык ведаю, што сочаць за гэтым, бралі аналізы, праводзілі нейкія працэдуры. Такія мінімальныя. Канечне, ніхто там ня будзе ў гэта паглыбляцца, проста выпісалі нейкія лекі, каб прымаў. Але што менавіта — невядома.

 

З мужавых праблемаў у вязьніцы КДБ Марыя назвала пэўна адну — што нерэгулярна даходзіць пошта: і ад яго, і яму ад сяброў.

 

— Часам бывае па два тыдні перапынак, хоць піша рэгулярна. Чым гэта патлумачыць, ня ведаю, — сказала жонка фігуранта “справы патрыётаў” Аляксея Абрамава Марыя.

 

“Падсаджвалі да яго “размоўшчыкаў”, каб разгаварыць”

 

Сяброўка Віктара Данілава Юлія Букштыновіч кажа, што пра катаваньні ў вязьніцы КДБ, дзе трымаюць яе любімага чалавека, з пэўнасьцю ня ведае.

 

— Адвакат нас пераконвае, што фізычна над Віцем ніякіх такіх дзеяньняў не зьдзяйсьняюць. Адзінае, што былі гэтыя “размоўшчыкі”, якіх да яго падсаджвалі ў камэру, каб разгаварыць. Але пра нейкі ціск ня кажуць. Кажа адвакат, што выглядае нармальна і нармальна сябе пачувае. І што ён з усімі ветлівы, яго ў камэры ўсе паважаюць, у тым ліку і турэмныя канваіры. Паводле ягоных лістоў, таксама нічога такога няма. Нядаўна нам удалося перадаць яму першую порцыю вітамінаў — урэшце.

 

Зьвесткі пра тое, што ў першыя дні пасьля арышту фігурантаў справы патрыётаў бесьперапынна дапытвалі, Юлія Букштыновіч не змагла ні пацьвердзіць, ні абвергнуць:

 

— Адзінае, што дакладна ведаю, што да Віці таксама доўга не пускалі нашага адваката. Праўда, хадзіў да яго дзяржаўны адвакат, а нашага не пускалі.

 

“Трымаюць удвох, раней трымалі ў адзіночцы”

 

Большасьць фігурантаў “справы патрыётаў”утрымліваюць у менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага. Сярод гэтых вязьняў Алесь Яўдаха, які працаваў распаўсюднікам і прадаўцом кніг.

 

Бацька вязьня Анатоль Яўдаха няшмат ведае пра ўмовы, у якіх трымаюць на “Валадарцы” ягонага сына.

 

— Трымаюць у камэры цяпер іх дваіх, раней было тры, яшчэ быў адзін — гэта спачатку. Пра нейкі ціск ці катаваньні нічога ня ведаю. Адвакатка кажа, што ўсё нібыта нармальна, выглядае добра, але адвакатка ў нас пад падпіскай. Сам ён нічога пра такія рэчы ня піша, таму не магу нешта пэўнае сказаць. Затрымалі сына 21 сакавіка, і адвакатка да яго змагла трапіць недзе дні праз тры. І пра тое, што было зь ім за гэтыя тры дні, пакуль нічога ня ведаю, — сказаў Анатоль Яўдаха.

 

У пракуратуры Беларусі карэспандэнта Свабоды запэўнілі, што ліст праваабаронцы Алеся Бяляцкага пра меркаваныя катаваньні фігурантаў “справы патрыётаў” разгледзяць “у адпаведнасьці з законам”.

 

“Радыё Свабода”, 25 траўня 2017 р.

 

 

Заснавальнік "Патрыёту" Міхалькоў паведаміў, што зь яго і сына зьнялі абвінавачаньні


У размове са "Свабодай" адзін з супрацоўнікаў бабруйскага клюбу "Патрыёт" паведаміў, што кіраўнік клюбу Мікалай Міхалькоў, нядаўна выпушчаны з-пад варты, вярнуўся на працу і паведаміў калегам, што зь яго і ягонага сына Яна зьнятыя абвінавачваньні.

Міхальковых, як і іншых затрыманых у "справе патрыётаў", вінавацілі ў арганізацыі незаконнага ўзброенага фармаваньня, наяўнасьці незарэгістраванай зброі ды падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Затрымалі іх 23-24 сакавіка, выпусьцілі Яна 29 красавіка, а Мікалая 18 траўня. Мікалая Міхалькова пасьля вызваленьня яшчэ выклікалі на дадатковыя допыты ў Менск.

Цяпер Мікалай Міхалькоў прыступіў да сваёй працы ў клюбе па месцы жыхарства "Спадарожнік" пры бабруйскім Цэнтры творчасьці дзяцей і моладзі. Часткай "Спадарожніка" й ёсьць вайскова-спартовы клюб "Патрыёт".

— Да мяне таксама дайшлі зьвесткі, што нібыта з абодвух Міхальковых зьнялі абвінавачаньні, але пра гэта казаць як пра факт пакуль рана. Адвакат гэта цяпер высьвятляе, яму трэба пагаварыць са сьледчым, таму пачакаем з высновамі, — паведаміла карэспандэнту "Свабоды" грамадзкая прадстаўніца сем'яў фігурантаў "справы патрыётаў" Ніна Шыдлоўская.


"Радыё Свабода", 1 чэрвеня 2017 р.

 

 

Сяргей Кунцэвіч – на волі!

 

Паплечнік Міколы Статкевіча, палітвязень паводле “справы патрыётаў” выйшаў з СІЗА на Валадарскага.

 

Сяргей Кунцэвіч выйшаў на волю з СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэсу, кіраўнік аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікола Статкевіч.

 

“Хачу падзяліцца шчаслівай навіной – Сяргей Кунцэвіч на волі! Не зламаны і яшчэ больш моцны. Жыве Беларусь!” – напісаў Мікола Статкевіч.

 

Сяргей Кунцэвіч – паплечнік Міколы Статкевіча ў БСДП. Ён быў затрыманы ў першай палове дня 25 сакавіка і змешчаны спачатку ў СІЗА КДБ, а пасля пераведзены на “Валадарку”. Яму прад’явілі абвінавачанне паводле артыкула 293 ч. 3 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка масавых беспарадкаў). У машыне Кунцэвіча нібыта знайшлі “кактэйлі Молатава”.

 

Мікола Статкевіч раней паведамляў Charter97.org, што ў СІЗА Кунцэвіча катавалі электрычным токам.

 

Беларускі нацыянальны кангрэс і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя неаднаразова выступалі з патрабаваннем вызваліць Сяргея Кунцэвіча, як і іншых беларускіх патрыётаў, хто трапіў за краты.

 

Цяпер за кратамі застаюцца 15 палітвязняў паводле “справы патрыётаў”.

 

“Хартыя’97”, 3 чэрвеня 2017 р.

 

 

Мяне катавалі электрашокерам, каб даведацца, дзе Статкевіч

 

Фігурант “Справы патрыётаў” Сяргей Кунцэвіч, які 2 чэрвеня быў выпушчаны зь СІЗА № 1, адказаў на пытаньні Свабоды пра ўмовы ўтрыманьня ў турме і пра тое, што адбылося падчас ягонага затрыманьня.

 

— Сяргей, як вы сябе адчуваеце?

 

— Маральна — здаровы. Фізычна — ёсьць праблемы. У мяне хворыя ныркі, у турме не было ніякага лячэньня, не прапускалі мэдыкамэнты, якія для мяне прыносілі сваякі. Да таго ж, спачатку я быў у СІЗА КДБ, усяго 14 дзён. Там мяне катавалі электрашокерам.

 

— Што вам казалі падчас катаваньня? Якую інфармацыю хацелі атрымаць?

 

— Дзе знаходзіцца Мікола Статкевіч. Гэта было перад акцыяй 25 сакавіка. Але я не зламаўся, нічога не сказаў.

 

— Што яшчэ там адбывалася?

 

— У СІЗА КДБ некалькі дзён я трымаў галадоўку. Мяне шантажавалі, пагражалі фізычнай расправай. Быў фізычны ціск, заломвалі рукі. Было падозраньне на страсеньне мозгу, але доктара ня выклікалі. Пасьля мяне перавялі ў турму на Валадарскага.

 

— Чаму вас адпусьцілі?

 

— Відаць, баяцца. Дыктатура трымаецца на страху.

 

— Які цяпер ваш статус?

 

— Я пад падпіскай пра нявыезд і ня маю права разгалошваць абставіны сваёй справы.

 

— Як вы можаце пракамэнтаваць вашае затрыманьне. Па дзяржаўных тэлеканалах паказалі, што ў вас у аўто знайшлі дзясяткі бутэлек з кактэйлем Молатава.

 

— Гэта ўсе сфабрыкавана было. Яны ведалі, што я часам падвозіў Міколу. Гэта машына не мая, я ўзяў яе ў сябра. Яны даведаліся, дзе яна стаіць і падкінулі туды гэтыя бутэлькі. Я павінен быў прывезьці толькі гукаўзмацняльную апаратуру.

 

— Як вы вярталіся дадому? Як вас сустрэлі бацькі і нявеста Тацяна?

 

— Мяне выпусьцілі 2 чэрвеня каля 16 гадзін. Я апынуўся ў горадзе з торбамі, без тэлефона і грошай. Неяк дабраўся дадому. Усе былі вельмі радыя, вядома.

 

— Якія вашыя пляны цяпер?

 

— Пляны — каб не было дыктатуры.

 

“Радыё Свабода”, 3 чэрвеня 2017 р.

 

 

Яшчэ два фігуранты справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” на свабодзе

 

Сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч і мастак-дызайнер Андрэй Бяляўскі вызваленыя са следчых ізалятараў пад падпіску аб нявыездзе.

 

Абодва выйшлі на свабоду 2 чэрвеня: Сяргей Кунцэвіч — з СІЗА-1, Андрэй Бяляўскі — з СІЗА КДБ. 

 

 

Дагэтуль Кунцэвіч быў адзіным зняволеным фігурантам справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, якому не прад’яўлялася дадатковае абвінавачанне, звязанае са стварэннем узброенага фармавання. Пасля вызвалення ў інтэрв’ю “Свабодзе” актывіст распавёў, што ў СІЗА КДБ (там ён прабыў першыя два тыдні пасля затрымання) падвяргаўся катаванням электрашокерам — так у яго спрабавалі даведацца месцазнаходжанне Мікалая Статкевіча.

 

— У СІЗА КДБ некалькі дзён я трымаў галадоўку. Мяне шантажавалі, пагражалі фізічнай расправай. Быў фізічны ціск, заломвалі рукі. Было падозранне на страсенне мозгу, але доктара не выклікалі. Пасля мяне перавялі ў турму на Валадарскага, — дадаў ён.

 

Такім чынам, пад вартай застаюцца 14 чалавек, якія праходзяць па абедзьвюх крымінальных справах, узбуджаных па частцы 3 артыкула 293 КК і артыкуле 287 КК.

 

“Вясна”, 5 чэрвеня 2017 р.

 

 

На волі яшчэ адзін фігурант “Справы патрыётаў” — мастак Андрэй Бяляўскі

 

Вызваленьне “Свабодзе” пацьвердзіла маці Бяляўскага Тацыяна Аляксееўна. Яна кажа, што ейны сын цяпер дома, ён жывы і здаровы. Але зь Бяляўскага, кажа маці, не зьнялі абвінавачаньні, а яны “даволі сур’ёзныя”.

 

 

У адзін дзень зь Сяргеем Кунцэвічам, 2 чэрвеня з СІЗА КДБ быў вызвалены мастак-дызайнэр Андрэй Бяляўскі, паведамляе праваабарончы цэнтар “Вясна”.

 

Вызваленьне “Свабодзе” пацьвердзіла маці Бяляўскага Тацяна Аляксееўна. Яна кажа, што ейны сын цяпер дома, ён жывы і здаровы. Але з Андрэя Бяляўскага, кажа маці, не зьнялі абвінавачаньні, а яны “даволі сур’ёзныя”.

 

Пад вартай застаюцца 14 чалавек, якія праходзяць па “справе патрыётаў” — крымінальных справах, зьвязаных, меркавана, з колішнім “Белым легіёнам” і спартовым клюбам “Патрыёт” з Бабруйска.

 

***

 

Пра затрыманьне Бяляўскага стала вядома 28 сакавіка. Ён абвінавачваецца паводле часткі 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (навучаньне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).

 

Андрэй Бяляўскі нарадзіўся 30 кастрычніка 1982 року ў Менску. Скончыў школу з мастацка-дойлідскім ухілам № 75, пасьля — Мастацкую вучэльню імя Глебава па спэцыяльнасьці “Дызайнэр”. З 2002 па 2007 рок вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спэцыяльнасьці “Аб’ёмны дызайн”.

 

Працуе як мастак-дызайнэр кампутарнай графікі. Захапляецца падарожжамі, экстрэмальным турызмам. Любіць дзікую прыроду. Але асноўнае хобі зьвязанае з прафэсіяй — маляваньне і мастацтва.

 

 

Вызвалены ў “справе патрыётаў” Андрэй Бяляўскі

 

Са сьледчага ізалятару КДБ вызвалены яшчэ адзін фігурант справы “Белага легіёну”, менскі мастак-дызайнэр Андрэй Бяляўскі. Ён быў затрыманы 28 сакавіка і абвінавачаны паводле часткі 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу — “Навучаньне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках”.

 

Першае інтэрвію пасьля вызваленьня Андрэй Бяляўскі даў Радыё Свабода. З улікам, што абвінавачаньні зь яго ня зьнятыя, бальшыня адказаў былі ляканічнымі:

 

— Андрэй, віншуем з вызваленьнем, колькі ўсяго правялі за кратамі?

 

— Дзякуй, ёсьць нагода... Усяго атрымалася 74 дні. За гэты час пабываў і ў турме КДБ, і ў ізалятары на Валадарскага.

 

— Наогул вызваленьне было нечаканым ці вас папярэдзілі загадзя?

 

— Папярэдзілі загадзя, так што маральна быў падрыхтаваны. Дапамаглі нават дабрацца дадому.

 

— Некаторыя зь фігурантаў справы сьцьвярджаюць, што іх катавалі, каб выбіць неабходныя зьвесткі. Як было ў вашым выпадку?

 

— Не, мяне не катавалі, абыходзіліся цалкам нармальна. Умовы звычайныя, як і ў дачыненьні астатніх зьняволеных. Прынамсі нейкай перадузятасьці не было, мала за тое, ставіліся нават з павагай.

 

— Абвінавачаньні, наколькі можна зразумець, яшчэ не зьнятыя?

 

— Не, абвінавачаньні не зьнятыя. Плюс падпіска аб нявыезьдзе, аб невыдаваньні таямніцы сьледзтва, таму нічога падрабязьней гаварыць не магу.

 

— Ці лічыце, што аказаліся беспадстаўна вырваныя са звыклага жыцьця?

 

— Ну вядома, час змарнаваны, гэта бясспрэчна...

 

— Якія маеце найбліжэйшыя пляны?

 

— Пакуль трэба “акліматызавацца”, прыйсьці ў норму, ну а пасьля — вяртацца да звыклага графіку, бо спраў назьбіралася шмат...

 

Ігар Карней

 

“Радыё Свабода”, 5 чэрвеня 2017 р.

 

 

Берасце патрабуе вызваліць беларускіх патрыётаў

 

Актывісты правялі ў горадзе маштабную акцыю ў падтрымку палітвязняў па справе “Белага легіёну”.

 

Акцыя ў падтрымку палітвязняў-патрыётаў адбылася ў Берасці. Дзесяткі шырокафарматных каляровых плакатаў і ўлётак з'явіліся на вуліцах горада. Пра гэта Charter97.org паведамілі актывісты з Берасця.

 

 

Нагадаем, што адзін з палітвязняў па “справе патрыётаў” Сяргей Кунцэвіч вечарам 2 чэрвеня выйшаў на волю з СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе правёў больш за два месяцы.

 

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч раней паведамляў Charter97.org, што ў СІЗА Кунцэвіча катавалі электрычным токам.

 

Беларускі Нацыянальны Кангрэс і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя неаднаразова выступалі з патрабаваннем вызваліць Сяргея Кунцэвіча, як і іншых беларускіх патрыётаў, якія трапілі за краты.

 

Цяпер за кратамі застаюцца 15 палітвязняў па “справе патрыётаў”.

 

“Хартыя’97”, 5 чэрвеня 2017 р.

 

 

Ганна Дундукова адмовілася ад дачы паказанняў

 

Сёння на допыт у КДБ была выклікана жонка затрыманага па “справе патрыётаў” Андрэя Дудндукова.

 

Ганна пайшла на допыт з адвакатам. І адразу ж адмовілася ад дачы паказанняў. Па словах жанчыны, “усё прайшло добра, хутка, ставіліся вельмі прыязна”.

 

 

Па меркаванні Ніны Шыдлоўскай, тое, што зараз пачалі выклікаць родных затрыманых ёсць пацвяржэннем таго, што доказная база так і не сабраная, але запушчаная машына павінна працаваць, і следчыя спрабуюць хоць нешта атрымаць з паказанняў родных.

 

— Але не можа з’явіцца ніякіх доказаў віны там, дзе іх не было, — кажа Шыдлоўская.

 

Яна не выключае, што бліжэйшым часам пад падпіску аб нявыяздзе выйдзе яшчэ некалькі не ключавых фігурантаў справы патрыётаў. Ніна Шыдлоўская спадзяецца, што нават тыя, хто не вытрымаў ціску (псіхалагічнага і фізічнага) і мог сябе агаварыць падчас допытаў, на судзе распавядуць пра тое, што адбывалася і адмовяцца ад выбітых паказанняў. А значыць у судзе справа дакладна разваліцца.

 

“Новы час”, 2 чэрвеня 2017 р.

 

 

Сяргей Кунцэвіч у шпіталі

 

Фігурант “справы патрыётаў” Сяргей Кунцэвіч ужо некалькі дзён знаходзіцца ў 1-м месцкім клінічным шпіталі ў Менску. Пра гэта “Белсату” паведаміў палітык Мікола Статкевіч.

 

Паводле слоў Статкевіча, Кунцэвіч звярнуўся па медычную дапамогу неўзабаве пасля выхаду з СІЗА на Валадарскага.

 

 

— У яго былі праблемы са здароўем і раней, але праз сухую галадоўку, катаванні электрычнасцю ў СІЗА і неверагодны маральны ціск захворванні абвастрыліся. У першую чаргу, гаворка пра ныркі. Калі чалавек трымае галадоўку, у нырках назапашваюцца прадукты распаду — я ведаю гэта з уласнага досведу. Не маю права казаць падрабязней, але ўсё вельмі сур’ёзна, — сказаў Статкевіч.

 

Цяпер Сяргей Кунцэвіч праходзіць тэрапію ў дзённым стацыянары, а на ноч едзе дамоў.

 

—  Даверу да беларускай медыцыны мала. Я б не быў упэўнены, што ў шпіталі Сяргей у абсалютнай бяспецы. Верагодна, яму хутка спатрэбіцца лекаванне за мяжой, — адзначае Статкевіч.

 

Мабільнай сувязі з Кунцэвічам няма — ягоныя гаджэты дагэтуль не вярнулі з СІЗА.

 

Сяргей Кунцэвіч — адзін з фігурантаў “справы патрыётаў”, быў затрыманы 24 сакавіка і змешчаны ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ў арганізацыі масавых закалотаў. Пазней яго перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага.

 

3 чэрвеня Кунцэвіча выпусцілі і ён распавёў журналістам і праваабаронцам пра катаванні электрашокерам на “Валадарцы”. Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі тэрмінова вызваліць з-пад варты ўсіх фігурантаў “справы патрыётаў”.

 

Кацярына Андрэева

 

“Белсат”, 8 чэрвеня 2017 р.

 

 

Спыненая крымінальная справа супраць Змітра Дашкевіча

 

Лідар “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч атрымаў паведамленне пра спыненне крымінальнай справы па ч.3 арт.293 “Арганізацыя масавых беспарадкаў” з прычыны “адсутнасці ў дзеянні складу злачынства”. Пра гэта ён паведаміў у сваім Facebook.

 

 

“Шчыра сказаць, я б менш зьдзівіўся, каб мяне пасадзілі ізноў. Трэба прызнаць, створаны 20 сакавіка адзьдзел фантастыкі ГБ спрацаваў нестандартна. Месяц пратрымаць па турмах і заявіць: “у вашых дзеяньнях няма складу злачынства” — такога, на маёй памяці, з КДБ яшчэ не здаралася. Гэта наша агульная невялікая перамога. А вялікая будзе тады, калі ўсе затрыманыя па “справе патрыётаў” атрымаюць гэткія ж паперкі. Заўтра пайду забіраць 16 канфіскаваных бел-чырвона-белых сьцягоў і банэр “Пагоні”. Жыве Беларусь!” — напісаў ён.

 

Сёння ж стала вядома пра спыненне крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Пальчэўскага.

 

“Наша Ніва”, 8 чэрвеня 2017 р.

 

 

КДБ спыніў крымінальную справу ў дачыненні да маладафронтаўца Сяргея Пальчэўскага

 

Актывіст “Маладога фронту” Сяргей Пальчэўскі паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што крымінальная справа ў дачыненні да яго была спыненая.

 

 

“У мяне тут прыемная навіна. Сёння на пошту прыйшоў ліст ад КДБ. Пішуць, што ў дачыненні да мяне спынены крымінальны пераслед па артыкуле 293 ч. 3 за адсутнасцю складу злачынства. Дзякуй усім за падтрымку. Спадзяюся, неўзабаве ўсе вязні па “справе патрыётаў” будуць на волі. Жыве Беларусь!”, — напісаў Пальчэўскі.

 

Сяргей Пальчэўскі — актывіст Маладога фронту, удзельнік шматлікіх акцый пратэсту і абароны Курапатаў. Ён быў затрыманы 22 сакавіка, сядзеў у СІЗА на “Валадарцы”, яму высунулі абвінавачванне ў падрыхтоўцы масавых закалотаў.

 

Пальчэўскі выйшаў на волю 15 красавіка і прызнаўся, што падпісаў дамову аб супрацы з КДБ пад псеўданімам “Артур”.

 

Кацярына Андрэева

 

“Белсат”, 8 чэрвеня 2017 р.

 

 

Супраць Сяргея Кулініча спынілі справу

 

Актывіст Сяргей Кулініч атрымаў з КДБ ліст, у якім паведамляецца, што супраць яго спынены крымінальны перасьлед па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

 

 

3 красавіка паплечнік Мікалая Статкевіча і ягоны намесьнік у кіраўніцтве партыяй “Народная грамада” Сяргей Кулініч выйшаў на волю зь СІЗА.

 

Паводле Мікалая Статкевіча, у кватэры Сяргея Кулініча ён хаваўся напярэдадні Дня Волі.

 

Раней паведамленьні аб спыненьні аналягічнай справы атрымалі маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч, Сяргей Пальчэўскі і Раман Васільеў.

 

Алесь Дашчынскі

 

“Радыё Свабода”, 12 чэрвеня 2017 р.

 

 

Усіх маладафронтаўцаў вызвалілі ад падазрэнняў паводле "справы патрыётаў"


КДБ спыніў крымінальную справу ў дачыненні шасці актывістаў.

Усе шасцёра актывістаў "Маладога Фронту", якія фігуравалі ў распачатай паводле часткі 3 артыкула 293 справе, атрымалі паведамленні з Камітэту дзяржаўнай бяспекі аб спыненні крымінальнага пераследу з прычыны адсутнасці ў іх дзеяннях складу злачынства.

 


Інфармацыю аб сабе Праваабарончаму цэнтру "Вясна" пацвердзіў адзін з палітвязняў — Зміцер Крамянецкі. Ён услед за іншымі актывістамі МФ Змітром Дашкевічам, Сяргеем Пальчэўскім, Раманам Васільевым, паведаміў аб атрыманні адпаведнай паперы з КДБ. Апавяшчэнне аб спыненні крымінальнай справы падпісаў падпалкоўнік А.В. Грыб.

Аналагічная інфармацыя пацвердзілася таксама што да Уладзіміра Яроменка і Арцёма Леўчанкі, якія сярод чацвярых маладафронтаўцаў 1 красавіка выйшлі са следчага ізалятара — 1 пад падпіску аб нявыездзе.

З паведамленняў пра тых, з каго таксама знятыя ўсе абвінавачванні — Мікалая і Яна Міхалькова, Сяргея Кулініча, можна меркаваць, што крымінальны пераслед спыняецца ў дачыненні толькі тых палітвязняў, якім не было выстаўленае дадатковае абвінавачанне паводле артыкула 287 КК "Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання".

Нагадаем, у СІЗА КДБ і СІЗА МУС пад вартай застаюцца 14 чалавек, затрыманых з выстаўленымі абвінавачваннямі ў "падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" на Дзень Волі 25 сакавіка ў Менску.


"Хартыя'97", 13 чэрвеня 2017 р.

 

 

Улада шукае мяккія варыянты, але расслабляцца нельга

 

Заўчасна казаць, ці дойдзе справа “Белага легіёну” да суда, сказаў старшыня  КДБ Беларусі Валерый Вакульчык, каментуючы пытанні журналістаў у парламенце. Зараз у следчых ізалятарах знаходзіцца 14 чалавек з 32 раней затрыманых. Яны абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання.

 

Па словах Ніны Шыдлоўскай, былой жонкі аднаго з затрыманых па гэтай справе Міраслава Лазоўскага, выказванні старшыні КДБ пацвярджаюць яе ранейшыя меркаванні, што доказаў вінаватасці затрыманых няма.

 

Я так разумею, што шукаюцца хады з боку сілавых структураў, якім чынам можна гэтую справу вывесці на больш мяккі, ашчадны варыянт. Гэта не горшае разгортванне падзеяў. З іншага боку я разумею таксама, што сістэма так проста нікога не выпускае. Насамрэч было вельмі шмат рэсурсаў укладзена ў гэтую справу, у працу следчых і ўсіх астатніх сілавых ведамстваў, якія былі задзейнічаны.

 

Таму ўлады ўсё ж могуць пайсці па  шляху абвінавачвання гэтых людзей хаця б у нечым. Так проста яны не адпусцяць тых, на каго гадамі мелі зуб. Таму ні грамадству, ні міжнародным структурам, ні сваякам затрыманых расслабляцца нельга, кажа Ніна Шыдлоўская. І тым больш дзіўна і абуральна чуць выказванні некаторых грамадзянаў, у тым ліку праваабаронцаў, якія не выключаюць, што затрыманыя могуць быць у нечым вінаватыя, падкрэсліла Ніна Шыдлоўская.

 

Генадзь Барбарыч

 

“Беларускае Радыё Рацыя”, 13 чэрвеня 2017 р.

 

 

Арыштаваны патрыёт Іван Кавальчук за кратамі робіць

фантастычныя малюнкі легендарнага Мядзельскага замка

 

Ужо амаль тры месяцы ў зняволенні знаходзіцца 25-рочны студэнт БНТУ Іван Кавальчук. Ён, разам з іншымі абвінавачанымі, праходзіць па так званай “справе патрыётаў”. Затрыманых абвінавачваюць па артыкуле 287 Крымінальнага кодэкса (стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання).

 

 

Студэнт-дойлід Іван Кавальчук вучыўся на апошнім шостым курсе, нават у зняволенні ён працягвае працаваць над дыпломам, звязаным з аднаўленнем Мядзельскага замка.

 

— Мой брат Iванка моцны духам чалавек. Нягледзячы на ўсе абставiны, якiя з iм адбылiся i адбываюцца апошнiм часам, ён не губляе час дарма, — расказвае “Нашай Ніве” брат Івана Аляксей Кавальчук. — Акрамя самаразвiцця (чытання кнiг i вывучэння польскай мовы), ён шмат часу праводзiць за напiсаннем сваёй дыпломнай працы, тэмай якога з’яўляецца аднаўленне i рэканструкцыя Мядзельскага замка. Iван скончыу 6 курс Архiтэктурнага факультэта БНТУ, засталася толькi абарона дыплома.

 

 

Да гэтага часу не засталося нiякiх выяваў i малюнкаў, як замак выглядау раней, але на падставе ранейшых раскопак i даследаванняў, у якiх Іван i сам прымаў удзел у валанцёрскай групе, брат зрабiў вялiкую працу.

 

На канфiскаваным ноўтбуку знаходзiцца ягоная праца з 3D-мадэллю замка. Каб даведацца як выглядаў замак, брат шматразова звяртаўся ў архiвы Швецыi, бо менавiта шведы зруйнавалi яго. На гэтае яго натхніў і дапамагаў сябра Руслан Шошын [журналіст польскай газеты Rzeczpospolita — “НН”].

 

 

Я з упэўненасцю магу сказаць, што гэта будзе вялiкi ўнёсак у гiсторыю Беларусi i яе развiццё. Асаблiва мне было б прыемна даведацца, што ў хуткім часе мой сын зможа даведацца са школьнага падручнiка, што быў Мядзельскi замак i як ён выглядаў.

 

Я вельмi ўдзячны за дапамогу выдатнаму хлопцу Змiтру Савельеву, якi сам раней навучаўся ў БНТУ i якi выклiкаўся дапамагчы Iвану з напiсаннем яго працы.

 

 

Калi гэта не ўнiкальны выпадак напiсання дыплома, то, пэўна, не так шмат было такіх выпадкаў, а як гэтае лiставанне адбываецца — глядзiце на прыкладзе аднаго з лістоў.

 

I нашыя ўлады лiчаць такiх людзей, якiя працуюць для нашай з вамi спадчыны, злачынцамi.

 

Запісаў Зміцер Панкавец

 

“Наша Ніва”, 20 чэрвеня 2017р.

 

 

Стрыбульскі, Фёдараў, Зімніцкі — вызваленыя тры фігуранты “справы патрыётаў”

 

Увечары 27 чэрвеня на свабоду з СІЗА-1 выйшаў Сяргей Стрыбульскі. Яму зменена мера стрымання на падпіску аб нявыяздзе і належных паводзінах.

 

Сяргей Стрыбульскі

 

Сяргею Стрыбульскаму, затрыманаму 21 сакавіка ў межах крымінальнай справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, пазней было прад’яўлена дадатковае абвінавачванне па артыкуле 287 КК “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”. 24 траўня яму быў падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы.

 

Пасля таго, як КДБ спыніў справу па частцы 3 артыкула 293 КК, ён заставаўся пад вартай у межах другой крымінальнай справы сярод 14-ці яе фігурантаў.

 

Аляксандр Зімніцкі

 

Пазней за праваабаронцы-вясноўцы атрымалі пацверджанне аб вызваленні яшчэ аднаго затрыманага — Аляксандра Зімніцкага. Удакладняюцца звесткі адносна іншых асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у следчых ізалятарах МУС і КДБ.

 

На волі і Уладзімір Фёдараў.

 

Уладзімір Фёдараў

 

Нагадаем, што пасля з’яўлення інфармацыі пра катаванні ў СІЗА КДБ праваабарончыя арганізацыі Беларусі запатрабавалі вызвалення з-пад варты ўсіх 14-ці фігурантаў гэтай крымінальнай справы, указаўшы, што паводле заканадаўства доказы, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сілы, не могуць быць пакладзены ў аснову абвінавачвання і не могуць выкарыстоўвацца ў якасці даказвання.

 

“Наша Ніва”, 27 чэрвеня 2017 р.

 

 

Дай бог, каб “справа патрыётаў” развалілася

 

Сяргей Стрыбульскі, якога сёння вызвалілі, даў інтэрв’ю нашаму тэлеканалу.

 

Падаем словы Сяргея ніжэй.

 

— Было нечакана, я адразу зразумеў, што гэтае затрыманне, напэўна, неяк звязанае з Днём Волі. Але калі ўжо адразу прывезлі ў КДБ, я зразумеў, што адбыаецца нешта пасур’ёзней.

 

У момант затрымання думаў, што затрыманне прэвентыўнае. Думаў пра сваю сабаку, што яна засталася ў хаце адна. Па сутнасці, я ўжо ведаў, што будзе адбывацца далей, што, хутчэй за ўсё, будзе вобшук.

 

— Справа такая, што я не быў такім ужо выбітным актывістам. Прымаў удзел у назіранні за выбарамі. Неяк там пастаяў са сцягам недзе, неяк браў удзел у акцыі ля будынку КДБ. На маю думку, гэта звычайныя рэчы, якія павінныя рабіць звычайныя грамадзяне сваёй краіны.

 

Я троху загартаваны быў да гэтага. Браў удзел у розных паходах. Бывала такое, што дома спаў на падлозе, адмыслова рабіў гэта – нібыта рыхтаваўся да гэтага, не ведаю. Таму ўмовы для мяне не былі нейкія такія звыш складаныя. Але турма гэта ж не санаторый.

 

Зараз яшчэ засталіся людзі там (за кратамі), трэба клапаціцца пра іх. Вось заўтра паеду адразу перадаваць што-небудзь. Атрымаю свае дакументы, пашпарт, і адразу паеду перадаваць.

 

— Дай бог, каб справа развалілася. Таму што будзе агідна, калі да людзей з нацыянальнымі поглядамі так паставяцца, калі яны атрымаюць нейкія тэрміны.

 

“Белсат”, 27 чэрвеня 2017 р.

 

 

На волю выйшла вялікая група зняволеных па “Справе патрыётаў”

 

Арыштаваныя па справе патрыётаў працягваюць выходзіць на волю.

 

У прыватнасці, вызваленыя Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Алесь Яўдаха, Віктар Данілаў.

 

Усе вызваленыя кажуць, што ўмовы ўтрымання былі нармальнымі, перадае карэспандэнт “НН”, які сустракае патрыётаў каля следчага ізалятара. Усе яны ўпэўненыя ў сабе і поўныя аптымізму.

 

Віктар Данілаў, якога малявалі адным з важакоў групоўкі

 

Цімур Пашкевіч: першыя тэлефанаванні блізкім

 

Уладзімір Румянцаў

 

— Вербаваць мяне не спрабавалі. Нават праз сукамернікаў нічога падобнага не адбывалася, — кажа карэспандэнту “НН” Уладзімір Румянцаў. — Вядома, адчуваў абсурднасць свайго зняволення. У абавязках мяне як вайскоўца, удасканальваць сваю вывучку і баявое майстэрства, а, груба кажучы, мяне ледзь не пасадзілі за гэта.

 

У СІЗА ні з кім не перасякаўся. Уся сутнасць ізалятара заключаецца ў тым, каб ніхто ні з кім не бачыўся. У камеры трэніраваўся, падтрымліваў форму: адціскаўся, прэс качаў. На прагулку вадзілі раз у дзень на гадзіну.

 

Пра справу пакуль нічога казаць не магу. Са мной сядзелі розныя людзі: за махлярства, аліменты.

 

Кнігар Алесь Яўдаха

 

— Утрыманне было больш-менш, — кажа Алесь Яўдаха. — На Валадарскага ўмовы ўтрымання былі лепшымі. Лепшае стаўленне, больш месца. Калі не лічыць катаваннямі форму затрымання, то ніякіх катаванняў не было.

 

Людзям, што былі са мной, было лепш бачна, як мяне затрымлівалі. Я атрымаў у пысу — і быў закінуты ў бусік. Што тычыцца здароўя, то я выдатна сябе адчуваю, удавалася падтрымліваць форму.

 

Я тэлек не гляджу, на заявы аднаго дзеяча ўвагі не звяртаю, таму я ўвогуле не быў у курсе сітуацыі пра нейкіх баевікоў. У мяне нават не паспела праслізгнуць ніводная думка, мне адразу ўсё расказалі хлопцы, што затрымлівалі: “Табе што, кепска жыць у гэтай краіне?”

 

Учора ў калідорах бачыў некага з хлопцаў, я так разумею, што нас перавялі ў рэжым “лайт”. Раней у калідорах з “падзельнікамі” не перасякаліся. У мяне было адзін ці два допыты. Я спачатку даў паказанні па “беспарадках”, потым мне прыходзілі абвесціць другое абвінавачванне, я адмовіўся даваць паказанні. 2,5 месяцы я сядзеў без усяго, а калі справу перадалі ў Следчы камітэт, то я мінімальна пагутарыў з новай следчай.

 

Газеты, лісты атрымліваў. Узровень цэнзуры мне невядомы. На жаль, газеты, на якія мяне падпісалі, ігнаравалі чэмпіянат Беларусі па футболе, таму не ведаў, як там ідзе менскае “Дынама”.

 

Атрымліваецца, што такі трохмесячны адпачынак на працы. Будзем глядзець, у якім там стане што цяпер.

 

Сябры і сваякі іншых зняволеных таксама чакаюць вызвалення сваіх блізкіх.

 

Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння мусяць выйсці пяць чалавек.

 

Нагадаем, учора былі вызваленыя Уладзімір Фёдараў, Аляксандр Зімніцкі, Сяргей Стрыбульскі.

 

Уладзімір Фёдараў

 

— На волі крута, — кажа Уладзімір Фёдараў. — Я ўчора рыхтаваўся да дзяжурства, выносіць вядро. І тут мяне выклікаюць: няўжо допыт, няўжо адвакат у такі позні час?

 

Я нічога не думаю пра абвінавачванне. Я пад падпіскай, нічога думаць не хачу і каментаваць не буду. Гэтыя пытанні высветляцца на судзе.

 

Стаўленне нармальнае, ніякага злоўжывання да сябе не заўважаў. У нейкіх момантах было нават зычлівым. Допытаў было не адзін-два, а болей.

 

 

Здароўе выдатнае. У “амерыканцы” нас адводзілі на 1,5 гадзіны на шпацыр. Гэта болей, чым сабе мог дазволіць да арышту, калі 10—11 гадзін праводзіў за офіснай працай. Што будзе з працай, пакуль не ведаю, але павінна ўсё быць нармальна.

 

***

 

Вызваленыя застаюцца пад падпіскай пра нявыезд і ў статусе падазраваных.

 

Фота Сяргея Гудзіліна і Змітра Панкаўца

 

“Наша Ніва”, 28 чэрвеня 2017 р.

 

 

Новыя вызваленьні ў справе “Белага легіёну”

 

Зь СІЗА на вуліцы Валадарскага выйшлі на волю Іван Кавальчук, Андрэй Комлік-Ямацін, Андрэй Дундукоў і Дзьмітры Новік і Аляксей Абрамаў, якія праходзілі па “справе патрыётаў”. Каля СІЗА на Валадарскага іх сустрэлі сваякі, журналісты і аднадумцы, а таксама былыя фігуранты справы, якіх вызвалілі раней.

 

Іван Кавальчук па выхадзе на волю

 

На “Валадарцы” застаюцца яшчэ 2 фігуранты “справы патрыётаў” — Віктар Мароз і Міраслаў Лазоўскі, арыштаваныя ў рамках так званай “справы патрыётаў”, або справы “Белага легіёну”, якіх абвінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў 25 сакавіка.

 

За апошнія пару дзён выпусьцілі семярых — Сяргея Стрыбульскага, Аляксандра Зімніцкага, Уладзімера Фёдарава, Уладзімера Румянцава, Цімура Пашкевіча, Алеся Яўдаху, Віктара Данілава. Паводле вызваленых, за тры месяцы адседкі на допыты іх выклікалі па 2-3 разы, сьледчыя дзеяньні амаль не вяліся.

 

“Радыё Свабода”, 29 чэрвеня 2017 р.

 

 

Вызваленыя апошнія два фігуранты “справы патрыётаў”

 

Раніцай старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч паведаміў журналістам, што сёньня на працягу дня будуць адпушчаныя ўсе фігуранты справы “Белага легіёну”. Міраслава Лазоўскага і Віктара Мароза, як і шэраг вызваленых раней, усё яшчэ абвінавачваюць у “стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня”, але справа аб “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” была спыненая.

 

Вызваленьне фігурантаў справы “Белага легіёну” 29 чэрвеня: Уладзімер Румянцаў (зьлева)

і Андрэй Комлік-Ямацін абдымаюць сябровак пад “Валадаркай”

 

Пасьля вызваленьня Міраслаў Лазоўскі сказаў, што ён застаецца ў статусе абвінавачанага пад падпіскай аб нявыезьдзе.

 

Хто яны і што гэта было

 

​Лука-ка 21 сакавіка падчас размовы з прадстаўнікамі працоўных калектываў кампаніі “Кронаспан” заявіў, што ў Беларусі “затрымалі дзясяткі баевікоў”, якія “трэніраваліся ў лягерах са зброяй”. Адзін зь лягераў нібы быў “у раёне Бабруйску і Асіповічаў”, астатнія ва Ўкраіне і ці Літве, ці Польшчы.

 

У той жа дзень Лука-ка заявіў, што “не адмяняў і не прыпыняў” дэкрэт №3, які “ўзарваў апазыцыйную кляаку”, і што хацеў бы, каб беларускія навукоўцы вынайшлі новую крыніцу энэргіі.

 

За дзень да таго дзяржаўныя СМІ пачалі распаўсюджваць нібы не зьвязаныя адна з адной “страшылкі”, якім тут жа знаходзіліся абвяржэньні.

 

Толькі пасьля заявы Лука-кі пра тое, што “баевікі ўжо затрыманыя”, пачаліся затрыманьні — цягам некалькіх тыдняў стала вядома пра 22 затрыманых, пазьней дзяржаўная прэса паведаміла пра 35. Затрымлівалі як людзей, зьвязаных з колішнім “Белым легіёнам”, так і сяброў “Маладога фронту” і чальцоў легальнага бабруйскага спартова-патрыятычнага клюбу “Патрыёт”.

 

Спачатку паведамлялася, што справа вядзецца аб “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (ч. 3 арт. 293 КК), пазьней зьявілася абвінавачаньне ў “стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня і ўдзеле ў ім” (арт. 287 КК).

 

Хто такі Лазоўскі

 

Верагодна, Міраслаў Лазоўскі быў першым затрыманым: ён зьнік пасьля 19-й гадзіны 21 сакавіка, каля 20-й гадзіны пачаўся ператрус у яго кватэры. Лазоўскага на ператрус прывезьлі людзі ў масках, ён быў моцна зьбіты.

 

Перад затрыманьнем Лазоўскі працаваў памочнікам дырэктара выдавецтва “Кнігазбор”. На пачатку 1990-х ён быў адным са стваральнікаў арганізацыі “Белы Легіён”. Сябры “Белага Легіёну” былі актыўнымі ўдзельнікамі мітынгаў і шэсьцяў у 1996–1999 роках. Арганізацыя спыніла сваё існаваньне на пачатку 2000-х. Апошні раз узгадкі пра “Белы Легіён” зьявіліся ў 2008 роке. Тады Лазоўскага і былых кіраўнікоў арганізацыі затрымалі па справе выбуху 3 ліпеня 2008 року, аднак у хуткім часе вызвалілі з пад варты.

 

Хто такі Мароз

 

Пра затрыманьне Віктара Мароза стала вядома 3 красавіка. Яго выклікалі праз тэлефон на гутарку ў КДБ, затрымалі каля працы, ягонаму бацьку з КДБ паведамілі, што яго затрымалі на 3 дні, але ён за кратамі ўжо 88 дзён.

 

Да затрыманьня Мароз кіраваў кампаніяй Оптыма Прайм, якая займаецца дыстрыбуцыяй вырабаў з мэталу. Мароз не служыў у войску, але калі вучыўся ў старэйшых клясах, уваходзіў у Белы легіён. Яго бацькі казалі, што Мароз захапляўся падарожжамі, баскетболам і спортынгам — спартовай стральбой па мішэнях.

 

Што цяпер з вызваленымі

 

Паводле вызваленых, за тры месяцы адседкі на допыты іх выклікалі па 2–3 разы, сьледчыя дзеяньні амаль не вяліся. Зь некаторых фігурантаў “справы патрыётаў” зьнялі абвінавачаньні, але шэраг вызваленых застаюцца абвінавачанымі ў “стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня”, яны далі падпіску аб нявыезьдзе.

 

Тыя, хто на волі, амаль не распавядаюць пра дэталі справы і сваё знаходжаньне за кратамі. Вызвалены 29 чэрвеня Аляксей Абрамаў тлумачыў “Свабодзе”:

 

— Яшчэ ня ўсе вызваленыя, а як вядома, хуткасьць каравану вызначаецца па хуткасьці апошняга вярблюда. Таму давайце ўстрымаемся ад камэнтароў да ўсёй справы. Што тычыцца асабіста мяне, дык у справе яшчэ застаюся абвінавачаным, мне толькі зьмянілі меру стрыманьня.

 

Пра матэрыялы справы ня маю права нічога казаць, бо даў падпіску аб неразгалошваньні. Але яшчэ важна і тое, што некаторыя словы тых, хто выходзіў раней, вельмі істотна адбіліся на тых, хто там застаецца.

 

Шмат хто нагаварыў шмат чаго лішняга, гэта моцна нэрвуе ўсіх, абодва бакі. Бо паўсюль ёсьць прыстойныя і разумныя людзі.

 

КДБ і дзяржаўныя СМІ “перагнулі”?

 

Ад 23 сакавіка КДБ і дзяржаўныя СМІ расказвалі пра “справу патрыётаў” як пра надзвычай сур’ёзную: КДБ сьцьвярджаў, што мае справу “з прафэсійна падрыхтаванымі баевікамі ўзростам ад 25 да 43 рокаў” (Марозу 31 рок, Лазоўскаму — 43).

 

16 чэрвеня КДБ адмовіўся ад справы: перадаў у Сьледчы камітэт частку справы аб “узброеным фармаваньні”, перасьлед за “масавыя беспарадкі” спынілі.

 

Па дзяржаўнай тэлевізіі і ў дзяржаўнай прэсе ня раз паказвалі “канфіскаваную зброю баевікоў”, але ў ліку паказанай зброі была і легальная паляўнічая, і бяскрыўдная страйкбольная.

 

У прапагандысцкім фільме БТ гаварылася пра тэрарызм, экстрэмізм, нават пра фашызм, “Ісламскую дзяржаву”, расавую перавагу і свастыкі. Гаварылася, нібыта “Белы Легіён” разглядаў магчымасьць тэрактаў у Маскве, “каб не дапусьціць саюзу Беларусі і Масковіі”.

 

Ад тэрарыстаў Беларусь нібы “ўратавала” нейкая жанчына зь Нямеччыны, названая “фраў А.”: нібыта яна паведаміла Лука-ке пра падрыхтоўку масавых беспарадкаў у Менску.

 

А падрыхтоўкі, як выявілася, не было.

 

“Радыё Свабода”, 30 чэрвеня 2017 р.

 

 

Выйшаў на волю Віктар Мароз — адзін з затрыманых па “справе патрыётаў”

 

“Толькi што Вiця Мароз выйшау”, — паведаміла ў сваім Фэйсбуку Ніна Шыдлоўская.

 

Такім чынам за кратамі застаецца Міраслаў Лазоўскі.

 

Сёння старшыня СК Іван Наскевіч заявіў, што да канца дня ўсе затрыманыя выйдуць на волю.

 

 

На волю выйшаў Міраслаў Лазоўскі, апошні затрыманы па “справе патрыётаў”

 

Удзень 30 чэрвеня на волю выйшаў апошні зняволены фігурант “справы патрыётаў”, колішні кіраўнік “Белага легіёна” Міраслаў Лазоўскі.

 

Яго вызвалення чакалі каля СІЗА на Валадарскага, але яго адвезлі дахаты.

 

 

Міраслаў распавёў, што абвінавачванне па артыкуле 287 засталося, ён застаецца пад падпіскай аб нявыездзе.

 

Ён займаўся спортам у СІЗА, чытаў шмат кніг. Кажа, што будзе папраўляць здароўе.

 

— Планы ажаніцца са Святланай засталіся, — смяецца ён.

 

Падчас зняволення ён зрабіў прапанову нявесце.

 

Лазоўскі адзначае, што пастаянна адчуваў падтрымку з волі.

 

— Дзякуй усім. Было вельмі шмат лістоў.

 

Тое, што чатыры гадзіны нічога не было вядома, Міраслаў Лазоўскі пракаментаваў тым, што па вызваленні яго адвезлі ў Следчы камітэт, дзе аддавалі рэчы.

 

Нагадаем, што затрыманні пачаліся пасля заявы Лука-кі 21 сакавіка, што затрымалі ў Беларусі “затрымалі дзясяткі баевікоў”, якія “трэніраваліся ў лагерах са зброяй”. Цягам некалькі дзён стала вядома пра 35 затрыманых. Спачатку паведамлялася, што справа вядзецца аб “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (ч. 3 арт. 293 КК), пазьней зьявілася абвінавачанне ў “стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання і ўдзеле ў ім” (арт. 287 КК).

 

У чэрвені справа была перададзеная ў юрысдыкцыю СК.

 

Цягам часу іх паступова вызвалялі. У аўторак былі выпушчаныя тры чалавекі, у сераду і чацвер па пяць.

 

“Наша Ніва”, 30 чэрвеня 2017 р.

 

 

Патрыёты выйшлі на волю, але застаюцца закладнікамі

 

Нельга расслабляцца, трэба прадаўжаць барацьбу за кожнага чалавека.

 

Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Зміцер Бандарэнка.

 

— Палітвязні па “справе патрыётаў” выйшлі на волю. Чаму ўлады пайшлі на гэты крок? Якую ацэнку вы дасце падзеям апошніх дзён?

 

— Шчыра кажучы, у мяне супярэчлівыя пачуцці. Я сам перажываў такое і ведаю, як важна мець магчымасць убачыць родных, выйсці на свабоду, убачыць сонца, дрэвы, зялёную траву.

 

Але, з іншага боку, большасць палітвязняў застаюцца ў якасці абвінавачаных і некаторыя — у якасці падазраваных. Гэта значыць, можна казаць аб тым, што яны застаюцца ў якасці закладнікаў. Відаць, што рэжым вымушаны прыслухоўвацца да ценявых рэкамендацый эўрапейскіх чыноўнікаў пры двухбаковых міжнародных кантактах — у першую чаргу да рэкамендацый такіх краін, як Польшча.

 

З іншага боку, Лука-ка прадаўжае гандаль: яму ўсё сышло з рук пасля 2010 рока, і цяпер ён робіць тое ж самае. Ён спрабуе людзей прадаць за крэдыты, за новыя грошы. Таму нельга расслабляцца, трэба прадаўжаць змагацца за кожнага чалавека.

 

— Беларускі Нацыянальны Кангрэс і грамадзянская кампанія “Эўрапейская Беларусь” першымі назвалі патрыётаў палітвязнямі і пачалі праводзіць акцыі ў іх падтрымку. Якую ролю ў выхадзе хлопцаў на свабоду адыграла грамадзянская салідарнасць?

 

— Безумоўна, гэта адыграла важную ролю. Акрамя акцый у Беларусі была яшчэ міжнародная дзейнасць усіх лідараў БНК. Усе задзейнічалі свае каналы і магчымасці. І Мікалай Статкевіч, і Андрэй Саннікаў, і Уладзімір Някляеў шмат працавалі за мяжой у гэтым кірунку. Незалежныя прафзвязы таксама задзейнічалі свае каналы.

 

Гэта важна ў тым ліку таму, што ўлада баіцца публічнасці, баіцца, што праўду пра сітуацыю ў Беларусі даведаюцца на Захадзе. Адначасова ўлада разумее, у якой эканамічнай сітуацыі знаходзіцца краіна і баіцца ўсякай актыўнасці грамадзян.

 

У гэтым плане, безумоўна, гэта наша агульная перамога — усіх людзей, якія змагаліся за тое, каб палітвязні ў “справе патрыётаў”, хоць бы і часова, але выйшлі на свабоду.

 

Вельмі расчараваны я людзьмі ў Беларусі, якія гучна называюць сябе “праваабаронцамі” і раздзімаюць шчокі, кажучы, што дзейнічаюць паводле нейкіх “міжнародных методык і крытэраў”.

 

Калі б вядучыя праваабарончыя арганізацыі краіны адразу ж прызналі ўсіх гэтых людзей палітвязнямі — запэўніваю, яны б выйшлі на свабоду значна раней. Яны б выйшлі праз два тыдні — месяц пасля арыштаў. Таму што напярэдадні міжнародных мерапрыемстваў у Беларусі, звязаных з прыездам міністраў замежных спраў краін Цэнтральна-Эўрапейскай ініцыятывы і сесіяй ПА АБСЕ ў Менску, адна фіксацыя таго факту, што ў Менску знаходзяцца некалькі дзясяткаў палітвязняў, ужо б прымусіла ўладу іх вызваліць.

 

Цяпер мусіць быць праведзеная сур’ёзная праца над памылкамі, сур’ёзнае вывучэнне сітуацыі людзьмі, якія ў Беларусі называюць сябе “праваабаронцамі”. Таму што падстаў для прызнання патрыётаў палітвязнямі было шмат.

 

Чаму мы аднымі з першых пра гэта сказалі? Таму што на афіцыйнай тэлевізіі нас “звязалі” з імі: нібыта мы з’яўляемся “арганізатарамі” і “фінансістамі” беспарадкаў і нават “выбухаў” у Беларусі. Сітуацыя такая, што напраўду мы нават не былі знаёмыя з гэтымі людзьмі, якія потым апынуліся ў турме. Але ўлада сама “звязала” лідараў БНК са “справай патрыётаў” і тым самым адразу паказала, што ўсё гэта прыдумала.

 

Хачу таксама сказаць, што, напэўна, павінны быць распачатыя крымінальныя справы супраць кіраўнікоў “Советской Белоруссии” Паўла Якубовіча і Беларускай тэлевізіі Генадзя Давыдзьку, бо яны распаўсюджвалі абсалютна хлуслівую інфармацыю, “кляпалі” гэтыя фільмы, паказвалі гэтую трагікамічную даму “фраў А”. Гэта значыць, гэтыя людзі сваімі “сюжэтамі” ціснулі да суда на грамадскую думку, на суддзяў, следчых, аператыўных работнікаў.

 

На мой погляд, гэтыя людзі ўчынілі крымінальнае злачынства і адпаведныя органы павінны заняцца расследаваннем таго, як з’явіліся такія “матэрыялы” ў дзяржаўных СМІ.

 

“Хартыя’97”, 30 чэрвеня 2017 р.

 

 

Як радыйшчыкі несвядома “тролілі” ахоўнікаў СІЗА КДБ

 

Такую гісторыю расказаў нам адзін з фігурантаў гэтак званай “справы патрыётаў”.

 

— Калі сядзеў у “Амерыканцы”, то там жа ні гадзіннікаў, нічога — час вызначалі па курантах на Ратушы. А навіны адкуль браць? Толькі падчас шпацыру. Але адміністрацыя робіць так, каб зняволеныя не кантактавалі паміж сабой — вельмі гучна робіцца музыка, словаў суседа амаль не разабраць. Грае радыё. І іронія ў тым — не ведаю, нават, супадзенне гэта ці не, — што ў час шпацыраў па радыё пачынала “лабаць” песня “Легіён” беларускага гурту BY Effect. Там прыпеў вельмі моцны, словы кшталту “Оружие в чехле, ты осторожен, как зверь”, “Размеренным шагом ступает легион”. І як толькі прыпеў пачынаць граць, акцэнт на “Легіён”, і ўсе зэкі такія: “О-о-о-о!”. І нашыя вартавыя адразу давай пераключаць хвалю. Ва ўмовах гэтага Дня сурка такая забава, свядомы ці несвядомы тролінг. Ведаеце, смешна было, калі больш няма з чаго смяяцца… Яшчэ, бывала, песня Наўцілуса Пампіліуса “Хлоп-хлоп” грала падчас прагулак, яе таксама пераключалі, — расказаў нам адзін з “легіянераў”.

 

Арцём Гарбацэвіч

 

“Наша Ніва”, 5 ліпеня 2017 р.

 

 

У “справе патрыётаў” могуць зьявіцца новыя фігуранты:

справа аб “масавых беспарадках” ня спыненая, а падазраваных няма

 

Праваабарончы цэнтар “Вясна” зьвярнуў увагу на тое, што ў “справе патрыётаў” перасьлед фігурантаў за “падрыхтоўку масавых беспарадкаў” быў спынены, але не была спыненая сама справа аб “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, ад якой раней адмовіўся КДБ.

 

Пра гэта стала вядома падчас працы па падрыхтоўцы іскавых заяваў аб спагнаньні маральнай шкоды за незаконнае ўтрыманьне пад вартай для фігурантаў “справы патрыётаў”: “Вясна” атрымала адказ, што папярэдняе сьледзтва па справе № 17068930028 “ня скончанае”, а пастановы аб спыненьні крымінальнай справы няма. Пры гэтым невядома пра ніводнага чалавека, які б меў на сёньня статус падазраванага па гэтай справе.

 

— Гэта азначае, што ў межах расьсьледаваньня гэтай крымінальнай справы могуць праводзіцца розныя сьледчыя мерапрыемствы — ператрусы, агляды памяшканьняў, апытаньні і іншае, — кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч. — Тэарэтычна могуць зьявіцца новыя падазраваныя і абвінавачаныя. Тое, што гэтая справа ня спыненая, выклікае нашу асаблівую занепакоенасьць. І ў зьвязку з гэтым нашы патрабаваньні застаюцца ранейшымі: вытворчасьць па гэтай справе павінна быць спыненая.

 

У “справе патрыётаў” ёсьць і другое абвінавачаньне: па справе аб “стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня” яшчэ праходзіць шэраг абвінавачаных, якім пагражае да 7 рокаў пазбаўленьня волі.

 

Усе фігуранты “справы патрыётаў” на сёньня на волі, за кратамі яны правялі сумарна 1880 дзён.

 

“Радыё Свабода”, 10 ліпеня 2017 р.

 

 

Фігуранта “справы патрыётаў” Уладзімера Румянцава выклікалі да сьледчых

 

Прадстаўляючыся, старшы лейтэнант беларускага войска Ўладзімер Румянцаў удакладняе, што ён ужо ў запасе.

 

Уладзімер Румянцаў

 

— Як вызвалілі, дык акурат падыходзіў да заканчэньня кантракт, і цяпер службу ў войску я скончыў. Але арышт да гэтага ня меў дачыненьня, працягваць кантракт я ўсё роўна не зьбіраўся, і ў маёй вайсковай частцы на мяне ня ціснулі. Засталіся апошнія фармальнасьці, і недзе праз тыдзень пачну шукаць новую працу. Якую, яшчэ сам не ўяўляю, але, спадзяюся, у Менску што знайду, гэта ж не ў правінцыі, — кажа фігурант “справы патрыётаў” Уладзімер Румянцаў.

 

Пра сваё абвінавачаньне Ўладзімер расказаў толькі самае асноўнае, без дэталяў, бо папярэджаны аб адказнасьці за разгалошваньне матэрыялаў сьледзтва.

 

— Абвінавачаньне ва ўдзеле ва ўзброеным фармаваньні зь мяне не зьнялі, я па-ранейшаму пад сьледзтвам, хоць і на свабодзе. Сьледчыя дзеяньні? Вось якраз сёньня хадзіў да сьледчага, але што гэта было, падрабязна сказаць не магу. Якія пэрспэктывы ў сьледзтва? Ці дойдзе справа да суду? На маю думку, наўрад ці. Але нават калі сьледчыя і хочуць справу згарнуць, дык гэта ня будзе зроблена валам, адначасова адносна ўсіх абвінавачаных. Пакрыху, пакрыху, і толькі тады справу закрыюць. Так, паступова. Але ўсё ж пра гэта рана казаць. Яшчэ на сто адсоткаў я не перакананы, што ўсё ў выніку спыняць. Спадзяюся, але... Зрэшты, шукаць лёгікі ва ўсім гэтым — няўдзячная справа, адразу гэта была нейкая лухта. Калі ўзяць асобна кожны з эпізодаў, там няма нічога супрацьзаконнага, але сьледчыя спрабуюць гэтыя эпізоды скласьці і ў выніку атрымаць справу. Хіба гэта магчыма? Думаю, не.

 

Уладзімер Румянцаў сказаў, што не прызнаваў і ніколі не прызнае сябе вінаватым ва ўдзеле ў незаконным узброеным фармаваньні.

 

За кратамі Ўладзімер Румянцаў правёў 99 дзён: тры дні ў вязьніцы КДБ, астатнія — на “Валадарцы”. Румянцаў сказаў што ў “амэрыканцы” публіка была больш прыстойная, у СІЗА № 1 — “хапала розных”.

 

— Ня мог заснуць першую ноч на волі, гэтак усё стала нязвыкла. А потым прызвычаіўся, — сказаў пра першы дзень на волі Ўладзімер Румянцаў.

 

Ён падзякаваў журналістам, якія інфармавалі грамадзтва пра лёсы фігурантаў “справы патрыётаў”:

 

— Можа, таму нас і вызвалілі.

 

Паводле грамадзкай актывісткі Ніны Шыдлоўскай, пад сьледзтвам па гэтым абвінавачаньні цяпер 16 чалавек. У канцы сакавіка было арыштавана больш за 30, потым іх паступова вызвалялі.

 

— І цяпер некаторых час ад часу выклікаюць да сьледчых. Ведаю прынамсі пра трох, каго нядаўна выклікалі. Але што гэта было — допыт, вочная стаўка ці нешта іншае — ня кажуць. За час, як вызвалілі апошняга з арыштаваных, Міраслава Лазоўскага, нікому зь іх цалкам абвінавачаньня не зьнялі, — сказала актывістка.

 

Паводле Ніны Шыдлоўскай, фігурант “справы патрыётаў” Міраслаў Лазоўскі аднавіў працу ў выдавецтве, дзе раней працаваў. Гісторык Аляксандар Зімніцкі з дазволу сьледчых паехаў у археалягічную экспэдыцыю. Але ў некаторых фігурантаў пасьля вызваленьня ўзьніклі праблемы на працы, кажа Ніна Шыдлоўская:

 

— Гэта тычыцца некаторых з тых, хто, прыкладам, працуе ў камэрцыйных установах. У іх узьніклі праблемы з прычыны нэгатыўнага розгаласу. Бо дзяржаўныя мэдыі напачатку пасьпелі зрабіць сваю справу, павылівалі бруду на хлопцаў. Не, яны працуюць, але праблемы ёсьць. Прозьвішчы ня буду называць, каб не нашкодзіць.

 

Некаторыя зь фігурантаў “справы патрыётаў” ня могуць вярнуцца да паўнавартаснага жыцьця не з прычыны працадаўцаў. З канца чэрвеня ня можа аднавіць працу гандляр кнігамі Алесь Яўдаха. Яго бацька кажа, што сыну яшчэ не вярнулі ня толькі працоўнае абсталяваньне і кампутар, неабходныя ў працы, але нават і мабільны тэлефон.

 

— Ён наконт гэтага клапоціцца, але пакуль зрухаў няма, — сказаў карэспандэнту “Свабоды” Анатоль Яўдаха.

 

Алег Грузьдзіловіч

 

“Радыё Свабода”, 14 ліпеня 2017 р.

 

 



Обновлен 15 июл 2017. Создан 22 мар 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter